Фальклорная проза
Каляндарна-святочная проза
“Каляды”
Жанр – апісанне абраду
Калядоваці ў нас берут звезду, верцеп, і одзеваюцца. Звезда розукрашена вся, тамака свечка внутры горыла, она круціцца вся. Одзеваюцца в разное: в лісу, в казу, в медведзя… Ідут под окна, пытают, ці можна калядоваці. Кажны хозяін говорыт, шо можна. Спявают такую песню – божэственную. Кажды хозяін дае, што можа: сала, каўбасу.
Запісала ў 2006 годзе студэнтка І курса Углянец А. В. у в. Лукомер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад Якушэвіч А. А. (1931 г. н.).
“Юр’я”
Жанр – апісанне абраду
Скаціну на Юр’я выганялі першы раз у поле. Перш чым у поле гнаць, выводзілі яе з хлева, выводзілі яе праз парог, пад парог лажылі яйцо ў замок. Замок – гэта каб ў змеяў ў якіх ваўкоў, ну, звяроў, каб пашча замкнулася, як замок, на цэлы год, каб скаціну не зачапіла. А яйцо – гэта каб яна прыходзіла такая круглая, наеўшыся, як яйцо. Ну, гэта вывелі яе, а затым яе вербачкай паганялі. Лічылася таксама, што ўсё ліхое адаб’ецца.
Запісала ў 2000 годзе студэнтка І курса Лютых К. А. у в. Навасёлкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Пяцюк А. С. (1946 г. н.).
“Купала”
Жанр – апісанне абраду
На Купалу бараніліся ад ведзьмаў і ваўкоў. Ну, косы лажылі ці чартапалох, палын, крапіву на парог. Што-небудзь на парог вострае лажылі ці вот палын, чартапалох, крапіву затыкалі так вот пад дзвярамі. Гэта лічылася, што ведзьма прыйдзе, туто парэжацца, апячэцца, уколецца. Ну, не выпускалі коней на ноч. Гэта так абаранялі гэтыя дзверы, бо казалі, што ў гэтую ноч ведзьмы крадуць.
Запісала ў 2000 годзе студэнтка І курса Лютых К. А. у в. Навасёлкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Пяцюк А. С. (1946 г. н.).
“Дзяды”
Жанр – апісанне абраду
Дзяды праходзяць ў лістападзе (з 9 па 27). Першыя дзяды – у чацвер, другія – у суботу, трэція (траціны) – у нядзелю. Усі ідуць на кладбішча, памінаюць памершых, робяць магілкі, рубяць елкі, лапкамі закрываюць могілкі, а ствалы паляць па ўсяму кладбішчу. Гэта таксама памінанне. Калі прыходзяць з кладбішча за памінальны стол. У суботу стол скромны, у нядзелю можна есці ўсё. Адразу патрэбна выпіць тры чаркі гарэлкі. З першай трохі адліць на стол. Праз некалькі часу прыносяць капусту, суп з капусты на мясном (у нядзелю) ці грыбном (у суботу) бульёне. З капустай трэба яшчэ выліць чарку, а першую лыжку супа адліць на стол. Потым на стол ставяць кашу пярловую. Усе павінны папробаваць кашу, палажыць ложку на стол і выпіць чарку. Апошняе блюда – вада. Простая калодзежная вада, абносяць усіх, трэба выпіць тры гладкі. Пасля гэтага можна ўжо уставаць з-за стала. Да гэтага ніхто не ўстаець.
Запісала ў 1989 годзе студэнтка І курса Дземакова С. у в. Пусталессе Віцебскай вобласці ад Кажаленка Е. І. (1912 г. н.).
“Дзяды, заходзьце…”
Жанр – апісанне абраду
І пірагі пяклі, і мяса… На стол пяклі, як во некалі наша мама, дык чатыры булачкі аржанога хлеба: дзве такія даўгенькія пячэ, так паложыць, а две – кругленькія. І сена накладуць. Вот варылі кісель з хлап’яў і пярлоўку, кашу варылі. А куцця – гэта пост, калі нельга мяса есці, абаранкі такія, ламанцы ламалі ў мак, макалі ў салодкі, елі. А назаўтро ўжо мяса, ужо і водку. А куццю курам давалі, на стале астаўлялі, гатавалі дзядам, як елі, так і пакінулі, нічога не прымалі. Лічылася, што прыдуць дзяды, нават хату адкрывалі і гаварылі: «Дзяды, заходзьце, калі ласка, частуйцеся».
