Духоўныя песні

 

Жанр – духоўны гімн евангельскіх хрысціян

 

Хрыстос мяне паклікаў за сабою

Із цемры ў свет, із багны на дарогу.

Я палюбіў Яго і сэрцам і душою,

Пайшоў за Ім, Усемагутным Богам.

 

Хрыстос мяне паклікаў за сабою,

Я чую голас, кажа мне слава:

“Я спас цябе, распяўшысь над зямлёю.

Аб гэтым сведчыць кроў мая яскрава.

 

Калі жадаеш быць упэўнена шчаслівым,

Хадзі за мною, шчасце Я даю;

Не бойся свету прыцемкаў жахлівых,

Мацней трымайся за руку маю”.

 

Заўвага: Спяваецца ў час набажэнства.

 

Запісаў у 1976 г. Дуброўскі А. у г/п Прылукі Мінскага раёна Минскай вобласци ад Тылковай Г. П. (1960 г.н.).

 

 

Жанр – духоўны гімн евангельскіх хрысціян

 

У той час, як я маліўся,

Тады мне Гасподзь паслаў

Шчодра ў сэрца Сваё слова

І Духа Святога мне даў.

 

Прыпеў: О, любоў, любоў, любоў!

                З’явілася для людзей,

                Як збавіць нас прыйшоў

                Ісус наш Назарэй.

                У любві Сябе аддаў,

                За нас Ён пастрадаў,

                І праз Сваю любоў тады

                Хрысціў Духам мяне.

 

З таго часу я імкнуўся

Берагчы Яго ў душы,

Грэх зямны каб мог пакінуць

І за Госпадам ісці.

 

Прыпеў:

 

Заўвага: Спяваецца ў час набажэнства.

 

Запісаў у 1976 г. Дуброўскі А. у г/п Прылукі Мінскага раёна Минскай вобласци ад Тылковай Г. П. (1960 г.н.).

 

Жанр – духоўны гімн евангельскіх хрысціян

 

Тым, хто побач з Табою,

Дай любоў, дай любоў.

Тым, хто побач з Табою,

Дай любоў, дай любоў.

 

Прыпеў: Незалежна ад колеру ці расы людзей,

               Ты любі ўсіх, усім рабі дабро.

               Незалежна ад колеру ці расы людзей,

               Ты любі ўсіх, усім рабі дабро.

 

Хто цябе не вітае –

Дай любоў, дай любоў.

Хто цябе не вітае –

Дай любоў, дай любоў.

 

Прыпеў:

 

Іісус цябе чакае,

Каб любіў, каб любіў.

Іісус цябе чакае,

Каб любіў, каб любіў.

 

 

Прыпеў:

 

Заўвага: Спяваецца ў час набажэнства.

 

Запісаў у 1976 г. Дуброўскі А. у г/п Прылукі Мінскага раёна Минскай вобласци ад Тылковай Г. П. (1960 г.н.).

 

Жанр – духоўны гімн евангельскіх хрысціян

 

Калі Дух Гасподзень

Напаўняе мяне,

Спяваю, як Давід,

Спяваю, як Давід,

Спяваю, спяваю, спяваю,

Як Давід, як Давід, як Давід.

 

Калі Дух Гасподзень

Напаўняе мяне,

Малюся, як Давід,

Малюся, як Давід,

Малюся, малюся,  малюся,

Як Давід, як Давід, як Давід.

 

Калі Дух Гасподзень

Напаўняе мяне,

Я плачу, як Давід,

Я плачу, як Давід,

Я плачу, я плачу, я плачу,

Як Давід, як Давід, як Давід.

 

Калі Дух Гасподзень

Напаўняе мяне,

Спяваю, як Давід,

Спяваю, як Давід,

Спяваю, спяваю, спяваю,

Як Давід, як Давід, як Давід.

 

Заўвага: Спяваецца ў час набажэнства.

 

Запісаў у 1976 г. Дуброўскі А. у г/п Прылукі Мінскага раёна Минскай вобласци ад Тылковай Г. П. (1960 г.н.).

