Рытуальна-магічная сфера
КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ
Барысаўскі раён
№ 1 “А на масленіцу”
Жанр: масленічная песня.
А на масленіцу
За гарою вол бушуець
Вясну чуець.
Не бушуй, вол,
Набушуешся.
Дзеўка плачаць –
Замуж хочаць.
Не плач, дзеўка,
Пойдзеш замуж –
Нажывешся.
Запісана ў 1979 г. у в. Жортай Барысаўскага р-на Мінскай вобл. ад Стаіл Алены Кандратаўны 1912 г.н.
№ 2. “А ў нас сягоння масленіца”
Жанр: масленічная песня.
А ў нас сягоння масленіца
Вылецела з куста ластаўніца.
На вуліцы дзеўкі гуляюць, гуляюць.
Мяне младу гукаюць, гукаюць.
А у мяне муж ліхі, ліхі.
На вуліцу не пускае, не пускае.
А я ісці баюся, баюся.
У дзеверачкі прашуся, прашуся.
“Дзеверачка, братачка,
Пусці мяне на вулку пагуляці”.
Запісана ў 1986 г. у в. Канава Барысаўскага р-на Мінскай вобл. ад Козел Вольгі Філіпаўны, 1921 г.н., беларускі, мясцовай.
Зап. студ. 1 курса філфака БДУ Муравіцкая Святлана Дзмітрыеўна.
Бярэзінскі раён
№ 3.“У нас сёння масленіца”
Жанр: веснавы цыкл, масленічная песня.
У нас сёння масленіца,
Прыляцела ластавіца.
Хлопцы калодец капалі,
Яны сабе ежу дабывалі.
Запісала Студэнтка 1 курса філфака БДУ Пінчук Ірына Аляксандраўна ў в. Гарэнічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Барысевіч Соф'і Сцяпанаўны (1922 г.н., беларуска, родам з в. Аўгустава Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.)
4.“Даехала маслнка на сівым канічку…”
Жанр–масленічная песня.
Даехала маслінка на сівым канічку,
У белым вазочку.
Даехала маслінка на сівым канічку,
У белым вазочку.
Прыехала масляніца да нашага сяла,
Астанавілася яна ў новага двара,
Дай гукала масляніца ў гаспадара.
Выхадіце і старыя і маленькія,
Ды ўсе тыя малодачкі маладзенькія.
Ды ўсе тыя малодачкі нежанатыя,
Ой будам мы сягоння масляніца,
Ой будам мы сягоння масляніца.
Запісала студэнтка 1 курса Галузы С.М. у в. Гамоўныя Ляды Беразінскага раёна Мінскай вобласці ад Мурач Марыі Іванаўны.
Валожынскі раён
№ 5. “У нас сягоння Масленіца...”
Жанр – вясновы цыкл, масленічная песня.
У нас сягоння Масленіца.
Прымецела частавацца.
Сядзела на тыну, на калу,
Кідала масла па каму.
Малода дзяўчына схапіла,
Ды ў чаротачку стапіла,
Свайго мілага паіла:
“Пі, мой мілы, ходь да дна,
А я ў цябе буду адна”.
Запісала студэнтка 1 курса Лук’янюк Юлія Мікалаеўна ў в. Песлівіца Валожынскага р-на Мінскай вобл. ад Плешка Антаніны Іванаўны (1922 г.н., беларуска, пісьм., месная).
№6. “Наша масленіца гадавая…”
Жанр – масленічная песня.
Наша масленіца гадавая
Яна гасцейка дарагая.
Яна пешаю к нам не ходзіць,
Усе на коніках раз’яжае.
Што бы конікі былі вараныя,
Што бы слугі былі маладыя.
Запісала студэнтка 1 курса Вібік Т.С. у в. Увянец Валожынскага раёна Мінская вобласці ад Ліпніцкай Мелі Міхайлаўны (1926 г.н.).
Капыльскі раён
№ 7. “У нас сягоння масленіца”
Жанр: масленічная песня.
У нас сягоння масленіца,
Прыляцела ластавіца.
Села, шчабятала нову навіначку,
Што ў вёсцы дзеецца,
Дзесяць хлопцаў жэняцца.
Жонкі ў іх прыгожыя,
Да работы гожыя.
Што у вёсцы за навіначкі,
Сабраліся замуж дзевачкі,
А іх жанішанькі добрыя малайцы,
І з сябе прыгожыя,
І да работы гожыя.
У нас сёння масленіца,
Да шчабеча ластавіца.
Запісана ў 1981 г. у в. Быстрыца Капыльскага р-на Мінскай вобл. ад Жупранскай Соф’і Данілаўны 1906 г.н.
Запісалі студ. Сабачэўская Ганна Міхайлаўна і Цяшчык Вольга Аляксееўна.
Капыльскі раён
№ 8. “Мы маслёную дажыдалі”
Жанр: масленічная песня.
Мы маслёную дажыдалі,
Нас маслёная падманіла.
Мы думалі сем нядзелек,
Ажно масленіца сем дзянёчкаў.
Наша масленіца з гор катліва,
Нашы горушкі ўсе крутыя,
Нашы дзевушкі ўсе гуллівы,
А малодушкі ўсе смяшлівы,
Стары бабушкі брузглівы:
На пячы сядзяць, усё на нас брузжаць.
Запісана ў 1991 г. у в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл. ад Акраменя Т.М., 1945 г.н., белар., мясц., адук.11 кл.
Зап.студ. 1 курса Захарчук Ж.С.
Крупскі раён
№ 9. “Садавая ябланка”
Жанр: масленічная песня.
Садавая ябланка,
Дакуль будзеш у полі цвісці?
– Цвіту гадок, цвіту другі,
А на трэці ў сады пайду,
Цвяты пушчу і плады ўзрашчу.