Запісала ў 2000 годзе студэнтка І курса Лютых К. А. у в. Навасёлкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Ліс В. М. (1924 г. н.).
“Святкаванне шчадрухі…”
Жанр – апісанне абраду
Асабліва маляўніча і весела. Святкаванне шчодрага вечара адбываецца ў ноч пад стары Новы год. Яго называюць “шчадрухамі”. Гэта вечар багатай, шчодрай куцці. Лічылася, калі сустрэнеш Новы год багаццем на стале, цэлы год у хаце будзе дастатак. Вечарам ідуць шчадраваць. Шчадраванне праходзіць у розных свавольствах, забавах.
У гэты вечор дазвалялася рабіць усё, што захочаш. А ў ранку ў адных зняты з завесаў вароты, у другіх вокны замазаны попелам, хтосьці не можа выйсці з хаты, бо прывязаны лямкі. Шчадроўшчыкі доўга ходзяць па вёсцы, спыняюцца пад вокнамі і спяваюць. Каб упрыгожыць сваё шэсце, шчадроўшчыкі носяць зорку, водзяць казу. А дзяўчаты у гэты вечар, вядома, гадаюць: капаюць воск у ваду, другія глядзяць у люстэрка, каб убачыць свой лёс, знімаюць з нагі бот і кідаюць яго ўверх.
Запісала у 2006 годзе студэнтка І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Сідарук Д. І. у в. Патрыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобласці ад Букача Патапа Іванавіча (1939 г.н., з в. Пескі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, беларус, пісьменны).
“Хадзілі”
Жанр – апісанне абраду.
Хадзілі… Ну, як яны хадзілі? З звяздою хадзілі… Такія маладыя хлапцы… Ну… Такія хлапцы, як мы былі дзеўкі, такія і хлопцы. Мы, дзеўкі ўжо хадзілі, ў хату нас зазывалі калядаваць, дык у хаце калядавалі. Па вокнамі мы калядавалі, а яны толькі ў хату хадзілі, дык з звяздою хадзілі. Ды я дажэ шчэ знаю, як я ў дзецтве была, дык хадзілі. А я ўжо ж і сама дзеўкай была, дык хадзілі ў нас, тожэ хадзілі. Калядныя такія:
– Ого-го, каза,
Дзе рогі дзела?
– На соль праела.
Як-то так вот і забылася. Дзве словы толькі ўспомніла: “Ого-го, каза…” Так казалі, спявалі…
Запісаў у 2006 годзе студэнт 1 курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Брэндак Кацярыны Сцяпанаўны (1932 г.н., беларуска, пісьменная, пераехала з в.Навасёлкі Хойніцкага раёна ў 1993 г.).
“Куст”
Жанр – апісанне абраду
Куст водзяць так. Бяруць дзеўкі, бяруць вянок. І в обшчэм ідуць з хлапцамі ўсе. І так красіва робяць. Бяруць вянок з сабой, вяжуць, такія цвяткі вяжуць, такія жоўценькія... Во! Жоўтыя цвяткі, дзе шчэ ёсць. Так во... Вяжуць і ідуць... і ідуць па дамах. Так во.. Усё. І для каждага гавораць там тое-тое, там. Ну, хто дае там... хто дае канфеты. Хто дае там калбасы кусочэк там... Ну, хлеба пакаштаваць... Нармальна людзі адносяцца там і ўсё... і гэты вяночэк... ёсць... Куст... Куст гэты во... кідаюць у ваду. Хто первы пападзе туды... ну, гэты вянок... зловіць...знаецца, ты жэніцца на ей... Ну... так нада злавіць яго. Гэты вяночэк. Я як яго злавіць? Дык нада ж як-то апярэдзіць яго і там. Ну, в обшчэм... пераплыць раку гэту. Раку пераплыць. Еслі не пераплыў. Значыцца ты... ты на ей не жэнісся. Усё. Во так во! А яшчэ ёсць прымова такая: еслі ты, в обшчэм... удваіх ідзеш з жонкай і папаўся на гэты вянок, то судьба очэнь благая. Но еслі ідзеш сам адзін, нармальна ўсё. І там палучаецца так: еслі бераг такі круты, палучаецца, бераг крутой і вада такая крутая, в обшчэм і тэй Куст... в обшчэм... Ну, тады... в обшчэм, ну... судьба, в обшчэм, благая, а так палучаецца очэнь нармальна ўсё... Ну.
