Сам апытальнік утрымлівае тры блокі: «Персаналіі», «Побыт» і «Прадметы». У першым змешчаныя прыблізныя тэмы пытанняў для размовы пра выкладчыкаў і студэнтаў, у другім – для гутаркі пра рэчыўны бок факультэцкага жыцця. Урэшце, трэці блок тычыцца непасрэдна працесу навучання. Варта адзначыць, што пытанні як такія не сфармуляваныя: блокі прэзентуюць толькі набор тэм, якія необходна закрануць у размове.

Важнасць модульнага падыходу да апытання ў тым, што студэнты вучацца фармуляваць пытанні самі, каб размова з інфармантам кожны раз атрымлівалася нязмушанай, не зведзенай да механічнага паўтарэння аднатыпных рэплік.

Апытальнік быў распрацаваны першым, як эксперыментальны спосаб працы з групай студэнтаў, накіраваных у ВНЛ БФ. На аснове вопыту працы з гэтым апытальнікам утвараліся ўсе астатнія.

Заўвага: задзейнічаныя практыканты павінны заахвочвацца таксама да збірання фота інфармантаў студэнцкіх гадоў, канспектаў і падобных рэчыўных аб’ектаў. Фота і канспекты сканіруюцца і прадастаўляюцца кіраўніку практыкі разам з запісам інтэрв’ю і расшыфроўкай, рэчы фатаграфуюцца і далучаюцца да практыкі.

 

Модуль “Персаналіі”:

  • Выкладчыкі: хто выкладаў, у якой манеры (характэрныя жэсты, словы); ці цяжка было запісваць, ці патрабавалі канспекты на праверку; як праходзілі пары (лекцыі, семінары) як прымалі іспыты, ці былі цікавыя выпадкі; ці давалі мянушкі выкладчыкам; як ставіліся да студэнтаў.
  • Студэнты: хто вучыўся разам, якія складваліся адносіны, як сядзелі на парах (групамі, па адным; на першых радах, на галёрцы); ці былі мянушкі, дражнілкі; як склаліся лёсы пасля заканчэння навучання.

Модуль “Побыт”:

  • Вучэбны корпус: дзе знаходзіўся факультэт у час навучання, як выглядаў будынак, якія былі аўдыторыі, як былі абстаўлены памяшканні; ці былі (ёсць) расповеды пра будынак – што ў ім было раней; дзе праходзілі заняткі, дзе можна было адпачыць і пад’есці.
  • Ежа: што любілі есці, што лічылася далікатэсам, што гатавалі, што прывозілі з дому.
  • Інтэрнат: дзе знаходзіўся, як выглядаў, як жылі з суседзямі, якія былі суседзі, як ставіўся камендант, у якім стане былі памяшканні.
  • Адзенне: як апраналіся, што лічылася модным, што асабліва падабалася.
  • Густы: любімая музыка (гурты, песні), кінафільмы, мерапрыемствы, як праходзіла, ці хадзілі разам з іншымі студэнтамі.

Модуль “Прадметы”:

  • Праграма: што вучылі, што цікавіла, што не падабалася.
  • Экзамены: як праходзілі; ці былі цікавыя выпадкі; ці пісалі шпаргалкі (як пісалі, дзе хавалі, як карысталіся); якія прыметы ёсць, каб здаць паспяхова; як рыхтаваліся; як адзначалі поспех на іспытах.
  • Практыка: як праходзіла фолькпрактыка, педпрактыка; дзе ўладкоўваліся працаваць.

(расправаны М.Ю. Латышкевіч)

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.