Фальклорная проза

Казкавая проза

 

«Сляпая свякроў»

Жанр – анекдатычная казка

 

Жыла свякроў з нявесткай. Свякроў была сляпая. А нявестка над ёй здзеквалася. Не давала есцi. Як толькiяна пойдзе, свякроў рукамiлып-лып, што найдзець, то з`есь. Дужа есцiхацела. Тады нявестка захацела пасмяяцца над свякроўю iзварыла вужаку. Паклала яе ў мiску, ды на палiчку, дзе стаiць яда. Сама пайшла. Свякроў падышла да палiчкi: лып-лып, а там каўбаса. Яна з`ела палавiну. Села, а ў вачах вiднее. Думае: “Пайду я яшчэ тэй каўбасы паем”. З`ела ўсю iстала бачыць. Прыходзiць нявестка, а свякроў ей у ногi: “Дзякуй, нявестачка, што такой каўбасой мяне накармiла”.

 

Запісала ў 2007 годзе ў в.Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад Рамановіч Р.К. (беларуска, пісьменная, 1931 г.н., немясцовая (в.Сцюдзёнка Барысаўскага р-на).

 

 

 

“Жыў дзед і баба…”

Жанр – кумулятыўная казка.

 

Жыў дзед і баба.І была ў іх курачка Раба. Ну, гэта ж усе знаюць. Знясла курачка яечка не простае, а залатое. Дзед біў – не разбіў. Баба біла – не разбіла. Унучка біла – не разбіла. Мышка ляцела, хвосцікам кранула, яечка ўпала і разбілася. Гэткія нам расказвалі. Плача дзед. Плача баба. Плачыць унучка. А курачка кудкудахчыць: “Не плач, дзед. Не плач, баба. Не плач, унучка. Я табе яшчэ знясу яечка. Но ўжо не залатое, прастое”. Во гэткая была сказка.

 

Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

 

 

«Іван-дурачок »

Жанр – сацыяльная казка

 

Жыў-быў дзед і баба. І былі ў іх тры сыны. Два разумныя, а трэці – Іван-дурачок. Разумныя на полі працавалі, хлеб здабывалі, а Іванка – коні пас. Раз і кажуць яму браты:

–        Схадзіў бы ты, Іван,у горад у лаўку і купіў мяса – есці няма чаго.

–        Добра, – кажа Іван. – Пайду.

І пайшоў купіў мяса, ідзе дахаты, а насустрач сабака бяжыць. Ён раіць. Ён і давай яго частаваць. Прыйшоў дамоў і расказвае, як ён ад самабі мясам адбараняўся. Пагаварылі браты – ды й годзе. Дугі раз выпраўляюць яны купіць Івана на базар масла. І пайшоў Іван. А назад – пераходзіў рэчку. А лёд на рэчцы ад марозу ўвесь патрэскаўся. Давай шчыліны маслам замазваць Іван, і размазаў усё. Прыйшоў і кажа:

–  Жыццё ж даражэй за гэта масла. Вось зато я і размазаў на дарогу, каб дадому ж хоць вярнуцца.

У апошні раз вырашылі браты паслаць Івана на рынак, каб купіў гаршок для малака. Пайшоў Іван, купіў тыя гаршкі. Ідучы дамоў, ён іх узяў і паадзяваў на стаўбы. А дома і кажа, што «бедным жа ў галовы было холадна гэтым стаўбам», – гэтым людзям – ён называў, – «дык я іх узяў і адзеў».

Так і застаўся Іван пасвіць коні на ўсё жыццё. Што ж пра такога скажаш.

 

Запісала ў 1988 годзе студэнтка Федуковіч Т.Р. ад Жук Марыі Герасімаўны (1923 г.н.) у в. Паляцце Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.

