У Беларускім дзяржаўным універсітэце назапашаны значны архіўны матэрыял па традыцыйнай культуры беларусаў, большая частка якога – рукапісныя студэнцкія справаздачы па фальклорнай практыцы.
Рукапісны фонд архіва складаюць багатыя тэкставыя (фальклорныя, этнаграфічныя) матэрыялы, запісаныя рознымі збіральнікамі, пачынаючы з 60-х гадоў XX стагоддзя па сённяшні дзень. Гэтыя матэрыялы змяшчаюцца ў рэгіянальным архіве і жанравым архіве.

Акрамя рукапіснага фонду, універсітэт мае фанаграмархіў.

На сённяшні дзень супрацоўнікамі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору ажыццяўляецца паступовае алічбаванне аўдыязапісаў і картак жанравага архіва.
Алічбаваны матэрыял пераносіцца ў “Эталонны фалькларыстычны мультымедыйны банк”, які змяшчаецца на сайце электроннай бібліятэкі.

Поўны доступ да іх магчымы толькі ў лабараторыі.
Пералік фондаў прыкладаем у далучаным файле.
Attachments:
Download this file (Фонды ВНЛ БФ.doc)Фонды ВНЛ БФ.doc[ ]30 kB
Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.