Купалле на Віцебшчыне (проза з фондаў ВНЛ беларускага фальклору)

 

На Купалле вянкі не брасалі. Да абеда работаюць на Купалу, пасля абеду дзеўкі, жанчыны ідуць шукаць у лясу траву расходнік, збіраюць цвяты. Потым свенцяць гэтую траву ў царкве. Закапваюць у ямку жэрдзь, потым запаліваюць мазніцу дзеравянную для калёс. Яна гарыць да паўночы, а танцы, песні – аж да дня кругом жэрдзі.

Запісалі ў 1989 годзе ў в. Забалоцце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці студэнты рускага аддзялення Аляксандрава Таццяна Уладзіміраўна і Нікалаенка Ірына Уладзіміраўна ад Бабылёвай Марыі Іванаўны (1918 г.н., нарадзілася ў в. Углы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці).

  Купала

У нашай дзярэўні гэта свята звалі “Іван”. Ну што мы рабілі? Сабіраліся каля кастра і прыгалі чэраз яго. Плялі вянкі і кіда′лі ў воду, і чый к берагу первый прыплывёт, той первы выйдзе замуж. Патом, калі дамой вазврашчаліся, рвалі траву, сушылі яе, каб яна жывотных ад сглазу збавіла.

 

Запісала ў 2004 годзе студэнтка Бараноўская Юлія Анатольеўна ў г. Браслаў Віцебскай вобласці ад Прошчанка Ніны Фёдараўны (1925 г.н., беларускі, пісьменнай, мясцовай).

 

 Купала

Дзяўчаты ішлі ў поле, сабіралі травы, цвяты, плялі з іх вянкі. Ад ведзьмаў і другіх нячысцікаў абкладывалі крапівай калодцы, дзверы. Вечарам, ля кастра, моладзь гуляла ў розныя ігры, скакала праз агонь, а старыя сядзелі ля кастра і пілі водку, елі яешню, бліны… Вадзілі караводы, пелі “Купалінку”.

 

Запісала ў 2004 годзе студэнтка Бараноўская Юлія Анатольеўна ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ад Адамовіч Святланы Трафімаўны (1930 г.н., беларускі, пісьменнай, мясцовай).

 

 Ага, Купала, Іван. Ну што, празнавалі шастога. Палім мазьніцы*, дзелаем агонь, і закуска на агні, стол. Дзе агонь, цераз агонь прыгалі, песьні пяем, гуляем. Дужа вясёлы празьнік. Цяперака нікога не стала, гэта. Як маладыя былі… “Іван Купала – што здзелаў, то ўсё прапала!” Ой, дужа весела было!

Вянкі плялі і кідалі ў ручай, у бягучую ваду. Каторы кружацца, астанецца** – дзеўка замуж выйдзе.

[А Вы так делали? И сбывалось это?]

збывалася, не всегда. Пад галаву вянкі лажылі і гаварылі: “Суджаны-ражаны, прыйдзі на вянок!” Во і песьню знала на Івана, але забылася…

“А на Йвана, а на Йвана

Сонца іграла, люлі, рана

Люлі, рана…

Ўсё, ня помню…

[А как готовились к празднику?]

Ну, як гатовіліся… Вечарам, толькі вечарам, сабіраемся, раскладваюць мальцы агонь, мы топаем каля агня, песьні паем.

[А песни какие?]

А розныя, ну, не плясавыя, а так…

[Что клали в огонь?]

У агонь? У агонь лажылі дровы, распалім і насілі у агонь скат калёс. А дым бальшушчы-бальшушчы! Дажа кола ўсьцягвалі на дрэва і запальвалі. Красіва было!

[А через огонь прыгали?]

А як жа! Прыгалі! І частушкі спявалі.

А вот яшчэ пра Івана Купалу. Ты гаварыш, ці збываецца. Во, што я табе скажу, са мной было: у ноч на Купалу калгоціну надзела на нагу, а другая нага ў мяне босая. Лігла спаць і загадала сон: “Суджаный-ражаный, прыйдзі ка мне ноччу надзіваць чулок”. І мне сасніўся Коля [её 1-ый муж]. Прыйшоў ка мне, адзеў чулок мне, і я вот за яго замуж вышла. Коля толькі… Я т на рабоце з ім работала ўмесьце, но я с ім не гуляла, і я яму загадала, ну, так вот сон загадала пад падушку.

[Это был такой обряд?]

А, тады дзелалі так, я сама сабе дзелала…

 

Заўвагі: *калясо

**спыніцца

 

Запісала ў 2004 годзе студэнтка аддзялення славянскіх моў і літаратур філалагічнага факультэта БДУ Маева Таццяна Васільеўна ў в. Калатовіна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ад Жугар Надзеі Фёдараўны (1931 г.н., беларуска, пісьменная, мясцовая).

 

Сабіраліся, плялі вянкі, дзяўчаты надзявалі на галаву, ну і ішлі кастры палілі, моцьніцу* палілі. Сабіраліся на возера, ці на гару. Палюць мазьніцу, бочку якую палілі, ну, дровы, кастры раскладалі. А патом вянкі гэтыя кідалі і гаварылі: “Суждзёны мой, еслі ты мой сужаны, лаві вянок з вянком”. После вянкоў кветку папараці шукалі. А тады ўжо ішлі дамоў з Купалкі. Як вот ідуць дамоў, тады гадаюць дзяўчаты.

 

Заўвагі выканаўцы: * “была такая вот моць, спецыяльная моцьніца, ну, і надзівалі гэтую моцьніцу на жэрадзіну і запальвалі, і ўстаўлялі, і яна гарэла доўга”.

 

Запісала ў 1997 годзе студэнтка філалагічнага факультэта БДУ Матусевіч Святлана Аляксандраўна ў в. Ворань Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад Аляксандровіч Фаіны Рыгораўны (1916 г.н., беларуска, пісьменная, мясцовая).

 

Магічная проза

 

Ад нячысцікаў

 

На купальскую ноч, вечарам, каб ніякія нячысцікі не зрабілі скаціне дрэннага, трэба крапіву-жыгучку лажыць на парог, торкаць над дзвярамі, на акно. Каб карове не ламала ногі, торкалі пад бальку* вілку, нож або серп.

 

Заўвагі выканаўцы: * “браўно, якое падтрымлівае столь у хляве”.

 

Запісала ў 2006 годзе студэнтка спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Тычына Вольга Сяргееўна ў в. Касары Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ад Алексяёнак Ганны Міхайлаўны (1924 г.н., беларуска, пісьменная, мясцовая).

 

 

Жанр – выслоўе.

Сягоння Купала, а заўтра Йван, будзець ліха, дзеўкі, вам.

 

Запісала ў 2012 годзе студэнтка І курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Лагвіновіч Алёна Віктараўна ў в. Стараселле Віцебскай вобласці ад Лобкіс Галіны Васільеўны, 1933 г. н., беларускі, праваслаўнай, адукацыя 4 класы, мясцовая жыхарка

(фота Т.В. Лук'янавай)

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.