Фальклорная проза

Смехавая проза

 

“Свара”

Жанр – анекдот

 

Ругаюцца мужык і жонка. Жонка крычыць:

– Лепш бы я пайшла за чорта, а не за цябе!

А мужык ей:

– Жаніцца братам з сестрамі не можна!

 

Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Мазырка Н. В. у в. Стрыгінь-Засекі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад Крук В. С. (1930 г. н.).

 

“Вячэра”

Жанр – анекдот

 

Вярнуўся мужык з лесу. Рэзаў дровы. Стаміўся і сеў есці проста з каструлі. Уваходзіць жонка:

– А што я сабаку дам?

–      Сабаку свежага зварыш.

 

Запісала Арэшка І. М. у в. Ведрыч Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ад Маславай Л. А. (1942 г. н.).

 

“Мужык і жонка”

Жанр – анекдот

 

Пайшоў мужык на промыслы, а жонка пайшла яго праводзіць. Прайшла кіламетр і заплакала.

– Не плач, дарагая, я скора прыеду.

–      Да разве я аб гэтым плачу? У мяне ногі памерзлі!

Запісала ў 1986 годзе Марфель І. А. у в. Уланава Шклоўскага раёна Магілёускай вобласці ад Сідлеравай Л. І (1931 г. н.).

 

“Паразмаўлялі”

Жанр – анекдот

 

Пайшлі два браты за сяло гліну капаць. А звалісь браты Мікалай і Антон. Адзін з іх глухой ад бога быў. Капаюць, капаюць яны і відзець ідзе кум іхній. Падашоў к ім гаварыт:

– Здарова, Мікалаю!

– Ага, кум, гліну капаю.

– Ці ты, Мікалай, глух?

– Ды не, вось з братам удвух.

– Дык да свідання, Мікалаю.

– Не знаю, можэт, да вечара дакапаю.

 

Запісалі ў 1974 годзе студэнты Лапушынская Л., Лобач В., Качынская Г. у в. Маляўкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ад Пісарук Я. І. (1922 г. н.).

 

“Бацька і сыны”

Жанр – анекдот

 

Бацька і два сыны ідуць па дарозе пасля дажджу. Калюжына. Бацька першы пераскочыў, сыны стаяць.

– Глядзі, – кажа адзін, – бацька стары, а пераскочыў, што той сабака!

Брат даў кухаля:

– Дурань ты. Нельга так пра бацьку казаць. Ну скочыў сабе, і халера яго бяры!

 

Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Буряк Ю. У. у в. Чарніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад Гуліс В. (1940 г. н.).

 

“Бацька з сынам”

Жанр – анекдот

 

Бацька з сынам едуць на калёсах.

– Га, сынок, не рабі так, а то будзем біцца!

– Тпру…

– Чаго ты?

– Ну, калі біцца, дык біцца.

 

Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Буряк Ю. У. у в. Чарніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад Гуліс В. (1940 г. н.).

 

“Па дровы”

Жанр – анекдот

 

Паехалі бацька з сынам сеччы дровы. Сын і кажа: «Давай, бацька, ты будзеш сеччы, а я буду ланаць». – «Добра, – кажа бацька, – але калі мы прыедзем дахаты, я буду есці, а ты цмакаваць».

 

Запісала Сянкевіч Т у в. Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. ад Бузюк Т. Я.  (1948 г. н.).

 

“Кравец Кандрат”

Жанр – анекдот

 

Ідзе п’яны кравец. Ідзе, ды ніяк не знойдзе сваёй хаты.

– Скажы, брат, дзе тут жыве кравец Кандрат? – пытае ён у другога чалавека.

Той глядзіць яму ў вочы. Думае, што кравец з ума сышоў.

– Ты ж сам Кандрат-кравец!

–       Я не пытаю ў цябе, хто я. Ты мне скажы, дзе я жыву.

Запісала ў 1989 годзе Скараходава Л. А. у в. Дабранка Слаўгародскага раёна Магілёўскай вобласці ад Памазковай Е. Я. (1904 г. н.).

 

“Напаіў каня”

Жанр – анекдот

 

– Паіў ты каня?

– Паіў.

