У лістападзе на базе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пачынаючы з 2007 г., праводзіцца навукова-метадычны семінар “Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ і іншых навучальных установах”.
Мэта семінара – выпрацоўка творчых падыходаў да выкладання фальклорных дысцыплін у ВНУ і правядзення вучэбнай практыкі па фальклору, абмен вопытам і метадычнымі напрацоўкамі ў дадзенай галіне.
Тэматыка семінара:
Стратэгія выкладання фальклору ў ВНУ.
Навуковае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.
Арганізацыя, правядзенне і метадычнае забеспячэнне вучэбнай практыкі па фальклору.
Прынцыпы арганізацыі архіўнай работы па захаванню фальклорных фондаў.
*************************************************************
Арганізатарамі првядзення семінаравыступае філалагічны факультэт у складзе кафедры тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклоруікабінета-музея беларускай народнай кульутры.
У склад Аргкамітэта ўваходзяць:
Валянціна С. Новак – д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф. Скарыны
Рыма М. Кавалёва – к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры, главафалькларыстячнай навуковай школы БДУ
Вольга В. Прыемка – к.ф.н., дацэнт, дацэнткафедры тэорыі літаратуры
Таццяна А. Марозава – к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ
Таццяна В. Лук’янава – к.ф.н., навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ
Ганна М. Шваба – загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры пры кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ
Сумеснае рашэнне складаных пытанняў у арганізацыі вучэбнага працэсу па фалькларыстычных дысцыплінах – надзейны падмурак для выхавання ў студэнтаў павагі і любові да Бацькаўшчыны.
Па выніках працы семінара плануецца выданне матэрыялаў (пакуль – у зборніку навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі”).