Фальклорная проза
Наратыўная няказкавая проза
“Як дзед Макар жаніўся”
Жанр – бываліца
Жыў калісьці дзед Макар. І не было ў яго жонкі, хаця немалады быў, каля шасцідзесяці гадоў яму было. І вырашыў ён пайсці ў сваты да маладой Марусі. Узяў з сабой ў сваты маладога хлопца Івана.
Прыйшлі яны да Марусі і кажуць: «Сваты прыйшлі, запрашай у хату!» Ну, дзеўка запрасіла ў хату, сабрала на стол, а сама ўсё на Івана паглядае, спадабаўся ён ёй. Ды і Іван не спіць у шапку таксама. А што пачалося, калі Маруся даведалася, што яе сватаюць за старога дзеда! Паперла яна дзеда Макара чапялой. А з Іванам скора пажаніліся.
Запісла ў 1998 годзе студэнтка І курса Саевіч С. І. у в. НянькаваНаваградскага раёна Гродзенскай вобласці. ад Слуцкага Я. І.(1942 г. н.).
“Пра папа”
Жанр – бываліца
Ездзіў поп па калядзе. Прыехаў к адной бабе на двор. А баба толькі мужыка пахараніла. Адмаліўся каляду, пасвянціў усе куткі бярозавым венікам: макаў у ваду і махаў па ўсіх кутках. Баба папрасіла, каб поп здзелаў провад па хазяіну. Памаліўся поп. Тады пашла баба за «провад» расшчытвацца ў клець, і поп за ёй. У бабы быў усяго адзін мяшочак жыта. Стала сыпаць за папову малітву жыта і не відзела, адкуль поп збоку паявіўся. Захваціў коўш і начаў памагаць сыпаць сабе ў мяшок. «І поп сыпіць, і я сыплю», – успамінала яна. А сама стыдзіцца атказаць. Тады гаворыць: «Не, бацюшка, і мне ж не застанецца нічога». А поп гаворыць: «Памажы мне падняць на плечы, а табе бог паможаць».
Запісала Зянькова Т. І. у в. Шашы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ад Івана Барысавіча Зянькова.
“Замікай”
Жанр – бываліца
Да пана ўсе ж ідуць людзі, каб што даў і што. Найшло многа людзей да пана ў хату. А пан не гаварыў хораша. Прыйшоў чалавек, а ўжо і дзверы не зачыняюцца. Дык пан, седзячы, кажа: «Замікай». Чалавек маўчыць. Пан: «Замікай». Той зноў маўчыць. Пан: «Дурню, замікай!» Той чалавек і замычаў: «Му-у-у-у». Усе людзі ў смех тады з пана, што той не ўмее хораша сказаць «замыкай». А той чалавек маўчаў, бо яму сорамна было «замікаць».
Запісала ў 1987 годзе студэнтка І курса Садыкава А. В. у в. Казлы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ад Яраш Г. І. (1910 г. н.).
“Як Анныя людзі жыто кралі”
Жанр – бываліца
Анныя павялі коней пасвіць. Даўней гэто было. І пасвілі яны іх каля могілак. А было яшчэ каля могілак бацюшково поле. А другія людзі прыехалі якраз жыто красці бацюшково. Ну і німа як красці, тут жа тыя коні коней пасуць.
Надумаўся адзін чалавек з тых, што прыехалі жыто красці, як ім пастухоў адвясці ад гэтага месца. Раздзеўся ён да кашулі, падвязаўся повясам ды лёг на магілі. А тыя ўжо пастухе засыналі. Коней пусцілі пад могілкі ды засыналі. А тут давай стагнаць на магілі: «Ой, як мне тут цяжко ляжаць! Ну, як устану, – ну і дам, ну і дам!»
Тыя пастухе глянулі на магілу – ляжыць у белай кашулі. Гэтыя людзі ледзь не абамлелі. Як сталі яны ўцякаць, на коней скарэй. А адзін мужчына абамлеў. Яго як-то ўжо там пасадзілі на каня, а як ад’ехалі шагоў на сто, давай яго аттрасаць, ледзьве аттраслі.
А тыя сабе накралі жыта ды давай смяяцца. Гэта праўда было, мама мая мне казала.
Запісала Кухцянкова С. І. у в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Галубко В. І. (1924 г. н.).
“Пасланец з таго свету”
Жанр – бываліца
У бабы умер дзед. Баба гэтая сядзіт у хаце ды й галосіць. А ў яе засталося дзве тысячы грошаў. І вот у гэтую ноч нешта грукае ў дзверы. Яна чуе: «Баба, адчапі!» Яна адчапіла. Стаіць нешта лахматае, белае, у пер’ях. І пытае яна: «Хто гэта?» А сама спужалася-спужалася! А ў атвет: «Гэта я, Смерць! Мне твой дзед, бабка, з таго свету паслаў па грошы!»
Баба аддала грошы Смерці той, яна ўжо і пайшла, толькі тут яе спаймалі, ды як абадралі пер’е, дык аказалася, што гэта яе сусед.
Запісалі ў 1983 годзе студэнткі Норына і Арлова у в. Лясковічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ад Жыгаль Н. С. (1914 г. н.).
“Здарэнне на кладбішчы”
Жанр – бываліца
Былі такія слыхі. Умерла жэншчына. На 9 дней пілі водку на кладбішчы. Адна бабка напілася там і заснула. А хлопцы ўзялі і пайшлі на кладбішча піць. Адзін і гаворыць: «Стакананяма!»А бабка прачнулася і крычыць: «Хлопцы, у мяне ёсць!»Хлопцы, калі мелі ногі, пабеглі. А ў аднаго сэрца разарвалася.
Запісала ў 1992 годзе студэнтка І курса Капцэвіч У. А. у в. Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ад Юр’евай Т. Д. (1911 г. н.).
“Вынаходлівая сяброўка”
Жанр – бываліца
Было гэта летам. У лесе саспелі ягады, і я з сяброўкай Геняй пайшлі па чарніцы. Блукалі доўга, пакуль знайшлі паляну. Але колькі там было чарніц! Я ўзрадавалася. «Ну, вось», – кажу, – тут мы хутка назбіраем і дахаты пойдзем. Пачалі мы збіраць ягады ды і ласаваліся патроху. Толькі чарніцамі прыкрылі дно ў вядзёрках, як пачулі шум. Бліснула машына, спынілася недалёка ад нас. Мы ціхенька пачалі назіраць. Божухна! Адтуль вываліла чалавек шэсць!, з кошыкамі, вядзёркамі і кубкамі. Гэта, скарэй за ўсё, былі гараджане, яны, перагаворваючыся падаліся проста ў наш бок.
«Ну, вось», – працягнула я, – назбіралі. Зараз ад гэтай паляны адны кусцікі застануцца. Сяброўка не адказвала. Раптам адкінула вядзерка і загадала мне: «Хавайся!»– «Нашто?»– «Хавайся хутчэй, кажу!»І яна амаль сілком зацягнула мяне за куст арэшніку. Я скарылася, але ніяк не магла зразумець, што гэта яна задумала. А Геня, прыхаваўшы вядзерка, раптам пачала… распранацца! Скінула ўсё адзенне, распусціла валасы, узлахмаціла іх і напусціла на твар. Вырвала некалькі кусцікаў чарніц і пачала скікаць па паляне прыпяваючы: «Ля-ля-ля-ля».
Гараджане, пабачыўшы пажылую кабету, голую, з ускудлачанымі валасамі, якая скікае па палянцы з кускікамі чарніц у руках і спявае песенькі, падаліся назад. А праз некалькі найбольш удалых скокаў сяброўкі іх як ветрам здула. Праз нейкую хвіліну пачуўся гук ад’язджаючага аўтамабіля.
«Ну, ты галава!»– пахваліла я Геню, збіраючы чарніцы, калі яна ўжо апранулася. – «І як толькі ты такое прыдумала?! Ды так хутка!»
Больш нас ніхто не трывожыў.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Іванова Т. В. у в. Баранцы Ашмянскага раёна гродзенскай вобласці. ад Суравец В. І. (1930 г. н.).
“Два брата”
Жанр – бываліца
Прыйшоў брат к брату. Сабраўся адзін брат дамоў, просіць другога: «Правядзі троху». А абое былі трусы.
Павёў брат брата да паўдарогі. Нада назад ісці. А страшна. Просіць брат: «Правядзі мяне назад, дужа я далёка цябе правёў». Павёў назад брат брата. А таму назад зноў страшна ісці. Разы тры адзін аднаго праводзілі, пакуль не вярнуліся ў братаву хату і не пераначавалі разам.
Гэты чалавек быў ахотнікам. Бывала ідзець на ахоту і моліцца: «Дай, Гасподзь, каб нікога не ўстрэціць, ніякога ні звера, не птушкі не ўвідзіць».
Запісала ў 1976 годзе Зянькова Т. У. у в. Шашы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ад Зянькова У. К.
“Поп і Каляда”
Жанр – бываліца
Раней хадзілі збіраць каляду. І вось аднойчы ехаў у гэты дзень поп на кані і вёз бочку, куды ўсе лілі смятану (каб поп памаліўся за іх). Хлопцы ўбачылі, што поп некуды адыйшоў, знайшлі нейкія анучы і абмазалі каня смятанай.
Выйшаў поп. А каня няма! Пакуль да яго дайшло, што да чаго, хлопцы, рагочучы, збеглі.
Запісала ў 2005 годзе студэнтка І курса Бацяноўская А. І. у в. Берасні Бешанковіцкагаа раёна Віцебскай вобласці ад Нікіфарава У. П. (1924 г. н.).
“Лікбез”
Жанр – бываліца
Эта была ў 30-я годы. Перыяд лікбеза. Аднаму маладому ўчыцелю паручылі правесці бяседу з жыцелямі аднаго насялёнага пункта. І вот этат маладой чалавек так начал сваю бяседу: «Я чалавек гуманны. Прагрэс – мая ідзея». Адна бабка талкает сваю суседку: «Манька, Манька, што гэта ён сказаў?» – «А гэта ж ён сказаў, што ён сідзеў у гумне, прагрыз крышу і пытаецца: «Дзе я?»
Запісана ў 1988 годзе ўв. Пналіна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ад Лукашонка В. П. (1920 г. н.).
“Як хадзілі папаратніка-кветку шукаць”
Жанр – бывальшчына
Гэто на Купала было. Пайшлі маладыя хлопцы і дзяўчаты шукаць кветку папаратніка. Дзве пары ішлі.
І от яны выйшлі ў лес. От ідуць, а во – дарога, броўнамі закідана, многа броўнаў. Лезлі яны, лезлі, перлезлі гэтыя броўна, а тут сталі на іх ваўкі лезці. І назад не павернешь, гэта само. Ідуць яны далей, неяк адбіліся ад тых ваўкоў. А во – вялікі роў, праваліўся. А гэта ж уночы было. Пералазілі цераз той роў, ледзве пералезлі. Ну што, думаюць, будзе дарога. І якраз агонь перад імі блішчыць. Як убіліся ў гушчарнік гэдакі, а адтуль ідуць зноў на агеньчык. І паабдзіралі ногі сабе усе. Выбіліся з гэтага гушчарніка – нешта пад нагамі варушыцца. Як глянуць – адны змеі. Тады адна дзяўчына стала плакаць і казаць: «Божа найвышэйшы, выведзі нас дадому».
І каля іх яко-то вецер-віхр які пранесся. І адразу яны угледзелі месяц, стаяць яны на дарозе. І вярнуліся яны назад і нічога не знайшлі.
Запісала ў 1991 годзе студэнтка І курса Сталяр А. Р. у в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Галубко В.І. (1924 г. н.).
“На Купалу”
Жанр – бывальшчына
То шчэдужа давно казалі, што одзін дзед пас волов, а потым згубіў іх у лесе. Там ён ходзіў і шукаў іх. А там у лапці яго трохі зямлі насыпалася і травы. І раптам той дзед пачаў разумець, што птушкі гавораць. Тоде з іх гомону вон дознався, дзе трэба тых волов шукаць. Але вон не пойшов іх шукаць сразу, бо вельмі натоміўся ходзячы, ды ўжо і ноч була. До вон і пошов дудому. Прыйшов вон, вытрохнув з лапцяў зілле ты і забув, што тыя птушкі казалі.Так вон і не знайшовсвоіх волов.