 

 

Жанр – духоўны гімн евангельскіх хрысціян

 

Дай ім, Божа, добры час,

Будзь Ты сёння сярод нас,

Дай нам многія гады

Шчасця нашым маладым.

Дай Ты ім, дай Ты ім,

Шчасця нашым маладым.

 

Дай ім, Божа, доўга жыць,

Цэлы век Табе служыць.

І заўсёды быць з Табой,

Ісці дарогаю Тваёй.

Ісці па ёй, ісці па ёй,

Па дарозе па Тваёй.

 

Дай ім, Божа, між сабой

Мець узаемную любоў,

Каб у згодзе век жылі

І святлом Тваім былі.

Каб жылі, каб жылі,

І святлом Тваім былі.

 

Дай ім, Божа, добры час,

Як паедзем мы ад вас.

Каб усе свае гады

Вы не бачылі бяды.

Усе гады, усе гады

Каб не бачылі бяды.

 

Заўвага: Спяваецца ў час вяселля.

 

Запісаў у 1976 г. Дуброўскі А. у г/п Прылукі Мінскага раёна Минскай вобласци ад Тылковай Г. П. (1960 г.н.).

 

 

Жанр – псальма

 

Już wieczornedzwonygraja,

Ziemię kryjeszarycień,

Z nieba głosy mnie wzywaja, –

Bym zakończył z Bogiem dzień.

 

Tu w kościele Aniołowie –

Prsed ołtarzem wielbią Cię,

Czesé oddaja Jezu Tobie,

Więc ja z nimi tączę się.

 

Wszystkie nasze dzienne troski

Złagodziła Twoja moc

Za Twe łaski, Gościu Boski,

Przyjm serdeczne dobranoc.

 

Chwalić będę Cię na nowo

Jutro, gdy się zbudzę z snu,

Choc się żegnam teraz z Toba,

Serce me zostawiam tu.

 

Запісала ў 1992 г. Маслaва Т. М. у г/п Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ад Жывень-Сагановіч С. П. (1910 г.н.).

 

 

«До Почаївської Божої матері...»

Жанр – духоўная песня

 

Біжат у Почаїв стежки-дорожки,

Там Божиї звони гудут.

До нашого Бога, Єдиного Бога.

Народи, як води, пливут.

О Матинько Божа,

До тебе прийшли ми

Живеї напитись води.

Ми просимо Тебе: веди

Нас до Бога, веди.

З гаїв солов'їних

Тобі принесли ми

Букєти живих квіточок.

Ми просимо в Бога щастя

Для наших малих діточок.

О Матинько миру,

Прийми любов щиру,

Прийми наши сльози і спів.

Ми просимо у Бога щастя

Для наших дочок і синів.

Ми хочим, щоб діти

Навчались любити,

Щоб чули вони Божий дзвін.

Ми просимо Бога,

Бо Сонце Любові — то Він.

Благаєм за поле,

Благаєм за море,

Благаєм за села й міста.

Ми просимо Бога,

Бо без нього не квітнут поля.

О Матинько-Зоре,

Втопи наше горе

У водах святої ріки

На вічни віки.

Амінь.

 

Запісала ў 2006 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Ярмалюк І. М. у в. Барысаўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ад Ляўчук Галіны Мікалаеўны (1938 г.н., прыезжая з Украіны, украінка, інжынер) і Гарбачук Васілісы Ціханаўны (1938 г.н., мясцовая, беларуска).

 

«На Голгофі...»

Жанр – духоўная песня.

 

Був ти, друже, на Голгофі,

Де Христос страдав?

Які рани там глубоки

Він за нас прийняв!

Чи ти бачив, кілько крови

З ран святих стикло?

Бачив той вінок терновий

На чолі Його?

Чи ти чув розлуки слова:

«Боже, Отче мій,

Не лишай мене самого

В боротьбі тяжкій!

Я прийшов, щоб

З Тобою їх спасти,

А вони мене розп'яли,

Боже, їх прости!

 

Заўвага:выканавец далей не помнiць.

