У нас у мястэчку амаль палавіна насельніцтва былі яўрэі. Так. Занімаліся яны таргоўлей усё, мала хто занімаўся сельскай гаспадаркай. Яны ўсе-ўсе мелі свае магазіны, была пякарня, быў кніжны магазіна, было ўсё. Былі яны людзі даволі такія добрымі, зжыўчымі. Ніколі не было соры паміж насельніцтвам – вот так во – праваслаўнымі, католікам і ім. Была ў ніх сенагога, у нас у Лебедзеве была сенагога – эта іхні малельны дом іхні. Так сенагога. Пасля ў гэтай сенаноге яны вучыліся, так. А пасля яны пабудавалі новую, ўжо перад вайной новую. Пабудавалі новую ўжо сенагогу – новую школу. Ну, спачатку яны вучылісь у сваёй школе, а пасля прыходзілі ўжо ў 5 клас прыходзілі ў польскую школу, разам занімаліся ў нашай агульнай школе. Так як занімаліся ўсе мы. І так вот было да 41-га года. Ну, у 41 годзе, як прыйшлі немцы, значыт, многіе із ніх недзе павыязджалі куды і што, ну гэта іхняе, а многім не было куды, значыць яны засталіся тут. Засталіся тут і вот іх сагналі ў гета. Зрабілі абгародку такую, абнеслі гэтым, там хадзіў паліцай. Хадзілі. І ўсё нельга ім было выходзіць. Ну, канешна, яны выходзілі калі-небудзь, тайна праходзілі ўжо ўсё. Ну вот, у адзін і той жа дзень, вы знаеце, што чуем стрэлы ўсё, і такія крыкі, стоны, так. Як кажуць, што еўрэеў гэта во зганяюць з геты, і пагналі туды на гэты на ў сторану там Маркава (там быў такі Субачаў Лог, называлі). І там было гумно, як называлі. Так, сарай. І вот туды яны іх звялі. Ну, знаеце, эта былі крыкі і стоны, і плач. Но выйшаў – я не была, чула гэта – выйшаў гэты равін і сказаў: “Нічога, гэта нам, эта нам так па-гэтаму, па закону, належыць вот так во, ўжо па гэтаму, па рэлігійным гэтым во. Ідзіце спакойна”. Ішоў усё. Ну, канешна, плакалі ўсё. Значыць, знаеце, многіе і паўцякалі, во! Ну, вот многіх завялі туды. Вы знаеце: каторых там ужо пастралялі, а можа каторым і жыўём, ну, падпалілі і так вот ужо ўсё. Ну, эта ішло можа з тыдзень запах чалавечага цела, вельмі цяжка было так. Не знаю, мы не хадзілі. Не папа, не мы. Тамушто мы вельмі добра з яўрэямі жылі, мы раней тут цяпер жылі, а раней там з еўрэямі, там, каля еўрэеў, дык надта добра дружылі.
Запісаў у 2014 г. студэнт 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Нехвядовіч Ягор Леанідавіч у а\г Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад Раманоўскай Антаніны Паўлаўны (1930 г. н., беларуска, вышэйшая адукацыя , мясцовая).