Дзень пяты ( 22 жніўня )

Сёння да мяне павінны былі прыехаць бацькі і сястра. Мінуў амаль тыдзень, але я не толькі  не стамілася, а нават да дому ехаць яшчэ не збірался.  Па прыездзе бацькоў я вырашыла, што павінна папытаць трохі свайго бацьку. Вашчылка Сяргей Іванавіч (1969, бел,выш, г.Баранавічы Брэсцская вобл, Баранавіцкі раён) Тата ўсё сваё дзяцінства кожнае лета жыў у бабулі ў вёсцы.

31) - Папка, слухай, вось у нас над хатай гняздо буслоў… А можа ты ведаеш, чаму яго нельга разбураць?

- На каком языке нужно отвечать?

- Ой…папочка, а что, у меня есть выбор? Я только несколько раз слышала, как ты на белорусском говорил. Если можешь, то ответь на роднай мове.

- Ладно, слухай. Ты мяне недаацэньвала, дачушка.

- Слухаю!

- Ну… прыкмета такая ёсць. Канешне, бурыць тое, што сатварыла прырода нельга…во…Але ёсць яшчэ адна прычына. Гавораць, калі гняздо буслоў разбурыць, то тады буслы раззлуюцца і прынясуць у дзюбе гарачую галавешку і скінуць прама на гэты дом, адкуль быў гэты чалавек. Вось. Тым самым яны і адпомсцяць.

Заўвага: Міфалагічная проза ( міфалагіз.з’явы прыроды)

32) – А хочаш яшчэ раскажу. Каля дома маей бабушкі Алесі , а тваёй прабабушкі, стаяў дом. Ну… і…. сколькі я сябе помню, там заўсёды ніхто не жыў. Калісьці ў гэтым доме муж забіў жонку. Ну…і як бы на гэтым месце смерць жыве. Ну…як-та так… Я помню, як маладая муж і жонка, толькі вяселле згулялі. Ну так гэты дом ім бацькі падарылі. Так там праз месяц пажар быў. Хата амаль уся пагарэла. Во. Потым самі бацькі жылі ў гэтай хаце. І памёрла жонка. Ну… нешчаслівы дом.

Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)

33) – О! А я ведаю пра дом яшчэ адну гісторыю. Слухай. Калі мы толькі з тваёй мамкай пажанілісь, яна яшчэ ў акадэміі давучывалася, а я там на расрыдзяленні  быў . Ну, гэта я думаю ты ведаешь. Дык вось… нам , як маладой сям’е прапанавалі дом купіць за пол цаны ў Глыбокам , пад Віцебскам. Цана была на той момань вельмі малая. Але мы вырашылі не пакупаць дом, бо яшчэ было не вядома, дзе Танька ( мама)  будзе на распрыдзяленні. Потым я быў у гэтым горадзе праездам і вырашыў заехаць да суседа гэтага дома, бо ён быў маім знаёмым. І вось што ён мне расказаў. многа золата. Яна калі памёрла, усе хто жыў у гэтым доме шукалі золата. Але зямля і дом нешчаслівыя былі. Усе сем’і хто там жыў развадзіліся. Гаварылі, што віной гэтаму золата было… Ну … Апошнім у гэтым доме жыў прыдседацель каўгаса з жонкай . Разам яны жылі больш за сорак гадоў. Ён золата не пытаўся знайсці, але ўсё-роўна з жонкай яны разышліся праз год. Вось , добра , што мы гэты дом не купілі. Я, канешне, не вельмі веру ў гэтую сказачку, але чым чорт не шуціць, праўда?

Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)

Мне вельмі хацелася, каб татка яшчэ расказаў штосьці цікавае, але я разумела, што ў яго і без мяне шмат працы.  Але бацька падкінуў мне вельмі добрую ідэю. Можна было схадзіць у суседнюю вёску Валахва, адкуль была бабуля Жэня. Але гэта я вырашыла зрабіць заўтра.  

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.