 

Запісала ў 2006 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Ярмалюк І. М. у в. Барысаўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ад Ляўчук Галіны Мікалаеўны (1938 г.н., прыезжая з Украіны, украінка, інжынер) і Гарбачук Васілісы Ціханаўны (1938 г.н., мясцовая, беларуска).

 

«Страждальна мати під хрестом стояла...»

Жанр – духоўная песня

 

Страждальна мати під хрестом стояла.

Стала ридати, в сльозах промовляти:

Ой Сину, Сину, за яку провину

Переносиш тяжкую годину на хресті.

Я тебе купала гуркими сльозами,

Як малим ховала перед ворогами.

Се нинє плачу, бо Тебе вже трачу,

Вже Тя, милий Сину, більш я не обачу.

Сину мій!

 

Запісала ў 2006 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Ярмалюк І. М. у в. Барысаўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ад Ляўчук Галіны Мікалаеўны (1938 г.н., прыезжая з Украіны, украінка, інжынер) і Гарбачук Васілісы Ціханаўны (1938 г.н., мясцовая, беларуска).

 

«Мій Боже...»

Жанр – духоўная песня.

 

Ой Боже, мій Боже, що робиться в світи:

Ни маєм спокою на ним.

Ми так розкошуєм, а втіхи ни маєм,

Ни ради богатством своїм.

Як звони зазвонят, ми в церкву ни йдемо —

Зниважили слово святе.

Покайтеся, люди, бо горе нам буде,

Як Бог нас судити приде.

 

Заўвага:выканавец далей не помнiць.

 

Запісала ў 2006 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Ярмалюк І. М. у в. Барысаўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ад Ляўчук Галіны Мікалаеўны (1938 г.н., прыезжая з Украіны, украінка, інжынер) і Гарбачук Васілісы Ціханаўны (1938 г.н., мясцовая, беларуска).

 

“Сон пресвятой богородицы”

Жанр – духоўны верш

 

Падаўся Ісус Хрыстос жідам на муку.

Матка божыя не була пры том.

Пайшла в Ерусалім сына шукаць.

З Ерусаліма прыйшла на Юўну гору, лягла спаць.

Прыйшоў Ісус Хрыстос і стаў разбуджаці:

– Устань, мамка, устань, прачніся,

Свайму сыну спамяніся,

Раскажы мне, што табе за сно сніўся?

– Ах, сынок мой, распралюбнейшы,

сніўся мне сон распраўдзіўнейшы:

Бачыла я цябе каванага, рубанага,

Гробічаванага, к крэсту ручкі распіналі,

Шукшынаю паперарэзалі,

Кроў гарачу пралівалі.

– Не есть то мамка сон, а есть то шчыра праўда.

У нядзелю рана Прэчіста Божа

Маць на нябесах хадзіла,

Свайго сына за ручаньку вадзіла.

павяла на службу. Са службы на этрані,

А з ютрані на казань,

А з казаня на сіняя мора,

На сіням моры – камень, а ў камені – цэркаў.

А ў цэркві прэстол:

Ісус Хрыстос распяты на прэстолі:

Ручкі злажыў, галоўку схіліў,

Свае раны растварыў.

Прыйшоў Пятро і Павел:

“Ах, божа мой, божа”.

Не глядзіце на маю муку,

Наце вам залаты крэст у руку

Да ідзіце па свету, закажыце ўсяму міру:

Сляпому, глухому, нямому, хто ўнядзелю

Платы качае, карэнне капае,

Той багата грэхоў зарабляе.

Сколькі на небе звёзд,

Сколькі ў лесе лісця,

Сколькі ў моры пяску –

Столькі на чалавеку граху.

Хто маёй мамке вазлюбезнай

Будзе сон прабуджаць, той не будзе ў агне

пагараць, у вадзе патапаць і акаяннай смерцю ўміраць.

 

Заўвага: Любоў Рыгораўна пачула гэтую прытчу ад свайго дзеда.

 

Запісала ў 1986 годзе студэнтка 1 курса Савельева Святлана ў в. Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ад Чарняк Любові Рыгораўны (1936 г.н., мясцовая, пісьменная).