Маладая Манечка,
Дакуль будзеш
У мамкі жыць?
–Жыву гадок,
Жыву другі,
А на трэці замуж пайду,
Замуж пайду,
Сына раджу.
Запісана ў в. Ігрушка Крупскага р-на Мінскай вобл. ад Шылінскай А.Зап. студ. Асіповіч Г. , Ляшкевіч Ф.іАляшкевіч У.
№ 10.“Чаму ж цябе, масленіца”
Жанр: масленічная песня.
Чаму ж цябе, масленіца,
Ды не сем нядзель.
Адна нядзелька,
І тая караценька.
Масленіца, масленіца,
А ў мяне нявестка
Шэльма была.
Запаліла клець, сама
Проч пайшла
А у той клеці
Шмат дабра:
Саломенная дудка
Круп была,
Арэхава чашка
Масла была,
Арэхава чашка
Масла была,
Камарова сцягно
Вісела, вісела.
А ўсё ж гэта
Згарэла, згарэла.
Каб мая нявестка
Згалела, згалела.
№ 11.“На вуліцы бабы сядзелі”
Жанр: масленічная песня.
На вуліцы бабы сядзелі, сядзелі,
Аб нявесах судзілі, судзілі.
А ў мяне нявестка шэльма была.
Запаліла клець, сама проч пайшла.
Запісана ў в. Ігрушка Крупскага р-на Мінскай вобл. ад Шабека Т.М. Запісалі Надольская А., Ляховіч.
Любанскі раён
№ 12.“У нас сягоння масленіца”
Жанр: масленічная песня.
У нас сягоння масленіца,
Прыляцела ластаўка,
Села, пала на калу
Скінула масла па каму,
А хто ўхопіць – дык таму.
Наша Валечка хапліва,
Тое масла схапіла,
У кубачку паставіла,
Свайго мілага паіла:
“Пі, мілы, хоць да дна,
Я ў цябе буду адна”.
Запісана ў в.Старыя Юрковічы Любанскага р-на Мінскай вобл. ад Яшэлі Лізаветы Андрэеўны 1972 г.н.
Запісала студэнтка 1 курса філфака БДУ Трэк Галіна Уладзіміраўна.
Маладзечанскі раён
№ 13. “Наша масленка катліва”
Жанр: масленічная песня.
Наша масленка катліва,
Штось катліва,
Люлі катліва,
А мы масленку пракацілі,
Пракацілі,
Люлі пракацілі.
Сырам гору набівалі,
Набівалі,
Люлі набівалі,
Паверх маслам палівалі,
Палівалі,
Люлі палівалі.
Нашы дзеванькі чуллівы,
Штось чуллівы,
Люлі чуллівы.
Нашы хлопцы гарэзлівы,
Гарэзлівы,
Люлі гарэзлівы.
Нашы мамкі
Штось бурчлівы,
Ой, бурчлівы.
Нас дахаты з горкі клічуць,
Дамоў клічуць,
Люлі, дамоў клічуць.
Запісана ў 1985 г в. Дубравы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. ад Сакалдынскай М.Ц.
Запісала студэнтка 1 курса філфака БДУ Радзівончык Алена Пятроўна
Пухавіцкі раён
№14.“Ой, масленіца, масленіца…”
Жанр–масленічная песня.
Ой, масленіца, масленіца,
Да прыляцела ластавіца.
Да села на плоце ў горадзе,
Да стала яна сакатаці,
Да што ластавіцы даці.
Запісала студэнтка 1 курса у в. Ленініцы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад Ладуценка Даліі Нікалаеўны (1910 г.н.).
Смалявіцкі раён
№ 15.“У нас сягоння масленіца”
Жанр:масленічная песня.
У нас сягоння масленіца
Вылеціла ластавіца
З цімнага лугу на поле.
Сядзьце, малойцы, на поле
Ды спаймайце ластавіцу.
Пытайцеся з ластавіцы,
Што ў Кіеве дзеецца.
“Дзевяць малойцаў женяцца,
Дзесятая панна замуж ідзе”.
Запісана ў в. Клянін-Ніз Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. ад Ваўчок Антаніны Васільеўны, 71 год.
Зап. студ. Ваўчок Ларыса
Уздзенскі раён
№ 16.“У нас сягоння масленіца”
Жанр: масленічная песня.
У нас сягоння масленіца,
Прыляцела ластавіца.
Папытаемся ў ластавіцы,
Што ў Кіеве робіцца.
Дзевяць малайцоў жэніцца,
Дзесятая пані замуж ідзе.
Запіс. у 1987 г. у в. Каменка Уздзенскага р-на Мінскай вобл. ад Астравух Ганны Піліпаўны 1906 г.н., беларускі, мясцовай, адук.1 кл.
Зап.студ.1 курса філфака БДУ Макарэвіч Т.Я.
Чэрвеньскі раён
№ 17.“Падай, матка, ключык”
Жанр: масленічная песня.
У першы дзень посту пасля мясаеду дзяўчаткібегаюць па дварох, пытаюць у гаспадыны:
– Ці трэба вам вясна-красна?
– Трэба! – адказвае гаспадыня.
Дзяўчаткі пяюць:
Падай, матка, ключык
Зямлю адмыкаці,
Расу выпускаці
На цёплае лета,
На буйное жыта:
У полі – сярпамі,
У гумне – стагамі,
На таку – ўмалотна,
У дзяжы – падыходна.
Падай, матка, сыра, каб радзіла сына,
Дачку Кацярыну.
Сын будзе араці, дачка вышываці.
Запісана ў 1981 г. у в. Турэц Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ад Берагейкі Соф’і Антонаўны, 1918 г.н.
Запіс. Карэнская Н.У., Ліцьвінка В.Д.