Котаў М.К.

Дадатковая інфармацыя

Дадатковая інфармацыя:

Котаў Мікалай Конанавіч

малодшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ (1999–2004), фалькларыст, харэограф, танцмайстар

******************************************************************

Нарадзіўся 1 снежня 1941 г. у г. Рэчыца Гомельскай вобласці. У 1960 г. скончыў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, працаваў трактарыстам, камбайнёрам на цаліне ў Казахстане. У 1964 г. пасля заканчэння курсаў кіраўнікоў танцавальных калектываў пры Гомельскім абласным доме народнай творчасці быў накіраваны на працу ў тураўскі Дом культуры, дзе выявіў арганізатарскія і творчыя здольнасці: стварыў шэраг самадзейных калектываў, тром з якіх была нададзена высокая годнасць “народны”.

Пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры працуе балетмайстарам у прафесійным ансамблі “Свята”, супрацоўнічае з Дзяржаўным народным хорам імя Г. І. Цітовіча, тэатрамі Я. Купалы, Я. Коласа, ансамблем Беларускай ваеннай акругі і інш.

Падчас працы ў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнгага факультэта БДУ (1999–2004) прымаў чынны ўдзел у распрацоўцы планавых навуковых тэм, выступаў з арыгінальнымі навуковымі дакладамі і публікацыямі, друкаваў зборнікі традыцыйнага і сучаснага фальклору, перадусім палескага. Сумесна з В. Дз. Ліцьвінкам рыхтаваў і праводзіў тэлеперадачу “Запрашаем на вячоркі”, зараз вядзе праграму “Спявай, душа”. На аснове матэрыялаў экспедыцый і ўласных запісаў ажыццявіў каля 100 абрадава-харэаграфічных пастановак, многія з якіх дэманстраваліся не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Малдове, Грузіі, ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы, Эфіопіі, Югаславіі, Чэхіі. Працягвае актыўную працу балетмайстра і фалькларыста і сёння.

 

Асноўныя публікацыі:

1. Хлеб – жыццё, жыццё – хлеб / М. К. Котаў. – Мінск, 1999.– 22 с.

2. Юраўскі карагод. Прымаўкі і прыказкі на Юр’я / М. К. Котаў // Кніжны калейдаскоп. – 2000. – № 3.

3. Карагод-гульня “Конік” /М. К. Котаў //Кніжны калейдаскоп. – 2000. – № 6.

4. Казкі / М. К. Котаў // Кніжны калейдаскоп. – 2001. – № 1.

5. Беларускія традыцыйныя каляндарныя святы /М. К. Котаў. – Мінск: Пачатковая школа, 2002. – 79 с.

6. Сэрца на тым беразе /М. К. Котаў. – Мінск, ЗЛО “Веды”, 2002. – 33 с.

7. Беларуская народна-абрадавая харэаграфія Чарнобыльскага рэгіёна / М. К. Котаў // Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі: Матэрыялы Першай Міжнар. навук. канф., Мінск, 25–26 крас. 2003 г.) / уклад. В. Ліцьвінка. – Мінск, БДУ, 2003. – С. 133–136.

8. 40 гадоў Тураўскаму народнаму ансамблю танца “Прыпяць” / М. К. Котаў // Тураўшчына (мінулае, сучаснасць, будучыня). – 2004. – № 3.

9 . Ад бабулі да ўнучкі, ад дзядулі да ўнука / М. К. Котаў // Планета сям’я. – 2004. – № 6.

10. Беларускае вяселле і іншыя сямейныя абрады / М. К. Котаў. – Мінск, 2004. – 49 с.

11. Магія карагодна-танцавальных дзеянняў у абрадзе палешукоў / М. К. Котаў // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся: матэрыялы ІІ Міжнар. навук. фальклорна-этналінгвістыч. канф., 14–15 крас. 2005 г., Мінск /уклад. В. Ліцьвінка. – Мінск, БДУ, 2005.– С. 201–203.

12. Аўтэнтычны танцавальны фальклор усходнягя Палесся: Беларускі народны танец і карагод / М. К. Котаў // Тураўшчына (мінулае, сучаснасць, будучыня). – 2005. – № 4.