От с того разу мы і справляем Купалу, зілле збіраючы. Бото якраз на Купалу було.
Запісала з 1983 годзе студэнтка І курса Мурго Л. П. у в. Галубіца Петрыкаўскага раёна Гомельская вобласці ад Міхалевіч Е. М. (1910 г. н.).
“Ні Івана”
Жанр – бывальшчына
На Поўнага Івана пайшоў дзід стары ў ліс. Захатыў зарваць цветка з папараці. Узяў гарніка, січку грамнычную і пайшоў. Ужа дванастая гадзіна надыходзіць, ажно кажыцца яму, што ягоная дырэўня гарыць. Вун усё раскідаў, ды і пабіг дадому. Як выйшаў з лісу, ды як што-та яму як увалілася на плечы, еле-еле вун дадому прывалокся. Сіў на лаву ды кажа: «Лепш быць дурным, ніж разумным».
Запісала ў 1996 годзе студэнтка І курса Жукоўская А. М. .) у в. Сошка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці
“Змей”
Жанр – бывальшчына
Гэта было ў трыццатых гадах. Пашла я ў бабоўнік, з кілометр абязацельна ад дзярэўні. Быў іюль. Толькі пачаліся суніцы. Бабоўніку я нашла мала: было лета сухое. Ішла я дамоў у час дня. Было мне 22 гады. Іду босая, курта без рукавоў, і дажа галалобая. А пагода пыршчэла, як агонь.
Звярнула я са сцежкі і нарвала ахопак суніц з веткамі. Ў як стану ў мох, а ён у палавіну галёнкі – ваўкоў авёс. Такі мяне страх абабраў, што я босая і ног маіх не відаць з гэтага моху. І проста я аж падпрыгвала, як на дарогу выбівалася. Выскачыла я на лінію. Ішла па лініі, а ляжала на лініі бярозавая вывараць. Я на гэту вывараць стала і думаю: хоць троху аддыхну. Ногі са страху замарыліся.
Да... Пакуль я ўскочыла на вывараць, гляджу, ляжыць нейкая зялёная ляпёшка. Я тады ціханька злезла. А я б якраз стала на гэту ляпёшку, каб бегла. Ляжала там з кубаметр дроў. Я злезла з бярэзіны і стала кала гэтых дроў. Надумалася: вазьму падпорку ад дроў і ламану па гэтай ляпёшкі (а гэта быў змей, я паняла), мне бог адпусціць 40 грахоў. Як я парушыла гэтую падпорку, так шуснулі дровы. Ён і пачуў. Адкуль тут узялася галава! Ён жа кругом быў хвастом абвіўшыся, а галава з сяродкі вытыркнулася. Галава паявілася, як у гусака. Вочы жоўтыя, як у курыцы, бальшыя. І ён усё расслухваў, разглядаў: то на адзін бок галаву павернець, то на другі. І ў вачах усё-роўна як у калёсіках стрэлкі так і ходзяць: мык-мык-мык. А я стала пад ялушачкай каля етых дроў, што абрушыліся.
Прайшло ўрэмя настаяшчае. Ён мяне выглядаў, выслухаў. І ўсё-ткі я яго перастаяла, даждалася, што ён будзіць дзелаць. Змей гэты як стаў расцягвацца! Галава яго ішла чэраз гэты круг, чэраз ляпёшку. І быў ён метраў кала трох, так я апрадзяліла. Я стаяла нядыхаўшы. І якраз папоўз на тую лінію, па якой мне дамоў ісці. Расцягнуўся, а тады стаў дугой, хвост к галаве прыжаў і паляцеў, усёрна што загрымеў узрыў: ву-ву. І ляцеў па лясу, толькі веткі гнуліся. І тады я пабегла саўсім у другі бок. Бегла я, ажно мяшка не чула на спіне.
Відзелі ў кіламетрах чатырох, у Мураўцах, такога змея. Удзіўляліся ўсе, што за такі страшны змей.
Запісала з 1976 годзе Зянькова Т. У. у в. Шашы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ад Зяньковай А. М.
“Гараватка”
Жанр – бывальшчына
Пасвіў я коней на балоце. Гадоў тады мне было, можа, чатырнаццаць. А даўней, як зямля была пад панам, а ў нас толькі небальшыя кавалкі, вось і пасцілі каней па лясах ды балотах. А была гэта восенню, ужо трошкі холадна. Коні скубуць, а я пайшоў іх завярнуць. Там пасяродкі балота ёсць гара – Гараватка. Іду я на гэту гару, і кажыцца, што чую голас чый-та. А там усё зарасло мохам і нікога не бачна. Паднімаюся на самы верх гары і віжу, сядзіць баба. Баба як баба, голая такая, красівая, з распушчанымі валасамі. Сядзіць і нешта з валасамі робіць. Гляжу: баба незнаёмая. На дварэ восень, а яна ўся голая. Вось я і напужаўся. Прыбег дадому, кінуў коней і нікому пра гэта не казаў. А старыя расказвалі, што там усягда баба голая здавалася.
Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Кавалеўская А. С. у в. Антонава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ад Бадуна Р. К. (1909 г. н.).
“Заклятыя грошы”
Жанр – бывальшчына
Адзін салдат вазврашчаўся са службы дамоў. Стаў па дарозе ў нейкай карчме. Плаціць нету чым, папрасіўся пажыць за тое, што адработае. Хазяін сагласіўся. Салдат то дровы паколе, то вады наносіць. Так і жыў. Неяк ноччу нехта пагрукаў у вароты. Салдат чуў, але не пайшоў – хазяін жа ёсць. А той прыйшоў і кажа салдату: «Ты такой і такой?»Салдат адказвае: «Я». – «Ну, ідзі, гэта цябе». Удзівіўся салдат, думае: «Хто-та са знакомых прачуў, што я тут астанавіўся». Выйшаў і глядзіць: стаіць мужчына, увесь белы, аж свеціцца, іскрыцца, пераліваецца. «Што за чартаўшчына?»– думае салдат, але нічога не дзелаў, толька пастаяў, паглядзеў. А чалавек той пайшоў пад вугал хаты і знік. Вярнуўся салдат, хазяін спрашывае: «Павідаўся?» – «Да», – атвечае і больш нічога не сказаў.
Прайшло сколькі яшчэ начэй, зноў да салдата прыйшоў чалавек. Вышаў служывы, глядзіць: стаіць чалавек увесь красны і тожа ўвесь свеціцца, пераліваецца. Спужаўся салдат: «Ідзі ты к чорту!» Той чалавек пастаяў, патом развярнуўся і пайшоў пад другі вугал хаты, там і знік.
Пайшоў салдат у карчму, а хазяін спрашвае: «Хто гэта да цябе па начах усё ходзіць?»Салдат яму ўсё і раскрыў. Паслухаў карчмар і гаворыць: «А дурны ж ты! Нада была стукнуць рукой па плячу таго чалавека. Гэта табе грошы аддаюцца. Я кагда хату пакупаў, мяне прэдупрэдзілі, што тут клад недзе закапаны, і ніхто яго знайсці не можа, толькі той, на каго грошы загавораны. А гэта аказваецца ты і ёсць. Прыхадзі да мяне праз трыццаць тры гады, яны знова прыйдуць да цябе».
Але салдат не паверыў, і так яно ўсё асталася.
Запісала ў 1995 годзе студэнтка І курса Яскевіч М. С. у г.Верхнядзвінск Віцебскай вобласці ад Клінавай З. А. (1932 г. н.).
“Як пры апанах жылі”
Жанр – вуснае апавяданне
Був некалів Юравічах пан. Гадов пад сорак було яму тады. Звався Рыгорам, а фамілію забув ужо давно. Було в гэтага пана чатырыста каров, сто двадцать коней, сто валов. И рабів я в яго дзесяць гуд. Зямлісваёй в мяне не було, вось іпрыходзілася рабіць ад сонца да сонца на пана. У бацькімайго було пяць сынов. Я був старэйшы. Тых грошай, што мне давав пан за работу, нам не хапала. Часам зімой ібосыя ездзіліпа дровы. У пана рабіла чалавек пяцьдзесят. Бувала змокнеш на рабоце, а пасушыцца няма дзе. Так ілажылісь мокрыя спаць в бараке.
Вось, дзеткі, як прыходзілася жыціраней.
Запісала Палуянавіч В. М. у в. Прудок Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ад Добранскага Я. Ф. (1891 г. н.)
“Добрая работніца”
Жанр – вуснае апавяданне
Зямля была едзіналічная. Сваю хватаеш, хватаеш, тады ляціш зарабіць, каб на сукеначку якую. А кушаць шляхта работнікам харашо давала, дзе я рабіла ў сямікіламетрах ад Мінску. Я сільна сцяслівая была, у бяседзе не магла есці. То паны ўжо бачаць, што я нічаво ня ем, так паклікаюць, каб я адна паела. А работала я, не хвастаюся, вельмі добра. Така была ўжо работніца! Яшчэ жнейкі толькі пачнуць жаць, а я ўжо далёка абагнала і іду дальша. Так пан бачыць, што я вельмі добра работаю, так яшчэ к заробку две капейкі прыбавіў.
Запісалі студэнты ў 1986 годзе Бажкова М. У., Валчок Н. М. у в. Падневічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці ад Гуд С. І. (1899 г. н.).
“Партызанская звязда”
Жанр – вуснае апавяданне
Было такое ў жызні... Страху было – не давядзі гасподзь. Была наша дзярэўня нунтральная: ні немцаў, ні парцізан. Дзярэўню нашу спалілі палавіну немцы, каб парцізаны не былі, а другую палавіну – парцізаны, каб немцы гарнізон не ўстанавілі. Ну, што ж нам дзелаць!
У нас была граніцай Дзвіна, а за Дзвіной былі парцізаны. Пражывалі мы на парцізанскай зоне, а дабывалі прадавольствія на нямецкай зоне. Быў тут закапаны хлеб ад немцаў.
Я ў парцізан была звязная. Быў у нас дагавор такі: партызаны тры разы свіснуць, а я тады пераеду. Я ждала цэлы дзень, ніякага свістка не даждалася. На заўтрашні дзень я даждалася гэтага свістка. Прыйшла к Дзвіне. У раве стаіць лодка. А гэта было ў канцы апрэля. Вясенняя вада была бальшая. Лодка была ўся ўтоплена, толькі карма трошку была відаць. Я прыйшла ў гэты роў і не відзела засады немцаў. Была ў міне шубка даўгая, я яе ў лазе здзела. Немцы былі на адным баку рава, а я на другім. Была ў міне лапатка, што хлеб садзяць, места вясла. Выліла я гэтай лапаткай ваду. Боўталася не менш часу. Выліла ваду і паехала за парцізанамі. Парцізаны нашлі зярна, катлы, рашато. Села парцізан пяць чалавек. Лодка была з зімы, рэдкая, большы нільзя было сесці. Астальныя ждалі на тым баку перавозу. Метраў за дзесяць ад берага мой брат увідзеў: чэрпаець немец ваду лююміневым кацялком. Парцізаны шэпчуць: «Ты што, не відзела немцаў, што нас вязеш?»Я гавару: «Канешна, не відзела, бераг размыты ямамі, роў глубокі». Парцізаны быстра вярнуліся назад, а я выскачыла на свой бераг і пашла ў лес. Пакуль немцы абабеглі роў, парцізаны ўцяклі. І я ў лес ўдрала, толькі мая шубачка асталася ў лазе пад Дзвіной.
Пераначавала я ў лесе. Даждалася я дня і не вытрывала сядзець у лесе. Думаю: «Схажу к Дзвіне і пагляжу: калі на гэтым баку лодка – забралі парцізан, а калі на тым баку, тады яны ўцяклі». І спусцілася я ў той роў, дзе немцы былі (тожа ж розуму сабрала!). Ў са страху давай рваць шчавель у падол перад імі. А немцаў там аж зялёна! Шчавель ірву і прашу: «Пан, дай солі». «Пан» нешта прабалбатаў, ускочыў з аўтаматам і як даў у грудзі ствалом. А нейкі з высокай кукардай адвярнуў гэты ствол і нешта рукой махнуў, сказаў: «Чурык!» Ну, я і панеслася, аж не дагналі. А немцы пакуль абабеглі роў (хадоў жа так не зналі), я схавалася ў лес. Пераксцілася і думаю: «Ай-я-я, якая ж я дура. Учора лавілі – уцякла, а сягоння сама прышла».