Запісаў у 2006 годзе студэнт І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Белкі Васіля Афанасьевіча (1954г.н., беларус, сярэдне-спецыяльная адукацыя, пераехаў з в. Чухава Пінскага раёна ў 1934 г.).
“Жыта колісь…”
Жанр – апісанне абраду
Жыта колісь… на поле хадзілі да жыта так не абжыналі, а навязвалі такія ўжо… Лён дык навязвалі такія вузлікі ўжо, штоб гэта… Гэта была такая колішняя прымха. Я не знаю ці гэта так нада было, но гэта дзелалі. Хадзілі… Вузлікі панавязваюць ужо на жыце… і на льне завязвалі, штоб віўся… і лён, у гэты празнік на Купайла, на Йвана гэтага.
Запісаў у 2006 годзе студэнт 1 курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Брэндак Кацярыны Сцяпанаўны (1932 г.н., беларуска, пісьменная, пераехала з в.Навасёлкі Хойніцкага раёна ў 1993 г.).
“Каляда”
Жанр – апісанне абраду
–Ходили мы по дворам с казой (переодетый хлопец в кастюме казы). Каза топала ногами, кидалася то на хлопцав, то на гаспадаров. Спрабавала пабадць детей, магла заглянуть пад стол, махала хвастом. Потом затихала и валилась на падлогу и лежала не двигаясь. Тагда яки-небудь хлопец пачынаў петь и за ним падхватывали другие:
Гаспадынька мая,
Будзь ты ласкава.
Вазьми свечачку,
Падзи у клетачку,
Зазерни у бачок,
Там стаиць мачок,
Да вазьми мачку
На талерачку,
Нашай козаньцы
На гарэлачку.
Нашай козаньцы
Нямножка трэба:
Рэшата ауса,
Наверх каубаса,
Рэшата грэчачки,
Наверх яечки.
В конце выступления калядники желали всего доброго и требовали подарки за свой визит:
Залезь, дзедка, на драбинку
Ды адрэж нам саланинку.
А ты, бабка, не пытай
Ды добру каубаску дай.
Вазьми нажа вострага,
Адрэж сала тоустага.
* * * * *
Май усяго даволи,
А бяды николи!
Стары год канчаем,
Новы зачынаем:
З ранняю вясною,
З буйнаю травою,
З збожжам каласистым,
З зярном ядранистым,
Ды з прыятным летам
И з грашом пры гэтым,
И з восенню яснай,
И з долечкая шчаснай!
После обхода всех дворов, калядники выходили на перекресток дорог и становились в круг, брались за руки и пели:
А калядачки, а вярницеся,
Ой, люли-люли, а вярницеся.
А у заиники ды тры сцежачки.
Першая сцежачка – у зялены гарод,
Другая сцежачка – у вишневы сад,
Трэцяя сцежачка – на крыничаньку.
У зялены гарод – усе наесцися.
На крыничаньку – усе напицися,
У вишневы сад – прагуляцися.
После обходу вески, молодежь собиралася в хате и справляли вечорки. Главным на вечорках был гарманист. Он играл всю ночь, а хлопцы и девчата кружилися в хороводах и, когда какой-нибудь хлопец выбирал самую гарную девчыну, то яго друзья пачынали спевать:
Цароу сын, каралевич,
Круг горада ходзиць,
Нявест высматруиць.
