Гэты апытальнік распрацаваны параўнальна нядаўна і яшчэ не быў у эксплуатацыі. Тым не менш, мы ўскладаем на яго надзеі і лічым, што збіранне ўспамінаў пра вайну з дапамогай такой распрацоўкі будзе больш плённым і сістэмным, чым звычайна.

Істотна таксама і тое, што матэрыялы, сабраныя збіральнікамі-практыкантамі з дапамогаю гэтай распрацоўкі, маглі б укласці якасны зборнік фальклорнай прозы, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Апытальнік быў створаны для дапамогі студэнтам, з улікам агульнай частотнасці запісу ўспамінаў пра Вялікую Айчынную вайну.

Заўвага: прапанаваны апытальнік адрозніваецца ў залежнасці ад асабістага вопыту інфарманта. Калі гутарка вядзецца з непасрэдным удзельнікам ваенных дзеянняў, выкарыстоўваюцца пытанні з першай часткі. Калі размова са сведкам вайны – з другой.

 

Для ветэранаў:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку інфарманта; год і месца нараджэння, паходжанне (з якой сям’і, з якой мясцовасці). Месца жыхарства зараз.
  2. Месца жыхарства, склад сям’і, адукацыя, месца працы\вучобы (на момант пачатку ВАВ)
  3. Якім чынам памятаеце дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, дзе быў у гэты час? Якая была рэакцыя ў людзей?
  4. Калі быў прызваны ў армію, які ваенкамат, які род войскаў, якая частка, дзе фармавалася? Ці мелі Вы вопыт вядзення баявых дзеянняў раней \ ці праходзілі курсы вайскоўцаў? Калі служылі ў партызанскім атрадзе: як трапілі туды, хто кіраваў, хто ўваходзіў, дзе дзейнічалі?
  5. Хто са сваякоў\сяброў таксама ваяваў?
  6. Якія адчуванні, уражанні былі ад прыезду на фронт? \ Ці памятаеце першы бой, што можаце расказаць?
  7. Калі і пры якіх абставінах першы раз сутыкнуўся з немцамі?
  8. Ацэнка дзеянняў камандавання. Адносіны паміж таварышамі па службе. Ці можа назваць каго-небудзь па прозвішчах? Ці стасаваліся пасля?
  9. Харчаванне і абмундзіраванне. Чым сілкаваліся, якія былі “далікатэсы”. У што былі апранутыя? Як пераносілі халады, непагадзь?
  10. Зброя: з чым ваявалі, ці хапала патронаў і снарадаў. Ці выкарыстоўвалі зброю\абмундзіраванне немцаў?
  11. Узнагароды: якія, калі і за што атрымалі.
  12. Якія яркія эпізоды з франтавога жыцця ўзгадваюцца?
  13. Якое ўражанне было ад замежжа (для тых, хто ваяваў на вызваленай ад немцаў замежнай тэрыторыі)?
  14. Дзе і як сустракалі 9 мая 1945 г. Адкуль даведаліся пра Перамогу? Калі атрымалася трапіць дадому?
  15. Ці шмат сваякоў і знаёмых вярнулася з ВАВ? Як уладкоўваліся ў мірным жыцці?
  16. Якія дакументы (лісты, малюнкі, дакументы на ордэны і медалі) засталіся ў сямейным архіве?

 
Для сведкаў вайны:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку інфарманта; год і месца нараджэння, паходжанне (з якой сям’і, з якой мясцовасці). Месца жыхарства зараз.
  2. Месца жыхарства, склад сям’і, адукацыя, месца працы\вучобы (на момант пачатку ВАВ).
  3. Якім чынам памятаеце дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, дзе быў у гэты час? Якая была рэакцыя ў людзей?
  4. Ці прызвалі кагось з сям’і ў войска? Як збіраліся? Ці быў хто-небудзь са сваякоў, знаёмых у партызанскім атрадзе?
  5. Ці апынуліся Вы ў эвакуацыі (куды, калі)? Ці засталіся ў акупацыі?
  6. Ці былі Вы (сваякі, знаёмыя) на працы ў Германіі? Як туды дабіраліся, што з сабой бралі? Дзе давялося працаваць (завод, “баўэр”)? Якую працу выконвалі? Што запомнілася з тых часоў? Хто вызваляў тэрыторыю (сваецкія салдаты, амерыканцы)? Як вярнуліся дамоў, як жылося пасля?
  7. Калі і пры якіх абставінах першы раз сутыкнуліся з немцамі?
  8. Штодзённае жыццё ў час вайны. Праца. Адносіны паміж членамі сям’і, суседзямі. Як абыходзіліся з мірным насельніцтвам немцы?
  9. Як харчаваліся? У што былі апранутыя? Як змянілася жыццё ў параўнанні з мірным часам? Ці праходзілі, напрыклад, заняткі ў школе?
  10. У што гулялі дзеці падчас вайны? Якія былі любімыя цацкі, кніжкі, прысмакі? Ці тлумачылі дзецям дарослыя, што адбываецца?
  11. Ці былі зносіны з партызанамі? Ці дапамагалі ім? Якім чынам? Як трымалі сувязь?
  12. Як змянілася жыццё падчас акупацыі? Хто кіраваў населеным пунктам? Дзе размяшчаліся немцы?
  13. Як жылі ў эвакуацыі (калі з’язджалі)? Ці была магчымасць працаваць, вучыцца (дзе)? Дзе ўладкаваліся жыць? Якія былі суседзі?
  14. Як атрымлівалі навіны? Ці слухалі радыё? Ці чыталі газеты? Ці атрымлівалі лісты з фронта? Ад каго? Ці захоўваюцца гэтыя лісты зараз?
  15. Калі была вызвалена ад захопнікаў Ваша вёска (мястэчка, горад)? Ці помніце якія-небудзь дэталі таго дня? Савецкіх салдат, якія вызвалялі?
  16. Дзе і як сустракалі 9 мая 1945 г.? Адкуль даведаліся пра Перамогу?
  17. Ці шмат сваякоў і знаёмых вярнулася з ВАВ? Як уладкоўваліся ў мірным жыцці?
  18. Ці сніліся сны, звязаныя з вайной?
  19. Якія дакументы (лісты, малюнкі, дакументы на ордэны і медалі) ёсць у сямейным архіве?

(распрацаваны М.Ю. Латышкевіч)

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.