Каратай В.К.

Кантакт

Выява кантакту

метадыст

Тэлефон: (8017)380-57-46

Дадатковая інфармацыя

Дадатковая інфармацыя:

Каратай Віктар Канстанцінавіч

навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ (2002–2005), метадыст вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры (з 2005)

***************************************************************

А як да цёплых сцяжынак

падступяцца росы

І пахаваюцца

Змоўклыя птушкі ў гаях,

Пойдзе

Насустрач змярканню халоднаму

Восень –

Можа, яшчэ не мая,

Хай бы яшчэ не мая...

 

Генадзь Бураўкін

 

Народжаны менавіта грыбной і дажджавой восенню 3 кастрычніка 1957 г. на Мядзельшчыне, я – заўсёдны палоннік Нарачанскага краю. У 1973 г. з залатым медалём скончыў Мядзельскую сярэднюю школу (дзе тое золата?), у 1978 г. як Ленінскі стыпендыят – філалагічны факультэт БДУ (дзе той Ленін?). З 1978 г. працваў у БДУ як выкладчык, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры XXст. і кафедры славістыкі, навуковы супрацоўнік, зараз як метадыст вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры. Як выпрабаванне і адначасна дарунак лёсу ўзгадваю сёння лекцыі на філалагічным факультэце, факультэце журналістыкі, і, з асаблівай цеплынёй, на факультэце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў – людзей, пераважна, ужо немаладых і вельмі вопытных. Іх прызнаннем, іх удзячнымі лістамі даражу асабліва. Спадзяюся, што сваю вытворчую педагагічную норму, свой працадзень я выканаў, адрабіў годна. Сведчанне гэтага – Грамата рэктара БДУ.

Сярод найлепшых успамінаў філфакаўскай маладосці і дня сённяшняга – заўзятыя, але заўсёды шчырыя дыскусіі з калегамі ў друку і на шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, сустрэчы з сябрамі і студэнтамі на Купалавым свяце ў Вязынцы, ля цяпельца, з гітарай, з паэзіяй. Думаю, што сярод маіх 153 публікацый найбольш цікавымі для людзей і мяне былі опусы навукова-публіцыстычнага зместу, дзе прысутнічала эмацыянальна-экспрэсіўная канатацыя.

Здавён “раскідваўся”, цікавіўся найрознымі праявамі мастацтва і іх творцамі, асабліва звязанымі з драматычным і музычным тэатрам. Менавіта вусныя і пісьмовыя выступы на тэмы мастацтвазнаўчыя, тэатральныя, літаратуразнаўчыя, фалькларыстычныя на канферэнцыях і фестывалях на Беларусі, у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Кракаве, Екацярынбургу, Адэсе etc., а таксама спарадычнае, ды шчырае, да слёз, узрушэнне студэнтаў на лекцыях і практычных занятках лічыць ледзь не найбольшым сваім творчым даробкам.

Пасля смерці жонкі больш не ўступаў у шлюб, сяброў (а гэтае слова значыць вельмі многа) не займеў, але ёсць асобы, сілавое поле якіх неадольнае. Першая сярод іх – прымадонна беларускага і еўрапейскага музычнага тэатра Наталля Гайда. Любіць таленавітых (ва ўсім) людзей – і па жыцці, і па творчасці, у тым ліку  калег па Саюзе тэатральных дзеячаў РБ, сябрам якога з’яўляюся.

Дзякаваць Богу, такія людзі, найперш у прафесіі, філалогіі, былі побач заўжды. Іх пералік надзвычай доўгі, згадаю толькі адно імя – майго бацькі, пазначанага Творцам філолага Канстанціна Арсеньевіча Каратая.

У сферу навуковых інтарэсаў уваходзіць даследаванне функцыянавання традыцыйных фальклорных жанраў на сучасным этапе, іх карэляцыі з літаратурнымі формамі, праблем этнакультуры, гісторыі культуры Беларусі, сучаснага музычнага і драматычнага тэатральнага мастацтва, сучаснай літаратуры.

Сябра Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Граматай Рэктара БДУ.

