Фалькларыстычная навуковая школа
Год стварэння школы – 1970.
Заснавальнікі – Вера Анісімаўна Захарава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Ніл Сымонавіч Гілевіч, народны паэт Беларусі.
Навуковы кіраўнік у цяперашні час – Рыма Мадэстаўна Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Навуковыя напрамкі школы:
*лакальна-рэгіянальнае вывучэнне нацыянальнага фальклору: кантэкст, тыпалогія, сувязі (жанры, віды, паэтыка, міфасемантыка). Распрацоўваецца з часу заснавання і па сённяшні дзень. Тэарэтычны падмурак заклалі к.ф.н., дацэнты В.А.Захарава, Р.М.Кавалёва;
*адукацыйна-культуралагічная інтэрпрэтацыя фальклору як асновы этнічнай і традыцыйнай культуры народа, вызначэнне яе самабытнасці сярод славянскіх і індаеўрапейскіх народаў. Уключае ў сябе наступныя аспекты:
*даследаванне ўзроўняў інтэрпрэтацыі фальклору ў адукацыі і культуры; аналіз форм і метадаў выкарыстання фальклору ў разнастайных узроставых (дзіцячых, маладзёжных і студэнцкіх, старэйшых), вясковых і гарадскіх, рознанацыянальных фальклорных калектывах;
*даследаванне дзейнасці рокфолькгуртоў; аналіз форм і мастацкіх узроўняў інтэрпрэтацыі фальклору ў друку, перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні.
Напрамак распрацоўваўся на працягу 1981–2005 гг. Тэарэтычны падмурак заклаў к.ф.н. В.Дз.Ліцьвінка;
*этналінгвістыка. Распрацоўваўся на працягу 1986–1996 гг. Тэарэтычны падмурак заклаў к.ф.н., дацэнт М.П.Антропаў;
*сацыяфалькларыстыка: пачаў распрацоўвацца з 2003 г. Тэарэтычны падмурак заклалі к.ф.н., дацэнты Р. М. Кавалёва, Т. А. Марозава;
*сучасны гарадскі фальклор: пачаў распрацоўваецца з 2006 г. Тэарэтычны падмурак заклалі к.ф.н., дацэнты В. В. Прыемка, Т. А. Марозава, к.ф.н. Т. В. Лук’янава.
Падрыхтавана 7 кандыдатаў навук:
Р.І.Яраслаўцава, В.Дз.Ліцьвінка, Р.М.Кавалёва, Л.Л.Ярмакова – навуковы кіраўнік дацэнт В.А.Захарава;
В.В.Прыемка, Т.А.Марозава, Т. В. Лук’янава – навуковы кіраўнік дацэнт Р.М.Кавалёва.
У цяперашні час на філалагічным факультэце БДУ працуюць 4 прадстаўнікі навуковай школы, к.ф.н. Р.М.Кавалёва, В.В.Прыемка, Т.А.Марозава, Т. В. Лук’янава.
Асноўныя навуковыя дасягненні навуковай школы:
Выпрацавана канцэпцыя фальклорнага працэсу як адзінства лакальна-рэгіянальных парадыгм.
Распрацавана метадалогія параўнальна-семантычнага вывучэння паэтыкі лакальна-рэгіянальных парадыгм у кантэксце нацыянальнай традыцыі;
Абгрунтавана рытуальна-магічная канцэпцыя генезісу паэтычнай тропікі;
Выпрацавана методыка навуковага даследавання гістарычна рознастадыяльных абрадавых парадыгм аднаго рэгіёна;
Распрацавана канцэпцыя новага напрамку ў фалькларыстыцы – сацыяфалькларыстыкі.
Сістэматызаваны і ўведзены ў навуковы ўжытак творы сучаснага гарадскога фальклору.
Традыцыі навуковай школы:
Рэгулярнае правядзенне Шырмаўскіх навуковых чытанняў (пачынаючы з 1999 г.);
На працягу вучэбнага года (кожны тыдзень) правядзенне навукова-метадычных семінараў “Праблемы фалькларыстыкі” (пачынаючы з 1997 г.);
Рэгулярная (раз на год, па вераснях) арганізацыя круглых сталоў “Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры” і Фальклорных фэстаў (пачынаючы з 2000 г.);
Правядзенне Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара “Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ і іншых навучальных установах” (пачынаючы з 2007 г.).