– А чаго ў яго пыса сухая?

– Да вады не дастаў.

 

Запісала ў 1977 годзе Мітраховіч Г. у в. Коўчыцы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ад Крук І. (1918 г. н.).

 

“Запрагайце, хлопцы”

Жанр – анекдот

 

Ідзе п’яны па вуліцы і спявае: «Запрагайце, хлопцы, коні, распрагайце, хлопцы, коні, запрагайце, хлопцы, коні!» Насустрач яму ідзе другі п’яны. Пачуўшы песню, кулаком даў у вуха спеваку, гаворачы: «Нашто скаціну мучыш?»

 

Запсіала ў 1991 годзе студэнтка І курса Навумчык В. А. у в. Шчарбавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Зуя М. І. (1939 г. н.)

 

“Дарадчык”

Жанр – анекдот

 

Пайшлі ахотнікі на ахоту. Забілі нешчо, а шо, – самі не знаюць. Прыйшлі да спороўца, каб парадзіў ім. Той паглядзеў, паглядзеў і кажэ:

– Ну, як не воўк, то дзікая качка точна!

 

Запісала ў 1998 годзе Мазырка Н. В. у в. Стрыгінь-Засекі Бярэзінскага раёна Брэсцкай вобласці ад Крук В. С. (1930 г. н.).

 

“Як спораўцы вала кармілі”

Жанр – анекдот

 

Дзядзько не вымолоціў чысто зерно з жыта і накрыў соломой хату. Колоскі пророслі на крышы.

Спороўцы рэшылі засунуць туды вала, каб тую зеленую рож поз’ядаў. Оны узялі яго за вяроўку, шо на горло накінулі, вероўку закінулі на крышу і волокут, а сзаду палкамі вола б’ют, коб ішоў хутше. Прыехала поліція штраф даваці, шо вола душат.

Вол вываліў языка, бо ўжэ здыхаў.

А спороўцы радуюцца: «Гледзі, гледзі, які жадны: яўчэ до зелля не долез, а ўжэ языком замелае».

А поліцыянт шукае, хто вола задушыў, коб штраф даці а адзін падумаў, шо гэто грошы дают за тое, што як вола волоклі, палкамі ззаду помогалі. Вон і крычыт: «І мяне запішы, шо раз даў!»

 

Запісала ў 1998 годзе Мазырка Н. В. у в. Стрыгінь-Засекі Бярэзінскага раёна Брэсцкай вобласці ад Крук В. С. (1930 г. н.).

 

“Гарадскія булкі”

Жанр – анекдот

 

Адзін мужык прыехаў з горада і кажа: «От жа ў горадзе смачныя булкі!» А жонка пытаецца: «А ці еў ты іх? » А ён кажа: «Не, я відзеў как смачна паніч еў».

Запісалаў1998 годзе Вайцяховіч М.І.у в. Плябань Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Машко С. І. (1923 г. н.).

 

“У судзе”

Жанр – анекдот

 

Пабілі аднаго мужыка. І ён падаў у суд. Прыйшоў ён, наняў сведак. Суддзя ў яго і пытае: «Каким образом Вас побили?»А ён адказвае: «Міне білі не образом, а аглобляй».

 

Запісала ў 1981 годзе Ігнацюк С. І.  у в. Буда Грэская Слуцкага раёна Мінскай вобласціад Драбушэвіч М. П. (1933 г. н.).

 

“Пажар”

Жанр – анекдот

 

У вёсцы быў пажар. Усе людзі прыбеглі, бачаць, стаіць стары каля гумна рукі ў бокі. Гумно гарыць, нават і страха абвалілася. Мужыкі крычаць: «Чаго ты стаіш? Дабро ж тваё прападае!»Стары адказвае: «Ага. Але ж тут і мышэй ляснула!»

 

Запісала ў 1988 годзе Васілевчі Г. М. у в. Гарадзішча Слуцкага раёна Мінскай вобласці ад Лявончыка І. І. (1930 г. н.).

 

“На кірмашы”

Жанр – анекдот

 

Праз кірмашны пляц праходзіць п’яны і, убачыўшы незнаёмага, пытаецца:

– Ска-ааа-жыце, якая цяпер пара: ці на небе свеціць сонца, ці месяц?

