РЫТУАЛЬНА-МАГІЧНАЯ СФЕРА ФАЛЬКЛОРУ

 

Каляндарна-абрадавая паэзія

 

Вяснавы цыкл.

 

Гродзенская вобласць

 

Лідскі раён

 

№ 1 “Нашу масленку кот падраў”

Жанр: масленічная песня.

 

Нашу масленку кот падраў,

Нашых хлопчыкаў чорт пабраў.

Засталася чатыры,

І тых чэрві стачылі.

 

Запісанаў1991 г. у в. Масявічы Лідскага р-на Гродзенскай вобл. ад Савіцкай Марыі Сцяпанаўны 1918 г. нар., полькі, мясцовай.

Запісала студ. 1 курса філфака БДУ Лукашэнка А.В., Лакісава А.І.

 

Навагрудскі раён

 

№ 2. “Мы масленую сустракалі...”

Жанр –масленічная песня.

 

Мы масленіцу сустракалі,

Сырам горы выкладалі,

Маслам зверху палівалі,

Каб нашы горушкі былі крутыя,

Наша масленіца з гор хатліва...

 

Запісала студэнтка 1 курса Місько Аксана Дзмітрыеўна ў в. Угольнікі Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. ад Місько Ніны Пятроўны (1932 г.н., бел., мясц.).

 

Смаргонскі раён

 

№3. “У нас сення масленіца.”

Жанр – масленічная песня.

 

У нас сення масленіца,

Прыляцелак нам ластавіца.

Села, пала на калу.

Скінула масла па каму,

А хто ўхопіць – так таму.

Наша Палашка хапліва,

Тое масла схапіла.

У талерачцы растапіла,

Свайго мілага напаіла.

Пі, мой мілы, хоць да дна,

А я ў цябе буду адна.

 

Запісала ў 1998 г. студэнтка Знамава Вольга ў в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ад Мароз Галіны Іванаўны (1927 г.н.).

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.