Навуковая тэма рапрацоўваецца ў ВНЛ БФ згодна з рашэннем Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў ад 31 сакавіка 2006 года, пратакол № 1.
Мэта даследаваннявызначэнне ролі, заканамернасцей і мадыфікацый развіцця фальклору ў сучаснай культуры беларускай моладзі.
Навуковая ідэя даследаваннязаключаецца ў тым, што заканамернасці і мадыфікацыі функцыянавання відаў і жанраў фальклору ў маладзёжным асяроддзі абумоўлены пэўнымі сацыякультурнымі працэсамі, перш за ўсё – асаблівасцямі светапогляду і перавагай каштоўнасных мадэлей паводзінаў моладзі.
*******************************************************
Дзеля вырашэння пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя навукова-даследчыя задачы:
1) здзейсніць гістарыяграфічны аналіз існуючых падыходаў да тлумачэння ролі фальклору ў культуры моладзі;
2) выпрацаваць новую комплексную навуковую методыку даследавання фактараў дынамікі асобных відаў і жанраў фальклору, найбольш распаўсюджаных у асяроддзі моладзі;
3) упершыню правесці аналіз эвалюцыі відаў і жанраў студэнцкага, дзіцячага, фанацкага, салдацкага (армейскага) фальклору у кантэксце іх сацыякультурнай дынамікі напрыканцы ХХ–пачатку ХХІ стагоддзяў.
Вынікам даследавання стане стварэнне рукапісу манаграфіі (аб'ёмам 150 машынапісных старонак), тэарэтычныя палажэнні і вывады якой будуць мець практычнае значэнне:·
у педагагічнай рабоце: у практыцы выкладання дысцыплін "Тэорыя фальклору", "Беларускі фальклор", спецкурсаў і спецсемінараў па асобных відах і жанрах фальклору, традыцыйнай культуры ў цэлым;·
у навуковай рабоце: пры даследаванні сучаснага стану беларускага фальклору;·
у вучэбна-метадычнай рабоце: пры складанні вучэбных дапаможнікаў і праграм.
Сфера выкарыстання вынікаў ахоплівае такія навукі гуманітарнага профіля, як фалькларыстыка, літаратуразнаўства, культуралогія (гісторыя і тэорыя культуры), сацыялогія.