Фальклорная проза
Казкавая проза
«Сляпая свякроў»
Жанр – анекдатычная казка
Жыла свякроў з нявесткай. Свякроў была сляпая. А нявестка над ёй здзеквалася. Не давала есцi. Як толькiяна пойдзе, свякроў рукамiлып-лып, што найдзець, то з`есь. Дужа есцiхацела. Тады нявестка захацела пасмяяцца над свякроўю iзварыла вужаку. Паклала яе ў мiску, ды на палiчку, дзе стаiць яда. Сама пайшла. Свякроў падышла да палiчкi: лып-лып, а там каўбаса. Яна з`ела палавiну. Села, а ў вачах вiднее. Думае: “Пайду я яшчэ тэй каўбасы паем”. З`ела ўсю iстала бачыць. Прыходзiць нявестка, а свякроў ей у ногi: “Дзякуй, нявестачка, што такой каўбасой мяне накармiла”.
Запісала ў 2007 годзе ў в.Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад Рамановіч Р.К. (беларуска, пісьменная, 1931 г.н., немясцовая (в.Сцюдзёнка Барысаўскага р-на).
“Жыў дзед і баба…”
Жанр – кумулятыўная казка.
Жыў дзед і баба.І была ў іх курачка Раба. Ну, гэта ж усе знаюць. Знясла курачка яечка не простае, а залатое. Дзед біў – не разбіў. Баба біла – не разбіла. Унучка біла – не разбіла. Мышка ляцела, хвосцікам кранула, яечка ўпала і разбілася. Гэткія нам расказвалі. Плача дзед. Плача баба. Плачыць унучка. А курачка кудкудахчыць: “Не плач, дзед. Не плач, баба. Не плач, унучка. Я табе яшчэ знясу яечка. Но ўжо не залатое, прастое”. Во гэткая была сказка.
Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).
«Іван-дурачок »
Жанр – сацыяльная казка
Жыў-быў дзед і баба. І былі ў іх тры сыны. Два разумныя, а трэці – Іван-дурачок. Разумныя на полі працавалі, хлеб здабывалі, а Іванка – коні пас. Раз і кажуць яму браты:
– Схадзіў бы ты, Іван,у горад у лаўку і купіў мяса – есці няма чаго.
– Добра, – кажа Іван. – Пайду.
І пайшоў купіў мяса, ідзе дахаты, а насустрач сабака бяжыць. Ён раіць. Ён і давай яго частаваць. Прыйшоў дамоў і расказвае, як ён ад самабі мясам адбараняўся. Пагаварылі браты – ды й годзе. Дугі раз выпраўляюць яны купіць Івана на базар масла. І пайшоў Іван. А назад – пераходзіў рэчку. А лёд на рэчцы ад марозу ўвесь патрэскаўся. Давай шчыліны маслам замазваць Іван, і размазаў усё. Прыйшоў і кажа:
– Жыццё ж даражэй за гэта масла. Вось зато я і размазаў на дарогу, каб дадому ж хоць вярнуцца.
У апошні раз вырашылі браты паслаць Івана на рынак, каб купіў гаршок для малака. Пайшоў Іван, купіў тыя гаршкі. Ідучы дамоў, ён іх узяў і паадзяваў на стаўбы. А дома і кажа, што «бедным жа ў галовы было холадна гэтым стаўбам», – гэтым людзям – ён называў, – «дык я іх узяў і адзеў».
Так і застаўся Іван пасвіць коні на ўсё жыццё. Што ж пра такога скажаш.
Запісала ў 1988 годзе студэнтка Федуковіч Т.Р. ад Жук Марыі Герасімаўны (1923 г.н.) у в. Паляцце Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.
