19 ліпеня. Дзень 3.

 

Прачнуліся, на дварэ сонейка свеціць, на календары нядзеля ўсталявалася, а гэта значыць, што адпачынак у нядзелю ніхто не адмяняў. На вёсках людзі стараюцца прытрымлівацца закона Боскага, які тварыў шэсць дзён, а на сёмы адпачываў. Да наступнай справы нас падвяло сонейка, як я ўжо пісала: раніца пачалася з яго, мы падумалі, што нездарма яно нас абудзіла ад соннага царства. Трэба ехаць да вадзічкі, празрыстай, пералівістай ад промняў сонейка. І сабраліся паехаць на Свіцязь – гэта гонар усіх людзей, якія жывуць побач гэтага цудоўнага возера.

 

Калі прыехалі, то аж дух заняло, такім паветрам павеяла, птушачкі спявалі адна лепей другой, праз дрэвы былі відаць маленькія “кавалачкі” возера, а з кожным крокам яны ўсё павялічваліся і ператвараліся ў каляровую гладзь.

 

Вадзічка была цёпленькая, нават маленькія рыбкі, як залатыя агенчыкі, стараліся плыць са мною побач і не баяліся. Накупаўшыся,  мы з матуляю вырашыла прайсціся ўздоўж берага, бо вельмі ён нас прывабіў сваёй прыгажосцю.

 

Вось іду я і бачу, як сустракаюць мяне дрэвы, яны такія розныя, кожнае стаіць па-свойму, з рознымі лісточкамі, выгінамі, усе такія непаўторныя, як дзяўчаты на Беларусі: светлыя і дзівосныя. Гэта была такая асалода, я адчула яднанне з прыродай, як у чарадзейнай казцы. Пахадзіўшы, у мяне ўзнікла пытанне: адкуль пайшла назва гэтага возера Свіцязь. Такі цуд не можа ўзнікнуць проста, для гэтага патрэбна дзівоснае з’яўленне. На жаль, блізка, каля возера няма вёсак, дзе можна было б спытаць пра яго ўзнікненне. У мяне застаецца толькі адна надзея на родную вёску, бо пра возера ведаюць усе, і немагчыма, каб ніхто пра яго нічога ніхто не распавёў, таму у думках я ужо разважала: да каго мне звярнуцца з прозьбаю паведаць  таямніцы Свіцязя.

 

Прыехаўшы дадому, я запытала ў бабулі, яна не ўспомніла нічога, але падказала да каго можна звярнуцца, я і патэлефанавала да сваёй сяброўкі, на маё шчасце, яна ведала легенду, і мы дамовіліся з ёй аб сустрэчы.

 

Каб на доўга не адкладваць наша спатканне, яно было запланавана на аўторак.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.