17 ліпеня 2009г. Дзень 1.

 

Пачынаю сваю працу і хвалююся...Як усё пойдзе? Хочацца верыць, што гэта практыка будзе паспяховай. Мне вельмі цікава, наколькі мне пашанцуе пабачыцца з рознымі бабулямі і дзядулямі, наколькі яны будуць актыўнымі, каб успомніць сваю маладосць, сваіх родных, што разам спявалі песні, гулялі і забаўляліся.

 

Месца па збору цікавага матэрыялу не вызвала у мяне ніякіх турбаванняў, я адразу ведала, што паеду ў вёсачку да бабулі, там мне ўжо

 

ўсё вядома: кожны закуток, вясёлыя і пеўчыя бабулі, пах раслін і дрэваў. Я там сябе адчуваю ўтульна і поўнасцю гатова адправіцца ў таямнічае, але захапляючае падарожжа па вярбальнаму скарбу жыхароў маіх улюбёных мясцін.

 

Дзякуючы сяброўскім сувязям і настаўніцкай дзейнасці маёй бабулі, з інфармантамі не будзе вялікіх цяжкасцяў, бо яна ў мяне цікавы і вясёлы чалавек, зараз яна ўжо не працуе, але рэгулярна тэлефануе сваім сяброўкам. Бабуля з вялікай шчырасцю дала сваю згоду на дапамогу дзеля такой важнай справы.

 

Такім чынам, мой першы дзень. Прыехала я ў поўным узбраенні, з запалам у душы на вёску Баранавічы, многія не вераць, што існуе такая вёска, усе прывыклі, што толькі горад стаіць у Брэсцкай вобласці з такой назвай, а не, ёсць і вёска такая з ганаровай назвай Баранавічы! Зараз мне і самой стала цікава: чаму менавіта Баранавічы?  Спадзяюся, што гэта пытанне не застанецца не разгледжаным.

 

Выходжу я з аўтобуса, чакаю на прыпынку бабулю і заўважаю каля сябе дзвюх бабуль і жанчыну, якія пра нешта гучна размаўляюць, я падумала, што трэба дзейнічаць. Хуценька  падышла да іх і кажу, што у мяне ёсць заданне: неабходна даведацца пра фальклор вашай мясцовасці. Бабулі сталі думаць, а потым адна кажа: “ З дурням пражыла, што на свіні праехала!” (1. выслоўе пра каханага). А другая кажа: ”Не села, не пала – дай баба сала!(2. выслоўе яе ўнука) Вось яшчэ адну ўспомніла, мой дзядок кажа: “Стаю на асфальце я ў лапці абуты, ці лапці ня едуць, ці я далбануты!”(3. выслоўе пра жыццё) Усе гучна зарагаталі. Тут  падышла мая бабуля, я падзякавала маім “артысткам” і сказала, што можа да іх патэлефаную, а яны паабяцалі падумаць, можа яшчэ што прыдзе да галавы. З добрым настроем мы з бабуляй рушылі ў бок дома.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.