На гэтым я не кончыла. Хадзіла ў другую дзярэўню правадзіць партызан. Выйду, бывала, на поле, сабяру бульбы, напяку ляпёшак і нясу парцізанам. Раненых лячыла, мыла ім бяллё, усяк памагала. І сама жывая асталася. Усё не апішаш, што было за вайну. Пагібла з маёй радні чалавек трыццаць.
Запісала ў 1976 годзе Зянькова Т. У. у в. Шашы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ад Зяньковай А. М.
“У вайну”
Жанр – вуснае апавяданне
Мы ўдваіх партызанілі, я дома, ён (муж) – у лесе. Пякла хлеб партызанам. Спяку, укручу ў трапкі – схаваю, а потым у лес перадам. У 1945 годзе на кватэры былі ў мяне партызан і партызанка. Я ім сваю койку ўступіла, сама на печы спала.
А ён (муж) рабіў бліндажы, зямлянкі. Працаваў ад панядзелка да субботы. Калі прыходзіў – мыла яго адзенні. Вельмі многа вошай было. Я іх і выпарвала, і на мароз выносіла, а яны зноў ажывалі.
Адзенне хавалі, бо немцы забіралі. Я закапала там, дзе свінні стаялі. Прыйшоў немец, ткнуў прэнтам, але не папаў у тое месца, дзе было адзенне. Так усё і засталося.
Жыццё было цяжкае. І галодныя, і халодныя былі. Гурувала. Работу робіла цяжкую. Рабят трэба было гадаваць, іх у мяне сямёра. Але даў бог не адзін рабёнак не памёр, і я засталася жывая.
Запісалі ў 1989 годзе студэнты Эміліт Г. і Шпакоўская І. у в. Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці ад Гушчы А. А. (1913 г. н.).
“Пра вайну”
Жанр – вуснае апавяданне
Було мне, донькі, у ту пору трыццаць гадоў. А мужычка майго аж у 1941 годзе забралі ў армію. Жыла я ў Мальцах. Засталося на маіх руках двое дзяцей. І вось, калі пад Мальцамі пачаліся баі, забаялася я за дзяцей. Толькі богу і малілася, каб усё добра було. А баі былі, да бальшыя. Вось і парашыла я вярнуцца з дзецьмі ў Рудню. Ды і засталіся тут. Важко було, а каму ж у той час добра? Цяпер усе жывы, здаровы. Да мужык мой не вярнуўся з фронту. Сама я дзяцей вырасціла ды і пракарміла.
Запісалі ў 1988 годзе студэнты Аешка І., Ісаковай Н. у в. Новая Рудня Ельскага раёна Гомельскай вобласці ад Жыгадло М. А. (1910 г. н.)
“У нямецкім палоне”
Жанр – вуснае апавяданне
Гнаў ён (немец) нас усякімі ціхімі дарогамі, штоб нашы не напалі, гнаў нас. Хто прыстане – ўбівалі палкамі, чым пападзе. А народу многа, многа! Усё жанкі з дзецьмі ды старыя. Дзяцей не пускаў у жывых. Некаторыя маткі саджалі дзяцей на дарозе: можа, добры чалавек падбярэ, можа, жывое дзіця застанеца, а ён убіваў.
Акружылі провалакай тры кашары. Туды загнаў ён нас з дзецьмі. Не дасць нам ні вады, ні яды. Многія ўдзіралі, а ў нас жа ж рабёнкі. Я з трыма дачкамі (старэйшай сем год, а малую ташчыла за плячыма ў палаценцы).
Двое сутак дзяржалі без нічога. Вады няма. Наламалі палак да вады дакапацца. А пясок, ды цяжка. Тады тры жанкі сабраліся (там недалёка ўзгорак быў): «Можа, там якая канава, ці ручэй, можа, хоць троху вады дастанем. Дзеці ж гінуць». І пашлі. А ён как застрачыў – і ўсіх.
Адзін пацан палез на грушу (расла там нейкая). Ён стрэліў і ўбіў хлопца.
Да трэцяй кашары падвезлі на машыне хлеб. Кідаў па буханцы з машыны. А народу! І прыдушылі каго, а ён за буханку хлеба і як шэрбурне тую буханку ў ліцо, ці як, і ў кроў, а я не лезу. А потым прыглядзелася: у ног ляжыць булачка хлеба. Я схапіла ды дзецям прынесла.
А на другое утра, яшчэ не развіднелася, нашы прыйшлі, адбілі і павялі. Ён гнаў, а нашы дык вялі. Елі троху таго, троху таго, некія сухія ляпешкі, а дзе ж яшчэ узяць? Яны ж са свайго пайка ўсё давалі…
Запісалі ў 1976 годзе студэнты Астроўская і Парфенавая у в. Парэчча Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ад А.Т. Гардзей (1907 г. н.)
“У акупацыі”
Жанр – вуснае апавяданне
Калі немцы ў нашу дзярэўню прыйшлі, то мужчыны ў парттызанах былі ўжэ. У дзярэўні толькі бабы з дзецьмі ды старыя. Немцы нас пагналі некуды. Многа людзей пабілі, а каторыя дык у дарозе памёрлі.
Прыгналі на нейкі хутар, запёрлі ў хляве. Мы ўжэ думалі, што паліць будуць. Спужаліся усе,дзеці сільна крычалі. Але не сталі немцы нас паліць. Назаўтра выпусцілі і далей пагналі. Пад вечар мы спыніліся. Дзеці плачуць, есці, піць хочыцца. А ўжо зусім сцямнела. Гляджу: побач дрэў і елачак густых многа. Думаю, можа ўцячы можна. Сказала маліцы. А з намі яшчэ мае дзве сястры былі: Лёкса і Мар’я. Пасядзелі мы яшчэ трохі, а маці нас у кусты штурхае, шэпча ціхенька: «Уцякайце, дзеткі!». Шмыгнулі мы ў кусцікі, а нас елачкі і закрылі. Беглі, не чуючы ног, не бачачы дарожачкі. Доўга па лесу блукалі. Стаміліся. Ідзем, ідзем у адзін бок, аж чуем: немцы гергечуць. Мы ўцякаць. А тады апяць. Збіралі дзе-нідзе карэнчыкі, што можна было есці. І, помню, увесь час спаць хацелася. Кажыцца, заснуў ба, каб ніхто цябе не чапаў, адаспаўся, а тады можна і дальша ісці. Не верылася, што гэта будзе такі час, калі не нада ні ад каго бегці, можна будзе спакойна спаць. І пасля вайны яшчэ доўга не верылася. Сястра мая Мар’я яшчэ трохі трымалася, а Лёкса ўсё гаварыла, што ножкі паапухалі, далей не можа ісці. От так мы і бадзяліся, пакуль нас партызаны падабралі. Сталі мы ў атрадзе жыць. Спалі ў зямлянцы, холадна, вошай было сільна многа. Але нічога, ўсё-такі сярод сваіх. У нас у атрадзі быў партызан. Мы яго дзядзька Санька звалі. Прозвішча яго не памятаю. Дык яго жонка двойню нарадзіла. Усё плакала, што яна будзе з гэтымі дзецьмі рабіць у холадзе, у голадзе, як жыць. Адно дзіцятка памерла, а другое неяк выжыла. Усё дзіваваліся, як эта яно жыво асталося. Але нічога, шчэ й выгадавалася.
От, якое жыццё было.
Запісала ў 1985 годзе студэнтка І курса Лось Г. у г. Кіраўск Магілёўскай вобласці ад Акуліч Н. Е. (1931 г. н.).
“Першы трактар”
Жанр – вуснае апавяданне
Даўно ета было, я тады яшчэ маладая была. Яшчэ толькі-толькі паявіўся калхоз. Я пасьціць кожны дзень хадзіла на работу. Ета ж цяпер кругом цехніка была, іна за людзей усё робіць, дык людзям можна і адпачыць і па хазяйству што-небудзь зрабіць. А раней усё рукамі ды рукамі. Помню, першы трактар паявіўся, дык уся вёска ішла глядзець. Бабы гавораць: «Тырахтыр нейкі прыедзе, араць поля будзіць, пайдзём паглядзім». Усе пайшлі і я тожа. Ох, і страшным зверам здаўся нам еты «тырахтыр». Тырахціць як пустая бочка, трасецца ўвесь і яшчэ густы дым пускаець, як Піліп са сваёй піпкі. А як паехаў па вёсцы, дык старыя бабы хутчэй у хату і праз вакно пазіралі на чуда. Хораша ён тады араў, але ж адзін многа ня зробіць. Работы нам сіраўно хватала. Бывала, як наробішся на полі, ці на дворні за дзень, дужа заморысся, а дома яшчэ трэба карову падаіць, свіней, курэй, гусей пакарміць і дзецям павячэраць. Маладая была, усё спраўлялася, ні хвілінкі свабоднай не было.
Запісаў Тамашоў М. В. у в. Каменка Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ад Сапетавай П.
“Танцы”
Жанр – вуснае апавяданне
Булі ў нас і танцы, а як жа. Була маладая ды дутая, дык не адну пару лапцяў зтаптала. А маці пашкадуе лапцяў, дык і босая пабягу. І весела, і хораша було, і не хварэлі. Па снезе босая прыбягу да дзявок, а там ужо вячорка ў самым разгары, дык крыху на печцы адагрэюся, і давай скакаць.
Запісалі студэнты Серанкова Н. С., Тарасевіч І. А., Юровіч Т. Т., Янчэўская М. Б. у в. Ляды Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ад Раўчык Ф. М.
“Сопачкі”
Жанр – гістарычная легенда
Калісь даўно вязлі з нейкай вайны нейкага галоўнага цара царэй. Так вось, як там яго вязлі на вазу, што стаў ён развалівацца. Тут, каля нас, вываліліся вантробы. Ну, і насыпалі вялікую гару. Павязлі далей. Адарвалася ў яго рука, кажуць, недзе ля Адамова, і яе так жа засыпалі. Вось так тут курганоў скрозь і панасыпалі.
Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Кавалеўская А. С. у в. Антонава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. ад Батурынай Г. М. (1923 г. н.).
“Пра бярозы”
Жанр – гістарычная легенда
А яшчэ вот пра гэтыя бярозкі, што на гасцінцы растуць. Гэта ж некалі яшчэ ехала Кацярына, дык каля гасцінцу – голае поле. Дык непрыгожа. І каб Кацярына не ўгнявілася, пасадзілі кругом бярозкі. От яны ад таго часу і растуць у нас. А як ехала Кацярына, дык спадабаліся ёй надта малодзенькія бярозкі, і яна пажадала, каб яны век былі такія. Так вот яны і зараз маладзенькія.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Вайцяховіч М. І. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Менжынскай Ф. А. (1905 г. н.).
“Гарадзец”
Жанр – гістарычная легенда
Кажуць, даўней, жылі тут людзі. Недзе тут, на Гарадцы. Плавалі па Дзвіне на лодках. Но было гэта так даўно, што старыя і не помняць калі. Рабілі людзі віно і вазілі на лодках прадаваць. А хавалі гэта віно ў каменных склепах. А як віном таргаваць перасталі, так і плаваць тут перасталі, жыць на Гарадцы.
Вось з таго часу людзі і знаходзяць тут то паўкірпіча, то цэлы кірпіч. Кажуць, гэта з тых склепаў, тых людзей. Мы, як малыя былі, так пачулі пра гэта і хадзілі на гэты Гарадзец, капаць яго, віно шукаць. Но колькі ні шукалі, нічога не нашлі.
Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Кавалеўская А. С. у в. Антонава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. ад Іванова А. Г. (1940 г. н.).