Цароу сын, каралевич,
Выйдзи сюды, у горад,
Стань, прыбярыся,
Низка пакланися.
З милаю пацалуйся!
А девчата так отвечали хлопцам:
А калядачки, нашы нежаньки,
А панежыли нашых дзевачак,
Убили дзевачак чорны сцежачки:
То на грышчаньки,
То зыгрышчанька.
А з игрышчанька –
Па новых сенейках,
Да пацихеньку, памалюсеньку,
А каб не пачуу лихи свекар…
При последних словах хлопец подходил к выбранной девушке и при всех ее целовал.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка І курса спецыяльнасці “Русская філалогія” Бябко Анастасія Мікалаеўна в в. Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Дзенісюк Алены Аляксандраўны (1936 г.н., беларуска, адукацыя сярэдняя, мясцовая).
“На Каляды…”
Жанр – апісанне абраду
На Каляды па вёсцы хадзілі батлейшчыкі, якія перапраналіся ў мядзведзя і казу. Яны выварочвалі кажух, а казе рабілі рогі. У такім выглядзе яны хадзілі па хатах і спявалі песні, а за гэта іх частавалі салам, каўбасамі, цукеркамі.
У гэтых песнях батлейшчыкі жадалі дабрабыту, здароў’я. Яны гаварылі:
Хто з казой патанцуе,
Таму ў новым годзе пашанцуе!
На гэта свята дзяўчаты варажылі. Яны выходзілі на вуліцу, набіралі ахапачку дроў, а потым лічылі іх. Цотны лік – хутка быць у пары, а няцотны – у гэтым годзе не сустрэнецца з суджаным.
Кожная дзяўчына хацела ведаць, хто з іх раней выйдзе замуж. Для гэтага скідалі чаравікі, мералі ім дарогу ад кута да парога. Чый чаравік першы апынецца каля парога, тая першая выйдзе замуж.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларукая філалогія” Вайцяшонак Вікторыя Віктараўна ў в. Вазгелы ад Герасімовіч Фаіны Васільеўны (1934 г.н.,беларуска, адукацыя – скончыла 7 класаў, мясцовая).
“На гэта свята гатавалі…”
Жанр – апісанне абраду
На гэта свята гатавалі розныя стравы, пяклі куліч, фарбавалі яйкі.
У гэты дзень па хатах хадзілі валачобнікі і спявалі песні, у якіх яны ўслаўлялі гаспадара з гаспадыняй і жадалі ім здароў’я, шчаслівай долі, прыплоду ў статку.
У панядзелак па вёсцы хадзілі жакі. Яны таксама жадалі гаспадарам шчасця, дабрабыту. За гэта іх дзякавалі яйкамі, кулічамі.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларукая філалогія” Вайцяшонак Вікторыя Віктараўна ў в. Вазгелы ад Герасімовіч Фаіны Васільеўны (1934 г.н.,беларуска, адукацыя – скончыла 7 класаў, мясцовая).
“Купалле”
Жанр – апісанне абраду
У вёсцы была гара, на якой заўсёды спраўлялі Купалле. Бабуля расказала, што спачатку распальвалі вогнішча, пазней кідалі ў вогнішча непатрэбныя калёсы ад машын. Дзякуючы таму, што гара была вельмі высокая, то вогнішча было відаць навакольным вёскам. Калі вогнішча пачынала дагараць, то праз яго пачыналі скакаць.
Трохі далей ад гары працякае невялікая рэчка. Дзяўчаты плялі сабе і хлопцам вянкі з кветак, а потым пускалі іх у гэту рэчку. Лічылася, што калі вянок дзяўчыны і хлапца сустрэнецца, то ў хуткім часе дзяўчына можа выйсці замуж, а хлопец ажаніцца.
У поўнач шукалі папараць-кветку. Лічылася, што той, хто знойдзе гэту кветку, будзе вельмі шчаслівым.
Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларукая філалогія” Вайцяшонак Вікторыя Віктараўна ў в. Вазгелы ад Герасімовіч Фаіны Васільеўны (1934 г.н.,беларуска, адукацыя – скончыла 7 класаў, мясцовая).