30 ліпеня. Дзень 11.

 

Я збіраю рэчы, хаджу па дому туды-сюды, бабуля ходзіць побач, хвалюецца, я разумею яе, што ёй не хочацца заставацца адной, сумна будзе, але нічога не зробішь, я ж яшчэ прыеду, пабуду з ёй. Мы пайшлі на прыпынак, мяне павінна была забраць знаёмая дзяўчынка з татам, мы чакаем, шмат часу ўжо прайшло, вунь, бачым едзе машына, павесялеўшыя стаім, але гэта не наша, чакаем, зноў едзе яшчэ адна, але і яна не наша. Праходзіць дзесяць хвілін, едзе трэцяя машына, і тут мая бабуля кажа : “ За трэцім разам, за Боскім прыказам”(102. выслоўе). І сапраўды , гэта быў мой транспарт, мы развіталіся з бабулькай, як толькі я села ў машыну, загудзеў матор і мы паехалі. Я  ўзяла тэлефон і запісала бабуліну прымаўку.

 

 

Вось і скончылася мая практыка. Як я сябе адчуваю? Вельмі  добра, спачатку было  няведанне, як яно пойдзе, змагу я сабраць ці не, а тут справа пайшла, ды яшчэ як! Ад кожнага дня ўсё больш я лятала ад шчасця, ад гонару за людзей, за мястэчка. Якія таленавітыя  людзі знаходзяцца побач со мною, я ў захапленні! Бабулі з радасцю і ахвотаю  мне дапамагалі,  прымалі актыўны  удзел, хто чым мог, дапамагаў. Ад гэтай працы не толькі мне станавілася  прыемна, але і людзям. Гэтыя мілыя бабулечкі, ахоўніцы скарбаў сваіх мясцін. Кожнае іх слова было для мяне залатой капеечкай, якія я старанна збірала на працягу гэтых цудоўных дзён. Вялікі дзякуй  усім  за працу, якая дапамагла мне больш падрабязна пазнаць маё любімае месца адпачынку, вёсачку любімай бабулькі, Чубрык Ніны Савельяўны! 

Каляндар фальклорнай практыкі

November 2017
M T W T F S S
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30