«Каніная галава»
Жанр – сацыяльна-бытавая казка
Жыў дзед і баба. Была ў дзеда дочка, а ў бабы своя дочка. І гаворыць дзеду баба, каб адвёз ён сваю дочку ў лес. Завёз дзед дочку ў лес і пасадзіў у ізбушку на курыных нагах. Прыляцела ноччу ў ізбушку Каніная Галава. А раней у гэту ізбушку прыбегла мушка і папрасіла пакарміць яе. Дзедава дочка пакарміла яе. А мушка сказала дочцы, каб тая ноччу не на пасцелі спала, а на печы. І калі ўсе леглі спаць, Конская Галава ўстала ноччу, схваціла булаву і кінула на пасцель. Назаўтра ўстала Каніная Галава, глядзіць дзеўка жывая, тады Каніная Галава гаворыць дзеўцы: «Дунь мне ў левае вуха». Дунула дзеўка і выскачыў адтуль добры хлопец і паехалі яны дадому вясялыя. Гаворыць баба дзеду: «Вязі і маю дочку ў лес». Завёз дзед і пакінуў яе ў той ізбушцы. Прыбегла мушка, папрасіла пакарміць яе. Але дочка бабы не дала ей есці. І мушка ей нічога не сказала. Прыляцела Каніная Галава і забіла ноччу дочку бабы.
Запісаліў 1977 г. студэнтыАдзінец А., Гуло Л, Балоцінай Г. у в. Канатоп Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласціад Кавальчука Цімафея (1905 г.н., мясцовы).
«Як мужык цяля радзіў»
Жанр – сацыяльна-бытавая казка
Жыў мужык з жонка, а да жонкі хадзіў другі. А яе мужык хадзіў на працу. В адно врэмя прыходзіць з работы, аж у яе палюбоўнік сядзіць. Дзверы былі закрыты. Сколькі ён не прасіў, каб жонка адкрыла, яна не адкрыла дзверы. Кажыць: «Мой Рыгорка дома». Няма чаго Рыгорку рабіць, пайшоў ды і лег у сараі, лег і заснуў. Наўтра прыходзіць да жонкі. Яна давай яго цалаваць, абдымаць: «А мой ты Рыгорачка, дзе ты быў, чаму ты дамоў не прыходзіў?» «А мая ты, Макрыначка, я ж прыходзіў, ты ж казала, што твой Рыгорачка дома». «А дзе ж ты спаў? Можа ты ў сне гэта сніў». «А мая ты, Макрыначка, спаў я каля быка ў хляве». «Цяпер знаіш што, мой даражэнькі, ідзі ў свет, каб не відзелі людзі. Ты ж цяля радзіш. Там ніхто знаць, відзець нябудзіць, а тут усе свае». Улажыла яна яму прасначок у торбачку, ён і пайшоў. Ішоў, ішоў, ляжаць на дарозе боты з нагамі адрэзанымі, а дзела было зімой. Ён думае: «Давай, я іх вазьму. Прасначок я ўжо з’еў, торбачка пустая». Улажыў боты ў торбачку і пайшоў далей. Прыйшоў да адных начаваць прасіцца. Далі яму паесці. Кладуць на краваць спаць. А ён і кажыць: «Лепш я на печы лягу, бо змерз, холадна». А сам думае: «Я ж адтаю боты і выму ногі з ботаў, будуць мне боты». А ў гэта врэмя карова ацялілася ў гэтых людзей, дзе ён начаваў. Яны цяля палажылі на печ. Праснуўся Рыгорка, аж цяля ляжыць радам. Дык ён і кажа: «Вуй, мая Макрыначка і праўду казала, што я цяля ражу». Спужаўся, боты аставіў і ўцёк. Пайшоў дамой да Макрыначкі сваей. А тут усталі ды і кажуць: «Цяля ляжыць, а чалавека няма. Што ж цяля чалавека з’ела, боты во ляжаць з нагамі». Узялі гэта цяля і закапалі ў яму.
А Рыгорка прыйшоў дамой і Макрыначка пытаецца: «Дзе ж ты быў, Рыгорачка?» «Ой, мая даражэнькая, ты ж праўду казала, што я ражу цяля. Дый уцек, што мяне і нявідзелі».
Запісаліў1979 годзестудэнтыфілфака БДУ Кіргет С., Козел Л., Крупеня Н., Заяц Т. у в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласціад Уласавай Ніны Рыгораўны (1925 г.н.).
«Бацька і матка казалі…»
Жанр – сацыяльна-бытавая казка
Бацька і матка казалі:
– Пайшлі жыта жаць.
І глядзяць, дачка прыходзіць. І дочка села і плача. Бацькі кажуць:
– Чаго ты плачыш?
– Прыдуць з лесу бандыты і мяне падушаць.
А сын кажа:
– Пайду снапы пастаўлю і каня павяжу.
Прыходзіць, а яны ўсе трох плачуць. Ён пытаецца:
– Чаго вы плачыце?
