Кансультацыйны цэнтр па праблемах фальклору

запрашае да супрацоўніцтва!

Асноўныя мэты Цэнтра – распаўсюджанне ведаў пра народную культуру і папулярызацыя народнай творчасці. У кола даследаванняў навукоўцаў, якія супрацоўнічаюць з Цэнтрам, уваходзяць: 

  • гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіця фалькларыстыкі
  • параўнальная фалькларыстыка
  • міфафалькларыстыка
  • этнафалькларыстыка
  • соцыяфалькларыстыка
  • гендарная фалькларыстыка
  • псіхафалькларыстыка
  • інтэграцыйная фалькларыстыка
  • методыка выкладання фалькларыстыкі


Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і фалькларысты кафедры літаратуры філалагічнага факультэта БДУ праводзяць кансультацыі для навучэнцаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, магістрантаў і аспірантаў, настаўнікаў, журналістаў і пісьменнікаў па наступных пытаннях: 

  • нацыянальная адметнасць фальклору
  • тэорыя фальклору
  • гісторыя фальклору
  • фальклор і міфалогія
  • фальклор і літаратура
  • этнаграфічныя сувязі фальклору
  • спецыфіка фальклорных жанраў
  • фальклор і выяўленчае мастацтва
  • фальклор у сучасным свеце

і інш.

Навуковыя і метадычныя матэрыялы Цэнтра будуць змешчаныя на сайце ВНЛ беларускага фальклору – folkndl.bsu.by.

З пытаннямі, прапановамі і заяўкамі на атрыманне кансультацыі ад нашых спецыялістаў можна звяртацца на электронную пошту – Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.(з паметай «у Кансультацыйны цэнтр»).

Даведку можна атрымаць па тэлефоне (8017) 380-57-46