На сёння гэты міні-апытальнік застаецца ў інструментарыі лабараторыі і прапануецца студэнтам-практыкантам для пагружэння ў гісторыю іх сям’і.
Успаміны пра знаёмствы закаханых
Адзін з двух міні-апытальнікаў. Дадзены быў распрацаваны для дысертацыйнага даследавання Н.Л. Канабеевай. Апрабіраваны быў, у тым ліку, і на студэнтах-замежніках, якія, такім чынам, мелі магчымасць далучыцца да фальклорнай практыкі не толькі фармальна (праз рэфераты або канспектаванне артыкулаў), але і праз непасрэдную працу збіральніка: запісванне інтэрв’ю, праца з расшыфроўкай.
- Ваш муж/жонка – гэта першае каханне?
- Ці была якая-небудзь яшчэ закаханасць у жыцці?
- Чаму не склаліся адносіны?
- Час, калі адбывалася дзеянне, месца, удзельнікі (па магчымасці, поўная інфармацыя).
- Як сустрэліся; хто і дзе пазнаёміў; як былі апрануты; хто быў ініцыятарам спаткання; як доўга сустракаліся; дзе, калі, хто і як зрабіў прапанову?
- Як аднесліся родныя да шлюбу; ці былі сапернікі(-ніцы);
- Як усё атрымалася ўладкаваць, хто дапамагаў?
- Ці ёсць у пары свае традыцыі, акрамя гадавін (сакрэтныя словы, мінулыя сітуацыі, даты)?
- Ці захоўваеце падарункі, лісты ад каханага/каханай?
- Ці ведаеце вы сапраўдныя гісторыі пра нешчаслівае каханне ці няўдалы шлюб?
(распрацаваны Н.Л. Канабеевай, В.І. Палукошка)