– Не ведаю, браце, бо я не тутэйшы.

 

Запісалі ў 1987 годзе студэнты Ніконавіч І. Н., Чэльцова Н. Б. у в. Колкі Клецкага раёна Мінскай вобласці ад Рулінскай У. А. (1923 г. н.).

 

“Салдат”

Жанр – анекдот

 

Салдат ішоў з белага свету. Пытае яго адна баба:

– Адкуль ты ідзеш, салдацік?

– Іду з белага свету.

А яна не дачула, дый пытае:

– З таго свету? А бачыў ты там майго бацьку ды маці? А што яны там робяць?

 – Смалу на сябе возяць, – кажа салдат.

– Дык можа ты, мой салдацік даражэнькі, завёз бы туды дзенег і касцюм?

 – Хораша, занясу.

Баба дала яму дзенег ды касцюм, салдат узяў і пайшоў. Прыходзіць дзед. Баба яму кажа:

– Прыходзіў салдацік з таго свету, бачыў там маіх бацьку з маці. Яны смалу на сябе возяць, абарваныя, дык я перадала ім трохі дзенег і касцюм.

 Дзед гаворыць:

–       Ён жа абмануў цябе. Куды ён пайшоў?

–       Тым шляхом, – гаворыць баба.

Паехаў дзед за салдатам. А салдат убачыў яго, надзеў касцюм, прысланіўся да бярозкі і стаіць. Пад’ехаў к яму дзед і пытае пра салдата. А той гаворыць:

– Тым шляхам пайшоў.

Не дагнаў дзед салдата, вярнуўся к яму і кажа:

–       На табе коня, чалавеча, вярні мне яго.

Ждаў, недай дзед коня, ды так і не даждаўся. Вярнуўся вечарам да бабы і кажа:

– Ты дала толькі дзенег і касцюм, а я яшчэ коня, каб тваі бацька і маці смалу на сабе не вазілі.

 

Запісалі Апанасевіч, Васілевіч, Зелянко у в. Харомцы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ад Адзінец Н. Р. (1908 г. н.).

“Анекдот раскажу”

Жанр – анекдот

 

Анекдот раскажу, як адзін быў у пана аканом. І ён быў такі што... што пан не скажыць і ён: “І я, панок, гэтак думаў”. Ну, ён ужо... пан паняў, што ён нічарта не панімаецьу хазяйстве, не валачэць. І кажыць: “Знаеш што? Вызваў. Заўтра будзем касіць канюшыну. Дай указанне, штоб набілі гваздзей па ўсім полі”. І ён кажыць: “Во-во-во, і я, панок, думаў гэтак”. Ён кажыць: “Вон, галган!” І выгнаў яго за гэта. Ён жа ж нічарта не панімаў.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Жыў ксёндз…”

Жанр – анекдот.

 

Жыў ксёндз, і арганісты былі. Яны... Кажыць: “Знаеш што? Давай будзем... Мы даўна ўжо не спавядаліся. Ты ідзі ў спавядніцу, а я буду табе спавядацца”. Ксёндз у спавядніцы, арганісты спавядаецца. Гаворыць: “Іле разоў лазіў у скарбонку?” Гэты:”Цо?” Ня чуець. “Іле разоў лазіў у скарбонку?”Ня чуець ён. Глухая спавядніца. Ня чуець. Ксёндз кажыць: “Ідзі ты садзіся... Ты глухі ці ты ня чуеш? Спавядніца глухая? Я буду ў цябе атвячаць на вапросы”. Сеў арганісты, кажыць:”Іле разоў хадзіў да маей жоны?” Гэты ня чуець тожа. “І я ня чую, - кажыць, - ня чую...” Зноў: “Іле разоў хадзіў да жоны?” Ня чуець тожа. “Вылазь!” Вылезлі і пайшлі. Гэтыя глухія... Спавядніца глухая, яны ўсе былі ў парадку. Но там усё было... Глухая спавядніца.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Хадзіў бацюшка…”

Жанр – анекдот.