– Прыдзе бандыта і дачку задушыць, нам шкода будзе.
Сын кажа:
– Пайду ў свет. Як знайду дурнейшых, то вярнуся, калі не найду – не вярнуся.
Пайшоў ён у свет. Глядзіць, домік пры дарозе. І там людзі стаялі, а гаспадыня курыцу палкай біла. Ён падходзіць і пытаецца:
– За што вы её так б’ецё?
– Мае курчучкі і жаднага не соіць.
– То дзе курыца будзе будзе соіць, ты што сдурнела? Пакрышы хлеба, крупачкаў полыпь і яны будуць дзюбаць і жыць.
Яны так і зрабілі. І пачалі яны расці і жыць.
– Веля табе заплаціць? - сказала гаспадарка.
– Пяць рублей.
Яму далі пяць рублей. Ён пайшоў далей. Едзе ён, едзе і бача: быка цягнуць на страху.
Ён пытаецца:
– Што вы робіце?
– Трава вырасла на страсе, хочам, каб выскубаў.
– Покуль вы яго зацянеце, вы яго задушыцё. Вазьміце сярпом зрэшце і так дайце.
Далі, і бык з’еў. І пытаецца гаспадар:
– Веля цябе заплаціць?
– Дваццаць рублей.
Далі яму грошы, ён і паехаў. Едзе ён, едзе і бача: маёнтак стаіць. Па дзядзінцу хадзілі сьвіні. Ён кланіўся да свіней, а вышла пані з хаты і кажа:
– Што ты хочаш ад маёй свіні?
– Дужа дзяцей маю. І хачу, каб кажная свіня за куму паехала за мной.
Увярнулі свіню. І паехаў уже смеючыся. Ён казаў:
– Есть і дурнее маіх родных.
Прыехаў пан з ахоты, а яна была з радасцю:
– Наша свіня паехала за куму. Дужа дзяцей меў, я не адказалася.
– Гэта быў злодзей і ашукаў цябе. У якую старану ён паехаў?
Паказала яна яму старану. Ён пабег шукаць, які сядзеў на дарозе. Нешта прыкрыўшы шапкай.
– Ці не відзеў ты чалавека з канём і свінёй, дзе я яго магу знайсці?
– Пан, неведаючы – не знойдзешь, а я як бачыў, то пакажу, але маю многа дзяцей просяць, каб пташачку залатую знайшоў, я знайшоў, але не магу падняць шапку, чакаю ночы.
Пайшоў махляр, залажыў каня і паехаў дахаты.
- Знайшоў дурнейшых за вас. Прывёз і грошы, і мяса.
Пан чакаў, чакаў да цямна. Сцямнела, ён быстра чапку падняў і рэзка схваціў камень.
– Гэты самы злодзей ашукаў маю жонку і мяне.
Запісаў у 2005 годзе студэнт Iкурса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Букліс Андрэй Уладзіслававіч у в. Драбішуны Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ад Дзюк Марыі Браніславаўны (1933 г.н., хатняя адукацыя).
“Мiчык-флiчык”
Жанр – чарадзейна-фантастычная казка
Жылiдзед iбаба, iне было ў iх дзетак. Сядзяць iгаруюць: «Хоць бы ў нас была маленькая дзяўчынка або хлопчык». Хлоп, у вакно, icкокнуў мячык.
– Ты хто?
– Я, Мячык, Мячык-мiчык, Мiчык-флiчык. Есцiхачу, есцiхачу!
Дзед кажа бабе: «Пашлiна базар – купiш есцiМiчыку-флiчыку, будзе ў нас маленькiсынок».
Сабралiся iсцiна базар iкажуць: «Ты тут не сваволь, хто ўгосцiзавiтае хай на ганку пачакае, нiкому не адкрывай».
Астаўся Мiчык-флiчык дома адзiн iдавай прыгаць з пола на стол, са стала на палiчку. На палiчцы стаялiбабiны чашкi, адна чашка ўпала iразбiлася.
Спужаўся Мiчык-флiчык: «Што ж я нарабіў? Будзе мне ад дзеда з бабай, што ж я нарабіў?» Ляцеў мiма акна змей бумажны, убачыў Мiчыка-флiчыка iпадумаў: «Якая добрая цацка будзе маiм змеянятам». Iкажа: «Што ты зрабіў, пападзе табе ад бабы з дзедам, паляцелiса мной, будзеш жыць у мяне». Ухваціўся Мiчык-флiчык за хвост змея iпаляцеў на высокае дрэва, дзе было змеева гняздо.