 

«Каніная галава»

Жанр – сацыяльна-бытавая казка

 

Жыў дзед і баба. Была ў дзеда дочка, а ў бабы своя дочка. І гаворыць дзеду баба, каб адвёз ён сваю дочку ў лес. Завёз дзед дочку ў лес і пасадзіў у ізбушку на курыных нагах. Прыляцела ноччу ў ізбушку Каніная Галава. А раней у гэту ізбушку прыбегла мушка і папрасіла пакарміць яе. Дзедава дочка пакарміла яе. А мушка сказала дочцы, каб тая ноччу не на пасцелі спала, а на печы. І калі ўсе леглі спаць, Конская Галава ўстала ноччу, схваціла булаву і кінула на пасцель. Назаўтра ўстала Каніная Галава, глядзіць дзеўка жывая, тады Каніная Галава гаворыць дзеўцы: «Дунь мне ў левае вуха». Дунула дзеўка і выскачыў адтуль добры хлопец і паехалі яны дадому вясялыя. Гаворыць баба дзеду: «Вязі і маю дочку ў лес». Завёз дзед і пакінуў яе ў той ізбушцы. Прыбегла мушка, папрасіла пакарміць яе. Але дочка бабы не дала ей есці. І мушка ей нічога не сказала. Прыляцела Каніная Галава і забіла ноччу дочку бабы.

 

Запісаліў 1977 г. студэнтыАдзінец А., Гуло Л, Балоцінай Г. у в. Канатоп Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласціад Кавальчука Цімафея (1905 г.н., мясцовы).

 

«Як мужык цяля радзіў»

Жанр – сацыяльна-бытавая казка

 

Жыў мужык з жонка, а да жонкі хадзіў другі. А яе мужык хадзіў на працу. В адно врэмя прыходзіць з работы, аж у яе палюбоўнік сядзіць. Дзверы былі закрыты. Сколькі ён не прасіў, каб жонка адкрыла, яна не адкрыла дзверы. Кажыць: «Мой Рыгорка дома». Няма чаго Рыгорку рабіць, пайшоў ды і лег у сараі, лег і заснуў. Наўтра прыходзіць да жонкі. Яна давай яго цалаваць, абдымаць: «А мой ты Рыгорачка, дзе ты быў, чаму ты дамоў не прыходзіў?» «А мая ты, Макрыначка, я ж прыходзіў, ты ж казала, што твой Рыгорачка дома». «А дзе ж ты спаў? Можа ты ў сне гэта сніў». «А мая ты, Макрыначка, спаў я каля быка ў хляве». «Цяпер знаіш што, мой даражэнькі, ідзі ў свет, каб не відзелі людзі. Ты ж цяля радзіш. Там ніхто знаць, відзець нябудзіць, а тут усе свае». Улажыла яна яму прасначок у торбачку, ён і пайшоў. Ішоў, ішоў, ляжаць на дарозе боты з нагамі адрэзанымі, а дзела было зімой. Ён думае: «Давай, я іх вазьму. Прасначок я ўжо з’еў, торбачка пустая». Улажыў боты ў торбачку і пайшоў далей. Прыйшоў да адных начаваць прасіцца. Далі яму паесці. Кладуць на краваць спаць. А ён і кажыць: «Лепш я на печы лягу, бо змерз, холадна». А сам думае: «Я ж адтаю боты і выму ногі з ботаў, будуць мне боты». А ў гэта врэмя карова ацялілася ў гэтых людзей, дзе ён начаваў. Яны цяля палажылі на печ. Праснуўся Рыгорка, аж цяля ляжыць радам. Дык ён і кажа: «Вуй, мая Макрыначка і праўду казала, што я цяля ражу». Спужаўся, боты аставіў і ўцёк. Пайшоў дамой да Макрыначкі сваей. А тут усталі ды і кажуць: «Цяля ляжыць, а чалавека няма. Што ж цяля чалавека з’ела, боты во ляжаць з нагамі». Узялі гэта цяля і закапалі ў яму.

А Рыгорка прыйшоў дамой і Макрыначка пытаецца: «Дзе ж ты быў, Рыгорачка?» «Ой, мая даражэнькая, ты ж праўду казала, што я ражу цяля. Дый уцек, што мяне і нявідзелі».

 

Запісаліў1979 годзестудэнтыфілфака БДУ Кіргет С., Козел Л., Крупеня Н., Заяц Т. у в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласціад Уласавай Ніны Рыгораўны (1925 г.н.).

 

«Бацька і матка казалі…»

Жанр – сацыяльна-бытавая казка

 

Бацька і матка казалі:

– Пайшлі жыта жаць.

І глядзяць, дачка прыходзіць. І дочка села і плача. Бацькі кажуць:

– Чаго ты плачыш?

– Прыдуць з лесу бандыты і мяне падушаць.

А сын кажа:

– Пайду снапы пастаўлю і каня павяжу.

Прыходзіць,  а яны ўсе трох плачуць. Ён пытаецца:

–                   Чаго вы плачыце?

