На сёння гэты міні-апытальнік застаецца ў інструментарыі лабараторыі і прапануецца студэнтам-практыкантам для пагружэння ў гісторыю іх сям’і.

Успаміны пра знаёмствы закаханых

Адзін з двух міні-апытальнікаў. Дадзены быў распрацаваны для дысертацыйнага даследавання Н.Л. Канабеевай. Апрабіраваны быў, у тым ліку, і на студэнтах-замежніках, якія, такім чынам, мелі магчымасць далучыцца да фальклорнай практыкі не толькі фармальна (праз рэфераты або канспектаванне артыкулаў), але і праз непасрэдную працу збіральніка: запісванне інтэрв’ю, праца з расшыфроўкай.

  1. Ваш муж/жонка – гэта першае каханне?
  2. Ці была якая-небудзь яшчэ закаханасць у жыцці?
  3. Чаму не склаліся адносіны?
  4. Час, калі адбывалася дзеянне, месца, удзельнікі (па магчымасці, поўная інфармацыя).
  5. Як сустрэліся; хто і дзе пазнаёміў; як былі апрануты; хто быў ініцыятарам спаткання; як доўга сустракаліся; дзе, калі, хто і як зрабіў прапанову?
  6. Як аднесліся родныя да шлюбу; ці былі сапернікі(-ніцы);
  7. Як усё атрымалася ўладкаваць, хто дапамагаў?
  8. Ці ёсць у пары свае традыцыі, акрамя гадавін (сакрэтныя словы, мінулыя сітуацыі, даты)?
  9. Ці захоўваеце падарункі, лісты ад каханага/каханай?
  10. Ці ведаеце вы сапраўдныя гісторыі пра нешчаслівае каханне ці няўдалы шлюб?

(распрацаваны Н.Л. Канабеевай, В.І. Палукошка)

 

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.