“Пакаранне за слова”
Жанр – маральна-этычная легенда
Жыў ў нас калісь у дзярэўні, там, ля дарогі, чалавек адзін. Пракопаш называўся. Гэткі рабочы быў, працаваў з раніцы да ночы. І адзін раз пайшоў ён сам з самага ранку дровы калоць. Свята было – Барыс. Дык от. Калі Пракоп тын дровы, а па дарозе мужык ідзе, таксама адсюль, ды кажа яму: «Сёння ж Барыс, працаваць няльзя». А пракоп: «У Барыса срака лыса».
А праз тыдзень навальніца была. Гром грымеў, і маланка якраз апаліла пракопаву хату. Дык усё пагарэла: і хлявы, і хата, і скірды, от як Бог за слова карае.
Запісала ў 1997 годзе студэнтка І курса Пучко Н. А. у в. Верхняе Чарніхава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Шкуратовіч М. К. (1911 г. н. ).
“Нельга клясці”
Жанр – маральна-этычная легенда
Ішоў некалі адзін голы чалавек па зямлі. Сустрэў ён праз некаторы час Бога. Бог кажа: «Чаму ты голы?»Той адказвае: «Няма чаго надзець». Ну, некалі ж плаццяў было многа-многа, калі лічылі іх, дык на платах вешалі. Дык вось Бог і кажа: «Ідзі, знімі от у етай кабеты, тады схадзі пад вакно і паслухай. Калі не будзе клясці, дык занясі і назад павесь. А калі будзе – надзявай і ідзі, куды табе трэба». Так той голы чалавек і зрабіў. Тая маладзіца, у якой ён світку ўзяў, кажа: «Мабыць, гэта нехта голы быў, бо толькі адну пару узяў. Няхай сабе бярэ». Ну, тады Бог кажа: «Занясі, бо будзе грэх. Пайдзі да другой». Пайшоў то чалавек да другой, зняў, дык яна ужо ўсялякімі славамі – вядома ж, баба! Бог і кажа: «Вось гэта насі, праз гэта ня будзе табе граха, а толькі ёй, таму што нельга чалавеку клясці адзін аднаго. А будзеш клясці – сам такі зробішся».
Запісана ў у в. Пагарэлае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ад Блізнец В. Д. (1911 г. н.)
“Возера Глыбокае”
Жанр – маральна-этычная легенда
Так гаварат. Раней ішоў нейкі старычок, абарваны, старэнькі. Прасіў у вёсцы начаваць і паесці, але ніхто не пусціў яго і не даў паесці. На краю вёскі жыла жанчына з дачкой. Ён папрасіўся і ў іх начаваць. Жанчына кажа: «Я амаль такая ж жабрачка, як і ты, сама з дачкой скора пайду ў свет. Але заходзь, начуй. Толькі ў мяне няма чаго есці. Засталася апошняя горстка мукі». А стары кажа: «Мяшай хлеб з горсткі». Яна так і зрабіла, намяшала з горсткі цэлую дзяжу, спякла хлеб і накарміла дачку і старога.
А гэта будта быў Бог. Ён сказаў, што накажа гэтых людзей з вёскі, а жанчыне сказаў ісці з ім, але не аглядвацца, калі ззаду будуць крычаць і прасіць памагчы. Але жанчына абярнулася паглядзець і адразу і яна, і дачка ператварыліся у камні. Сталі два крыжа.
А вёска правалілася пад зямлю і на гэтым месцы стала возера Глыбокае. Людзі доўга лічылі гэтыя крыжы святымі і прыходзілі на пакланенне ім. Прыносілі грошы, кускі палатна, іконкі ў ваду кідалі. Адзін з крыжоў, большы, і цяпер стаіць на берагу возера.
Кажуць яшчэ, што адзін мясцовы пан захацеў перанесці крэст к сабе ў парк, але ўвідзеў сон, дзе яму быццам Бог і сказаў: «Не ты яго ставіў, не табе яго знімаць». Тады пан не тронуў крэст, а наадварот, яшчэ больш укрэпіў яго ў зямлі.
Запісалі ў 1989 годзе студэнткі І курса Паўлоўская Н. В. і Рашчыная І.У. у в. Заазер’е Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. ад Каласоўскай Н. Я. (1902 г. н.).
“Най і Ай”
Жанр – маральна-этычная легенда
Не ведаю я, браткі, ці праўда тое, што вам скажу – я там не хадзіла. Ёсць, гавораць, у свеце рака Нема. Сабраў аднойчы Бог на яе беразе два чалавекі, звалі іх Най і Ай. Адзін з іх быў такі злосны, так азліўся, што аж каб толькі яму ў свеце жыць, больш нікому. Толькі аб гэтым і просіць Бога. А другі маліцца не ўмее, а толькі прыгаворвае: «Табе Божа і мне Божа». Прыходзяць яны пад самую ваду. І вось Най, той, хто казаў «табе Божа і мне», пайшоў сабе па вадзе, як па адкрытай дарозе. А другі, Ай, – у ваду. Ішоў, ішоў, аж пакуль рот і вочы засцілаць не пачало. Узлаваўся, кажа: «Я ж табе маліўся! Ну яе, такую малітву!»А Бог адказвае: «О так табе, нельга рабіць, як ты. Я пусціў вас усіх на зямлю, каб усе вы разам жылі. І табе трэба жыць, і яму нада жыць!» Нельга, каб нянавісць на зямлі была. Усе няхай жывуць, усе няхай красуюць.
Запісала ў 1993 годзе студэнтка І курса Чыгілейчык М. М. у в. Пагарэлае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ад Блізнец В. Д. (1911 г. н.)
“Матка Боска Вострабрамска”
Жанр – маральна-этычная легенда
А Матка Боска многа цудаў зрабіла. Вот тут у мяне на іконе во Матка Боска Вострабрамска. Яня у Вострай Браме стаіць у золаце ўся. Дык як прышлі бальшавікі сталі касцёл разбіваць, а іконы і золата дык тапіць насілі. Адзін да берага насіў, а другі тапіў. Дык у таго, што да берага насіў, рукі адсохлі, а хто тапіў, сам утапіўся. А трэці ж хацеў ужо карону з Маткі Боскай зняць, дык не вытрымала яна, па галаве яму жэзлам трэснула. Дык ён і памер там сразу.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка Вайцяховіч М. І. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Менжынскай Ф. А. (1905 г. н.).
“Камяні”
Жанр – маральна-этычная легенда
У вёске Віраўлі ёсць поле. На ім вельмі многа камянёў: і малых, і бальшых. Старыя людзі казалі, што гэта такое пакаранне за дзялы продкаў тых людзей, што тапер тама жывут. Колькі гэтыя камяні ні збіралі, іх не зменьшвае. Мабыць, гэта і ёсць пакаранне за грахі.
Запісала Гарэлікава М. у г. Гарадок Віцебскай вобласці ад Нарштэйн П. С. (1925 г. н.).
“Пра ласіцу”
Жанр – прымхліца
У аднаго чалавека (гэта ў нашай вёсцы) страшыла скаціну. Ноччу, грук ды грук, усё скакала скаціна. Кабылка скакала, жаробка маладая. За ноч аж уся змучыцца, ледзьве стаіць. І вот гэтыя людзі прывялі яе, у каморку паставілі. І пасаветавалі ім людзі нанач запаліць свечку, накрыць церлам.
І вот сеў ужо каля гэтага церла мужык і чакае. А кабыла як начне скакаць. Мужык скінуў церло, а там на кабылі сядзіць лáсіца і грыву блытае. От тая кабыла і скакала.
Алáсіца ў сяле заўсёды пры скаціне жыла. Якое масці жывёла, такая і ласіца будзе. Яна як любіць жывёлу, то ўхажваць за ёю будзе. Гэта ў нас кабылка была, харошая гэдакая кабылка, яе потым немцы забралі. Так ёй ласіца авёс з гумна насіла і коскі дробненька заплятала. Адзін раз я бачыла раніцаю ў кабылкі коска заплецена і канюшынкаю завязана. Але кабылка невядома ці любіла яе. Красіва была кабылка.
Запісала Кухцянкова С. І.у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. ад Івашка С.Д. (1912 г. н.).
“Пра лесуна”
Жанр – прымхліца
Усё сваё жыццё пражыла ў вёсцы. Лес, што побач з ёю, уздоўж і ўпоперак аблазіла яшчэ тады, як малой была. Кожнае дрэўца, кожную сцежачку ведаю. Калі на той яшчэ хуткая і моцная была, ледзь не ўвесь дзень па лесе хадзіла: то ў грыбы, то ў ягады.
Адзін раз устала раненька, яшчэ цёмна было,і пайшла ў грыбы, сабаку свайго ўзяла. Іду і дзіву даюся: здаецца, грыбнікі ўжо пабывалі тут не адзін раз, а грыбоў процьма. І чым далей іду, тым больш становіцца. Набрала я ўжо і другі кош, трэба дадому ісці. Гляджу вакол сябе і не пазнаю месца гэтага. Пайду, думаю, назад прайдуся, там ужо натраплю абавязкова на знаёмае. А тут яшчэ сабака як шалёны зрабіўся: завые і з лаем за дрэвы ляціць, пабрэша і вяртаецца. А потым зноў некуды бяжыць і на кагосьці гаўкае. А што самае цікавае, можа ўжо кіламетра тры прайшла, а лесу не пазнаю, быццам першы раз тут. Ужо час да абеду набліжаецца, горача становіцца. І тут я выходжу на вялізную адкрытую паляну. Да гэтага ніколі ні ад каго пра яе не чула, а не заўважыць яе раней было б цяжка. Дык выходжу на паляну, стала пасярэдзіне, не ведаю, што рабіць. Раптам як забрэша мой сабака, аж страшна зрабілася. Я яго супакойваю, а ён усё лае і да ног маіх ціснецца, быццам баіцца чагосьці. Гляджу туды, куды мой сабака глядзіць, бачу – з лесу выходзіць дзядок. Маленькага росту, сівенькі, барада доўгая, у лахманы апрануты. Я да яго хутчэй: «Ці не падкажаце, дзе вёска, у якім баку? Ужо колькі часу хаджу, а месцы незнаёмыя».Ён мне рукой махнуў у той бок, куды ісці трэба. Я падзякавала і пайшла. Прайшла пару крокаў і азірнулася, бо сабака забрахаў. Нікога не было на паляне, як быццам мне ўсё гэта прыснілася. Куды ж дзед мог падзецца? Мяне гэта ўжо не цікавіла, бо я выйшла на сцежку, якую я пазнала. За паўгадзіны дайшла да дому. А бацька з маткай на мяне яшчэ насварыліся з-за таго, што нікому нічога не сказала і знікла на поўдня. Трошкі адпачыўшы, расказала ім, што згубілася ў лесе, і пра старога расказала, і пра паляну. Бацькі спалохана глядзелі на мяне, слухалі, а потым маці сказала: «А магла ж і не вярнуцца! Бач, ты, лясун дапамог!» Лясун ці не – мяне не вельмі хвалюе, але ва ўсялякім выпадку я вельмі ўдзячна яму за тое, што ён мне дапамог.
Запісала Камароўская Х. А.у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ад Карповіч Т. М. (1923 г. н.)
“Пятніца”
Жанр – прымхліца
Гавораць, што Пятніца не любіць, як у яе дзень прадуць. Аднойчы жанчына сядзела ў пятніцу прала. А ў ночы як дасць-дасць у вокны і дзверы: «Я – пятніца!»Жанчына спужалася і больш ніколі ў гэты дзень ня прала.
ЗапісалаЯрафеева І. А. у в. Дзербін Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ад Пігул Г. І. (1912 г. н.).
“Як цётка са службы ішла”
Жанр – прымхліца
Цётка мая, вечны ёй покуй, служыла ў Прасцёх за Іскаўцю. Тады як раз ёй далі выхадны і ішла яна дадому. Каля мастка, мінуўшы Палонэчку, ісці на Шчарбавічы, страшыло. От праходзіць яна там, а ёй напроціў копно едзе мужчына. Гэто было вечарам, месячно якраз, вінно. Гэты мушчына адзеты ва ўсё сівае. Сам быў сівы, і конь быў сівы, а ў каня хвост цягнуўся да самае зямлі. І бег сабака каля яго тожа сівы.