–                   Прыдзе бандыта і дачку задушыць, нам шкода будзе.

Сын кажа:

– Пайду ў свет. Як знайду дурнейшых, то вярнуся, калі не найду – не вярнуся.

Пайшоў ён у свет. Глядзіць, домік пры дарозе. І там людзі стаялі, а гаспадыня курыцу палкай біла. Ён падходзіць і пытаецца:

–                   За што вы её так б’ецё?

–                   Мае курчучкі і жаднага не соіць.

–                   То дзе курыца будзе будзе соіць, ты што сдурнела? Пакрышы хлеба, крупачкаў полыпь і яны будуць дзюбаць і жыць.

Яны так і зрабілі. І пачалі яны расці і жыць.

–                   Веля табе заплаціць? - сказала гаспадарка.

–                   Пяць рублей.

Яму далі пяць рублей. Ён пайшоў далей. Едзе ён, едзе і бача: быка цягнуць на страху.

Ён пытаецца:

–                   Што вы робіце?

–                   Трава вырасла на страсе, хочам, каб выскубаў.

–                   Покуль вы яго зацянеце, вы яго задушыцё. Вазьміце сярпом зрэшце і так дайце.

Далі, і бык з’еў. І пытаецца гаспадар:

–                   Веля цябе заплаціць?

–                   Дваццаць рублей.

Далі яму грошы, ён і паехаў. Едзе ён, едзе і бача: маёнтак стаіць. Па дзядзінцу хадзілі сьвіні. Ён кланіўся да свіней, а вышла пані з хаты і кажа:

–                   Што ты хочаш ад маёй свіні?

–                   Дужа дзяцей маю. І хачу, каб кажная свіня за куму паехала за мной.

Увярнулі свіню. І паехаў уже смеючыся. Ён казаў:

–                   Есть і дурнее маіх родных.

Прыехаў пан з ахоты, а яна была з радасцю:

–                   Наша свіня паехала за куму. Дужа дзяцей меў, я не адказалася.

–                   Гэта быў злодзей і ашукаў цябе. У якую старану ён паехаў?

Паказала яна яму старану. Ён пабег шукаць, які сядзеў на дарозе. Нешта прыкрыўшы шапкай.

–                   Ці не відзеў ты чалавека з канём і свінёй, дзе я яго магу знайсці?

–                   Пан, неведаючы – не знойдзешь, а я як бачыў, то пакажу, але маю многа дзяцей просяць, каб пташачку залатую знайшоў, я знайшоў, але не магу падняць шапку, чакаю ночы.

Пайшоў махляр, залажыў каня і паехаў дахаты.

- Знайшоў дурнейшых за вас. Прывёз і грошы, і мяса.

Пан чакаў, чакаў да цямна. Сцямнела, ён быстра чапку падняў і рэзка схваціў камень.

–                   Гэты самы злодзей ашукаў маю жонку і мяне.

 

Запісаў у 2005 годзе студэнт Iкурса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Букліс Андрэй Уладзіслававіч у в. Драбішуны Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ад Дзюк Марыі Браніславаўны (1933 г.н., хатняя адукацыя).

 

“Мiчык-флiчык”

Жанр – чарадзейна-фантастычная казка

 

Жылiдзед iбаба, iне было ў iх дзетак. Сядзяць iгаруюць: «Хоць бы ў нас была маленькая дзяўчынка або хлопчык». Хлоп, у вакно, icкокнуў мячык.

– Ты хто?

– Я, Мячык, Мячык-мiчык, Мiчык-флiчык. Есцiхачу, есцiхачу!

Дзед кажа бабе: «Пашлiна базар – купiш есцiМiчыку-флiчыку, будзе ў нас маленькiсынок».

Сабралiся iсцiна базар iкажуць: «Ты тут не сваволь, хто ўгосцiзавiтае хай на ганку пачакае, нiкому не адкрывай».

Астаўся Мiчык-флiчык дома адзiн iдавай прыгаць з пола на стол, са стала на палiчку. На палiчцы стаялiбабiны чашкi, адна чашка ўпала iразбiлася.