Змеяняты ўхвацiлiМiчыка-флiчыка iдавай яго кiдаць, шпурляць, а Мiчык-флiчык думае: «Нашто я ўцек ад дзеда з бабай, хай бы я лепш папрасіў у iх прабачэння».
Скокнуў ён з дрэва iпакаціўся да хаты. Тым часам дзед з бабай прыйшлiз базара iпачалiшукаць Мiчыка-флiчыка. Нiдзе няма яго. Селiiгаруюць. А Мiчык-флiчык скок у вакно. Абрадавалiся дзед з бабай, накармiлi, напаiлiМiчыка-флiчыка iспаць палажылi. Iты спi.
Запісана ў в. Мяцявічы СалігорскагараёнаМінскай вобласці ад Пількевіч Ф.Ф.(1943г.н.,мясцовая,беларуска,пісьменная).
«Пра бабінку»
Жанр – чарадзейна-фантастычная казка
Жыў дзед і бабушка. Ну, дзед гаворыць:
– Давай, мы пасеем бабінку.
– Ну, давай. Давай.
Пасеялі бабінку. Расла тая бабінка да полу. Вырасла. Тады пол разгарадзіла. Расцець, расцець эта бабінка да паталка.
– Ну, давай разгародзім і паталок.
Разгарадзілі тэй паталок. Расцець яна да крішы. Ну і крішу разгарадзілі. Расцець, расцець. Дакуль яна будзе расці. Дзед кажа:
– Да неба. Ну нада да неба, нада ж што-то пасматрэць на небе. Палезу я на неба.
А баба мая кажэць:
– Вазьмі ж і мяне, вазьмі ж імяне.
– А куды ўзяць?
– У мех.
Ну ен узяў у мех і ў зубы яе і палез. Лезець, лезець.
– Ці скора ты?
Ён маўчыць. Яна тады ішчэ спрашаець:
– Ці скора?
Тожа малчыць. Тады ў трэці раз кажэць:
– Ці скора?
А ен отвечаець:
– Скора.
І яна бабух. Паляцела баба тая і разбілася.
Запісала ў1991 г. студэнтка Бабковай Л.Л. у в. Навасёлкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласціад Фядотавай Анастасіі Кузьмінічны (1912 г.н., беларуска, мясцовая, неадукаваная)
“Як Іван чарцей абхітрыў”.
Жанр – чарадзейна-фантастычная казка
Жылі мужык з жонкай. У іх было трое дзяцей. Памерла жонка, а мужык заве сыноў і кажа ім: “Астаўляю вам наслецтва”. І дае старшаму ката рыжага, другому – гарлачы, а меншаму на лапці лыка.
Там і памёр стары. Началі думаць брацця, як ім зарабіць грошы. Старшы ўзяў ката і пайшоў. Хадзіў-хадзіў, сцямнела, ён у хату пераначаваць просіцца. А яму кажуць: “У нас мышэй поўны дом, загрызуць”. Але пусцілі. Ляглі спаць хазяева на палаці, а сын на падлогу. Праснуліся раніцаю мужык з жонкаю, глядзяць, а на палу гара мышэй, а каля іх нейкая жывёліна сядзіць і мурлыкае. А тады людзі там катоў не ведалі. Пачалі прасіць: “Прадай нам гэтую жывёліну”. А сын кажа: “Не, не прадам”. Дачуўся пра тую жывёлу пан. Пазваў пан да сябе брата старога, аставіў на ноч. Кот і яму мышэй палавіў. Пан і кажа: “Ну ўсё аддам, толькі аддай мне гэтую жывёлку”. А старшы і кажа: “Асып ката срэбрам, тады аддам.” Пагадзіўся пан, асыпаў ката. Забраў старшы срэбра. Вярнуўся, хату зрабіў. За ім сярэдні пайшоў. Ішоў, а на ноч у нейкай хаце застаўся. Заснуў, а тут воры прышлі і давай дабро нарабаванае дзяліць. А гэты павярнуўся, гарлачы ўпалі да разбіліся. Воры спужаліся і ўцяклі, а сярэдні нарабаванае іхняе забраў і таксама вярнуўся; хату зрабіў, ажаніўся. Пайшоў пасля і меншы. Доўга ішоў, лапці