 

Хадзіў бацюшка да... да гэтай... Ну, да бабы. Ну і ён мужык нейдзе быў. Нейдзе пехаўшы. І тады вярнуўся. А гэта жонка:

- Ай! Хазяін прыехаў... Мужык прыехаў. Скарэй станавіся на... заместа іконы Спас.

Яна сюды пуц на калені. Ну, ён кажыць:

- Хто гэта?

Яна:

– Спас! Сягоння Спас! Во, аб’віўся да нас! – ну, яна: - Палі свечку (на яго)!

І ён свечку запаліў. І яна. Стаяць. Маліся – молюцца.А ён жа ж відзіць. Што гэта не Спас і свечкай яму... А ён голы саўсім. І свечка... Голы... Гэта каваль быў. Во! Да жонкі каваль хадзіў, не бацюшка. Абманіла. Каваль. Ну, добра... Тады гэты кажыць:

– Ну, Спас! - ён кажыць: - Спас, то Спас, але ж гэткі як у нас!

Ну, памаліліся яны неяк. Яго ўжо адвяла. Гэты ўцёк Спас. Тады прыходзіць ён ужо кабылу каваць да яго. Гэта каваль быў. Дык ён кажыць:

– А-а! Як кабылку, дык падкуй, а як свечкай, дык пад... Ну!

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Памёрла цешча…”

Жанр – анекдот.

 

Памёрла цёшча. Дачка плачыць, разрываецца.. А зяць, ну... ходзіць... Ну, што ён... Чаго ён будзець па ёй плакаць. Кажыць яна на яго:

– Дык ты ж тожа хадзі, паплач. Людзі ж будуць смяяцца, што табе ня шкода.

Дык ён кажыць:

– Ну, я ж ня ўмею.

Яна:

– Хадзі, паўтарай за мной.

Ідуць. Тады да... удваіх...

Яна:

– А мая мамачка...

А ён:

– І мая.

– А чаму ж ты нас пакінула?

Ён:

– І мяне.

– А бяры ж ты нас з сабой.

Ён:

– Пайшла ты к ебені мацеры!

І пайшоў.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Ідзець адзін па вуліцы…”

Жанр – анекдот.

 

Ідзець адзін па вуліцы. І... ідзець пахаронная працэсія. І ззаду казёл прывязаны за машынай. Казёл чорны. Здаровы такі. Ідзець ён адзін. Падлятаець:

– Чаго? Што такое?

– Дык во цёшчу хараню.

– А што, памёрла?

– Казёл гэты забіў.

Ён кажыць. Дык... А за... гробам ідуць адны мужыкі. Ён кажыць:

– Казёл забіў. Во!. Цёшчу хараню, - кажыць.

– Перадай ты мне яго, - кажыць.

– Во якая вочарадзь ідзець, каб купіць. А табе тут... Станавіся, - кажыць.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Ідзець салдат з арміі”

Жанр – анекдот

 

Ідзець салдат з арміі. Мароз. Холадна так. Зайшоў да бабы. А яна сядзіць на печы і кашляець.

– Ой, бабушка, які мароз, які холад!

Яна места таго, штоб яму ці абагрэць што... Ці што... Дык яна:

– О, каб да гэтага марозу ды яшчэ вецер.

А ён зазлаваўся. Ён змерз. А кажыць:

– Каб да твайго кашлю ды яшчэ коліка.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Цфган наняўся да бацюшкі…”

Жанр – анекдот

 

Цыган наняўся да бацюшкі... Ну... Касіць. Яны яму есці не далі. Пайшоў ён касіць. І бацюшка пайшоў. Касілі яны, касілі. А ён, што гультай, дык яму толькі, каб пад’есці, глядзеў. Значыць яны касілі. Не нясуць есці. Ну, вот кажыць:

– Я ж табе сказаў, каб прыняслі, бацюшка.

Косюць. Тут яна выйшла. Ён як замахаў на жонку, што... Не! Ён кажыць, што:

– Ужо ж пара есці. Хай нясець.

Ну, яна... сказала... нясець... Ён... нясець:

– Ай!- кажыць. – Я ж ёй пакажу.

І паляцеў за ей. За жонкай. Паляцеў за жонкай. Сам пад’еў і вярнуўся да цыгана, кажыць:

– Ну, каб дагнаў, зарэзаў бы!

