5 жніўня

Нешта не вельмі добрае адбываецца з маімі роднымі. Сёння, калі я патэлефанавала сваёй цёці, то даведалася, што яна нечакана захварэла, амаль страціла голас. Але, на маё здзіўленне, пець ўсё ж такі будзе.

37. « А ці дома,святы вечар» 

Я бы хацела праспяваць калядную песню « А ці дома святы вечар» 

А ці дома, дома сам пан гаспадар?

Святы вечар добрым людзям!

А калі ён дома, хай выйдзе ва двор.

Святы вечар добрым людзям!

Хай выйдзе ва двор,ды зірне ў шчыры бор.

Святы вечар добрым людзям!

Што ў шэрым бару ды шуміць і гудзе?

Святы вечар добрым людзям!

Ды шуміць і гудзе- два раёчкі ляце.

Святы вечар добрым людзям!

Першы раёк – чаёкды нясе гаршок.

Святы вечар добрым людзям!

Другі раёк– чаёкды нясе мядок.

Святы вечар добрым людзям!

Вы тужыце ды сыноў жаніце.

Святы вечар добрым людзям!

Свечку шукайце  ды дачок аддавайце.

Святы вечар добрым людзям!

А ці дома, дома сам пан гаспадар?

Святы вечар добрым людзям!

А калі ён дома,хай выйдзе на двор.

Святы вечер добрым людзям!

 

Заўвага: каляндарна-абрадавая паэзія - калядная песня.

Песня з майго дзяцінства…колькі год я яе спявала на Каляды…вельмі шмат.

38. “А дзе б я не ехала…”

Хачу праспяваць яшчэ абрадавую песню накош таго, калі аддавалі замуж маладую дзяўчыну, і яна сваім бацькам у паследні , калі шла да мужа жыць, спявала і дзякавала сваіх бацькоў.

А дзе б я не ехала,

А дзе б я не йшла,

Я ж цябе,мама,не дзякавала.

Дзякую табе,мама,

Што будзіла вельмі рана,

Больш не будзіш,не будзеш.

Дзякую табе,мама,

Што будзіла вельмі рана,

Больш не будзіш,не будзеш.

А дзе б я не ехала,

А дзе б я не йшла,

Я ж цябе,татка,не дзякавала.

Дзякую табе,тата,

За тваю вясёлу хату,

Больш не будзе,не будзе.

Дзякую табе,тата,

За тваю вясёлу хату,

Больш не будзе,не будзе.

А дзе б я ні ехала,

А дзе б я не йшла,

Я ж вас,вароты,не дзякавала.

Дзякую вам,вароты,

Дзе хадзілахлопцаў рота,

Больш не будзе,не будзе.

Дзякую вам,вароты,

Дзе хадзіла хлопцаў рота,

Больш не будзе,не будзе.

А дзе б я не ехала,

А дзе б я не йшла,

Я ж вас,таполі,не дзякавала.

Дзякую вам,таполі,

Дзе гуляла я на волі,

Больш не буду,не буду.

Дзякую вам,таполі,

Дзе гуляла я на волі,

Больш не буду,не буду

Заўвага: сямейна-абрадавая лірыка – вясельная песня (перыяду ад’езду маладой з дому).

Пасля гэтай песні ў мяне слёзы на вочы навярнуліся. Вельмі сумная і жыццёвая песня. Зразумела, што калі-небудзь гэта песня будзе актуальна і для мяне. Як сумна, бо дзяцінства сышло. Яно ўжо далёка-далёка. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.