Прапаноўваўся студэнтам разам з другім міні-апытальнікам, змешчаным вышэй, аднак, на жаль, не займеў аналагічнай папулярнасці.
- Калі, дзе і як даведаліся пра катастрофу?
- Чым займаліся ў гэты момант (калі адбылася аварыя і праводзіліся мерапрыемствы па яе ліквідацыі)?
- Што чулі пра наступствы радыяцыі тады і пасля?
- Ці звязаны інфармант (яго блізкія, знаёмыя) з ліквідацыяй аварыі?
- Як усё адбывалася?
- Ці з’яўляецца інфармант перасяленцам з забруджанай тэрыторыі? Магчыма, ён ведае такіх людзей?
- Як праходзіла эвакуацыя? Што бралі з сабой, што пакінулі там?
- Раскажыце пра сваё жыццё (дом, гаспадарку, прафесію і г.д.) да перасялення і пасля?
- Ці адрозніваюцца звычаі і святы, якія святкаваліся на Бацькаўшчыне, ад таго, што адзначаецца тут? Чым?
- Ці пацярпелі Вы ад аварыі? Чаму так лічыце?
- Ці засталіся фотаздымкі таго часу і тых мясцін?
(распрацаваны Т.В. Лук’янавай)