Спужаўся Мiчык-флiчык: «Што ж я нарабіў? Будзе мне ад дзеда з бабай, што ж я нарабіў?» Ляцеў мiма акна змей бумажны, убачыў Мiчыка-флiчыка iпадумаў: «Якая добрая цацка будзе маiм змеянятам». Iкажа: «Што ты зрабіў, пападзе табе ад бабы з дзедам, паляцелiса мной, будзеш жыць у мяне». Ухваціўся Мiчык-флiчык за хвост змея iпаляцеў на высокае дрэва, дзе было змеева гняздо.

Змеяняты ўхвацiлiМiчыка-флiчыка iдавай яго кiдаць, шпурляць, а Мiчык-флiчык думае: «Нашто я ўцек ад дзеда з бабай, хай бы я лепш папрасіў у iх прабачэння».

Скокнуў ён з дрэва iпакаціўся да хаты. Тым часам дзед з бабай прыйшлiз базара iпачалiшукаць Мiчыка-флiчыка. Нiдзе няма яго. Селiiгаруюць. А Мiчык-флiчык скок у вакно. Абрадавалiся дзед з бабай, накармiлi, напаiлiМiчыка-флiчыка iспаць палажылi. Iты спi.

 

Запісана ў в. Мяцявічы СалігорскагараёнаМінскай вобласці ад Пількевіч Ф.Ф.(1943г.н.,мясцовая,беларуска,пісьменная).

 

«Пра бабінку»

Жанр – чарадзейна-фантастычная казка

 

Жыў дзед і бабушка. Ну, дзед гаворыць:

–                   Давай, мы пасеем бабінку.

–                   Ну, давай. Давай.

Пасеялі бабінку. Расла тая бабінка да полу. Вырасла. Тады пол разгарадзіла. Расцець, расцець эта бабінка да паталка.

–                   Ну, давай разгародзім і паталок.

Разгарадзілі тэй паталок. Расцець яна да крішы. Ну і крішу разгарадзілі. Расцець, расцець. Дакуль яна будзе расці. Дзед кажа:

– Да неба. Ну нада да неба, нада ж што-то пасматрэць на небе. Палезу я на неба.

А баба мая кажэць:

–                   Вазьмі ж і мяне, вазьмі ж імяне.

–                   А куды ўзяць?

–                   У мех.

Ну ен узяў у мех і ў зубы яе і палез. Лезець, лезець.

– Ці скора ты?

Ён маўчыць. Яна тады ішчэ спрашаець:

– Ці скора?

Тожа малчыць. Тады ў трэці раз кажэць:

– Ці скора?

А ен отвечаець:

– Скора.

І яна бабух. Паляцела баба тая і разбілася.

 

Запісала ў1991 г. студэнтка Бабковай Л.Л. у в. Навасёлкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласціад Фядотавай Анастасіі Кузьмінічны (1912 г.н., беларуска, мясцовая, неадукаваная)

 

“Як Іван чарцей абхітрыў”.

Жанр – чарадзейна-фантастычная казка

 

Жылі мужык з жонкай. У іх было трое дзяцей. Памерла жонка, а мужык заве сыноў і кажа ім: “Астаўляю вам наслецтва”. І дае старшаму ката рыжага, другому – гарлачы, а меншаму на лапці лыка.

