Памылка
  • У наладах плагіна reCAPTCHA не паказаны публічны ключ. Звяжыцеся з адміністратарам сайта.

Палукошка В.І.

Кантакт

Выява кантакту

малодшы навуковы супрацоўнік

Адрас:
г. Мінск, вул. К. Маркса 31 220030 Беларусь

Тэлефон: (8017)380-57-46

Форма зваротнай сувязі

Адправіць паведамленне. Усе палі, адзначаныя зорачкай, з'яўляюцца абавязковымі.

Дадатковая інфармацыя

Дадатковая інфармацыя:

Палукошка Вольга Іванаўна

Магістр філалагічных навук (2007), аспірант кафедры тэорыі літаратуры (з 2007), малодшы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ (з 2007).

******************************************************************

Нарадзілася ў 1984 г. у г. Мінску. У 2001 г. з залатым медалём скончыла Фядорскую сярэднюю школу Столінскага раёна, у 2006 г.  з адзнакай – філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці “беларуская філалогія”. Абараніла дыпломную работу па тэме “Беларускія сямейна-бытавыя песні ў гендэрным аспекце”. Падчас вучобы ў БДУ ў складзе навуковых калектываў двойчы з’яўлялася пераможцай конкурсу грантаў сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў Белдзяржуніверсітэта.

У 2007 г. скончыла магістратуру пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ па спецыяльнасці “літаратуразнаўства” і паспяхова абараніла магістарскую дысертацыю на тэму “Гендэрны кампанент мастацкага стылю беларускіх сямейна-бытавых песень”. З 2007 г. – аспірант кафедры тэорыі літаратуры і малодшы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры. Рэгулярна прымае ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях, мае 11 навуковых публікацый.

Галіны навуковых інтарэсаў: фалькларыстыка, літаратуразнаўства.

Публікацыі:

1. Фальклорны рэпертуар Марыны Гунько. / В. Палукошка // На хвалях філалогіі. Даследаванні па тэорыі літаратуры і славянскай фалькларыстыцы: зб. арт. / пад рэд. Р. М. Кавалёвай. – Мінск: Бэстпрынт, 2002. – С. 115–119.

2. Сацыяльна-псіхалагічныя асновы вобраза свекрыві-маці ў беларускіх сямейна-бытавых песнях. / В. Палукошка // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2004. – С. 233–242.

3. Сфера архетыпічнага ў рамане В. Гюго «Сабор Парыжскай Божай Маці». / В. Палукошка // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: зб. навук. прац. Вып. 3. – Мінск: РІВШ, 2004. – С. 126–130.

4. Псіхалінгвістычны аспект беларускіх сямейна-бытавых песень. / В. Палукошка // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 2 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2005. – С. 127–135.

5. Гендэрны кампанент стылю сямейна-бытавых песень. / В. Палукошка // Фальклор і сучасная культура: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., 27–28 крас. 2006 г., г. Мінск / рэдкал.: Роўда І. С. [і інш.]. – Мінск: Паркус плюс, 2006. – С. 175–180.

6. Гендэрны партрэт фальклорнага аўтара сямейна-бытавых песень. / В. Палукошка // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 3 / пад нав. рэд. Т. А. Марозавай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2006. – С. 244–249.

7. Рэшткі індаеўрапейскага жаночага культу на Палессі. / В. Палукошка // Фальклор і этнакультура Палесся ў індаеўрапейскім кантэксце: матэрыялы ІІІ Міжнар. навук. канф., 7–8 снеж. 2006 г., г. Мінск / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. акад. навук Беларусі, Бел. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. – Мінск: 2007. – С. 73–76.

8. Матыфема насілля ў беларускіх сямейна-бытавых песнях / В. Палукошка // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 4. / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2007. – С. 162–167.

