Фальклорная проза

Сямейна-абрадавая проза

 

“Радзіны”

Жанр – радзінна-хрэсьбінная проза

 

Пупавіну не адразалі, а ў залежнасці ад таго, хто гэта быў, хлопчык ці дзяўчынка, перабівалі. Вот, напрыклад, хлопчык нарадзіўся, дык на сякере ці на піле перабівалі камнем, гэта каб быў моцны і да гэтага быў здатны, каб пілу ўмеў трымаць і касу. А дзяўчынцы там на верацяне ці на грэбне, каб была добрая, тожа ўмела ткаць, умела прасці, вось. Месца навароджанага, паслед, як кажуць, бабуля-павітуха брала, прамывала чысценька яго, завязвала ў анучку, і яго закопвалі ці ў парозе, ці дзе-небудзь пад вішняю, ці дзе-небудзь у хляве. От у парозе, то каб хлопец заўсёды, ну, каб не цураўся роднага дому, а дзяўчынцы – у хляве, каб была добрай гаспадыняй, добра спраўлялася з гаспадаркай, да і хлопцу таксама. Ваду таксама абы-куды не вылівалі, тую, што купалі навароджанага, а вылівалі, калі хлопец, то пад дубок, а калі дзевачка, то пад вішаньку, або так дзе пад вугалок. Ваду звычайна выкарыстоўвалі каб некіпячоная была, казалі, дзіця будзе злое, ускіпаць будзе часта без прычыны, вось. У ваду кідалі сярэбраную манетку, гэта на тое, каб шанцавала ў жыцці, каб багатыя былі, вугольчык – каб урокаў не баялася, вось, як купалі.

 

Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Шматко А. П. у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адПяцюк А. С. (1946 г. н.).

 

“Бабіна каша”

Жанр – радзінна-хрэсьбінная проза

 

Галоўнай стравай на радзінах была «бабіна каша». Баба павінна была яе згатаваць вельмі-вельмі смачна, у гаршку. І калі яе павінны былі разбіць, каб гаршчок разбіўся, а каша была цэлая. Разбіваў як звычайна кум, вось. І заўсёды прыгарачку з кашы – верх – здымалі і аддавалі парадзісе, потым ужо як яна … так і стаіць. Я была многа-многа раз за куму, усё бачыла, ведаю. Ну, дзе-небудзь кажуць кум разбіваў, вось як нават нарошна. Разбіў да «Я ж не хацеў, яна разбілася». У нас, напрыклад, кум разбіваў, але нейкі своеасаблівы аўкцыён адкрываў. Вось кажа: «Я б’ю кашу і на кашу лапец толькі, толькі грошай. А можа хто дасць болей?» А хтосьці том ужо, такая своеасаблівая гульня. А я вот яшчэ болей  (там на рубель ці на сколькі) лажу на гэтую кашу. А кум: «А я яшчэ болей», вось. А той, той хтосьці яшчэ болей, і хто сама болей грошай дасць, той будзе разбіваць. Але ж кум такога ж не пацерпіць, заўсёды ж павінен быў быць болей… Ну, кум тады разбівае тую кашку. Дзялілі паміж сабою. Звычайна кашу давалі ўжо ў канцы радзін, гэтых хрысцін. Ужо хрысціны, лічылася, як бы закончваліся кашаю.

 

Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Шматко А. П. у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адПяцюк А. С. (1946 г. н.).

 

“Выбар імя”

Жанр – радзінна-хрэсьбінная проза

 