І вот яна якраз як-то расцяралася, ўродзе спужалася. А як яны яе мінулі,і яе нічого не тронулі, яе заінцерасаваў хвост каня, што вельмі длінны. Яна як азірнулася паглядзець хвост той, так зразу німа ні каня, ні сабакі, ні чалавека – нікого німа. І ёй тады зрабіласё вельмі сцішно, і вецер анно закруціў. І вось цётка колькі раз гэто перагаворвала.
Запісала ў 1991 годзе студэнтка І курса Сталяр А. Р. у в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Галубка В. І. (1924 г. н.).
“Як маці коней шукала”
Жанр – прымхліца
Гэта ад маго роднага бацькі і мацэры мае, коні заўсёды разам пасвілі. І тыя коні ужо папрывыкалі.
І от, неяк, прапалі тыя коні. Пашлі ж маці і дзядзько шукаць тыя коні. От пайшоў дзядзько мамін. А патом пачакала мама – няма тых коней, ні дзядзькі. Пашла і яна. А было гэта ў Сіндзеляво, у балотцы. От мама пайшла. Чуе: «Алено! Тут коні!»Яна туды і пайшла. А во, ужо чуе каля гарабінкі: «Алено! Тут коні!»А е нічога не ў галаве, яна ідзе пад лес цемны. А во, ужо аказваецца пад тарліннік. І яна ідзе, ей нічога у галаве няма. Тагды, там няма – кліча ужо на перадал’і. А мама ўжо ташда нешта стала. Кажа: «Вялікі дух Бога хваліць!»
Глянь, нешта глуха, як у бочцы, засмяялася. А яна тады дадому. А дома ўжо і дзядзько даўно, і коні.
Запісала ў 1991 годзе студэнтка І курса Сталяр А. Р. у в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Галубка В. І. (1924 г. н.).
“Як чалавек блудзіў”
Жанр – прымхліца
Ехаў чалавек адзін у пацёмак, ну і заблудзіў. Вот ён і з дарогі збіўся, і ідзе па балоце. А во бачыць – агеньчык. Гэта, думае, хата Слімка, трэбы паехаць туды.
Вот ён ідзе – агенчык далей адсовываецца, ен ідзе – а той усе далей. А потым саўсем у бок. Дзядзька думае: «То, мусіць я канаву аб’ехаў, ды не ў той бок павярнуў». Вот ён і зноў на той агенчык, а агеньчык ужо на другі бок. «Што за чорт, – думае дзядзька, – трэба раніцы чакаць, а то нешта не то тут». Вот раніцай глядзіць, як развіднелася, бачыць – нікога нема нідзе.
Гэта яго ліхое завяло.
Запісала ў 1991 годзе студэнтка І курса Сталяр А. Р. у в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Зуя М. У. (1912 г. н.)
“Як бацька з Гарадзішч ехаў”
Жанр – прымхліца
Гэта з маім бацькам было. Ехаў ён з гарадзішч дадому. Шаранько ужо было. Паедзе ён на возе, бачыць – нейкая незнаёмая хата стаіць. Ён пытае:
– Дзядзько, а дзе Шчарбавічы?
– Так гэта ж у той бок будзе, вярста мо будзе.
Вот бацько зноў паехаў. Едзе, едзе, а во – зноў нейкая хата. Ён і там пытаецца. А гэта тая самая хата была. Дзядзько яму і кажа:
– Ты ж ужо пытаўся! Едзь туды…
Вот ён і зноў паездзіў час і яшчэ нейкая хата стаіць.
Ён апяць пытаецца:
– Ці ты дзядзько дурны, ці п’яны? Трэці раз пытаешся, – кажуць.
А гэта зноў тая самая хата была. Ён зноў круг зрабіў. Але ужо пытацца не пайшоў. Стаў раніцы чакаць, бо ліхое не абдурыш сіроўна.
Запісала ў 1991 годзе студэнтка І курса Сталяр А. Р. у в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Зуя М. У. (1912 г. н.)
“Пра чарцей”
Жанр – прымхліца
Расказвала бабка Агапка мая, што калісь да пана наймацца служыць прыйшлі два хлопцы, адзін на аднаго падобныя, як дзве кроплі вады. Ён не хацеў іх браць, дык іх нейкі адзін багаты селянін узяў. Амаль задарма служылі яны яму. А як час прыйшоў, дык яны замест грошаў прасілі душу яго. Абяцалі, што багацеем будзе да канца дзён сваіх. Ён згадзіўся і точна, стаў багатым-багатым. Але хутка ў яго двары пажар пабываў, згарэла ўсё. А селяніна не знайшлі, нават касцей гарэлых не было. Чэрці знеслі, з сабой узялі.
Запісала Камароўская Х. А. у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскага раёна ад Краўцова В.Ю. (1936 г. н.).
“Пра русалку”
Жанр – прымхліца
Маці мне расказала, што ў вёсцы, дзе яна раней жыла, была адна дзеўка. Дзеўка, такая як і ўсе: на полі працавала, у хаце за парадкам глядзела, на гулянкі хадзіла. І трэба ж было бядзе здарыцца. Мыла яна бялізну на беразе ракі, паслізнулася і ў вір уляцела. Сяброўкі яе, што там былі, крык паднялі. Непадалёк ішоў пастух, але пакуль ён прыбег і выцягнуў няшчасную з вады, яна ўжо дух выпусціла, так і не ачуняла. Пахавалі яе, але з той пары хлопцы і дзеўкі бачылі не адзін раз тапельніцу. Сядзела яна на беразе каля таго месца, дзе богу душу аддала, уся такая бледная, космы распушчаны. А яшчэ некаторыя казалі, што бачылі ў яе замест ног рыбін хвост, калі ў ваду назад скакала. Але ці праўда тое, што людзі расказвалі, ці ўсё тое выдумкі, не ведаю.
Запісала Камароўская Х. А. у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскага раёна ад Мялешка А. П. (1927 г. н.).
“Страшны дом”
Жанр – прымхліца
У вёсцы Ржаўка Бешанковіцкага раёна жыла сям’я. Гаварылі, што яны былі чараўнікамі. Дык вось і памёрла гэта сям’я, і дом перайшоў калхозу. Потым там сяліліся рабочыя. І ніхто не мог у гэтым доме доўга жыць. Як толькі ноч, дык кажэцца, быццам нехта ходзіць. Уключуць свет – нікога. А там, наверна, душа ходзіць гэтых чараўнікоў.
Адзін раз два калхозніка начавалі там. Селі за стол, выпілі пузыра. Ляглі спаць. І тутацька нехта ходзіць. Рашылі ўключыць свет. А тут усё цемна стала. Пальцам вока выкаліш. І яны ў цемнаце выключацель іскалі. Не нашлі! Ні дзвярэй, ні вакон – нічога. Аж прытразвелі!
Пасля таго бацюшку прыводзілі, каб пасвяцонай вадой абпырскаў. Але ўсё роўна! Цяпер ніхто не жывець.
Запісла ў 2006 годзе студэнтка І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Шняк Н. А. у в. Куты Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ад Дубінец Г. У. (1927 г. н.).
“Пра чараўнікоў”
Жанр – прымхліца
Чараўнікоў было многа. Майго каня-жарабца воўк абгрыз, дык жыў астаўся, завяліся чэрві. Пайшоў я да чараўніка, сказаў пра гэта. Ён кажа: «Едзь, я заўтра прыеду пагляджу». Назаўтра глянуў я: ні аднаго чарвяка. А ён не прыехаў. І выжыў жарабец, але ўсё роўна яго потым воўк з’еў.
Запісала ў 2000 годзе студэнтка І курса Давідоўская Т. Б. у в. Антонава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ад Бадуна Г. А. (1904 г. н.).
“Чараўнік”
Жанр – прымхліца
Чараўнікі розныя былі. Радзюль [імя], два браты ў яго былі. Як дваццаць лет хлопцам, дзеўкам, яны ў радні паміраюць. Ён паддзелаў, матка яго пачарнела, памерла, бацька памёр. А калі паміраў гэты чараўнік, дык счарнее, ссохне, на чалавека не пахожы.
Мужыкоў-чараўнікоў было болей, чым жанчын. Кажа мне чараўнік: «Хочаце, я вам бацёк пакажу мёртвых? Толькі на гару нада лезці, увечары. Яны толькі на гары. Толькі яны будуць здароўкацца – не давайце рукі». А мы толькі ўлезлі – ідуць мёртвыя бацькі яго. А чараўнік кніжку пачытаў – і ціха стала. І смяецца тады. А звалі яго Рэпнік. А жонка яго – Рэпнічыха – страшная, ліцо ўсё рабое, пабітае. Усе яго адгаворвалі, а ён яе ўзяў. Прычаравала!
Прыходзілі да мяне: «Дай малака». Даваў – усё добра. А не даў – стала маё малако, як атрута, горкае. Яна падчаравала, што не даў. Жыць не давала. Я хацеў яе пад поезд падкінуць, забіць. У яе сям’я ўся чараўнікі былі: бацька і ўсе. Дзе яны вучыліся гэтаму, чорт іх знае.
Чараўнік нікога не баіцца. Нечага ім рабіць – падавяць, падавяць людзей. Бабы рэдка былі сільнымі чараўнікамі. Мужыкі – самыя сільныя чараўнікі. Дзе ні паслухаеш – вот мужык. А знешнасць яго звычайная: хто вышэйшы, хто ніжэйшы.
Запісала ў 2000 годзе студэнтка І курса Давідоўская Т. Б. у в. Антонава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ад Бадуна Г. А. (1904 г. н.).
“Чараўнік і змеі”
Жанр – прымхліца
Жыў у нашай вёсцы чалавек адзін. Ведаў ён розныя загаворы. Ведаў, укусы змей лячыць. А самаго яго ніколі змеі не кусалі. Аднойчы дзяўчынку малую гадзюка укусіла. Ён прыйшоў, падзьмухаў на нагу, пашаптаў нешта, і усе прайшло. А як хавалі яго, як памер, дык амаль усе двары вёскі кішэлі змеямі, якія невядома адкуль напаўзлі. А што ля могілак тварылася! А потым зніклі змеі, гэтак жа сама нечакана, як і з’явіліся.
Запісала ў 2001 годзе студэнтка І курса Камароўская Х. А. у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ад Міцкевіча Ю. А. (1932 г. н.).
Мая прабаба…”
Жанр – рэалістычная проза
Мая прабаба была іспанскага роду. Мой дзед… Мой прадзед ужо буў кучарам у пана… У нас… У дзярэўні ў нас у Навасёлкі быў пасёлак. Дык там стаялі, паны жылі. Я гэта і не помню. Ета я толькі па расказам вам расказваю, таму што мне расказвала мне мая пакойная баба. Ну а… дзед еты быў кучарам… Прадзед быў кучарам ў пана служыў. Ну, патом той пан да дзета ў Мінск прадаў коні з павозкай і кучара етаго на пяяць гадоў. І дзіда, прадзеда ета майго прадаў. Ну, дак ён адслужыў там пяць гадоў дай дадому ўжо нада ехаць. А ўлюбілася ў яго дочка панава, майго тога прадзеда. Мая ўжо тая прабаба ўлюбілася. І яны ж не пускалі. Пан, а то ж кучар… Але ж гэта кучар, а ета пан хоча аддаць сваю дачку за кучара? Яна ўцякла. Яны адказаліся ад яе. Яна прыехала ў Навасёлкі. Ён прывёз яе (то мая баба расказвала). Радзіла бабу і два хлопцы. Я не знаю, хлопцы дзета пагіблі яны, а баба асталася дванаццаць гадоў, асталася. А тая прабаба ўмерла. А яна асталася дванаццаць гадоў. Ну і жыла яна з бацькам сваім… Жыла, жыла патом ужэ бацька памер. Асталася вот… Була іспанскага роду, а ўжо асталася ужо і… сказаць, штоб і багата, дык і не багата, бо ўжо адна асталась. Бацькі адказаліся ад іхніх… ад яе маці, дык яна ўжо… да умерла та прабаба, дык яна асталася адна. Ну, дык тожа яна ушывала і к пану хадзіла сама на работу, работала мая баба. Ну, а патом таго… пасватаў дзед мой еты… Мікола звалі яго. А дзед быў багаты. Дзед… дык прыйшоў к маёй бабе ў сваты, а мая баба ды кажа:
- Я не з беднага роду, толькі… - баба так мая мая кажа. – Я не з беднага роду, толькі я бедна, таму што ў мяне няма ні маці, ні бацькі і я сваей радні не знаю(Баба так мая, яна колісь і мне сама дажа… гэтак яна і расказвае.). Дык я свае радні не знаю.
