Фалькларыстычная навуковая школа

Год стварэння школы – 1970.

Заснавальнікі – Вера Анісімаўна Захарава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Ніл Сымонавіч Гілевіч, народны паэт Беларусі.

Навуковы кіраўнік у цяперашні час – Рыма Мадэстаўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Навуковыя напрамкі школы:

*лакальна-рэгіянальнае вывучэнне нацыянальнага фальклору: кантэкст, тыпалогія, сувязі (жанры, віды, паэтыка, міфасемантыка). Распрацоўваецца з часу заснавання і па сённяшні дзень. Тэарэтычны падмурак заклалі к.ф.н., дацэнты В.А.Захарава, Р.М.Кавалёва;

*адукацыйна-культуралагічная інтэрпрэтацыя фальклору як асновы этнічнай і традыцыйнай культуры народа, вызначэнне яе самабытнасці сярод славянскіх і індаеўрапейскіх народаў. Уключае ў сябе наступныя аспекты:

*даследаванне ўзроўняў інтэрпрэтацыі фальклору ў адукацыі і культуры; аналіз форм і метадаў выкарыстання фальклору ў разнастайных узроставых (дзіцячых, маладзёжных і студэнцкіх, старэйшых), вясковых і гарадскіх, рознанацыянальных фальклорных калектывах;

*даследаванне дзейнасці рокфолькгуртоў; аналіз форм і мастацкіх узроўняў інтэрпрэтацыі фальклору ў друку, перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні.

Напрамак распрацоўваўся на працягу 1981–2005 гг. Тэарэтычны падмурак заклаў к.ф.н. В.Дз.Ліцьвінка;

*этналінгвістыка. Распрацоўваўся на працягу 1986–1996 гг. Тэарэтычны падмурак заклаў к.ф.н., дацэнт М.П.Антропаў;

*сацыяфалькларыстыка: пачаў распрацоўвацца з 2003 г. Тэарэтычны падмурак заклалі к.ф.н., дацэнты Р. М. Кавалёва, Т. А. Марозава;

*сучасны гарадскі фальклор: пачаў распрацоўваецца з 2006 г. Тэарэтычны падмурак заклалі к.ф.н., дацэнты В. В. Прыемка, Т. А. Марозава, к.ф.н. Т. В. Лук’янава.

Падрыхтавана 7 кандыдатаў навук:

Р.І.Яраслаўцава, В.Дз.Ліцьвінка, Р.М.Кавалёва, Л.Л.Ярмакова – навуковы кіраўнік дацэнт В.А.Захарава;

В.В.Прыемка, Т.А.Марозава, Т. В. Лук’янава – навуковы кіраўнік дацэнт Р.М.Кавалёва.

 

У цяперашні час на філалагічным факультэце БДУ працуюць 4 прадстаўнікі навуковай школы, к.ф.н. Р.М.Кавалёва, В.В.Прыемка, Т.А.Марозава, Т. В. Лук’янава.

 

Асноўныя навуковыя дасягненні навуковай школы:

Выпрацавана канцэпцыя фальклорнага працэсу як адзінства лакальна-рэгіянальных парадыгм.

Распрацавана метадалогія параўнальна-семантычнага вывучэння паэтыкі лакальна-рэгіянальных парадыгм у кантэксце нацыянальнай традыцыі;

Абгрунтавана рытуальна-магічная канцэпцыя генезісу паэтычнай тропікі;

Выпрацавана методыка навуковага даследавання гістарычна рознастадыяльных абрадавых парадыгм аднаго рэгіёна;

Распрацавана канцэпцыя новага напрамку ў фалькларыстыцы – сацыяфалькларыстыкі.

Сістэматызаваны і ўведзены ў навуковы ўжытак творы сучаснага гарадскога фальклору.

 

Традыцыі навуковай школы:

Рэгулярнае правядзенне Шырмаўскіх навуковых чытанняў (пачынаючы з 1999 г.);

На працягу вучэбнага года (кожны тыдзень) правядзенне навукова-метадычных семінараў “Праблемы фалькларыстыкі” (пачынаючы з 1997 г.);

Рэгулярная (раз на год, па вераснях) арганізацыя круглых сталоў “Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры” і Фальклорных фэстаў (пачынаючы з 2000 г.);

Правядзенне Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара “Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ і іншых навучальных установах” (пачынаючы з 2007 г.).

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.