25 ліпеня. Дзень 7.

 

Вечар, я збіраюся на дыскатэку ў клуб, на ўсялякі выпадак бяру з сабою тэлефон. А можа хто нешта мне выканае?

 

Танцы былі цудоўнымі, пабачыла шмат сябровак і сяброў, а з некаторымі дамовілася, каб падвялі да хаты, бо ісці мне амаль што праз усю вёску, а там яшчэ можа напаткаць вялікі сабака. Калі мы ішлі, я вырашыла запытацца ў хлопцаў, каб яны мне нешта прадэманстравалі, а то ўсё бабулі ды бабулі, не, гэта добра , што яны ёсць, але цікава паслухаць і цяперашняе пакаленне, што яно ведае ці памятае з дзяцінства, мне было цікава, можа я таксама ведала ў дзяцінстве гэтыя творы. Заставалася некалькі крокаў, каб дайсці да дому, узяць сшытак, ручку і пачаць пісаць, бо на жаль, у майго тэлефона сеў акамулятар. Мы прыйшлі, я ўключыла святло на ганку, узяла рэчы. Адзін хлопчык засаромеўся, а другі не. Падумаў Віця  і пачаў гаварыць, я толькі паспявала запісваць.

 

Не глядзіце на дзяўчат,

 

Што ў дзяўчат за брошкі.

 

А вазьміце, паглядзіце:

 

Ці памылі ножкі.

 

( 82. прыпеўка)

 

 Падгарэлі боб і каша,

 

Соль насыпана у кампот.

 

Как прыдёт с работы мама,

 

Будзетмногаей хлапот.

 

( 83. прыпеўка)

 

Как-та  раз  в  лесу,

 

Я паймаўстреказу.

 

Зеленую, ванючую

 

Пайду еёзамучаю.

 

( 84. прыпеўка)

 

- О, маўчанкі ўспомніў:

 

Ехалі татары – кошку пацяралі.

 

Кошка здохла, хвост аблез, хто прамолвіт, тот і з’ест!( 85. маўчанка)

 

•А, ведаю, сказала я.- Мы таксама з сябрамі ў такую маўчанку гулялі.

•Вось яшчэ:

Хто жэвал трусы баксёра, адзавісь! ( 86. маўчанка)

 

Хто скажа слова ілі гук, той бярэменны павук! ( 87. маўчанка)

 

А потым я пачула тост:

 

Была ў цара дочка і он сказал :” Хто рассечёт на дочкиной груді яблоко і не царапнет ей грудь, за таво аддам её замуж”. Падашол первый, рассёк  яблако і параніл грудь. Ему атрубілі галаву. Падашол другой, рассёк ей яблако і параніл грудь. Ему атрубілі галаву. Падашол трэці, рассёк яблако і не параніл грудь, но сказал: “Пускай і мне атрубят галаву!”

 

Так вып’ем же за такіх друзей, как третій!( 88. тост)

 

Мне стала  вельмі смешна, вунь якая мужская салідарнасць! Мы развіталіся, бо вочкі ўжо сплюшчваліся, было вельмі позна, мы развіталіся і я пайшла адпачываць.

 

 

26 ліпеня. Дзень 8.

 

Сёння мы з бабуляй дамовіліся, што запісваць буду яе і толькі яе!

 

Раніцаю яна паехала да сястры, якая жыве праз некалькі вёсак, а пасля абеда мы пачалі працаваць: у бабулі запрацавалі голас і памяць, а ў мяне асадка і галава. Пачалі мы з прыпевак:

 

 Не садзіся на калені,

 

Не мніюбку  в  складачку.

 

Я з табойгуляць не буду,

 

Не заставіш  сілаю.

 

( 89. прыпеўка)

 

Гарманіста  палюбіць,

 

Трэба хороша хадзіць.

 

А задрыпаную такую

 

Не палюбіць нікакую.

 

( 90. прыпеўка)

 

Капернік век свой пратрудзіўся,

 

Каб даказаць зямліврашчэнне.

 

Дурак, зачэм ён не напіўся ?

Тагдабы не было самненья.

 

( 91. прыпеўка)

 

Ад бутылківіна

 

Не баліць галава,

 

А баліць у таго,

Хто не п‘ет  нічево.

 

( 92. прыпеўка)

 

Скоро–скоро сем нядзель,

Адзенуць шэрую шанэль,

 

Шапачку ваенную,

 

И аставяць мяне бедную.

 

( 93. прыпеўка)

 

Сколькозорачак на небе,

 

Сколько  хлопцаўна зямлі.

 

Усіх  любиць я не змагла,

 

Аднаго Валодзю я  знайшла.

 

( 94. прыпеўка)

 

Сколько в небе  звёзд –

 

Цяжка палічыць.

 

Толькі  ліш   адна

 

Найярчэй гарыць.

 

( 95. прыпеўка)

 

 

Расказала празаічны вершык:

 

Ой, сеяла Ульянушка лянок, прыгаварывала:

 

Ты  расці, лянок, залацісты, валакністы.

 

Палола, рвала, сушыла, церла, трапала,

 

На шчотку драла, прала

 

Іна кроснах палатно ткала.

 

Шыла сарочку  і  адзявала.

 

Ох, удайся лянок, залацісты, валакністы.

 

Для ўсіх прыгадзіўся.

 

 ( 96. ільняная песня)

 

А потым як заспявала... Шмат напела, пра ўсё, што кранала душу і пра мужа свайго, Валодзьку.

 

 

Канцы грэбляў шумных

 

Канцы грэбляў, шумяць вербы,

 

Што я пасадзіла.

 

Німа майго міленькага,

 

З кім я гаварыла.

 

Німа майго міленькага,

 

З кім я гаварыла.

 

Німа яго і ні будзе

 

Паехаў у Адэсу.

 

Расці-расці, дзяўчыначка,

 

Да будучага лета.

 

Расці-расці, дзяўчыначка,

 

Да будучага лета.

 

( 97. песня пра каханне)

 

 

А потым яшчэ праспявала:

 

Ехаў дзед на базар

 

З ім на возе баба,

 

А та баба сем пудоў

 

Сама меней важыць.

 

Як даехалі да рэчкі,

 

Дзед скунуў кіём у рэчку.

 

Як тут баба ўздрыгне,

 

Дзед то кіем падпіхне.

 

Бабулька не жалься,

 

Крышку пакупайся.

 

(98. жартоўная песня)

 

 

Бывайце здаровы, жывіце багата,

 

А мы ўжо паедзем да дому, да хаты.

 

В дуброве шырокай мы начаваць будзем

 

І вашыя ласкі вавек не забудзем.

 

Бывайце здаровы, жывіце багата,

 

А мы вам жэлаем прыбытку ў хаце.

 

Ні мала, ні многа, што год па дзіцяці,

 

Можна  па двое, як  пашанцуе.

 

( 99. сямейная песня, спявалася госцьмі на пасашок)  

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.