Там і памёр стары. Началі думаць брацця, як ім зарабіць грошы. Старшы ўзяў ката і пайшоў. Хадзіў-хадзіў, сцямнела, ён у хату пераначаваць просіцца. А яму кажуць: “У нас мышэй поўны дом, загрызуць”. Але пусцілі. Ляглі спаць хазяева на палаці, а сын на падлогу. Праснуліся раніцаю мужык з жонкаю, глядзяць, а на палу гара мышэй, а каля іх нейкая жывёліна сядзіць і мурлыкае. А тады людзі там катоў не ведалі. Пачалі прасіць: “Прадай нам гэтую жывёліну”. А сын кажа: “Не, не прадам”. Дачуўся пра тую жывёлу пан. Пазваў пан да сябе брата старога, аставіў на ноч. Кот і яму мышэй палавіў. Пан і кажа: “Ну ўсё аддам, толькі аддай мне гэтую жывёлку”. А старшы і кажа: “Асып ката срэбрам, тады аддам.” Пагадзіўся пан, асыпаў ката. Забраў старшы срэбра. Вярнуўся, хату зрабіў. За ім сярэдні пайшоў. Ішоў, а на ноч у нейкай хаце застаўся. Заснуў, а тут воры прышлі і давай дабро нарабаванае дзяліць. А гэты павярнуўся, гарлачы ўпалі да разбіліся. Воры спужаліся і ўцяклі, а сярэдні нарабаванае іхняе забраў і таксама вярнуўся; хату зрабіў, ажаніўся. Пайшоў пасля і меншы. Доўга ішоў, лапці працёр, сеў каб з лыка палос нарабіць, а тут чорт выпрыгвае і пытае: “Ты што гэта такое Іван робіш?” А Іван яму: “Вяроўкі раблю”. Чорт глядзіць і пытае: “А на халеру яны табе?” А Іван зхітрыў: “Ды буду чарцей лавіць, ды па капейцы прадаваць”. Загаласіў тады чорт: “Не, не рабі гэтага, усё аддам”. Іван яму: “Насып мне ў шапку золата, тады не буду”. Покуль чорт з балота золата цягнуў, Іван выкапаў у зямлі яму, а на верх паклаў шапку дыравую. Шмат чорт золата насыпаў і кажа: “Падымай, а я памагу”. Іван і кажа: “Ды не я сам”. А чорт не пагаджаецца. Падняў Іван шапку, чорт і бачыць, што ўсё ў яме і кажа: “Падмануў ты мяне, пайду да старэйшага, як ён скажа так яно і будзець” Прыйшоў старэйшы і кажа: “Свісніш грамчэй мяне, золата тваё”. Іван пагадзіўся. Чорт як свісне, ажно птушкі з дрэў паляцелі. Кажа Івану: “Свісці”, А Іван яму: “Ты наперш вочы закрый, а то глядзі каб не павылазялі”. Чорт вочы зактыў, а Іван знайшоў самую вялікую даўбешку, ды як дасць яму па галаве, той і ўпаў, а Іван кажа: “Гэта я яшчэ ціхенька, дайка яшчэ раз”. Спужаўся чорт і кажа: “Не, не трэба, забрай золата і ідзі”. Забраў ён золата і дамоў пайшоў.

 

Запісаў у 1991 г. Канапацкі Максім Васільевіч у в. Майск Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ад Клапоцкай Галіны Паўлаўны (1925 г.н.)

 

“Шоша-дурак”

Жанр – чарадзейна-фантастычная казка

 

Жылі былі тры браты і матка. Два браты разумныя, а адзін дурны. Умныя кажуць:

– Прынясі вады.

Ён пайшоў і зачэрпаў вады і паставіў ачко, а потым сказаў:

– Ідзі, матка, прынясі вады.

Матка пайшла па ваду і папала ў ачко і задушылася. Пайшоў Шоша і палажыў яе на печ, думаў адагрэецца, а яна была ўжо мёртвая. Ён як бросіт её на пол і разліў усе брашкі. І яго брацья пачалі ругаць:

– Дурань ты, дурань. Хто гэта матку забівае. Ідзі цяпер заві родствіннікаў на пахароны.

Пайшоў Дурань на памінкі зваць радных:

– Прыхадзіце на памінкі цёценькі без дзядзенек, а дзядзенькі без цёценек.

Папрыходзілі госці з малымі дзецьмі.

Дзяцей пасадзіў Шоша-дурак у бочку, запар вады. А разумныя браты сказалі:

– Дурань ты, дурань. Калі мы ад цябе збавімся?!

Браты згаварыліся ўцячы ад дурнога і злажылі ў мяшкі сваю адзежду, а ён падслухаў, выбрасіў адзежу з мяшка, а сам залез. Яны дачакалі, калі сцямнела і самыя ўцяклі. Адзін брат нёс шошага дурака. Яму было вельмі цяжка, а шоша-дурак крычаў:

– Браты, браты, пачакайце!

А браты казалі:

– Бацюшкі, ад дурнога не ўцячэш. Гоніцца за намі.

Яны рашылі аддахнуць і селі каля дарогі і дзерава. Шоша-дурак вылез з мяшка і залез на дрэва і пачаў мачыцца на ніх. Браты кажуць:

– Які дожджык велькі льецца.

Тады пачаў на ніх апраўляцца. Тады яны кажуць:

– Якая бура вялікая – шышкі валяцца.

Вырашылі ізці далей у свет. Шоша-дурак дагнаў іх. Ішлі, ішлі і відзят домік стаіць. Яны падышлі і папрасіліся пераначаваць. Дочкі Бабы Ягі сказалі:

–                   Наша матка вас паесць.