 

“Райскі сад”

Жанр – духоўны верш

 

Дзе гасподзь пахадзіў,

Райскі сад пасадзіў.

Маладым удовам

Дай прыказваў:

– Маладыя ўдавы,

Палівайце сады ўсе райскія.

Маладыя ўдавы не паслухалі,

Накачалі вады з-пад крутое гары

І гарачае, і кіпячае,

Усе райскія сады павысушвалі.

А па тым жа саду, ды два ангелы ідуць,

Грэшну душу вядуць.

– Дзе ты, дзе ты, душа, забрылася?

Што ты ў райскі сад апазнілася?

– А я утранню малітву на пасцелі спала,

– А службу божую на вуліцы гуляла,

– І душэ я сваёй пекла гатавала.

 

Запісаў ў 2007 годзе студэнт 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Бельскі Аляксей Леанідавіч Хойнікі Хойніцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Сіткевіч Евы Васілеўны (1934 г.н., мясцовая, беларуска).

 

“Штота ў міры...”.

Жанр – духоўны верш

 

Штота ў міры, штота ў міры

Дай бесканечна,

Што б чалавек, дай не агрэшыць

Дай безуцешна.

Штодня грэшыць,

Бо я яшчэ молод,

Перад смерцю пакаюся,

Што б не ісці ў ад.

Пайшоў грэшнік у піцярскі дом,

Як выпіу віна,

Грашыць мусіў.

Пайшоў грэшнік агнём пламем,

Хваціўшы смутку.

Дай забачыў атца й маці,

Просіць паратунку:

– Ратуй, ратуй чада сваё атца й маці,

Давольна мне ў гэтым пламі слёз нарыдаці.

– Рыдай, рыдай, чада мае,

Як дзень, так і ноч.

Ты не слухай атца й маці,

Шчэ й добрых людзей.

Рыдай, рыдай ва гне пякельным.

Ты не слухай атца й маці,

Не будзь спасённым.

 

Запісаў ў 2007 годзе студэнт 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Бельскі Аляксей Леанідавіч Хойнікі Хойніцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Сіткевіч Евы Васілеўны (1934 г.н., мясцовая, беларуска).

 

 “Ой, случылася тая навіна...”.

Жанр – духоўны верш.

 

Ой, случылася тая навіна разу аднаго,

Ой, пойдзем, пойдзем дай прывітаем цару сваго,

З васхода сонца тры цары ідуць,

Нашаму цару, да раждзённаму,

Падаркі нясуць.

Адзін узяў міра, другі - кадзіла, трэці - ладан,

А Іраду праклятаму знашанькі не даў,

А Ірад люты гэтае ўсё знаў.

Маленькіх дзетак новаму свету рубіць прыказаў.

Старэнькі Осіф і Божая маці гэтае ўсё зналі,

Яны ў Егіпет з дзіцём уцякалі.

Ой, яны ўцякалі да цераз поле.

Хлопец пшаніцу сееў, а маці стала ды і сказала:

– Заўтра будзеш жаць,

Як будзе ехаць Ірад пракляты, што б ты не сказаў.

Ой, едзе, едзе Ірад пракляты, хлопца запытаў:

– Дзень добры, табе ўполе робячы,

Ой, ці не бачыў якай дзяўчыны з дзіцям бягучы?

– Ой, бачыў, бачыў, як пшаніцу сееў,

Цяпер ужо бачыш, пшаніца спела, заўтры будуць жаці.

– Ой, бадай табе.

Дай голаву зняў,

Як ты мне, цару да Ірадаву знашанькі не даў.

Ой, бу та ж была божая сіла,

Ой, што мне, цару да Ірадаву вочы засляпіла.

 

Запісаў ў 2007 годзе студэнт 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Бельскі Аляксей Леанідавіч Хойнікі Хойніцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Сіткевіч Евы Васілеўны (1934 г.н., мясцовая, беларуска).

 

“Ой, небесная царыца...”

Жанр – псальма.

 

Ой, небесная царыца,

Зашчыці нас, як сірот,

Хоць мы грэшныя ужасно,

Весь хрышчоный твой народ.

