Жанр – восеньская песня
“Не лета зіманька…”
Не лета зіманька,
Хоць яна лелеіць, но не грэіць,
Не мамка свякроўка,
Хоць яна жалеіць, но не жалка.
Выдзіць на луг і абсудзіць.
Ніўдала нявеста, ніўдала,
Будзіла на тачок, ні ўстала.
Запісала ў 1996 годзе студэнтка 1 курса філфака БДУ Касцянка Вольга Іванаўна ў в. Дрымаўшчына Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ад Лузгін Ніны Паўлаўны (1921 г.н., беларуска, непісьменная, не мясцовая).
Жанр – восеньская песня
“У цёмным лесе”
У цёмным лесе мядзведзь рыкаіць,
Рана, рана мядзведзь рыкаіць,
Мядзведзь рыкаіць – дзевак пужаіць,
Рана, рана дзевак ружаіць.
Пужай не пужай, а я не баюся,
Рана, рана, я не баюся.
Толькі баюся асеннюю ночку,
Рана, рана асеннюю ночку.
Асення ночка, яна цёмненька,
Рана, рана, яна цёмненька.
Запісала ў ? годзе студэнтка 1 курса філфака БДУ Леннік А. у в. Варонішчы Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад Малаток Лізаветы Трафімаўны (1903 г.н.)
Жанр – восеньская песня
“Зацвіцела сіня ягада”
Зацвіцела сіня ягада ў бару,
Заблудзіла красна дзевіца ў лясу.
Прыблудзіла к сіню мору-беражку.
А ў тым моры маляваненькі чаўнок,
А ў тым чаўночку красны ўдалы маладзец.
- А ты, удалы хлопец малады,
Перавязі мяне на ту старану вады,
Што запросіш, што захочаш – заплачу.
- Не хачу я, красна дзеўка, нічога ад цябе,
А ці пойдзеш, красна дзеўка, за мяне?
- Воля таты, воля мамы – не мая.
Запісала ў 1992 годзе студэнтка 1 курса філфака БДУ Піражэня У. Б. у в. Конікі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ад Шупенька Алімпіяды Лявонцьеўны (1929 г.н., пачатковая адукацыя)
Жанр – восеньская песня
“Осень”
Як я была да й дівкою,
Ды ўмывалася горілкою.
А теперь я, молодіца,
Больш слізкамі, чым водіцэю.
Як я дыла дівчіною,
То всі пене парубкі зналі,
А як стала молодіцэю,
Усі ворогі сталі.
Запісалі 1967 годзе студэнты філфака БДУ ад жыхароў в. Вулька-Дастаеўская Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Жанр – восеньская песня
“Пройшла высна”
Пройшла высна,
Пройшла красна,
Пройшлі красны літа тэплыі.
Наступае лыхэ врэмнэ,
Шэй морозна зыма.
Запісала ў 1996 годзе студэнтка 1 курса філфака Гусева Вольга ў г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ад Кірычук Ганны Мікалаеўны (1927 г.н., беларуска, мясцовая, пачатковая польская школа).