А гэты ж галодны саўсім. Ён кажыць:

– Ну, што ж ты яе чапаў, хай бы хоць і позна (яна позна нясла)... Хай бы хоць позна нясла есці.

Ну, кажыць:

– Каб дагнаў, зарэзаў бы.

Ну, тады... Задзержаў яго цэлы дзень. Касілі цэлы дзень. Прыходзяць вечарам. Ну, яна тут яму халадніку міску вялікую і гэта... і бульбы. А ён галодны, дык ён упярыў гэту міску халадніку. Наеўся. А яна тады нясець кілбасы, кумпяк капчоны, булкі ўсякія, а яму няма куды ужо есці. Ён кажыць:

– Ну і гаспадынька! Сумела прыгатавць, но не сумела падаць.

Ён ужо напузырыўся гэтага халадніку, дык і...

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Адзін ідзець…”

Жанр – анекдот

 

Адзін ідзець:

– Адкрывайце дзверы!

Ён кажыць:

– А хто там ідзець?

– Той, хто ўсё ўмее.

– Дык што, калі ён усё ўмее, дык ня ўмее дзверы адкрываць?

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“У бацькі было два сыны…”

Жанр – анекдот

 

У бацькі былі два сыны. І кажды дзень п’яныя. Бацька кажыць:

– Вы ж хоць якую прычыну, каб было за што піць.

– Яны злазяць з печы. Гэты лапці яго бярэць, а гэты другога. Лапці памянялі – гэта прычына піць.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Адзін тожа гаворыць…”

Жанр – анекдот

 

Адзін тожа гаворыць:

– Сара, слухай... (жыд) Я падпішуся на займ. Выйграю. Купім машыну. Ты, Сара, Сядзеш са мной ехаць. А ты, Воўка ззаду (Лёўка, вернее... Лёвай звалі...). А ты, Лёўка, ззаду.

А ён гвалту:

– Папа, я ззаду не сяду!

І плачыць, сляза слязой пойдзець. Ззаду не сядзець. Ён:

– Вылазь вон!

І цягнець за вуха гэтага хлопца ўжо вон з машыны, то толькі на займ падпішыцца.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Ідзець па лесе…”

Жанр – анекдот.

 

Ідзець па лесе мядзведзь... і пяець:

– З чэво начынаецца родзіна?

А заяц сядзіць на суку, на вярху, на дрэве. Узбіўся неяк:

– З такіх далбаёбаў, як ты.

Гэты:

– Ну, заяц, пагадзі!

Ідзець ліса:

– Как многа дзевушэк харошых...

Заяц з дрэва:

– І срэдзі ніх адна ты блядзь...

– Яна:

– Ну, заяц, пагадзі!

А тады ж яшчэ й воўк йдзець.

[Далей Марыя Пятроўна ўспамінала, што пеў воўк, і не ўспомніла.]

Ну, тады яны зазлаваліся на зайца, пайшлі купілі танк. Едуць па лесе і пяюць:

– Тры танкіста, тры весёлых друга…

А заяц сядзіць з гранатай на суку і тады гэта так гранату бахкаець:

– І машыне баевой… І каюк машыне баявой.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

“Пра двух каларадскіх жукоў”

Жанр – анекдот

 

Паўзуць два каларадскіх жукі. З поля. І па асфальту ідуць. А тут туча насунулася. Пярун мазгочыць. А куды схувацца? Нідзе ні дзерыва, ні куста. Ідуць-паўзуць, ну, па асфальту, а тут ляжыць баба п’яная ў кувеце.

– Давай схуваемся.

Ну, і пашлі хавацца ані. Адзін у шакаладны цэх упёрся, а другі… туды. І тады гром грымеў, гагатала ўсё, пярун біў, маланка. А тады сціхла ўсё. Вылазюць абое, мучаныя. Лужына там – і мыюцца. Адзін гаворыць:

– Уй, як мне хуёва было.

– Чаго табе хуёва было?

– Знаіш што? Толькі залез, а за мной нейкі бальшы і лысы як упёрся, к сценцы як прыдавіў, як начаў стукаць. Біў-біў, біў-біў. А тады начаў плювацца, абсмаркаў усяго.

