Дзень сёмы ( 24 жніўня)

Зірнуўшыўвакно я зразумела, што насоўваецца навальніца. Было вельмі душна. Прырода як быццам штосьці прадчувала…Ірвануў вецер і са свістам панёсся па полі. Неба, зліваючыся з зямлёй, навісала зверху непакорлівым цяжарам.  З неба чуўсянейкі шум. Гром пачынаўсяпаступова, якбынеахвотна. Навальніцанабліжалася. Небазчорнагасталацёмна-багравым.Бліскануламаланкадоўгімросчыркам. Знебывалайсілайгрукатабрынуўсяіадразужахапіўусёнеба, раздяляючыягоначасткі. Амальадразужназямлюзваліўсядождж. Навальніцасталапаступоваадыходзіць. Маланкабліснулаяшчэраз. Небараптамзноўпацямнела. Зягосыпануў моцныдождж…

У такое надвор’е  хацелася толькі спаць ды піць гарбату.  Але ўвечары я ўсё ж вырашыла пайсці да Піліпавай Веры Іванаўны ( 1942,сяр, бел, в.Глінішчы,Брэсцская вобл.,Баранавіцкі раён).  Вера Іванаўна калісьці вельмі добра спявала, таму я спадзявалася, што яна зможа падзяліцца сваімі песнямі. Мне вельмі пашанцавал, бо не трэба было ехаць да Веры Іванаўны, яна прыехала да свайго брата ў суседнюю вёску, куды даехаць мне было значна прасцей.

Веру Іванаўну не трэба было схіляць да спяванне. Яна з задавальненнем пачала пець.

52)  1) A tu będzie łączka,

A tu będzie łączka,

 Ja przez nią będę chodzić

I ze sobą szablę nosić.

Ref. O ssak! O hej!

 O ssak! O hej-hej!

2)       A tu będzie lasek,

          A tu będzie lasek,

          Ja pójdę do niego po grzyby

          I napotam żydy.

Ref.   O hej! O ssak!

          O hej! O ssak-hej!

Заўвага : Пазаабрадавая лірыка (бытавая песня, элегічная)

Пасля гэтай цудоўнай песні на польскай мове я пачула, як Вера Іванаўна пачала пець вельмі занёмую мне песню. Гэта быў гімн Польшчы. Але трохі не такі, які мы ведаем.

53) Jeszcze Polska nie zginęła

I zginąć nie musi.

        Jeśli Polska będzie żywa

        Będę ja szczęśliwa.

Ref. Marsz , marsz Dąbrowski

        Z ziemi naszej do Polskiej.

        Za twoim przywodem

        Złączę się z narodem.

Заўвага : Пазаабрадавая лірыка ( бытавая песня,элегічная)

Вера Іванаўна спявала прыгожа не толькі па-польску, але і па-беларуску.

54) Ой, у полі бяроза!

      Ой, а ў полі кудрава!

      А хто яе мінае –

      Бярозу ламае.

      Век таму не жыць,

      Хто жонкі не мае.

      А таму хужэ,

      Хто тры-чатыры кахае!

Заўвага: Пазаабрадавая лірыка (любоўная песня)

55) Маруся, Маруся!

      Кепска жыць мне з табою.

      Маюся надзеяй.

      І вось думаю браці,

      Але , можа, не пазволіць нам родная маці.

      А я мацеру перапрашу,

      Прывязу Марусю і як чырвону розу прывяжу.

      Прывяжу Марусю ў куточку,

      Ой, прыйдзі ж, мама!

     Падзівіся ж на родную дочку!

Заўвага: Пазаабрадавая лірыка (любоўная песня)

56) Зачэм я тебя палюбіла?

       І душу тебе аддала?

На свеце я ўсё пазабыла.

І шчасця з табой не нашла.

     Нашла я ліш шчасце з табою,

     Магілу, з заросшай травой.

     Сарваў как із розы цвяточак

     І бросіў, стаптаўшы нагой.

    Зачэм, мілы, топчаш нагамі?

    Нявідную душу маю

    Да будзь жа ты проклят славамі

    Зладзей, за ізмену тваю!

Заўвага: Пазаабрадавая лірыка (любоўная песня,)

57) Бывайце здаровы, жывіце багата!

      А мы ўяжджаем да дому, да хаты!

      У зялёнай дуброве начаваць мы будзем,

      Но вашае ласкі вавек не забудзем!

Заўвага: Пазаабрадавая лірыка (прыпеўка, сацыяльная)

58) Ты цярпеў, беларус,

Многа гора, бяды.

Ты пры польскіх панах

Ведаў большай бяды.

Ты ў лапцях хадзіў, у парваных штанах…

      І ўвогуле меў поў часа на абед

Пры савецкіх уласцях асіяў табе свет

Дзелегатам ідзеш у Вярхоўны Савет.

Заўвага : Пазаабрадавая лірыка ( бытавая песня,сямейная)

Пасля гэтага верша я зразумела, што Веры Іванаўне трэба ісці да брата,бо яны за тры хвіліны чатыры разы паглядзела на гадзіннік. Таму мы развіталіся і я пайшла да дому. Фальклорная практыка ў вёсцы была скончана, бо заўтра павінны прыехаць бацькі і забраць мяне да хаты ў Баранавічы, але практыка на гэтым не скончылася. Я вырашыла, што было б цікава дадаць у дзённік чагосьці незвычайнага. Напрыклад, я пастанавіла пазбіраць фальклор у малодшага браціка. Петруненка Ілья Андрэевіч (2004,адсутн,бел, г.Мінск, вул.Слабадская 151 кв.70). Але гэтым я хацела заняцца праз дзень-два, бо я патрабавала трохі адпачынку ад аповедаў, гісторый. Хацелася спаткацца з сябрамі, пайсці на вячэрні шпацыр з сяброўкай. Таму практыка прыпынілася на два дні… 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.