Выбіралі імя. Ну, звычайна імя дзіцяці выбіралі, ну, па календару царкоўнаму, дзень там Юрыя ці там Андрэй, ці што. Або родзічы выбіралі, давалі ў гонар бабулі там ці дзядулі, ці яшчэ кагосьці, так выбіралі. І яшчэ лічылася, што лёс дзіцяці залежыць ад таго, у які дзень ён нарадзіўся. Дык вот лічылася, што ў панядзелак раждаліся няўмекі, няўдаліцы, недацёпы, ну, яно можа і хоча, але яму не атрымліваецца, а ў аўторак – такія працавітыя людзі, здольныя, а ў сераду – ні тое ні сёе, можа быць і такім, у яго лень гранічыць з вялікай працаздольнасцю, багатства з беднасцю, а ў чацвер, лічылася, нараджаліся людзі вельмі здольныя, вельмі здольныя асабліва да навукі, лічылася, што такія людзі нядоўга жывуць, вось, у пятніцу нараджаліся зладзяі, п’яніцы, лодыры, гультаі, бачыце, у панядзелак – не, не гультаі, проста ў іх не атрымлівалася ў панядзелак, у суботу, лічылася, хто народзіцца, то добра ім, будзе шанцаваць, а ў нядзелю – дык ужо і вельмі, так на свята якое, асабліва на прастольнае, тожа лічылася, што гэты чалавек вельмі будзе ўчаслівы.

 

Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Шматко А. П. у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Пяцюк А. С. (1946 г. н.).

 

“Выбар імя”

Жанр – радзінна-хрэсьбінная проза

 

Дзіця не давалі імя памёрлых родзічаў, каб яно не паўтарыла іх лёс. Стараліся даць дзіцяці імя праведніка, а не мучаніка.

 

Запісала ў 2003 годзе студэнтка І курса Гутоўская В. М. у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Пяцюк А. С. (1946 г. н.).

 

“Хрэсьбіны”

Жанр – радзінна-хрэсьбінная проза

 

У цэркві як дзевачку, то заносіць блізка да Царскіх дзвярэй, як мальчыка – за Царскія дзверы. І ты ідзеш са свечкаю, патом встречаеш его, пацалуеш, забярэш. Дзевачку ён падніме, а як мальчыка, то абнясе вакруг да Царскіх дзвярэй.

 

Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Шматко А. П. у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Былінскай А. З. (1938 г. н.).

 

 

“Вяселле”

Жанр – вясельная проза

 

Вынкэ в нашому сылі булэ в суботу пырыд высіллем. Врано молодая абыходыла всіх дычат і клыкала коровайніц. У коровайныцэ бралэ 3 молодэцэ. Добрэ, ек вонэ булэ богатэ, розумнэ, молодэі. Развідзёнок або тэх, што «скэнулэ» дытэну, ны бралэ. Матырэ до короваю касатыся ны разрышалося. Ночыналэ мысэтэ коровай посля обіду, коб до вынків був ужа готовы. Ек мысэлэ коровай, то коровайныцэ спывалэ своі пісні. А ек коровай сыдзів в пычі, то всі вальмэ пырыжывалэ, шоб він ны росколовся на дві половэнэ, ны подгорів, коб ны був забоковаты, бо якэй будэ коровай, такое й будэ жыттэ молодэх. А вачыром у хату збыралыся дывчета і садэлыся за столэ. Ім прыносылэ бумагу для цвытыв, шпарагус, рыскэ для короваю. Спецыально бралэ дзівчыну, якая шэла молодаі валюн. Імі бралэ почці всі высіллі. Зразу дывчета просэлэ в бацьків благословлення звэтэ молодаі вынок, пошэтэ валюн, прыбратэ коровая. Потом всі займалыся своею роботыю. Молодая тожэ сыдзіла разом з дывчетамэ і прымырела валюн. Спыватэ ні ны можна було, бо проспывае свою долю. А ша ні ны можна було робэтэ квыткэ. Пізно вачуром прыізджев молодэй з своімэ хлопцамэ і прывозыв з собою музыканта. Хлопцэ шутэлэ з дывчетамэ, што мало зробэлы, шо вонэ гультаі. Дывчета тожэ ім отказувалэ так, шоб іх зачыпэтэ. Потым почыналэ вбыратэ коровая. Ёго прыносыв рідны брат молодаі, а ек ны було брата, то хтось з молодэх хлопцув з родні. Коровай прыносылэ на вылікому подносовэ, засланому хорошыю салфеткыю. Дывчета вбыралэ ріскэ квыткамэ, якэх вонэ наробэлы. Рысок у молодаі було трэ: одна з двума галінкамэ і дві з трыма. Іх утыркалэ в коровай в одэн чес і спывалэ пісні про коровай. Пысні спывалэ коровайныцэ, якэі тожэ прыходылэ на вынкэ. Дальшы обвезувалэ ріскэ чырвонымэ ныткамэ шоб ны зурочылэ молодэх. Самы інцерэсны був вэкуп. Жынэх выкуплев валюна, а брат – коровая. Усім було смішно, бо дывчета запрошувалэ вылікі вэкуп, а в молодого можэ й булэ грошэ, алэ він зразу іх ны давав, прыдурвався. Ек только выкуплены коровай, зразу прыбыралэ з столыв усё і прыносылэ горілку і закуску. Молодзёж почынала высылэтыся, танцовалэ, спывалэ. Кончелыся вынкэ вальмэ пізно. На высіллі, ек пырыпывалэ молодую, дывчета, якэі булэ на вынках, прыходэлэ пырыпыватэ молодэх.

