Фальклорная проза

Магічная проза

 

“Аўсей, Аўсей…”

Жанр – замова супраць пажару

 

Аўсей, Аўсей, не раскідай дзяцей, а сабірай у кучу”. (Пры пажары трэба прачытаць малітву “Отче наш”, потым абысці будынак з іконай святога Міколы ў руках і расказаць замову).

 

Запісалі студэнткі І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Саўчук Таццяна Мікалаеўна і Шыманец Ірына Андрэеўна ў в. Блужа Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад Гайдучонак Марыі Уладзіміраўны (1933 г.н., беларуска, пачатковая адукацыя,нар. у в. Гарадно Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці).

 

“Скула, скулішча…”

Жанр – лекавая замова

 

Скула, скулішча,адкуль ты ўзялася?

Ці ты з людзей, ці ты з вачэй, ці ты з лесу?

Ссылаю цябе за сіне мора,

Там, дзе конь не дабіраецца,

Там табе жыць, там табе і быць.

(Перад замовай трэба прачытаць малітву “Отче наш”)

 

Запісалі студэнткі І курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” Саўчук Таццяна Мікалаеўна і Шыманец Ірына Андрэеўна ў в. Блужа Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад Гайдучонак Марыі Уладзіміраўны (1933 г.н., беларуска, пачатковая адукацыя,нар. у в. Гарадно Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці).

 

“От змей”

Жанр – замова

 

На море, у Лукоморья стоит дуб. На том дубу тридевять какатов, на тех какатах тридевять гнёзд. У самым низе белая палата. У тых палатах змея скурапея. Ульяна, Ульяна, унимай своих слуг. Нашлю на тебя громовую тучу, луковыя стрелы разобьют и твоё всё египетское гнездо. Гадя, Надя, унимай свой яд, а не бужешь унимать своего яда, буду Гадю проклинать ясным солнцем, дробными звёздами, и всем миром православным, Михаилом Архангелом, Архистратигом чудным. Зарёю утренней и вечернею зарёю на крутую гору под ясное солнце. Возьмём Петра и Павла и Царя Давида, и Кузьму, Демьяна и возьмём железныя матыками и золотые мечи и пойдем по всему свету и найдем бел камень, а у тым камне змеяиный дом, бел камень матыками разобьём, твою дочь черь мечём посечём, огнём выпалим калиновым, да дымом малиновым. И значит твоя серь на свете будет проклята от ныне и до века. Пресвятая Богородица, стань на помощь. Ходил с матерью Пречистою по зелёным лугам, собирали, рвали разные травы, прикладывали к змеиной ране. Божия трость обломилась, змеино жадло отвалилось (Раба Божего имя).

Аминь.

 

Запісала ў 1991 г. студэнтка І курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” філалагічнага факультэта БДУ Сачко Е. М. у в. Забалоцце Мсціслаўскага райна магілёўскай вобласці ад Саўчанка Васілісы Міхайлаўны (1915 г. н., беларуска, мясцовая, адукацыя – 2 класы).

 

“Шапату-лепату…”

Жанр – лекавая замова

 

Шапату-лепату!

Бег кот па плату.

Лапкамі драп-драп.

Хвосцікам мах-мах.

Не балі ножка ў нашага ( імя дзіця, якога замаўлялі).

Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Архіпенка Наталля Аляксандраўна ў в. Доўгі Клін Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. ад Парахневіч Ніны Іванаўны (1937 г.н. беларуска, мясцовая, скончыла 7 класаў).

“Скула, скулішча…”

Жанр – замова

 

(Ад прыстрэку (зглазу) З соллю ў далоні)

Першым разам, лепшым часам,

Госпаду Богу памалюся,

Святой Прачыстай пакланюся.

Святая Прачыстая Божа Маці,

Памажы мне прыстрэку ўгавараці.

Я знаю, згавараю.

Ці табе з кашчэй, ці табе з машчэй,

Ці табе з вады, ці табе з яды?

Я – словамі, Гасподзь Бог – з помашчу!

Умывайся, уцірайся,

на дзіцятка (імя) забывайся.

(Сплюнуць тры разы праз левае плячо.

Паўтарыць тры разы. Соль спаліць)

Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Архіпенка Наталля Аляксандраўна ў г. Хойнікі Хойніцкакга р-на Гомельскай вобл. ад Курожка Соф’і Сямёнаўны (1931 г.н. беларуска, мясцовая, сярэняя спецыяльная адукацыя).

 

“Ад зляку”

Жанр – замова

 

Ад зляку. (іспугу)

Першым разам, лепшым часам,

Госпаду Богу памалюся,

Святой Прачыстай пакланюся.

Святая Прачыстая Божа Маці,

Памажы мне зляку ўгавараці.

З кашчы, з машчы, з румянай крыві.

Ссылаю, змаўляю, на быстрыя рэкі,

На сухія лясы.

Дзе вецер не вее, сонейка не грэе.

І трава не расце.

Там табе піці, есці на ўсякім месцы!

(Паўтарыць тры разы, перахрысціцца і сплюнуць праз левае плячо).

Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Архіпенка Наталля Аляксандраўна ў г. Хойнікі Хойніцкакга р-на Гомельскай вобл. ад Курожка Соф’і Сямёнаўны (1931 г.н. беларуска, мясцовая, сярэняя спецыяльная адукацыя).

 

“Замова ад спугу”

Жанр – замова

 

Адкідаю спуг ад (імя), з усіх жыл, з усіх касцей, із когцікаў, із ногцікаў, із суставачак, із жылачак. Адкідаю спуг з буйнае галавы, з белага ліца, з ясных воч і з шчырага сэрца, з белых рук і з чорных ног. Спуг адхініся – Госпад-Бог прыхініся! Сабаччы, кашаччы, авеччы,чалавеччы, конскі, кароўскі, свінны, ветраны, вадзяны, мышыны, змяіны.

