Ад Кіпель Галіны Рыгораўны
«Партызан»
Татаў брат пагiб на фронце… Парцiзаны былi ў вайну гэту. Немцы i парцiзаны. Парцiзаны ноччу iдуць, а немцы днём. Палiца наяджала. Усё казалi: «Чорныя вароны». Шынэлькi чорныя, блiшчастыя гэтая бузiкi. Адну ноч, я помню, мы начавалi, тата не было, у Германii быў, на зямлi спалi з бабаю, чуем, у ночы нека стральба, адно ж уже на ранке паўставалi, то ў нас, у канцы, як ехаць на Ункавiчы, там стрэлiлiся парцiзаны з палiцыяю, i там парцiзана забiлi, а палiцыям… несколько гэтых нямецкiх палiцыянтаў забралi парцiзаны. Якiя яны нямецкiя? Нашыя людзi. А парцiзана забiлi, пахавалi, а патом прыехалi немцы, дасталi, паставiлi да гары нагамi, спалiлi, а тады зноў засыпалi, зноў людзi заняслi на магiлкi, пахавалi. Плохо было, цяжко было за немцамi. Што ж ты зробiш?
Запісала ў 2015 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Грыгарашчанка Алеся Сяргееўна ў в. Вярхлессе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Кіпель Галіны Рыгораўны (1929 г. н., з в. Перхавiчы Баранавiцкага раёна Брэсцкай вобласці, пераехала ў Вярхлессе ў 1956 годзе, скончыла 4 класы, беларуска).