–                   То мы на чардаке пераначуем.

Дочкі разрышылі. Прыбегла Баба Яга з ахоты і закрычала:

–                   Хто ў нас ест? Рускім духам пахне.

–                   Прыйшлі да нас тры хлопца. Папрасіліся пераначаваць, і мы разрышылі.

Баба Яга кажа:

– Усмаж мне аднога.

Устала дачка, напаліла печку, прынесла лапату і кажа малодшая дачка:

– Садзіцесь на лапату каторы.

Шоша-дурак кажа:

– Пакажы як, я не ведаю.

Яна села на лапату, а ён яе ў печку і зжарыў. Палажыў на стол на талерачку.

Баба Яга кажа:

– Очень вкуснае рускае мяса. Усмаж мне на заўтра другога.

Пашла сярэдняя дачка паліць печку. Шоша-дурак кажа братам:

– Я пайду зноў.

Сярэдняя дачка кажа:

– Садзіцесь на лапату каторы.

Шоша-дурак кажа:

– Я пайду.

Ён і пайшоў, потым кажа:

– Пакажы, як садзіцца на лапату!

Зжарыў яе харашо, палажыў на талерачку і паставіў на стол.

Прышла Баба Яга і хваліць, што надта укусна.

– Усмаж мне астатняга.

Найстаршая сястра напаліла печку, і пайшла на гару, і кажа:

– Садзісь на лапату, апошні.

Шоша-дурак кажа:

– Пакажы, як садзіцца!

Яна села на лапату і кажа:

– Во так нада.

А ён яе з лапатай сунуў у печ і зжарыў. Палажыў на тарэлку і паставіў на стол.

Прыйшла Баба Яга і пачала хваліць:

– Укуснае, укуснае рускае мяса.

А яны закрычалі на гары:

– Укуснае, укуснае дочкіна мяса.

Тады яна учула, што яны на гары і пачала лезць па сцяне на чард, хацела падушыць іх. Хлопцы булавой білі яе па галаве і яна падала. Білі, білі і забілі.

Сталі ў гэтым доме жыць втроём.

 

Запісаў у 2010 годзе студэнт Iкурса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Букліс Андрэй Уладзіслававіч у в. Драбішуны Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ад Дзюк Марыі Браніславаўны (1933 г.н., хатняя адукацыя).

 

«Тры хлопцы»

Жанр – казка-загадка

 

Адну дзевушку любілі тры хлопца. Усім траім яна нравілась. Когда к ней прышлі сваты, ана сказала, што выйдзе за таго, хто прынесе дарожа подарок. І поехалі хлопцы в Кіев. Прыехал ў Кіев, пошлі на базар. Ідзёт первы хлопец по базару, відзіт прадаецца зеркало. А зеркало это імело чудзесное свойство: посматріш в него і ўвідзіш того чоловека, о котором думаеш. Падумал он і купіл гэта зеркало. Ідзёт втарой хлопец, аідзіт, прадаёцца кавер. А кавёр гэтат можат перэнесці за одзін міг, куда пожелаеш. Падумал, падумал, і купіл гэтат кавёр. Ідзёт трэцій хлопец, відзіт, прадаёцца яблако. А яблако эта імеет чудзесное свойства: ано одзін раз спасает чоловека ат смерці. Падумал хлопец і купіл яблако.

Вот собралісь ані втраём. Посмотрел одзін хлопец в зеркало і ўвідзел, што дзевушка іх памірает. Другой хлопец быстра дастаў кавёр, і за одзін міг прылецелі яны к дзевушке. Тут трэці хлопец дал ей яблако і ана тут жа выздаравела.

За аднаго із ніх дзевушка вышла замуж. І началі ругацца хлопцы паміж сабой. І подалі два другіх хлопцы ў суд. Суд рассудзіл так, што ўсе трое асталісь давольныя.

За каго вышла дзевушка і пачэму два другіх асталісь давольны?

 

Адказ: дзевушка вышла затаго, у каго яблако. Суд раз’ясніл, што яблако дзействуе толька одзін раз, а зеркало і кавёр можна іспользаваць доўга, можна прадаць і палучыць многа дзенег, паэтаму все трое асталісь давольныя.

 

Запісаліў 1977 годзестудэнтыГрафман А., Бахновай Г. у в. Канатоп Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласціад Юшчанка Міхаіла Іванавіча (1924 г.н.).

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.