– А мне яшчэ хуявей, – кажыць, – было. Толькі залез – ды ў нейкі салідол. Вонь, праціўна! Тады ўжо вылажу, толькі к дзвірам падышоў, а там нейкі з мішкамі, з двумя мішкамі – бах-бах, бах-бах. Думаў: заб’ець. Цяпер хоць град будзіць – хуй буду калі хувацца.

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч ад у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці Баравіка Фёдара Аляксандравіча (1956 г.н., беларус, адукацыя базавая, мясцовы)

 

“Пра гантэлікі і працівагазікі”

Жанр – анекдот

 

Конкурс гэты, ну, сэкс-бомба, панімаіш? Беларуска – туды, немка – сюды. Журы тут засідаіць. Пускаюць тут негра (у яго ж кардан здаровы!). Шчас, дась Машцы атарвацца. Журы сядзіць і думаіць: шчас наша Машка будзіць раўці. Ну, сорак пяць мінут… урок бярэць. Думаіць: Машка крычэць будзіць. Хуя там! Негар равець, як рэзаны. Што такое? Сідзяць, пераглядаюцца. Апяць, прашло пітнаццаць мінут, негар апяць равець. Усё, прашло ўрэмя, адкрываюць дзверы: Машка ляжыць на дзіване, а негар сядзіць у кутку. Што быў чорны, а то зялёны сядзіць. Гаворуць:

– А што такое?

Машка:

– Ну, што такое? Два спосабы паказала яму.

– А што за спосабы?

– Гантэлікі і працівагазікі.

А негар слова ня можа сказаць.

– А што такое гантэлікі?

А йіна гаворыць:

– Бяру за яйца і расцягваю, як гантэлікі.

– А працівагазікі?

– Апяць жа: бяру за яйца і на галаву нацягваю. Во табе і працівагазікі.

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч ад у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці Баравіка Фёдара Аляксандравіча (1956 г.н., беларус, адукацыя базавая, мясцовы)

 

“Пра тое, як бабы мыла куплялі.”

Жанр – анекдот

 

Сідзяць дзве бабы на лаўцы ды бядуюць: мужыкі на іх, ну, гэта, ня хочуць з імі, карочэ. А тут нейкая старая карова валачэцца ды кажыць:

– Чаго вы гэдак бядуіця?

– Ды во, – кажуць, – мужыкі не даюць.

– А дык жа і мой не даваўся, алі я ўчора схадзіла ў гэту, ну, гэту, апцеку ды мыла нейкага купіла. А ён як намазаўся, дык ноч з мяне ні злізаў.

Ну, адна тады пабегла ў апцеку і мыла, “Юбілейнае” ці якое. Кусок цэлы ўхапіла. Ну, і размінуліся. А гэта пашла тожа ў тую апцеку, тожа за мылам. Прышла, а гэта, відаць, паследні кусок мыла ўзяла, што баба казала.

– Гэта во харошае сама мыла, – кажуць.

Ну, “Дзецкага”  кусочак узяла. І тады… Панімаіш што? Вышлі назаўтрага і сідзяць. Гэта сядзіць як гаголь. Кажуць:

– А чаго ты такая грусная?

– Уй, купіла мыла. Прышоў, памыўся. Дайжа есці не захацеў. Як ляглі спаць, як уздзёрся на мяне і да раніцы сядзеў як храк. Думала: мяне на нямецкія знакі парвець. Нада, наверна, мыла тое выкідаць. Каб будзільнік на работу не празвінеў, дык сядзеў бы на мне і дзень. А табе што?

– А я ўзіла “Дзецкага”. Прышоў. Накарміла, усё. Мыліла-мыліла. І абцёрла ўсяго. Ляглі спаць, а ён як уплёўся за адну сіську. Думаю: вазбуждаіць. А ён ссаў-ссаў адну сіську, а тады і за другую ўзяўся. І гэдак ноч!

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч ад у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці Баравіка Фёдара Аляксандравіча (1956 г.н., беларус, адукацыя базавая, мясцовы)

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.