працёр, сеў каб з лыка палос нарабіць, а тут чорт выпрыгвае і пытае: “Ты што гэта такое Іван робіш?” А Іван яму: “Вяроўкі раблю”. Чорт глядзіць і пытае: “А на халеру яны табе?” А Іван зхітрыў: “Ды буду чарцей лавіць, ды па капейцы прадаваць”. Загаласіў тады чорт: “Не, не рабі гэтага, усё аддам”. Іван яму: “Насып мне ў шапку золата, тады не буду”. Покуль чорт з балота золата цягнуў, Іван выкапаў у зямлі яму, а на верх паклаў шапку дыравую. Шмат чорт золата насыпаў і кажа: “Падымай, а я памагу”. Іван і кажа: “Ды не я сам”. А чорт не пагаджаецца. Падняў Іван шапку, чорт і бачыць, што ўсё ў яме і кажа: “Падмануў ты мяне, пайду да старэйшага, як ён скажа так яно і будзець” Прыйшоў старэйшы і кажа: “Свісніш грамчэй мяне, золата тваё”. Іван пагадзіўся. Чорт як свісне, ажно птушкі з дрэў паляцелі. Кажа Івану: “Свісці”, А Іван яму: “Ты наперш вочы закрый, а то глядзі каб не павылазялі”. Чорт вочы зактыў, а Іван знайшоў самую вялікую даўбешку, ды як дасць яму па галаве, той і ўпаў, а Іван кажа: “Гэта я яшчэ ціхенька, дайка яшчэ раз”. Спужаўся чорт і кажа: “Не, не трэба, забрай золата і ідзі”. Забраў ён золата і дамоў пайшоў.
Запісаў у 1991 г. Канапацкі Максім Васільевіч у в. Майск Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ад Клапоцкай Галіны Паўлаўны (1925 г.н.)
“Шоша-дурак”
Жанр – чарадзейна-фантастычная казка
Жылі былі тры браты і матка. Два браты разумныя, а адзін дурны. Умныя кажуць:
– Прынясі вады.
Ён пайшоў і зачэрпаў вады і паставіў ачко, а потым сказаў:
– Ідзі, матка, прынясі вады.
Матка пайшла па ваду і папала ў ачко і задушылася. Пайшоў Шоша і палажыў яе на печ, думаў адагрэецца, а яна была ўжо мёртвая. Ён як бросіт её на пол і разліў усе брашкі. І яго брацья пачалі ругаць:
– Дурань ты, дурань. Хто гэта матку забівае. Ідзі цяпер заві родствіннікаў на пахароны.
Пайшоў Дурань на памінкі зваць радных:
– Прыхадзіце на памінкі цёценькі без дзядзенек, а дзядзенькі без цёценек.
Папрыходзілі госці з малымі дзецьмі.
Дзяцей пасадзіў Шоша-дурак у бочку, запар вады. А разумныя браты сказалі:
– Дурань ты, дурань. Калі мы ад цябе збавімся?!
Браты згаварыліся ўцячы ад дурнога і злажылі ў мяшкі сваю адзежду, а ён падслухаў, выбрасіў адзежу з мяшка, а сам залез. Яны дачакалі, калі сцямнела і самыя ўцяклі. Адзін брат нёс шошага дурака. Яму было вельмі цяжка, а шоша-дурак крычаў:
– Браты, браты, пачакайце!
А браты казалі:
– Бацюшкі, ад дурнога не ўцячэш. Гоніцца за намі.
Яны рашылі аддахнуць і селі каля дарогі і дзерава. Шоша-дурак вылез з мяшка і залез на дрэва і пачаў мачыцца на ніх. Браты кажуць:
– Які дожджык велькі льецца.
Тады пачаў на ніх апраўляцца. Тады яны кажуць:
– Якая бура вялікая – шышкі валяцца.
Вырашылі ізці далей у свет. Шоша-дурак дагнаў іх. Ішлі, ішлі і відзят домік стаіць. Яны падышлі і папрасіліся пераначаваць. Дочкі Бабы Ягі сказалі:
– Наша матка вас паесць.
– То мы на чардаке пераначуем.