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Баравік Зоі Фядосаўны (1929 г.н., беларуска, адукацыя пачатковая, мясцовая).

 

“Замова ад звіху”

Жанр – замова

 

Ехаў Ісус Хрыстос цераз залаты мост, мосцік абламіўся – конік упаў. Звіх, на радзімае месца стань!

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Баравік Зоі Фядосаўны (1929 г.н., беларуска, адукацыя пачатковая, мясцовая).

 

“Замова ад валасеню”

Жанр – замова

 

Валасень-галасень, касці не ламі, наверх выхадзі, ад мяне, (імя таго, хто шэпча),  помачы, ад Ісуса Хрыста. Вячэрняя зарніца, Божая памачніца, (імя таго, хто шэпча),пасабі!

 

Заўвага: “Калі раніцай шэпчаш, дык не вячэрняя зараніца, а ранішняя”.

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Баравік Зоі Фядосаўны (1929 г.н., беларуска, адукацыя пачатковая, мясцовая).

 

“Замова ад суроцы”

Жанр – замова

 

Прасці, Божа, грэ/хі мае, прасці, Божа, ві/ны мае, што мы саграшылі перад Госпадам-Богам. Ішоў Госпад-Бог, Ісус Хрыстос, Святое Рашство наперад зайшло. Святэя грамніцы, Божжыя памачніцы, Святы Спас – памілуй нас!

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Баравік Зоі Фядосаўны (1929 г.н., беларуска, адукацыя пачатковая, мясцовая).

 

“Замова ад залатніку”

Жанр – замова.

 

Залатнічок-панічок,па жывату не хадзі. (імя) болі не нанасі. Божжая плашчаніца,(імя) памачніца. Святы Госпад-Бог, святэя ангелы, сядзьце ў залатым крэслечку, (імя, прыналеж.прым) залатнічок, стань на радзімым месцячку!

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Баравік Зоі Фядосаўны (1929 г.н., беларуска, адукацыя пачатковая, мясцовая).

 

“Замова “ад суроцы”.

Жанр – замова.

 

Адкідаю суроцы ад жоўтые касці, ад чырвоные крыві. Бабскіе – чапец, дзявочые – пад вянец, мужчынскіе – пад шапку. Хто ўрок – скула ўбок, катушка паміж вушка, гаршчок паміж шчок. Святая Прачыста, штоб стала ў крыві, у целі і мясі ўсё чыста.

 

Заўвага: “А як карове шэпчаш, дык нада казаць: штоб у малацэ стала чыста.”

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Баравік Зоі Фядосаўны (1929 г.н., беларуска, адукацыя пачатковая, мясцовая).

 

“Замова ад рожы”

Жанр – замова

 

Адкідаю рожу, сухую, мокраю, вадзяную, ветраную, урочнаю, улячнаю, мужчынскаю, жаночаю, дзявочаю, кавалерскаю.

 

Запісалі ў 2010 годзе студэнты І курса спецыяльнасці “беларуская і славянская філалогія” Баравік Максім Валер’евіч і Латушка Раман Андрэевіч у в. Касянічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Баравік Зоі Фядосаўны (1929 г.н., беларуска, адукацыя пачатковая, мясцовая).

 

“Любоўная замова”

Жанр – замова

 

Я іду каменным бродам, а мой (імя) гарою. Я стала ідзіўлюся ўводу, яка з мяне цень: з вады – вадзяная, а з лазы – лазяная, а з мяне – мая. Як мая нага за нагою, каб так (імя) за мною. Каб ён куды ішоў– не дайшоў, ёнеў– не даеў, каб ён спаў– не даспаў, каб ён дзень іноч думаўаба мне – іўядзе, іўхадзе, іва сне думаўаба мне.

 

Запісала ў 2010 годзе студэнтка І курса спецыяльнасці “Русская філалогія” Бябко Анастасія Мікалаеўна в в. Антопаль Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ад Пархоц Таццяны Віктараўны (1940 г.н., беларуска, адукацыя вышэйшая, мясцовая).

 

“Зоры мае ясныя”

Жанр – прысушка

 

Зоры мае ясныя,

Зоры мае красныя,

Палудзённыя

І палуночныя

Прыдзеце!

Прыдзеце!

Як у печы ад агню жарка,

Каб я была жалка

Па гэты час

Па гэту мінуту.

 

Запісала ў 2010 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці ”Беларуская філалогія” Бохан Ірына Анатольеўна ў в. Мажа Капыльскага раёна Мінскай вобласці ад Казловай Людмілы Сяргееўны (1989 г.н., беларуска, мясцовая, студэнтка БДПУ).

 

“Загавар ахотніка”

Жанр – замова

 

Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружы-ну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і малянняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булата-жалезам няма спаругання на векі вякоў.

 

Запісала ў 2010 годзе студэтка Iкурса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Бязрукава Ірына Ігараўна ад Пятроўскай Таццяны Мікалаеўны (1949 г.н., з в. Яснае Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) у в.Чырвоны Кастрычнік Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

 

“Загавар ад злога духа”

Жанр – замова

 

На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе тры-дзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, бог з духамі; як стала, так перастала.

 

Запісала ў 2010 годзе студэтка Iкурса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Бязрукава Ірына Ігараўна ад Пятроўскай Таццяны Мікалаеўны (1949 г.н., з в. Яснае Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) у в.Чырвоны Кастрычнік Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.