Дык ён кажа:
- Ты не знаеш радні, а пойдзеш за мяне замуж.
Ну, дык яна ўжо і сагласілася. Пайшла за яго замуж і жыла за дзедам… маім тым прадзедам… Ці дзедам жа ета…
Запісаў у 2006 годзе студэнт 1 курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Брэндак Кацярыны Сцяпанаўны (1932 г.н., беларуска, пісьменная, пераехала з в.Навасёлкі Хойніцкага раёна ў 1993 г.).
“Яшчэ во як былі…”.
Жанр – рэалістычная проза
Яшчэ во як былі на гэтыя самыя, як замуж выходзілі. Даўней жа ж не гэтак, як цяпер… Нада было… Выходзілі каму пасваталі, і за каго хацелі за таго аддавалі замуж. Тады ехалі… ехалі ў сваты. Прыязджаюць у хату… надзяюць… На канях жа ж ездзілі. Запрагаюць каня такогавыязнога… усё роўна, як той пан Быкоўскі… Быў у сваты. Прыходзіў. Як ён там казаў? Каня. На кані цаплялі… Каню на шыю шаргуны, такія былі… Званочкі. Іх многа было. Трыццаць два можа… І вот як едзе. Ужо знаюць… гэта на кані, дык… Гэта чулі ў вёсцы ці дзе, як ім, мястэчку. Дык што едуць сваты. Тады деці гурбойбеглі глядзець да каго яны едуць. Заходзілі ў хату. Пытаюцца: “Прыйшлі мы да вас. Можа ў вас ёсць… як узяць у нашу вёску дзяўчыну на выданне?” І вот тады заходзілі ў хату… як сагласны былі… Маладыя гэтыя ўжо, яны можа былі і знакомыя, але як не знакомыя, дык бацькі тады ўжо назначалі свадьбу і аддавалі замуж. Замуж нада было ісці… ў первую самая старэйшая выходзіла замуж сразу, тады другая, еслі дачкі тры-чатыры, тады трэцяя і паследняя… А еслі.. першую прамінаюць, бяруць другую, дык тады бацькі не аддаюць, што гэта застанецца ў дзеўках… замуж не выйдзе.
“Па нашым горадзе”
Жанр – чутка
Па нашым горадзе ходзяць вельмі дзіўныя чуткі: людзі кажуць, што адна жанчына ня вельмі добра выказвалася пра ўладу, і за тэлефон ёй прыйшлося заплаціць у два разы больш, чым звычайна. Быццам бы тым, хто крытыкуе ўладу, прыходзяць такія павялічаныя рахункі.
Запісана ў 2010 годзе ў г. Бабруйск Мінскай вобласці ад Мядзведзевай А.
“Говорят, что когда-то…”
Жанр – чутка
Говорят, что когда-то был дождь из лягушек и рыбы. Это где-то смерчь поднял озеро в небо, а тут вылил.
Запісана ў 2010 годзеў г. Гродна Гродзенскай вобласці ад Жэгала У. Н. (1958 г. н.).
“Адкуль на Лагойшчыне горы”
Жанр – міфалагічная легенда
Вы бачылі, што ў нас тут на Лагойшчыне гор многа. Дык вось як гэта было, як яны тут сталі. Гэта даўно было, як толькі свет зараджаўся, патоп быў, вады многа было. Дык тая вада вельмі шумлівая была. Унесла яна шмат зямлі і камення рознага. Дзе лясы былі, гэтыя пяскі і каменні асядалі. Дзе лес вышэйшы – там і гара высокая, а дзе лес ніжэйшы – то там і горачка нізкая. Гэта вада аж да Чорнага мора дайшла. А калі ішла, то многа яе ў зямлю ўходзіла, і к Чорнаму мору гэтай вады ўжо не стала. Лясоў там таксама не было, і таму на Украіне раўніны.
Запісалі Валюшыцкая В., Гунка Т., Жарыкава А., Камінскі А.у в. Радзькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад Дабрагоста К. М.
“Муж і жонка”
Жанр – міфалагічная легенда
Жыў муж з жаною. І ніколі да канца не даслухвалі, што ім гавораць. Прыйшоў к ім чалавек і прынес халат, каб яны купілі. І гаворыць ім: “Зашпіліцеся на адну пугавіцу – падыміцеся на адзін аршын, на два гузіка – на два аршына. А як на ўсі адразу – на неба ўзляціце. А яны не спыталі, як назад вярнуцца. Адразу на ўсе зашпілілі і ўзляцелі. Паляцеліі датуль ляцелі,пакуль не ўпалі ў рэчку. І людзі гавораць, што ён ператварыўся ў арла, а яна ў рыбу.
Запісала ў 1987 годзе студэнтка І курса Працэпка А. Я. у в. Казлы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ад. Яраш Г. У. (1910 г. н.).
“Пра жанчыну”
Жанр – міфалагічная легенда
Як пан Бук свет рабіў, зрабіў ён людзей. Сначала Адама з гліны, што змінаў з слінай сваёй. А як зрабіў Адама, дык стаў рабіць Эву з рабра адамавага. Але ж змогся і ён, пан Бук, і заснуў. А ляцела сабака і костку сцягнула. Пан Бук за сабакай паляцеў, але костку не адабраў. Толькі хвост адарваў. Ня мог таго рабіць, дык пан Бук з хваста сабачага зрабіў Эву. Таму цяпер жанчыны, як хвост сабачы, туды-сюды целяпаюцца і звягаюць, як сабакі.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Вайцяховіч М. І. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Менжынскай Ф. А. (1905 г. н.).
“Адам і Эва”
Жанр – міфалагічная легенда
Вот жылі ж у раі Адам і Эва. Там сад такі быў і цёпленька. А хадзілі Адам і Эва голыя, бо целы іх былі такія гладкія, як пазногці. А як Эва саграшыла, сарвала яблык, дык пан Бук узгнявіўся на іх і выгнаў з раю. А целы зрабіў мяккія ды шурпатыя, як і у нас зараз скура, толькі пазногці аставіў ды сказаў: «Гэта у напамінак вам аб раі». Таму чалавек і мерзне, і балее, і балячкі усякія на целе, і адзежу адзявае. А як памром ды у рай трапім, дык целы і зноў такія ўсе, як пазногці стануць.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Вайцяховіч М. І. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Менжынскай Ф. А. (1905 г. н.).
“Пра волат-камень”
Жанр – міфалагічная легенда
А вот ішчэ табе раскажу пра камень, што на гэтай во гары стаіць. Жылі тут два браты-волаты – Іван і Фёдар. Былі яны такія вялікія,высокія, так людзі іх назвалі Дубам і Ясенем. Пасорыліся яны з-за зямлі, каму які пляц, і рашылі спор рашыць сілай. Прынеслі самы вялікі камень, у рост чалавека, і сталі біць кулакамі. Білі, білі, а толька дзве трэшчыны пайшлі. А браты змагліся і памёрлі. Пахавалі іх пад каменем. А на другі год выраслі каля каменю дуб і ясень, але і посля смерці не памірыліся – ніколі лісты іх не сплятаюцца. А камень той назвалі Волат-камень.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Вайцяховіч М. І. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Менжынскай Ф. А. (1905 г. н.).
“Легенда пра сінюю ваду”
Жанр – міфалагічная легенда
У Клінах жыла дзеўка, і яна любіла парня беднага. А яе бацька хацеў замуж аддаць за багатага. А яна: «Як іцці за багатага, лучшэ крыніцай быць». Дзеўка преўрацілася ў крыніцу, выходзіць із крыніцы як русалка.
Туда хадзілі, прыязджалі і з Кіева, і з Масквы маліцца, з усяго света туды прыязджалі. Камуністы рашылі запрэціць, не сталі нікаго пускаць. А ў калхозе іздохлі свінні, іх у крыніцу кінулі. Крыніца развушылася і затапіла весь луг. Тагда ўсе адгарадзілі, вычысцілі, сталі снова людзі маліцца.
Людзі відзелі, што выходзе з вады дзеўка красівая, расчосвае валасы длінныя. Як хто ідзець, то ў ваду акунаецца.
Запісала студэнтка І курса Гарэлікава М. у г. Гарадок Віцебскай вобласці ад Ганчаровай М. Д. (1930 г. н.).
“Ажкуль чорны бусел і белы гусь”
Жанр – міфалагічная легенда
Жылі два браты-блязняты. І хоць бацькі выхоўвалі іх аднолькава, адзін быў добрым, а другі – злым. Бацькі не ведалі, што і рабіць: такімі рознымі былі хлопцы. Адзін прыветлівы з людзьмі, стрыманы ў адносінах са старэйшымі. Брат жа яго – наадварот: грубы і нестрымалы. Вырашыў Бог пакараць злога: ператварыць яго у бусла, каб той не мог ні слова сказаць, а толькі дзюбай клікаў. Даведаўся пра гэта добры, не захацеў разлучацца са сваім братам. Так і з’явіліся чорны бусел і белы.
Запісала ў 2004 годзе студэнтка Набокава Н. Р. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці ад Пянчук Л. К.(1946 г. н.).
“Мацук-камень”
Жанр – міфалагічная легенда
О! Які гэта быў вялізны камень! Вось такі, як хата. Такога каменю ва ўсей акрузе не было. З усіх бакоў круглы, а зверху плоскі як далонь. На яго ўзлесці было цяжка. Пастухі падводзілі каня і толькі з каня ледзь ускарабківаліся. Розныя чуткі хадзілі пра гэты камень. Адны разказвалі, што жыў непадалек ў балоце нейкі дзіны чалавек, ці то Мацук, ці то Мацу-чарнакніжнік. Жыў ён адзін, ні да кога не хадзіў. А потым знік. Казалі, што ў балоце нехта крычыць, нібы напомач заве, а непадалёк ад хаты, якая згарэла, з’явіўся камень, нібы з зямлі вырас. А быў на ім рысунак, а можа хто высек твар чалавека. Пад восень, расказвалі старыя, на камяні нехта ноччу сядзеў і плакаў, можа і жанчына. Пасля вайны камень закапалі ў балота. Ён патануў, як той Мацук, калі гэта праўда.
Запісала ў 2004 годзе студэнтка І курса Гарбачова Н. В. у г. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ад Гарбачова А. І. (1935 г. н.)
“Закляты народ”
Жанр – міфалагічная легенда
Раней тут людзі жылі скрозь: і на балоце, і ў лесе. Вось за тое здані і здаюцца. Тут жыло многа чараўнікоў. Вось і былі закляты крыніцы, грошы. А яшчэ, казалі старыя, быў такі зачараваны народ, закляты такі. А заклялі яго чараўнікі. Старыя казалі, што днямі іх няма, а ноччу тады ходзяць.
Бывае, па лясу які чалавек ідзець, а яму кажацца, што хтосьці завець: «Ідзі сюды». А падойдзеш, там нікаго няма. А як праз Гарадзец ідзеш, то кажацца, што там таньчаць, паюць вакол цябе. А хто, дзе – бог яго ведаець.
Запісала ў 2002 годзе студэнтка І курса Кавалеўская А. С. у в. Антонава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. ад Бадуна Р. К. (1909 г. н.).
“Рагнедзіны слёзы”
Жанр – міфалагічная легенда
Рагнедзіны слёзы.
Рагнеда была саслана ў Ізяслаў пасля неўдалага размаху на Уладзіміра. Тут яна прыняла манаства, заснавала манастыр. Кожны вечар пасля малітвы хадзіла Рагнеда па ваколіцах, спынялася, а з яе вачэй капалі слёзы. Рагнеда аплаквала свой мінулы лёс князёўны. У другім месцы яна пралівала слёзы радасці ад свайго цяперашняга жыцця, радавалася таму, што цяпер яна нявеста Хрыстова.
У гэтых мясцінах пачалі бруіцца крыніцы, якія потым разліліся рэчкамі. Рэчкі былі названы ў гонар Рагнеды: Княгінька і Чарніца.
