1) Дзіцячы фальклор.
Жанр – калыханка.
Люлі, люлі, люлі,
Прылэтілы куры,
Сілы на воротях
У чырвоных чаботях.
Сталы куры сокотаты,
Ныма шо ім даты.
Ой, дала б ячмэню,
Ды ны поўну жмэню.
Ой дала б і жыта,
Да й бочка забыта.
Ой, дала пшыныці,
Ды ныма дойныці.
Злазьтэ, куры, із ворот
Да ідытэ ў огород,
Бо Ірынці трэба спаты,
А мні еі колыхаты
А-а, а-а, а-а, а.
Запісана ў 2006 г. ад Вашкевіч Н. І. (1939 г.н.) у в. Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, збіральнік Жуковіч Ю.Л.
2) Дзіцячы фальклор.
Жанр – калыханка.
А-а-а, коткы два.
Шуры – буры й обыдва.
Ходыў котко по капусточці,
Носыў Катьку ў рабуй хусточці.
Ой, ты, котко, раўчы, раўчы,
А ты, Катька, маўчы, маўчы.
Запісана ў 2006 г. ад Тарасюк Г. Р. (1936 г.н.) у в. Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, збіральнік Жуковіч Ю.Л.
3) Дзіцячы фальклор.
Жанр – забаўлянка.
Чыры – чыры, скрыпочка,
Упала баба з прыпэчка,
А дід із полыці,
Продраў ноговыці.
Запісана ў 2006 г. ад Жуковіч М. І. (1927 г.н.) у в. Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, збіральнік Жуковіч Ю.Л.
4) Дзіцячы фальклор.
Жанр – забаўлянка.
Бусэль–бусэль, клёкотун,
Пойняў жабу за коўтун,
Смыкаў–смыкаў, волочіў,
Покуль дошч ны намочіў.
Запісана ў 2006 г. ад Жуковіч М. І. (1927 г.н.) у в. Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, збіральнік Жуковіч Ю.Л.
5) Дзіцячы фальклор.
Жанр – забаўлянка.
На горы комары,
А ў долыні гусі.
Прыскакаў, прымолоў
Козак до Марусі.
Запісана ў 2006 г. ад Жуковіч М. І. (1927 г.н.) у в. Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, збіральнік Жуковіч Ю.Л.