 

Асноўныя публікацыі:

1. Памяць: Душа мая шчыміць... / В. К. Каратай // Літаратура і мастацтва. 2002. 19 ліп.

2. Рэгіянальны этнакультурны субстрат у творах паэтаў Мядзельшчыны / В. К. Каратай // Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі: матэрыялы Першай міжнар. навук. этналінгвістыч. канф. // уклад. В. Ліцьвінка. – Мінск: БДУ, 2003. – С. 331–335.

3. Не забірайце музыку... / В. К. Каратай // Наша слова. – 2004. – 16 чэрв.

4. Традыцыйная народная культура Чарнобыльскага рэгіёна: Брагін плача і смяецца / В. К. Каратай // Краязнаўчая газета. – 2004. – №48.

5. Феномены інтэграцыі і дыферэнцыяцыі ў этнакультуры поўначы і поўдня Беларусі (Нарач–Ветка) / В. К. Каратай // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся: Матэрыялы IIМіжнар. навук. фальклорна-этналінгвістыч. канф. // уклад. В. Ліцьвінка. – Мінск: БДУ, 2005. – С. 283–286.

6. Фальклор Нарачанскага краю: Situtsuntautnonsint? (навукова-эсэістычныя нататкі) / В. К. Каратай // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт; вып. 3 / пад нав. рэд. Т. А. Марозавай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2006. – С. 219–223.

7. Лёс на выжарынах: Аўтар і герой у эмацыянальна-этычным космасе народнай культуры / В. К. Каратай // Творчая асоба І. Навуменкі і праблемы беларускай філалогіі і адукацыі: зб. нав. арт. / рэд. і уклад. А. І. Бельскі. – Мінск: БДУ, 2006. – С. 72–74.

8. Фальклор і этнакультура Нарачанскага краю як імпліцытная аснова паэзіі Максіма Танка / В. К. Каратай // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт.; вып. 4 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2007. – С. 229–233.

9. Семантычныя і фармальна-паэтычныя асаблівасці карэляцыі: паэзія Ніла Гілевіча – фальклор Лагойшчыны / В. К. Каратай // Фальклорная спадчына Р. Шырмы і Г. Цітовіча: вопыт збіральніцкай, навуковай і папулярызатарскай дзейнасці ў кантэксце праблем адраджэння традыцыйнай культуры вёскі: матэрыялы IVМіжнар. навук. канф. / БДУ; рэдкал. І. С. Роўда [і інш.]; уклад Т. А. Марозава. – Мінск: Паркус плюс, 2008. – С. 127–129.

10. Хрэсьбінны абрад як сінкрэтычны эмацыянальны комплекс у этнакультуры Нарачанскага краю / В. К. Каратай // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт.; вып. 5 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай. – Мінск: Бестпрынт, 2008. – С. 49–54.

11. Рэцэпцыя рускага жорсткага раманса ў беларускай народнай культуры / В. К. Каратай // Фальклор і сучасная культура: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф.; у 2 ч. Ч. 1. / рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2008. – С. 38–41.

12. Казус сінкрэтызму эмацыянальна-інтуітыўнага і дыскурсіўнага пры інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту // // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 6 / пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай. – Мінск: Бестпрынт, 2009. – С. 195–198  .

13. Пазаабрадавыяпесні: метад. указанні і іл. матэрыял да правядзення фальк. практыкі студэнтаў І курса філал. фак. / Т. А. Марозава, В. К. Каратай, Т. В. Лук’янава / склад.: В. К. Каратай [і інш.]; пад рэд. Т. А. Марозавай. – Мінск: БДУ, 2010. – 115 с.(выйшла ў свет у 2011 г.).

14. Жорсткі раманс \\ Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 9 / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай, Т. В. Лук’янавай; уклад. В. В. Прыемка; БДУ. – Мінск, Права і эканоміка, 2012. – С. 349—350.

15. Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні \\ Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 9 / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай, Т. В. Лук’янавай; уклад. В. В. Прыемка; БДУ. – Мінск, Права і эканоміка, 2012. – С. 350—351.