1.     Прынцыпы выкладання фальклору ў ВНУ.

 

2.     Навуковае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.

3.     Арганізацыя, правядзенне і метадычнае забеспячэнне вучэбнай практыкі па фальклору.

4.     Прынцыпы арганізацыі архіўнай работы па захаванню фальклорнага фонда.

Да працы запрашалісявыкладчыкіфальклору і супрацоўніківучэбна дапаможнай часткі, звязаныяз арганізацыяй і правядзеннем фальклорнай практыкі.

Праз 2 гады назва семінара была зменена на “Праблемывыкладання фальклору ў ВНУі іншых навучальных установах”, а яшчэ праз год – на “Праблемывыкладання фальклору, міфалогіі і этналогііў ВНУі іншых навучальных установах”. Такая эвалюцыя назвы ў досыць невялікі прамежак часу сведчыла аб тым, што семінар выклікаў у выкладчыцкай грамадскасці непаддзельную зацікаўленасць і стаў запатрабаваным, а разам з тым – адметнай і важнай з’явай. Усяго з 2007 па 2011 гады было арганізавана 5 семінараў, матэрыялы якіх друкаваліся ў зборніках навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні”.

Праз перапынак у 1 год, у 2013 годзе,кафедра тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору  і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Фалькларыстыка” БДУ арганізавалі і правялі новы навукова-практычны семiнар «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху”.

Праблемнае поле семінара склалі наступныя пытанні:

1.     Роля вучонага ў сучасным беларускім грамадстве: праблемы метадалогіі і методыкі навуковых даследаванняў.

2.     Роля выкладчыка ў вучэбным працэсе: навуковае і метадычнае забеспячэнне заняткаў, вучэбныя планы, праграмы, рэальныя магчымасці, ЦТ і яго наступствы.

3.     Тэмы, праблемы, матэрыялы, праз якія мы прайшлі ці сумніўна патлумачылі.

У рабоце пленарнага пасяджэння і круглага стала ўзялі ўдзел магістранты, выкладчыкі і навуковыя работнікі з 5-ці ВНУ рэспублікі (БДУ ў складзе філалагічнага і гуманітарнага факультэтаў; БДПУ імя М. Танка ў складзе факультэта беларускай і рускай філалогіі і міжуніверсітэцкай кафедры тэорыі і гісторыі культуры; БДУКіМ у складзе факультэта традыцыйнай народнай культуры і сучаснага мастацтва; БДАМ у складзе факультэта музычнага мастацтва; ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе філалагічнага факультэта), 1 навуковай уствновы (ДНУ “Цэнтр даследавання беларускай мовы, літаратуры НАН Беларусі”) і 1 установы сярэдняй адукацыі (Мінскі абласны ліцэй).

Напрыканцы ўдзельнікі семінара выпрацавалі наступныя заключныя палажэнні-вынікі:

1)    стварыць каардынацыйны цэнтр у асяроддзі даследчыкаў фальклору, міфалогіі, этналогіі, культуры, які б вырашаў складаныя тэарэтычныя пытанні;

2)    пашырыць абмен вопытам паміж ВНУ і ўстановамі першай і другой стпеняў адукацыі ў пытаннях вывучэння фальклору, міфалогіі, этналогіі, культуры;

3)    даваць у друк рэцэнзіі на вучэбныя выданні і навуковыя артыкулы, каб яны (рэцэнзіі) маглі лічыцца навуковымі публікацыямі, што будзе спрыяць павышэнню навуковага ўзроўню як рэцэнзуемых работ, так і саміх рэцэнзій.

Матэрыялы новага семінара будуць надрукаваны ў 11 выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні”.

Інфармацыйныя лісты аб арганізацыі семінараў, праграмы і справаздачы па іх правядзенні размяшчаліся на сайце філалагічнага факультэта.

 

Марозава Т.А., загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ, к.ф.н., дацэнт

 

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.