Пасля смерці маці, Ізяслаў прыехаў у горад, а пасля яе пахавання накіраваўся да крынічак. Нахіліўшыся да Княгінькі, Ізяслаў пачуў, што маці скардзіцца на свой горкі лёс. Калі нахілўся да Чарніцы, то пачуў, як маці шаптала аб новай веры. Пасля гэтага Ізяслаў зачэрпнуў вады і здзівіўся таму, што вада была салёная. Вось тады ён і зразумеў, што перад ім былі не крынічкі, а слёзы Рагнеды.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Вайцяшонак Вікторыя Віктараўна ў г.Заслаўі ад Шульгі Алены Аляксандраўны (1952г.н., беларуска, адукацыя – сярэдне-спецыяльная(тэхнік-тэхнолаг паліграфічнай прамысловасці), мясцовая).
“Скарбы Ізяслава”
Жанр – міфалагічная легенда
Скарбы Ізяслава.
У Заслаўі хадзілі чуткі пра вялікія скабы. Лічылі, што гэтыя скарбы некалі схаваў Ізяслаў.
Скарб шукалі многія. Шукалі скарб і двое братоў. Яны перакапалі шмат зямлі і сталі вельмі нелюдзімымі. Яны злаваліся на ўсіх людзей. За гэтай справай іх аднойчы ўбачыў адзін старац. Ён спытаў, што яны робяць. “Не твая справа.” – злосна адказалі браты. “Калісьці і я шукаў скарбы, магу вам дапамагчы.”- адказаў старац. Ён паведаміў, што скарб трэба шукаць на беразе Свіслачы, каля вялікага белага каменя.
Пачуўшы ўсё гэта, браты кінуліся шукаць камень, пра які казаў старац. Знайшлі той камень, пачалі капаць і ўбачылі конскі чэрап. Пачалі далей капаць, але ніякага скарба не бачылі, толькі знайшлі старыя косткі таго ж каня. Вельмі раззлаваліся браты, хацелі ісці да дому, але ўбачылі берасцяную грамату, у якой было напісана, што пахаваны тут конь, які ратаваў Ізяслава ад смерці. Зразумелі браты, што гэта і ёсць той скарб, які яны шукалі.
Алена Аляксандраўна сказала, што нашы скарбы не мераюцца золатам ці грашыма, яны бясцэнныя, бо маюць наш гонар.

“Дзявоцкая гара”
Жанр – міфалагічная легенда
Гаварылі што раней дзяўчын, якія канчалі жыццё самагубствам, забаранялася хаваць на звычайных могільніках. Гэтых дзяўчат проста закапвалі ў гэтым месцы, дзе зараз знаходзіцца курган. Ад таго, што там хавалі дзяўчат, то гара гэту эту і празвалі “Дзявоцкай гарой”.
Многія хацелі падняцца на гэту гару, але ніхто не мог падняцца высока. Казалі, што калі паднімаліся на гару, то станавілася вельмі блага, пачынала кружыцца галава.
Калі ў гэтым месцы праводзіліся раскопкі. То былі знойдзены пахаванні жанчын.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларская філалогія” Вайцяшонак Вікторыя Віктараўна ў в.Уша ад Нагорнай Вікторыі Юр’еўны (1981 г.н., беларуска, адукацыя – сярэдняя, мясцовая).
“Курган памяці”
Жанр – міфалагічная легенда
Гісторыя ўтварэння гэтага кургана звязана з вайной. Казалі, што калі жыхары нашай вёскі збіраліся на вайну, то кожны ў сваёй шапцы нёс зямлю і насыпаў на гэта месца. Людзей было шмат, таму і курган гэты стаў вялікім. Людзі казалі, што калі яны не вернуцца з вайны, то ад іх застанецца памяць.
Курган гэты зараз стаў маленькім і непрыметным, але мы ведаем пра яго.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларская філалогія” Вайцяшонак Вікторыя Віктараўна ў в.Уша ад Нагорнай Вікторыі Юр’еўны (1981 г.н., беларуска, адукацыя – сярэдняя, мясцовая).
“Пакаранне за слова”
Жанр – маральна-этычная легенда
Жыў ў нас калісь у дзярэўні, там, ля дарогі, чалавек адзін. Пракопаш называўся. Гэткі рабочы быў, працаваў з раніцы да ночы. І адзін раз пайшоў ён сам з самага ранку дровы калоць. Свята было – Барыс. Дык от. Калі Пракоп тын дровы, а па дарозе мужык ідзе, таксама адсюль, ды кажа яму: «Сёння ж Барыс, працаваць няльзя». А пракоп: «У Барыса срака лыса».
А праз тыдзень навальніца была. Гром грымеў, і маланка якраз апаліла пракопаву хату. Дык усё пагарэла: і хлявы, і хата, і скірды, от як Бог за слова карае.
Запісала ў 1997 годзе студэнтка І курса Пучко Н. А. у в. Верхняе Чарніхава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Шкуратовіч М. К. (1911 г. н. ).
“Нельга клясці”
Жанр – маральна-этычная легенда
Ішоў некалі адзін голы чалавек па зямлі. Сустрэў ён праз некаторы час Бога. Бог кажа: «Чаму ты голы?»Той адказвае: «Няма чаго надзець». Ну, некалі ж плаццяў было многа-многа, калі лічылі іх, дык на платах вешалі. Дык вось Бог і кажа: «Ідзі, знімі от у етай кабеты, тады схадзі пад вакно і паслухай. Калі не будзе клясці, дык занясі і назад павесь. А калі будзе – надзявай і ідзі, куды табе трэба». Так той голы чалавек і зрабіў. Тая маладзіца, у якой ён світку ўзяў, кажа: «Мабыць, гэта нехта голы быў, бо толькі адну пару узяў. Няхай сабе бярэ». Ну, тады Бог кажа: «Занясі, бо будзе грэх. Пайдзі да другой». Пайшоў то чалавек да другой, зняў, дык яна ужо ўсялякімі славамі – вядома ж, баба! Бог і кажа: «Вось гэта насі, праз гэта ня будзе табе граха, а толькі ёй, таму што нельга чалавеку клясці адзін аднаго. А будзеш клясці – сам такі зробішся».
Запісана ў у в. Пагарэлае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ад Блізнец В. Д. (1911 г. н.)
“Возера Глыбокае”
Жанр – маральна-этычная легенда
Так гаварат. Раней ішоў нейкі старычок, абарваны, старэнькі. Прасіў у вёсцы начаваць і паесці, але ніхто не пусціў яго і не даў паесці. На краю вёскі жыла жанчына з дачкой. Ён папрасіўся і ў іх начаваць. Жанчына кажа: «Я амаль такая ж жабрачка, як і ты, сама з дачкой скора пайду ў свет. Але заходзь, начуй. Толькі ў мяне няма чаго есці. Засталася апошняя горстка мукі». А стары кажа: «Мяшай хлеб з горсткі». Яна так і зрабіла, намяшала з горсткі цэлую дзяжу, спякла хлеб і накарміла дачку і старога.
А гэта будта быў Бог. Ён сказаў, што накажа гэтых людзей з вёскі, а жанчыне сказаў ісці з ім, але не аглядвацца, калі ззаду будуць крычаць і прасіць памагчы. Але жанчына абярнулася паглядзець і адразу і яна, і дачка ператварыліся у камні. Сталі два крыжа.
А вёска правалілася пад зямлю і на гэтым месцы стала возера Глыбокае. Людзі доўга лічылі гэтыя крыжы святымі і прыходзілі на пакланенне ім. Прыносілі грошы, кускі палатна, іконкі ў ваду кідалі. Адзін з крыжоў, большы, і цяпер стаіць на берагу возера.
Кажуць яшчэ, што адзін мясцовы пан захацеў перанесці крэст к сабе ў парк, але ўвідзеў сон, дзе яму быццам Бог і сказаў: «Не ты яго ставіў, не табе яго знімаць». Тады пан не тронуў крэст, а наадварот, яшчэ больш укрэпіў яго ў зямлі.
Запісалі ў 1989 годзе студэнткі І курса Паўлоўская Н. В. і Рашчыная І.У. у в. Заазер’е Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. ад Каласоўскай Н. Я. (1902 г. н.).
“Най і Ай”
Жанр – маральна-этычная легенда
Не ведаю я, браткі, ці праўда тое, што вам скажу – я там не хадзіла. Ёсць, гавораць, у свеце рака Нема. Сабраў аднойчы Бог на яе беразе два чалавекі, звалі іх Най і Ай. Адзін з іх быў такі злосны, так азліўся, што аж каб толькі яму ў свеце жыць, больш нікому. Толькі аб гэтым і просіць Бога. А другі маліцца не ўмее, а толькі прыгаворвае: «Табе Божа і мне Божа». Прыходзяць яны пад самую ваду. І вось Най, той, хто казаў «табе Божа і мне», пайшоў сабе па вадзе, як па адкрытай дарозе. А другі, Ай, – у ваду. Ішоў, ішоў, аж пакуль рот і вочы засцілаць не пачало. Узлаваўся, кажа: «Я ж табе маліўся! Ну яе, такую малітву!»А Бог адказвае: «О так табе, нельга рабіць, як ты. Я пусціў вас усіх на зямлю, каб усе вы разам жылі. І табе трэба жыць, і яму нада жыць!» Нельга, каб нянавісць на зямлі была. Усе няхай жывуць, усе няхай красуюць.
Запісала ў 1993 годзе студэнтка І курса Чыгілейчык М. М. у в. Пагарэлае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ад Блізнец В. Д. (1911 г. н.)
“Матка Боска Вострабрамска”
Жанр – маральна-этычная легенда
А Матка Боска многа цудаў зрабіла. Вот тут у мяне на іконе во Матка Боска Вострабрамска. Яня у Вострай Браме стаіць у золаце ўся. Дык як прышлі бальшавікі сталі касцёл разбіваць, а іконы і золата дык тапіць насілі. Адзін да берага насіў, а другі тапіў. Дык у таго, што да берага насіў, рукі адсохлі, а хто тапіў, сам утапіўся. А трэці ж хацеў ужо карону з Маткі Боскай зняць, дык не вытрымала яна, па галаве яму жэзлам трэснула. Дык ён і памер там сразу.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка Вайцяховіч М. І. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Менжынскай Ф. А. (1905 г. н.).
“Камяні”
Жанр – маральна-этычная легенда
У вёске Віраўлі ёсць поле. На ім вельмі многа камянёў: і малых, і бальшых. Старыя людзі казалі, што гэта такое пакаранне за дзялы продкаў тых людзей, што тапер тама жывут. Колькі гэтыя камяні ні збіралі, іх не зменьшвае. Мабыць, гэта і ёсць пакаранне за грахі.
Запісала Гарэлікава М. у г. Гарадок Віцебскай вобласці ад Нарштэйн П. С. (1925 г. н.).
“Пра назву Докшыцы”
Жанр – тапанімічная легенда
Існуе легенда, што Расійская імператрыца Кацярыны Другая у час падарожжа з Санкт-Пецярбурга ў Крым, на «новыя землі», праязжала праз нашу мясцовасць. Дарога была ня лепшай якасці, імператрыцу падкідывала на калдобінах, але раптам карэта паехала роўненька і плаўна. Яна выглянула ў акно – ехалі праз паселішча і маставая была засланая дошкамі. «Дошчачкі! Дошчачкі!» – быццам бы ускрыкнула Кацярына Вялікая. А мясцовыя жыхары, не дачуўшы, назвалі мястэчка Докшыцамі.
Запісала ў 2004 годзе студэнтка І курса Гарбачовай Н. В. у г. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ад ад Гарбачова А. І. (1935 г. н.).
“Глыбокае”
Жанр – тапанімічная легенда
Глыбокае існуе вось ужо 400 год. Вельмі многа было раней памешчыкаў тут. А адзін памешчык меў вельмі многа іменняў ад Вільнюса і ў гэту мясцовасць, а другі быў памешчык Корсак, які быў бедным панам, але меў добрых коней. А аднойчы яны сустрэліся ў Вільнюсе, дзе разам яны елі і пасля заспорылі. Адзін гаварыць, што мае многа іменняў. А другі спорыць, што зможа іменні яго аб’ехаць за суткі. І вось на сваіх добрых конях ен паехаў у Слабаду (так ране звалося Глыбокае). І едучы, у возера загнаў сваю лошадь, бо яму не жалка было. І мястэчку далі назву Глыбокае.
