ПРАГРАМА
І Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара
“Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ”,
прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння В.А.Захаравай
АРГКАМІТЭТ
Рыма М. Кавалёва – к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры.
Ірына В. Казакова – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры, загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры.
Вольга В. Прыемка – к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры.
Таццяна А. Марозава – к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ.
**************************************************
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ СЕМІНАРА
Рэгламент выступлення – да 15 мінут.
Дыскусія – пасля выступлення дакладчыка.
Правілы афармлення матэрыялаў да публікацыі і выданне “Фалькларыстычныя даследаванні”, у якім будуць змешчаны артыкулы семінара.
УСТУП
Казакова І.В.
Абгрунтаванне неабходнасці правядзення семінара.
Мэта семінара – выпрацоўка творчых падыходаў да выкладання фальклорных дысцыплін у ВНУ і правядзення вучэбнай практыкі па фальклору, абмен вопытам і метадычнымі напрацоўкамі ў дадзенай галіне.
Тэматыка семінара:
- Прынцыпы выкладання фальклору ў ВНУ.
- Навуковае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.
- Арганізацыя, правядзенне і метадычнае забеспячэнне вучэбнай практыкі па фальклору.
- Прынцыпы арганізацыі архіўнай работы па захаванню фальклорнага фонда.
Кавалёва Р.М., Прыемка В.В.
В.А.Захарава – пачынальніца фалькларыстычнай школы ў БДУ.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА
1. Новак Валянціна Станіславаўна – д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай фалькларыстыкі і культуры ГДУ імя Ф.Скарыны (Гомель).
З вопыту выкладання фальклору ў ГДУ імя Ф.Скарыны.
2. Кавалёва Рыма Мадэстаўна – к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ (Мінск).
Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай вуснай народнай творчасці як аснова арганізацыі самастойнай работы студэнтаў.
3. Казакова Ірына Валер’еўна – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры, загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры БДУ (Мінск).
Выкладанне фальклору ў ВНУ: роля кабінета-музея беларускай народнай культуры ў падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў.
4.Галіч Аляксей Эдуардавіч – метадыст аддзела фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Мінск).
Роля і значэнне аўтэнтычнай культуры ў фарміраванні маральных і мастацка-эстэтычных каштоўнасцей навучэнскай моладзі.
5. Швед Іна Анатольеўна – к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А.С.Пушкіна (Брэст).
Вучэбная практыка па фальклору як фактар сцвярджэння культурна-каштоўнасных арыентацый студэнтаў.
6. Прыемка Вольга Віктараўна – к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ (Мінск).
Аб падрыхтоўцы студэнтаў да фальклорнай практыкі на лекцыйных занятках.
7. Марозава Таццяна Анатольеўна – к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ (Мінск).
Правядзенне фальклорнай практыкі ў ВНЛ беларускага фальклору БДУ: методыка арганізацыі, формы работы.
СЛУХАЧЫ
Пятрушына Т.В. – загадчык аддзела фальклору НЦМТДзМ.
Ільіна І.М. – метадыст аддзела фальклору НЦМТДзМ.
Багдановіч М.Ю. – метадыст аддзела фальклору НЦМТДзМ.
Матыліцкая Н.В. – выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ.
Пладунова Т.А. – выкладчык кафедры народна-песеннай культуры БДУКМ.
ЗАКЛЮЧНАЯ ЧАСТКА
Падвядзенне вынікаў семінара.
Рашэнне аб мэтазгоднасці правядзення наступных семінараў.
СЯБРОЎСКАЯ ГАРБАТА