11 жніўня.               

 Дзень чатырнаццаты.

На апошні дзень практыкі я вырашыла далёка не хадзець, а паразмаўляць са сваёй роднай бабуляй, якая жыве разам з намі ў адной хаце. Так атрымалася, што мой тата адзіны сын у бабулі. Вось ён і не захацеў яе адну пакідаць. Таму мы і жывём у роднай вёсцы майго таты.

Мая бабуля, Бароўская Рэгіна Францаўна (1936 г.н., беларуска, скончыла 5 класаў,родам з в.Загорнікі,  Ашмянскага р-н, Гродзенскай вобл.,  у в.Навасяды з 1970 ), вельмі вясёлы чалавек. Нягледзячы на свой узрост (ёй 77 год) яна любіць пажартаваць, пасмяяцца, дай і добра выглядае. Ніхто ніколі не сказаў ёй, што яна выглядае вельмі старой. Ды і яшчэ мая бабуля  любіць прыгожа апранацца, асабліва, калі збіраецца ў госці. Памятаю, яна заўсёды збіралася даўжэй, чым мы з матуляй. Вось і сёння я сказала ёй апрануцца крышку лепей, бо буду здымаць на камеру.

Спачатку бабуля мне заспявала песню

135. “Что за ночь над городом стояла”.

Что за ночь над городом стояла,

Что-то мне грустило неспроста.

 И в раздумьи я облокотился

 У старого чугунного моста.

 Пары шли и проходили мимо

У идеально чистого пруда.

 Я грустил о девушке любимой,

     Что вчера так мной  принебрегла.

Волосы её, что кольца дыма.

Будешь ли ты помнить обо мне?

 При потери девушки любимой,

Будешь ты ли помнить обо мне?

Больше мне волос твоих не гладить,

Алых губ твоих не целовать.

Не сумели мы с тобой суладить,

 Так не сможем встретиться опять.

Милая, запомни эти фразы,

Чувствами не надо торговать.

Если уж нравится другая,

Сердце я заставлю помолчать.

Заўвага: сучасны фальклор – постфальклорная песня пра каханне.

 - Зараз яшчэ частушак паспяваю.

 136.Надоели мне вазоны,

То садить, то поливать.

Надоели ухажоры,

То любить,то забывать.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

137.Як одену юбку клёш,

Пускай улицу метёт.

 Называет милый дурай.

Пускай умною найдёт.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

138.Пойду замуж за цигана

Хоть ты мамочка убей.

 Шинель на плечи,фартух на пуза

Пойду зманавать людей.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 139.Не ходила, не пойду

На гору протяжную.

 Это, милый, не любовь,

 Если любишь каждую.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 140. З неба звёздачка упала

  На шашу и линию.

  Скоро милы перапиша 

 На сваю фамилию.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 141.На столе стаят вазоны,

 Сюды-туды гнуться.

 Мне не 48 лет -

Женихи найдутся.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 142.Забудь, миленький, забудь

 З нас которую-нибудь.

  Забудь, миленькай, меня.

Пускай забытой буду я.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

143.Здесь компания большая,

Ещё прибавляется.

 Моего милёнка нет  -

 Сердце разрывается.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 144.Хорошо того любить,

 Кто любовь мою таить.

 Мои тайные словечки

  Никому не говорит.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

  - Яшчэ ведаю вось такія пшымувісткі.

 “Пшымувісткамі” мая бабуля называе прымаўкі або прыказкі. Увогуле, як можна заўважыць з вышэй напісанага, вялікі  ўплыў на маўленне людзей майго краю аказала польская мова. Ашмянскі раён уваходзіў ў склад Заходняй Беларусі, якая, як вядома, некаторы час была пад уладай Польшчы. І, канешне, гэта не прайшло бясследна.

          145.Лепей з разумным страціць, як з дурнем знайсці.

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору – прыказка.

          146.Хто сее, хто барануе – Бог усіх параўнуе.   

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору – прыказка

     147.Чым далей у лес, тым болей дроў.

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору – прыказка.

 - А вось гэтак раней казаў мой тата, - кажа бабуля.

     148. Жэлі  хцэш быць уважаны, напшуд  уважай людзі.

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору – прыказка.

- Гэта тое самае, што мы цяпер кажам:

149. Адносся да людзей так, як хочыш, каб яны адносіліся да цябе.

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору – прыказка.

       150. Каб не піў бы і не еўбы – далёка стаяў бы.

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору –прыказка.

 - А вось яшчэ загадкі ўмею.

151.Пасеяў Бог гарох

 На сто сем дарог,

 Ніхто не адгадае:

 Ні цар, ні царыца, ні прыкрасная дзівіца. ( Звёзды на небе).

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору – загадка.

  152.Белае поле, чорнае семя,

Хто яго сее, той і разумее.( Кніга).

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору – загадка.

153.У куточку на пруточку стаіць наглая смерць.(Стрэльба).

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору – загадка.

      - Бабуля, а раскажы мне казку, ну тую, маю любімую. Памятаеш, ты мне заўсёды ноччу расказвала.

- Пра лісічку?- пытае бабуля.

-Ага.

-Ну добра, слухай.

 154. “Воўк і ліса”.

