АБГРУНТАВАННЕ

неабходнасці набыцця спецыяльнага абсталявання і матэрыялаў для паспяховага выканання практычнай часткі навуковага праекта

“Захаванне і папулярызацыя фальклорных архіўных фондаў Беларусі: канцэптуальныя асновы і навукова-метадычнае забеспячэнне”

 

Лабараторыя беларускага фальклору БДУ валодае адным з багацейшых фальклорных архіваў сярод іншых ВНУ рэспублікі. Да пачатку 2000 г. фальклорныя творы захоўваліся ў наступным выглядзе: 1) паперным (запісаныя ад рукі, радзей – набраныя на камп’ютэры адзінкі – песні, казкі і г.д. без музычнага (калі гэта песні) суправаджэння), 2) фонавым (бабінныя запісы 60-х–80-х гг. мінулага стагоддзя і больш сучасныя аўдыёзапісы 90-х–2000-х гг.) і 3) відэа (відэакасеты з запісам фальклорных святаў, песень і інш. 90-х–2000-х гг.). У 2000 г. былым загадчыкам лабараторыі В.Дз. Ліцьвінкам была пачата справа выратавання старых бабінных запісаў ад разбурэння (ад часу бабінныя стужкі пачалі рассыпацца, а разам з імі губляліся унікальныя фальклорныя творы – мелодыка аўтэнтычных спеваў з розных рэгіёнаў Беларусі, аналагаў якім няма ў свеце). Аднак адсутнасць сродкаў, складанае становішча з набыццём тэхнікі (кожны год заява са спісам неабходнага абсталявання клалася на стол прарэктару па навуцы і рэктару) і працаёмкасць працэсу не дазволілі развярнуць справу належным чынам.

**********************************************

З рэарганізацыяй у 2005 г. лабараторыі ў вучэбна-навуковую перад супрацоўнікамі лабараторыі паўстала новая задача: зрабіць архіўныя фальклорныя матэрыялы даступнымі для шырокай грамадскасці і найперш для студэнтаў, уводзіць іх у сучасны адукацыйны працэс, складаць на іх аснове дапаможнікі і падручнікі па фальклору праз выкарыстанне сучасных сродкаў масавай інфармацыі. Прапаноўваемы праект – гэта спроба вырашэння вышэйназваных праблем. Праца над ім магчыма не толькі ў тэарэтычным, але і ў практычным напрамку. Каб практычная частка была рэалізавана, маецца патрэба ў набыцці наступнага:

1) сучаснага камп’ютэра для аналага-лічбавага перастварэння (“алічбоўкі”), апрацоўкі, сціскання і запісу на аптычныя носьбіты аўдыё- і відэаінфармацыі. Спецыфіка работы прад’яўляе патрабаванні да карнфігурацыі такога камп’ютэра, а менавіта: наяўнасць накапляльнікаў на жорсткіх дысках вялікага аб’ёму, высокавытворчага цэнтральнага працэсара, высокаякасных прывадаў для запісу DVD, камплекта актыўнай акустыкі (усё гэта разам – каля 1 800 000 руб., тут і далей – з улікам НДС), а таксама шырокафарматнага ЖК-манітора (каля 650 000 руб.).

2) высокаякасных узнаўляючых устройстваў: мінісістэмы для прайгравання аўдыё кампакт-касет, CD-Audio, CD-MP3 (каля 390 000 руб.), а таксама сумешчанага прайгравальніка-рэкодэра відэадыскаў DVDі відэакасет VHS(каля 930 000 руб.), тэлевізара (каля 490 000 руб.).

3) для ажыццяўлення “алічбоўкі” відэаінфармацыі неабходна асобая плата расшырэння з магчымасцю высокаякаснага апаратнага кадзіравання відэасігнала (каля 310 000 руб.). Падобнае абсталяванне для ўвядзення аўдыёінфармацыі ўжо маецца ў лабараторыі беларускага фальклору БДУ.

4) для стварэння эталоннага банка дадзеных і забеспячэння яго адмоваўстойлівасці (метадам падвойнага люстравання і генерацыі кодаў Рыда-Саламона) патрабуецца вялікая колькасць высокаякасных запісваючых дыскаў DVD(каля 1 280 000 руб.). Звычайныя танныя DVD-дыскі не валодаюць дастатковай ступенню якасці для захавання гукавой і відэаінфармацыі, таму што аб’ект захавання – мастацкія фальклорныя творы.

Вузканакіраванасць і спецыфічнасць большай часткі неабходнага абсталявання ўскладняе вызначэнне яго дакладнага кошту, таму што неабходныя найменні тэхнікі не прадстаўлены ў асартыменце пастаўшчыкоў і імпартуецца з РФ пад заказ. Канчатковы кошт, найменне абсталявання і пастаўшчыка могуць быць удакладнены на момант закупкі абсталявання спецыялістамі лабараторыі.

 

 

Дэкан філалагічнага факультэта БДУ

прафесар                                                                                   І.С.Роўда

 

Навуковы кіраўнік праекта

дацэнт                                                                                       Т.А.Марозава

 

 

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.