Запісала ў 1996 годзе студэнтка І курса Маляўка Т. У. у в. Дунілавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. ад Каліцкага А. К. (1920 г. н.).
“Бешанковічы”
Жанр – тапанімічная легенда
Кажуць, даўным-даўно на месцы Бешанковіч была толькі адна хата. Там жылі браты Беш і Якаў. Адзін кравец, другі шавец. Пачалі да іх прыязжаць гандляры, стаў кірмаш. Хутка ўзнікла паселішча, назва якога ўтварылася ад імёнаў знакамітых братоў – Бешанковічы.
Запісала ў 2005 годзе студэнтка І курса Вільтоўская А. А. у в. Філіпенкі Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ад Берасцень А. К. (1938 г. н.).
“Пра Радашковічы, Краснае і Маладзечна”
Жанр – тапанімічная легенда
От яшчэ адна табе легенда, як ты гаворыш. Дык то ж не легенда, а сапраўды так было. Ехала неяк Кацярына са сваімі прыслужонкамі па гасцінцы па нашым і ехалі міма нашых вёсак. А тады і вёсак яшчэ не было, так, хвутары тока. А ў адной прыслужонкі тым часам нарадзілася дзевачка, так от ёй кажа Кацярына: «Радуйся, красная малодзіца!»Таму вот па яе словах і сталі называцца Радашковічы, Краснае і Маладзечна.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Вайцяховіч М. І. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Менжынскай Ф. А. (1905 г. н.).
“Пра вёску Аражыцы”
Жанр – тапанімічная легенда
Калісь на месцы вёскі стаялі суцэльныя лясы, у якіх было шмат звяр’я. Гэтыя лясы належалі пану Аражыцкаму. Аднойчы, калі пан паляваў у гэтых месцах, ён заначаваў у лесе пад дубам. І ноччу яму прыснілася, што ён на гэтым месцы абавязаны пабудаваць царкву. Гавораць, што калі разабраць парог цяперашняй царквы, то пад ім будзе пень гэтага дуба. Вакол царквы сталі будаваць дамы. Так з’явілася першае паселішча і атрымала сваю назву ад імя памешчыка.
Запісала ў 1998 годзе студэнтка І курса Хінец Г. у в. Аражыцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ад Патапчук У. (1920 г. н.).
“Пра вёску Ваўкалаты”
Жанр – тапанімічная легенда
Такое паляванне (на ваўкоў) было вельмі небяспечнае і складанае. Самым галоўным было даведацца, дзе гэты асцярожны разумны звер хавае свае логава. Паляўнічыя ўмелі імітаваць воўчы голас, ведалі «воўчую навуку». Ваўка трэба было прывабіць. Калі да ваўка падысці у патрэбны час, толькі каб не скочыў, падаць голас, ен абавязкова адкажа. Паляўнічыя добра ўмелі распазнаваць ваўкоў па голасу. Яны валодалі гэтым майстэрствам і прываблівалі, вызывалі ваўкоў голсам. За гэтае ўмельства «воўкам выць»чалавека называлі «ваўкалатам». Адсюль і стала веска называцца Ваўкалаты.
Запісала ў 2004 годзе студэнтка І курса Гарбачовай Н. В. у г. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ад ад Гарбачова А. І. (1935 г. н.).
“Гвоздава”
Жанр – тапанімічная легенда
Адзін татарскі абоз ішоў па той мясцовасці. І вось у абозе нечага не хапіла. Ці якіх у павозках загвоздкаў, ці яшчэ чаго. Но зараз чаго – не памятаю. І нада былі гвазды гэтыя затаркваць у восі. І далі месцу назву Гвоздава.
Запісала ў 1996 годзе студэнтка І курса Маляўка Т. У. у в. Дунілавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. ад Каліцкага А. К. (1920 г. н.).
“Вёска Сястронкі”
Жанр – тапанімічная легенда
Чаму вёска наша называецца Сястронкі? Людзі рознае кажуць. Адны гавораць, што дзве вескі блізка друг ад дружкі стаялі, таму і называецца Сястронкі. А другія гавораць, што жылі тут некалі дзве сястры. Адна прыгожая, ды харошая, а другая калека. Не маглі яна жыць асобна. Старэйшая адмаўляла жаніхам, а малодшую ніхто не браў. Так яны і жылі разам, нават і памерлі ў адзін дзень. Пахавалі іх разам, а вёску назвалі Сястронкамі. А ці праўда гэта, ня ведаю, але ж людзі кажуць.
Запісала ў 1985 годзе студэнтка І курса Мазаляка З. Л. у в. Сястронкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад Воран А. В. (1903 г. н.).
“Капачы”
Жанр – тапанімічная легенда
Даўно гэта было. Паміж вёскамі Пескі і Капачы стаяла вялікае сяло. Людзі жылі кепска, бо рабілі на пана чатыры дні ў тыдзень, а на сябе – два. Хоць у бядзе жылі, ды не тужылі. Але ўбілася ў сяло – не пры вас успамінаючы, хай яе на сухі лес нясе – халера. Пахварэлі ўсе людзі і пачалі паміраць, як мухі ўвосень. Каторыя дужэйшыя былі, тыя хавалі нежывых. Праз месяц усе павыміралі. Застаўся адзін толькі чалавек. Ён усіх хаваў за сялом на горцы. Хутка за сялом сталі могілкі. Гэты чалавек захоўваў усіх і за гэта яго празвалі Капач. Потым перасяліўся ён у другую вёску. Ажаніўся з дзяўчынкай. Вёска стала называцца Капачы, а людзі, у ёй жывучыя, насілі прозвішчы Капач.
Запісала ў 1997 годзе студэнтка І курса Бадзевіч В. М. у в. Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ад Заблоцкай В. М. (1923 г. н.)
“Шведская грэбля”
Жанр – тапанімічная легенда
Недалёка ад вёскі Рутка ёсць другая вёска. Каля яе, кіламетрах у двух, ёсць мясціна. Гэта балоцістая мясціна, але дарога праз яе сухая і ўзвышаецца над гэтым балотам. Называецца гэта месца Шведскай Грэбляй. Нібыта ў час расійска-шведскай вайны тут праходзілі шведы і, значыцца, не маглі прасці… артылерыя… насыпалі гэтую грэблю, і з тых часоў называецца Шведскай Грэбляй.
Запісала Габрыленчык А.у в. ВоўкавічыНавагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ад Балая М. В. (1931 г. н.).
“Жаночы бор”
Жанр – тапанімічная легенда
Непадалёку ад дзярэўні Абрамава ёсць Жаночы Бор. А называецца ён так таму, што калісьці даўно жыла ў гэтай дзярэўні дзяўчына. Яна была вельмі красівая. І вось абмануў панскі халуй. Калі пра гэта ўзналі яе радзіцелі, яны пачалі ўкараць яе. Дзяўчына моцна раскаівалася, а потым пайшла ў бор і павесілася. Таму гэты бор і называецца Жаночым.
Запісана ў 1988 годзе ў в. Абрамава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ад Тучыцкай А. М. (1915 г. н.).
“Падземная рака”
Жанр – тапанімічная легенда
Гавораць, гэта было даўно, пры панах шчэ... Жыў дужа багаты пан, усяго-усяго ў яго было. А ў адным ягоным стадзе быў дужэ ж вялікі бык. А пан яго, ну, быка, дужа любіў. А бык вялікі і нікога не слухаець. А-ёй-жэ-ж! Толькі мальчышку-падпаску слухаець, а нікога не слухаець! А пан падпаска ўзяў і продаў. Бык распірыўся [раззлаваўся], равець... і раз – скок у озера, а-ёй-жэ-ж!
Пан распірыўся, сказаў: «Не вернеце быка – сеч буду!»А-ёй, людзі! Нядзелю людзі хадзілі да озера, думалі-думалі, да што?.. А тут аднаго слышаць: равець бык. Ну, як ёсь ён! Равець на саседнем озеры. Яны туды. А бык жа ж з вады хадзе...
Старыя людзі гавораць, ёсь пад зямлёй рака, звязала азёры... А я так скажу: ці праўдай ёсь, ці не, ніхто таго ж не знаець.
Запісала ў 2006 годзе студэнтка І курса Вільтоўская А. А. у п. Бешанковічы Віцебскай вобласці ад Пракоф’евай Э. І. (1932 г. н.).
“Як Даўгінава называецца…”
Жанр – тапанімічная легенда.
Як Даўгінава называецца мне гаварылі. Хто-та аддалжыў у пана грошай многа. І тады гэта Даўгінава... Даўгінава згарэла. То некалі даўна-даўна было. І пагэтаму назвалі, што доўг гэты ўжо не аддалі гэтаму пану і сказалі: “Доўг гінуў”.
Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).
“Горад Заслаўе”
Жанр – тапанімічная легенда
Горад названы ў гонар князя Ізяслава, які быў сасланы сюды разам з Рагнедай.
Уладімір прымусова ўзяў у жонкі Рагнеду. Калі ён сватаўся да Рагнеды, то яна адказала: “Не хачу разуць рабыніча.” Лічылася,што Уладзімір нарадзіўся ад пазашлюбнай сувязі яго бацькі з прыслугай. Кажуць, што ён абзавёўся некалькімі жонкамі і вялікай колькасцю наложніц, а Рагнеду пасяліў непадалёку ад Кіева. Разам з ёй жыў маленькі сын Ізяслаў. Уладзімір толькі зрэдку наведваў Рагнеду і Ізяслава. Аднойчы уначы Рагнеда зрбіла замах на жыццё мужа. Яна хацела адпомсціць, але Уладзімір прачнуўся і паспеў перахапіць яе руку з нажом. Па ранейшых звычаях замах жонкі на жыццё мужа караўся смерцю. Рагнеда павінна была апрануцца ў найлепшае адзенне, сесці на ложак у парадным пакоі і чакаць, калі муж прыйдзе для расправы над ёй. Калі Уладзімір увайшоў у пакой, дзе чакала смерці Рагнеда, маленькі Ізяслаў стаў між ёй і бацькам з мячом у руках. Уладзімір апусціў свой меч. Ён звярнуўся за парадай да баяраў. Яны параілі вярнуць Рагнедзе і Ізяславу іх вотчыну – Полацкае княства, але Уладзімір не згадзіўся і даў Рагнедзе і сыну толькі новапабудаваны ў гэтым княстве горад. У гонар сына ён назваў гэты горад Ізяслаўем. Горад меў розныя назвы: Іжеславль, Жаславль, Зеслав. Сёння гэты горад вядомы пад назвай Заслаўе.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Вайцяшонак Вікторыя Віктараўна ў г.Заслаўі ад Шульгі Алены Аляксандраўны (1952г.н., беларуска, адукацыя – сярэдне-спецыяльная(тэхнік-тэхнолаг паліграфічнай прамысловасці), мясцовая).
“Загадкавы курган”
Жанр – тапанімічная легенда
Курган, пра які будзе распавядацца ў гэтай легендзе, знаходзіцца каля р.Княгінька ў Заслаўі. Заслаўчане верылі, што ў гэтым кургане пахавана адна з дзвюх сястёр, дзяўчына з княжацкага роду, якая пакахала князя, але той не звяртаў на яе ніякай увагі, а закахаўся ў яе непрыгожую сястру. Вельмі крыўдна стала дзяўчыне. Яна не магла зразумець, чаму ж гэта князь закахаўся ў яе непрыгожую сястру. Прыгажуня пайшла да ведзьмы, каб прычараваць свайго каханага. Ад ведзьмы яна атрымала нейкую траву. Ідучы дадому, князёўна ўбачыла прывід і ад жаху кінулася ў рэчку. Яе сястра пахавала князёўну ў кургане, які захаваўся і да нашага часу.
Гэты курган захаваўся і да наага часу. Калі я была маленька, то часам са сваімі сяброўкамі мы гулялі каля гэтай рэчкі і бачылі нейкі насып, алеі неяк не звярталі асаблівай увагі, бо не ведалі пра гісторыю яго ўтварэння.