Жылі-былі на свеце дзед і баба. І мелі многа авечак.І ўсё гэта воўк прылятаў, і хапаў, і хапаў авечак і цягнуў ў лес. Забедаваў дзед, сеў на пянёк   і заплакаў. Тут ляціць ліса і кажа: “Чаго ты, дзед, плачыш?”. “Як мне не плакаць, усё авечкі воўк хапае”. “Дасі мне пару курэй, я звяду табез гэтага свету”. – кажа ліса. Дзед і згадзіўся. Ліса кажа: “Добра, я пайду на гару і буду выіграваць на трубе, а ты рабі тое, што я табе кажу”.

Прыляцеў воўк ізноў па авечку. А лісічка сядзіць на гары і выігрывае на трубе: “ Туру-туру, малады князь палюе”. А воўк спалохаўся, і кажа дзеду: “Дзед, схавай мяне пад воз”. “Добра, -кажа дзед,- лезь пад воз”.А лісічка зноў: “Туру-туру, малады князь палюе. Што ў цябе,пане, каля воза ляжыць?”. Дзед адказвае лісе: “ Бервяно, пане, бервяно”. А ліса зноў: “Каб бервяно было, то на возе было б”. Воўк трасецца ад страху і кажа: “Дзед, палажы мяне на воз”.  А ліса зноў: “Туру-туру, малады князь палюе.Што ў цябе, пане,  на возе ляжыць?”. Дзед кажа: “- Бервяно пане, бервяно”. Ліса кажа: “Каб бервяно было, то ўвязана было”. Воўк,трасучыся, кажа: “Дзед, увяжы мяне”. Дзед увязаў яго. Ізноў  ліса: “ Туру-туру, малады князь палюе.Што ў цябе, пане, на возе ляжыць?”. Дзед адказвае: “Бервяно, пане, бервяно”. А ліса яму: “ Каб бервяно было, то урублена было”. Воўк тут кажа: “Дзед, урубі сякеру, урубі”. Ну дзед як урубіў сякеру, дык  і забіў ваўка. Прыляцела ліса. Дзед  падзякаваў ёй і даў пяць курэй. З таго часу дзед і баба не зналі бяды.

    Заўвага: казкавая проза – анімалістычная казка.

Памятаю, як у дзяцінстве мне асабліва падабалася лісічка. Бабуля казала, што гэту казку ёй раней расказваў яе тата. Я таксама яе буду расказваць сваім дзецям, канешне, крышку ў змененным варыянце. Вось такая атрымоўваецца казка пакаленняў.

Тут у нас зайшла размова, што ў гэтым годзе ў Ашмянах будуць праводзіцца абласныя дажынкі. Бабуля мая кажа:

-  Я магу ряссказаць таго-сяго пра Дажынкі. Ну вось напрыклад, на канец жніва, на Дажынкі спявалі так для ўшанавання пана, ці то брыгадзіра:

155. Дзісяй у нас война была.

По полю ходзілі,

 По клоску собіралі.

До жменкі збіралі,

А потэм вянэчкі вілі.

Вянэчкі вілі,

 І на глувко ложылі.

Пане господару,

     Проша  пшыенць,

Бо мне ценшко тшымаць.

          Проша даць нам, панэчка,

          Мёду, альбо цукірэчэк,

          І бутэлька вудка.

Заўвага: каляндарна-абрадавая паэзія – жніўная дажынкавая песня.

Заўвага выканаўцы: надзівалі на галаву сабе і трымалі гэты вяночак. Вяночак быў з каласоў. А тады пан яго браў сабе. І пана пасля ўгашчалі цукеркамі,або бутэльку водкі ставілі.

156.На канец жніва вазілі снапы ў гумно.Тады бралі з кута “гаспадара” (першы сноп) і лажылі ўсамы ніз, ну і кідалі тады снапы на яго.

Заўвага: каляндарна-святочная проза – жніўная проза (Дажынкі).

157. “Пажалі жыта, пажнём і авёс…”.

Пажалі жыта, пажнём і авёс.

Падзякваць Богу, што нам усё прынёс.

Заўвага: каляндарна-абрадавая паэзія – жніўная дажынкавая песня.

Сённяшні дзень дапамог мне ўспомніць тое, што я забылася, даведацца пра тое, чаго я не ведала. А яшчэ дапамог зразумець, што трэба берагчы сваіх бабуль і дзядуль не толькі таму, што яны нашыя родныя, а яшчэ і таму, што яны з’яўляюцца сведкамі той гістарычнай эпохі, якая ўжо адышла ўнябыт, і пра якую мы можам даведацца толькі ад іх.

       Вось так і прайшоў апошні дзень маёй практыкі.Так, час хутка бяжыць. Але мы не павінны звяртаць на гэты ўвагі, а трэба проста жыць. Жыць кожным днём.

Ну што ж, час падводзіць вынікі. Адно я зразумела дакладна: наш народ вельмі багаты. Багаты  ён не золатам, не срэбрам, не каштоўным каменнем, а багаты душой. А душа ў нас вялікая. Яна змяшчае ў сабе наш побыт, традыцыі, культуру, веру, надзею і любоў.

  Я – беларуска, і ганаруся гэтым. Люблю сваю Радзіму, сваю мову, свой край і людзей, якія тут жывуць. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.