Хоць і грэшны мы ужасно,

Весь хрышчоный твой народ.

 

Прэд тваім прычыстым лікам

Мы стаім весь скорбный час.

Ад усіх бед, крывавых воін

Ты спасі, благая, нас.

 

Многа ты чудзес явіла

В эту страшную вайну.

Амафорам ты пакрыла

Праваслаўную страну.

Амафорам ты пакрыла

Праваслаўную страну.

 

Всюду кроў і слёзы льюцца,

Страшный час ужо настал.

Ад таго, што люд неверный

Чціць цебе уже не стал.

Адтаго, што люд неверный

Чціць цебе уже не стал.

 

Он і сам твае іконы

Он выбрасывал і жог.

Так усемірнаю вайною

Наказал за то нас бог.

Так усемірнаю вайною

Наказал за то нас бог.

 

Хоць не радзі нас, нешчасных,

Радзі сірат, радзі вдов.

Бедных, в голадзе жывушчіх,

Беспріютных старіков.

Бедных, в голадзе жывушчіх,

Беспріютных старіков.

 

Радзі цех, кто ...

І прывед к цебе с мальбой.

И малітвы савершалісь

Прад іконаю святой.

И малітвы савершалісь

Прад іконаю святой.

 

Ой, прасці нам, мацерь света,

Адплациўшыся ... сіл.

І малі, штоб бог прадвечный

Ад нас гнеў свой адвраціў.

І малі,штоб бог прадвечный

Ад нас гнеў свой адвраціў.

 

Запісала ў 2007 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Пыжык Вікторыя Аляксандраўна ў в. Шчорсы Наваградскага раёна Гродзенскай вобласці ад Сазановіч Ганны Іванаўны (1925 г.н., мясцовая, беларуска, непісьменная) і Маршавай Уладзіславы Уладзіміраўны (1925 г.н., мясцовая, беларуска, непісьменная).

 

“Скажы нам, учыцель, паследнее врэмя...”

Жанр – псальма

 

Скажы нам, учыцель, паследнее время,

Пока ешчэ с намі жывёш.

Скажы нам, учыцель, кагда это будзет,

Кагда ты судзіць нас придзёш.

Скажы нам, учыцель, кагда это будзет,

Кагда ты судзіць нас придзёш.

 

Услышыце войны, ваенные слухі,

То знайте, што суд пры дзвярах.

Глядзіце, штоб дзверы прад вамі не закрылі,

Дзяржыце свяцельнікі ў руках.

 

Услышыце войны, ваенные слухі,

Вістанет народ на народ.

І будут балезні, і глады, і моры,

І брацкая кроў працечот.

І будут балезні, і глады, і моры,

І брацкая кроў працечот.

 

Уменьшыцца вера, угасне надзежда,

Сердцамі авладзеет любоў.

І многія людзі тагда саблазняцца,

Пральют непавінную кроў.

 

За імі паследуе много народа

От края да края землі.

Но іх не прыемле земная прырода

На страшным хрыстовым судзе.

 

І сонцо памеркне, і месяц, і звёзды

С нябесного свода сойдут.

Воскрэснут із мертвы земные народы,

Прыдут на божэственный суд.

Воскрэснут із мертвы земные народы,

Прыдут на божэственный суд

 

За імі паследуе много народа

От края до края землі.

Но іх не прыемле земная прырода

На страшным хрыстовым судзе.

Но іх не прыемле земная прырода

На страшным хрыстовым судзе.

 

А на прыстоле, агняном і зрачном,

Суддзя во всей славе сідзіць.

Яго акружаюць нябесныя сілы,

Зямля істреблённая дрыжыць.

Яго акружаюць нябесныя сілы,

Зямля істреблённая дрыжыць.

 

Запісала ў 2007 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “руская філалогія” Пыжык Вікторыя Аляксандраўна ў в. Шчорсы Наваградскага раёна Гродзенскай вобласці ад Сазановіч Ганны Іванаўны (1925 г.н., мясцовая, беларуска, непісьменная) і Маршавай Уладзіславы Уладзіміраўны (1925 г.н., мясцовая, беларуска, непісьменная).