8 верасня 2014 года
На развітанне з Часнакамі мы яшчэ раз аглядаем яе ваколіцы. Ядвіга Адамаўна расказвае, што ўжо 20 год таму мясціны за вёскай, дзе некалі размяшчаўся панскі маёнтак, чамусьці перарыты меліяратарамі. Унікальная прыгажосць паркаў так і лугоў засталася ляжаць у высачэзных кучах, дзе дрэвы і кусты змешаны з зямлёй і камянямі. Усё парасло бур’яном. Можа, такім бур’яном зарастаюць і нашы душы?
Сёння вяртаемся ў горад.