Дочкі разрышылі. Прыбегла Баба Яга з ахоты і закрычала:
– Хто ў нас ест? Рускім духам пахне.
– Прыйшлі да нас тры хлопца. Папрасіліся пераначаваць, і мы разрышылі.
Баба Яга кажа:
– Усмаж мне аднога.
Устала дачка, напаліла печку, прынесла лапату і кажа малодшая дачка:
– Садзіцесь на лапату каторы.
Шоша-дурак кажа:
– Пакажы як, я не ведаю.
Яна села на лапату, а ён яе ў печку і зжарыў. Палажыў на стол на талерачку.
Баба Яга кажа:
– Очень вкуснае рускае мяса. Усмаж мне на заўтра другога.
Пашла сярэдняя дачка паліць печку. Шоша-дурак кажа братам:
– Я пайду зноў.
Сярэдняя дачка кажа:
– Садзіцесь на лапату каторы.
Шоша-дурак кажа:
– Я пайду.
Ён і пайшоў, потым кажа:
– Пакажы, як садзіцца на лапату!
Зжарыў яе харашо, палажыў на талерачку і паставіў на стол.
Прышла Баба Яга і хваліць, што надта укусна.
– Усмаж мне астатняга.
Найстаршая сястра напаліла печку, і пайшла на гару, і кажа:
– Садзісь на лапату, апошні.
Шоша-дурак кажа:
– Пакажы, як садзіцца!
Яна села на лапату і кажа:
– Во так нада.
А ён яе з лапатай сунуў у печ і зжарыў. Палажыў на тарэлку і паставіў на стол.
Прыйшла Баба Яга і пачала хваліць:
– Укуснае, укуснае рускае мяса.
А яны закрычалі на гары:
– Укуснае, укуснае дочкіна мяса.
Тады яна учула, што яны на гары і пачала лезць па сцяне на чард, хацела падушыць іх. Хлопцы булавой білі яе па галаве і яна падала. Білі, білі і забілі.
Сталі ў гэтым доме жыць втроём.
Запісаў у 2010 годзе студэнт Iкурса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Букліс Андрэй Уладзіслававіч у в. Драбішуны Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ад Дзюк Марыі Браніславаўны (1933 г.н., хатняя адукацыя).
«Тры хлопцы»
Жанр – казка-загадка
Адну дзевушку любілі тры хлопца. Усім траім яна нравілась. Когда к ней прышлі сваты, ана сказала, што выйдзе за таго, хто прынесе дарожа подарок. І поехалі хлопцы в Кіев. Прыехал ў Кіев, пошлі на базар. Ідзёт первы хлопец по базару, відзіт прадаецца зеркало. А зеркало это імело чудзесное свойство: посматріш в него і ўвідзіш того чоловека, о котором думаеш. Падумал он і купіл гэта зеркало. Ідзёт втарой хлопец, аідзіт, прадаёцца кавер. А кавёр гэтат можат перэнесці за одзін міг, куда пожелаеш. Падумал, падумал, і купіл гэтат кавёр. Ідзёт трэцій хлопец, відзіт, прадаёцца яблако. А яблако эта імеет чудзесное свойства: ано одзін раз спасает чоловека ат смерці. Падумал хлопец і купіл яблако.
Вот собралісь ані втраём. Посмотрел одзін хлопец в зеркало і ўвідзел, што дзевушка іх памірает. Другой хлопец быстра дастаў кавёр, і за одзін міг прылецелі яны к дзевушке. Тут трэці хлопец дал ей яблако і ана тут жа выздаравела.
За аднаго із ніх дзевушка вышла замуж. І началі ругацца хлопцы паміж сабой. І подалі два другіх хлопцы ў суд. Суд рассудзіл так, што ўсе трое асталісь давольныя.
За каго вышла дзевушка і пачэму два другіх асталісь давольны?
Адказ: дзевушка вышла затаго, у каго яблако. Суд раз’ясніл, што яблако дзействуе толька одзін раз, а зеркало і кавёр можна іспользаваць доўга, можна прадаць і палучыць многа дзенег, паэтаму все трое асталісь давольныя.
Запісаліў 1977 годзестудэнтыГрафман А., Бахновай Г. у в. Канатоп Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласціад Юшчанка Міхаіла Іванавіча (1924 г.н.).