Attachments:
Download this file (PalazenieAbSeminare.zip)Палажэнне аб семінары[Поўны тэкст]4 kB

У лістападзе на базе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пачынаючы з 2007 г., праводзіцца навукова-метадычны семінар “Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ і іншых навучальных установах”.

Мэта семінара – выпрацоўка творчых падыходаў да выкладання фальклорных дысцыплін у ВНУ і правядзення вучэбнай практыкі па фальклору, абмен вопытам і метадычнымі напрацоўкамі ў дадзенай галіне.

Тэматыка семінара:

Стратэгія выкладання фальклору ў ВНУ.

Навуковае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.

Арганізацыя, правядзенне і метадычнае забеспячэнне вучэбнай практыкі па фальклору.

Прынцыпы арганізацыі архіўнай работы па захаванню фальклорных фондаў.

*************************************************************

Арганізатарамі првядзення семінаравыступае філалагічны факультэт у складзе кафедры тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклоруікабінета-музея беларускай народнай кульутры.

У склад Аргкамітэта ўваходзяць:

Валянціна С. Новак – д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф. Скарыны

Рыма М. Кавалёва – к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры, главафалькларыстячнай навуковай школы БДУ

Вольга В. Прыемка – к.ф.н., дацэнт, дацэнткафедры тэорыі літаратуры

Таццяна А. Марозава – к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ

Таццяна В. Лук’янава – к.ф.н., навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ

Ганна М. Шваба – загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры пры кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ

Сумеснае рашэнне складаных пытанняў у арганізацыі вучэбнага працэсу па фалькларыстычных дысцыплінах – надзейны падмурак для выхавання ў студэнтаў павагі і любові да Бацькаўшчыны.

Па выніках працы семінара плануецца выданне матэрыялаў (пакуль – у зборніку навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі”).