9. Аповесць Э. Скобелева “Хлапчукі купілі востраў” і традыцыі маладнякоўскай прыгодніцкай прозы / В. Палукошка // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння: Матэрыялы Міжнар. навук.-практ. Канф. (да 80-годдзя НАН Беларусі), Мінск, 28 мая 2008 года / Інстытут мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2008. – С. 377–381.

10. Рускамоўная літаратура Беларусі як аб’ект вывучэння / В. Палукошка // «Скарына і наш час»: IVМіжнар. навук. канф., 13–14 лістап. 2008 г., Гомель); у 2 ч. Ч. 2 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. – С. 228–230.

11. Стыль і гендэр: праблема суаднясення катэгорый / В. Палукошка // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: зб. навук. прац. Вып. 6. / пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск:Выдавецкі цэнтр БДУ, 2008. – С. 89 – 93.

12. Фальклор як сродак жанравай мадыфікацыі ў аповесцях Лідзіі Вакулоўскай / В. Палукошка // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 6 / пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай. – Мінск: Бестпрынт, 2009. – С. 206 – 210.

13. Тыпалогія стылю мужчынскіх і жаночых сямейна-бытавых песень / В. Палукошка // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, № 3 (54) Ч. 2. 2009. – С. 65 – 70

14.«Мирослав, князь Дреговичский» Эдуарда Скобелева: спецыфіка жанру // Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік – Асоба – Час”: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мазыр, 19–20 лістапада 2009 г. / УА МДПУ імя І.П. Шамякіна; рэдкал.: А.У. Сузько (адк. рэд.) [і інш.]. – Мазыр, 2009. – С. 133 – 134.

15.Рускамоўная літаратура Беларусі і літаратурны білінгвізм // Молодёжь в науке – 2009: прил. к журн. «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». В 5 ч. Ч. 2. Серия гуманитарных наук / редкол.: Коваленя (гл. ред.), В.В. Гниломёдов [и др.]. – Минск: Беларус. навука, 2010. – С. 364 – 368.

16.Стыль і гендэр: праблема суаднясення катэгорый у літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 8 / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск: Права і эканоміка, 2010. – С. 536–541.

17.Русскоязычная литература Беларуси: проблема определения и самоопределения // Актуальные вопросы филологии и методики преподавания иностранных языков: материалы второй международной научно-практической конференции: Электронная книга. – СПб., 2010.

18.Рэцэпцыя фальклорных жанраў у беларускай рускамоўнай раманістыцы другой паловы ХХ стагоддзя // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 8 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка; уклад.: Т. А. Марозава. – Мінск: Права і эканоміка, 2011. – С. 247–251.

19.Мадыфікацыі жанраў фальклорнай няказкавай прозы ў аповесцях Лідзіі Вакулоўскай // Вулей і пчолы. Вектары сучаснай фалькларыстычнай школы БДУ: зб. навук. арт. / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай; уклад. В. В. Прыемка; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск: Права і эканоміка, 2011. – С. 279–283.

20.Белорусская русскоязычная литература: этапы становления // Куляшоўскія чытанні: мат-лы Междунар.научн.-практ. конф. (27–28 апреля 2011 г.). – Могилёв: УО “МГУ им. А. А. Кулешова”, 2011. – С. 213–216.

21.Рускамоўная літаратура Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя / В.І. Палукошка // Весці НАН Беларусі: Серыя гуманітарных навук. – 2012. – № 2. – С. 107–112.

22.Максім Гарэцкі і беларуская рускамоўная літаратура // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Матэрыялы ХХІ Гарэцкіх чытанняў. Мінск: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, 2013. – С. 179–182.

23.Национальная история в прозе белорусских русскоязычных писателей второй половины ХХ века// Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірыла Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі: матэрыялы ХІ Міжнар. навук. канф., Мінск, 24–26 кастр. 2013 г. У 2 ч. Ч. 2 / пад рэд. Т.П.Казаковай. – Мінск: РІВШ, 2013. – С. 323–327.