15 августа
Снова ходили к Валентине Иосифовне. Она рассказала нам пару легенд.
7. “Легенда пра касцёл на гары”
Ёсць такая гара, як талерка. Як у Дубровы ідзеш, дык яна па левай руцэ. Доўгую гару мінеш, а тады ўжо падхадзя бліжэй да кладбішча, на лева - там такая была гара. Кажуць, што касцёл там стаяў. І кругом так, як атпалірованыя краі былі. Дык там з трох бакоў вот такі адкос, а там ужо далей… І вот легенда такая існавала, што там стаяў касцёл, і адна жанчына несла дзіця ўводзіцца. Уводзіны – гэта на саракавы дзень трэба было дзіця несці ў касцёл, ці ў царкву далучаць да гэтай веры. Вот яна ішла пад гэту гару, несла гэтае дзіця, і надта змарылася, надта ей цяжка было, не магла падняцца. Дык яна гаворыць: “Вот каб ён ўтануў, гэты касцёл”. Дык гэты касцёл узяў ды ўтануў. Гаврылі, нават там дзюрачка ёсць: як вуха прыложыш, дык званы чуваць. Можа там у які дзень звоніць…
З а ў в а г і: жанр – тапанімічная легенда.
8. “Легенда пра Дзевіч’ю гару”
Адну дзевачку любілі два хлопцы. І вот яна сама не магла рашыцца, за каторага выходзіць. І тады ўжо прыдумала такое, што наклала ім ў подал каменняў, сказала, каб наклалі, а кашулі ж насілі да калена, доўгія. Дык ў гэты подал каменняў знаеце, сколька ўлезла! А сама стала на гарэ і тады сказала, хто першы да яе дабяжыць, за таго яна выйдзе замуж. І гэтыя хлопцы ўжо так беглі, што абодва памёрлі. І тады ўжо людзі так вазмуціліся, зненавідзелі яе, ды яе забілі і пахавалі.
З а ў в а г і: жанр – тапанімічная легенда.