2 жніўня

 

У гэты дзень я вырашыла наведаць родную сястру свайго дзядулі – Козел Марыю Пятроўну (1927 г.н., беларуска, 7 класаў, мясцовая). Перад гэтай падзеяй я дамовілася па тэлефоне аб сустрэчы з Марыяй Пятроўнай. Дзеля таго, каб яна прыкладна арыентавалася ў тым, што ад яе патрабуецца, я зрабіла спробу растлумачыць мэту наступнага дня. Як я здагадваюся, бабуля не зусім зразумела, што мне патрэбна. Але, вырашыўшы, мабыць, што прамы кантакт дапаможа ўсталяваць усё на свае месцы, у сустрэчы мне не адмовіла. Такім чынам, 2 жніўня я ажыццявіла спробу нумар тры сабраць фальклор. Нягледзячы на тое, што Марыя Пятроўна па сваёй сутнасці аматар расказваць розныя гісторыі пра жыццё іншых людзей, у гэты дзень яна была вельмі ж негаваркой. Разгаварыць маю новую патэнцыяльную інфармантку мне так і не пашанцавала. Вынікам нашай невялікай гутаркі сталі наступныя дзве фальклорныя адзінкі, прысвечаныя тэме вайны. Калі пачалася гэтая страшэнная пара, Марыі Пятроўне было чатырнаццаць гадоў. Вось што яна ўспамінае.

 

22. Была война…

 

Была война, так кто ж там знал. Она ж началась внезапно. Немцы проходили у нас там. Выгнали з домов. Ночевали за рекой. А утром приходили уже сюда. А немцы ночевали в хате у нас. У нас во дворе стояла машина красный крест. Там были раненые. Военные все и начальство уже уехали за границу. Они там живут или там жили.

 

Нас выслали на железну дорогу. Работала на угольном складе. Было тяжело. Уголь сгружали с вагонов. Работа ж тяжёлая, конечно. А раз сказали – надо сделать.

 

Заўвага: няказкавая проза – мемуары.

 

Прызнацца шчыра, канешне, я разлічвала на лепшы вынік нашай з Марыяй Пятроўнай сустрэчы. Што ж, адна адзінка таксама не зашкодзіць. Дзякуй сённяшняму інфарманту і за гэта. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.