Attachments:
Download this file (ProgramaIseminara.zip)Праграма І cемінара[Поўны тэкст]5 kB

ПРАГРАМА

І Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара

“Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ”,

прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння В.А.Захаравай

 

АРГКАМІТЭТ

 

Рыма М. Кавалёва – к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры.

Ірына В. Казакова – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры, загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры.

Вольга В. Прыемка – к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры.

Таццяна А. Марозава – к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ.

**************************************************

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ СЕМІНАРА

Рэгламент выступлення – да 15 мінут.

Дыскусія – пасля выступлення дакладчыка.

Правілы афармлення матэрыялаў да публікацыі і выданне “Фалькларыстычныя даследаванні”, у якім будуць змешчаны артыкулы семінара.

 

УСТУП

Казакова І.В.

Абгрунтаванне неабходнасці правядзення семінара.

Мэта семінара – выпрацоўка творчых падыходаў да выкладання фальклорных дысцыплін у ВНУ і правядзення вучэбнай практыкі па фальклору, абмен вопытам і метадычнымі напрацоўкамі ў дадзенай галіне.

 

Тэматыка семінара:

  1. Прынцыпы выкладання фальклору ў ВНУ.
  2. Навуковае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.
  3. Арганізацыя, правядзенне і метадычнае забеспячэнне вучэбнай практыкі па фальклору.
  4. Прынцыпы арганізацыі архіўнай работы па захаванню фальклорнага фонда.

 

Кавалёва Р.М., Прыемка В.В.

В.А.Захарава – пачынальніца фалькларыстычнай школы ў БДУ.

 

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

1. Новак Валянціна Станіславаўнад.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай фалькларыстыкі і культуры ГДУ імя Ф.Скарыны (Гомель).

З вопыту выкладання фальклору ў ГДУ імя Ф.Скарыны.

 

2. Кавалёва Рыма Мадэстаўнак.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ (Мінск).

Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай вуснай народнай творчасці як аснова арганізацыі самастойнай работы студэнтаў.

 

3. Казакова Ірына Валер’еўнад.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры, загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры БДУ (Мінск).

Выкладанне фальклору ў ВНУ: роля кабінета-музея беларускай народнай культуры ў падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў.

 

4.Галіч Аляксей Эдуардавічметадыст аддзела фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Мінск).

Роля і значэнне аўтэнтычнай культуры ў фарміраванні маральных і мастацка-эстэтычных каштоўнасцей навучэнскай моладзі.

 

5. Швед Іна Анатольеўнак.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А.С.Пушкіна (Брэст).

Вучэбная практыка па фальклору як фактар сцвярджэння культурна-каштоўнасных арыентацый студэнтаў.

 

6. Прыемка Вольга Віктараўнак.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ (Мінск).

Аб падрыхтоўцы студэнтаў да фальклорнай практыкі на лекцыйных занятках.

 

7. Марозава Таццяна Анатольеўнак.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ (Мінск).

Правядзенне фальклорнай практыкі ў ВНЛ беларускага фальклору БДУ: методыка арганізацыі, формы работы.

 

 

СЛУХАЧЫ

Пятрушына Т.В. – загадчык аддзела фальклору НЦМТДзМ.

Ільіна І.М. – метадыст аддзела фальклору НЦМТДзМ.

Багдановіч М.Ю. – метадыст аддзела фальклору НЦМТДзМ.

Матыліцкая Н.В. – выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ.

Пладунова Т.А. – выкладчык кафедры народна-песеннай культуры БДУКМ.

 

 

ЗАКЛЮЧНАЯ ЧАСТКА

Падвядзенне вынікаў семінара.

Рашэнне аб мэтазгоднасці правядзення наступных семінараў.

 

СЯБРОЎСКАЯ ГАРБАТА