 

Запісала ў 2009 годзе студэнтка І курса Зайко В. Ю. у в. Імянін Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ад Серады А. Ф. (1936 г. н.).

 

“Каравай”

Жанр – вясельная проза

 

Каравай месілі всегда две маладзіцы, каторых перевязывалі краснай ніткай – для более крэпкай связі маладых. Звычайна каравай пякуць з пшанічнай мукі. Ён складаецца з чатырох каржэй. На першы («падэшва») разбівалі сырыя яйкі – сімвал працягвання. На другі клалі ягады, сыр, мёд ­ – на багатае жыццё. Каравай ўпрыгожваўся «шышачкамі» (сімвал урадлівасці), часам птушачкамі (увасабленне кахання маладых). Для ўпрыгожвання каравая рабілі «шышачкі» (вілачкі з вішні ці слівы). Іх абкручвалі прэсным цестам, не здобным, і абвязвалі чырвонай ніткай. Пасля таго як цеста на каравай замясілі, ставілі табурэт, на яго клалі кажух, а зверху – дзяжу на багацце). Потым хросная маці са свечкай тры разы абыходзіла кругом дзяжы, перахрэшчваючы яе. Пасля таго свечку запаленым канцом утыкалі ў стакан з зернем. Лічылася, што чым больш падыходзіў каравай, тым больш гонар – на шчасце маладым. Калі каравай у печы падымаўся так, што яго нельга было дастаць, то каравай не чапалі. Лепш разбіралі печ. Лічылася, што калі пашкодзіш караваю – пашкодзіш шчасцю маладых. Не ўдаваўся каравай – не ўдасца і жыццё ў маладых.

 

Запісала ў 2003 годзе студэнтка І курса Гутоўская В. М. у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Пяцюк А. С. (1946 г. н.).

 

“Дзяльба каравая”

Жанр – вясельная проза

 

На короваі шышкі, а по сэрэдзіне робьят розы. Калі станут дэліці коровай, этыя две розы дают молодым. Молодыя стоновяцца. Молодая бэрэ платочак, на гэтай платочак этую розу. Гэты розы нада было несьці ў цэркву. Ідэ молодая ў цэркаў. Каля цэрквы сэдэлі дзеды (побірухі, попрошайкі). Ім аддавалі гэты розы. Это был конец веселля.

 

Запісала ў 2006 годзе студэнтка І курса Углянец А. В. у в. Лукомер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад Якушэвіч А. А. (1931 г. н.).

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч А. А.ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Лазар Ядзвігі Казіміраўны (1941 г.н., беларуска, мясцовая, пісьменная).

 

“Правілы былы…”

Жанр – радзінна-хрэсьбінная проза

 

Правілы былі ў хрэсьбінах такія. Бралі карыта. І тады ўсе госьці, якія находзіліся за гэтым сталом бралі тут нейкія лейцы, як бы коньмі былі яны і цягалі гэтую бабулю. Бабулю цягалі яшчэ нічога... а куму як цягаюць – вады наліюць і... мол... зробяць ёй... зробяць ей, вродзе бы, кепска. Аканфузяць куму. Во такія былі абычаі...

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.