Лук'янава Т.В.

Дадатковая інфармацыя

Дадатковая інфармацыя:

Лук’янава Таццяна Валер’еўна

Магістр філалагічных навук (2002), кандыдат філалагічных навук (2008), метадыст вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ (з 2005)

*****************************************************************

Нарадзілася ў кастрычніку 1977 года у старажытным Полацку. Там жа правяла дзяцінства і юнацтва. Навучалася ў полацкай сярэдняй школе №8 у класе, скіраваным на паглыбленае вывучэнне моў і літаратур. Пасля заканчэння школы паступіла на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта на спецыяльнасць “беларуская філалогія”, затым у 2002 г. – у магістратуру БДУ па спецыяльнасці “літаратуразнаўства”. Паспяхова абараніла магісцерскую дысертацыю на тэму “Праблема жанраў беларускай фальклорнай прозы”. З 2003 па 2005 гг. навучалася ў аспірантуры БДУ пры кафедры тэорыі літаратуры. Пасля гэтага была накіравана па размеркаванні ў ВНЛ беларускага фальклору БДУ.

Падчас вучобы ў БДУ ў складзе навуковых калектываў неаднаразова з’яўлялася пераможцай конкурсу грантаў сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў Белдзяржуніверсітэта, некалькі разоў – кіраўніком навуковых праектаў. У 2004 г. у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы абараніла дыпломную работу “Камунікацыя ў фальклоры” па спецыяльнасці “культуралогія”. У маі 2008 г. паспяхова абараніла дысертацыю на тэму “Фенаменалогія жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы” на атрыманне вучонай ступенi кандыдата фiлалагiчных навук. Ступень кандыдата навук была зацверджана ВАКам Беларусі 8 кастрычніка 2008 г. У дысертацыі ўпершыню ў айчыннай фалькларыстыцы выкарыстаны фенаменалагічны падыход да вывучэння жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы (легенды, прымхліцы, сказа, небыліцы, анекдота), што дазволіла высветліць фенаменалагічныя параметры і характарыстыкі адзначаных жанраў: спецыфіку фальклорнага і жанравага мыслення, жанравага ўспрыняцця рэчаіснасці носьбітамі беларускай вусна-паэтычнай традыцыі, адметнасці жанравых карцін свету, заканамернасці мадэліравання мастацкага свету і тым самым атрымаць кардынальна новую праекцыю жанраў беларускага няказкавага фальклору. У 2006–2008 гг. – член часовага навуковага калектыву па гранце БРФФД “Фальклор у сучаснай культуры беларускай моладзі” (нумар дзяржрэгістрацыі 20062639). З красавіка 2008 г. – выканаўца новай навуковай тэмы “Сучасны гарадскі фальклор Беларусі” (нумар дзяржрэгістрацыі 20081460), які атрымаў перамогу ў конкурсе грантаў БРФФД “Навука2008-М”. Рэгулярна прымае ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях, мае 20 навуковых публікацый.

Галіны навуковых інтарэсаў: фалькларыстыка, культуралогія.

Публікацыі:

1. Легенды і паданні (да праблемы размежавання жанраў) / Т. В. Лук’янава //Міфалогія – фальклор – літаратура:праблемы паэтыкі: навук. зб. / пад рэд. В. П. Рагойшы; уклад. Т. І. Шамякіна. – Мінск: БДУ, 2002. – С. 73–77.

2. Нацыянальная спецыфіка беларускіх і сербскіх легенд / Т. В. Лук’янава //На хвалях філалогіі. Даследаванні па тэорыі літаратуры і славянскай фальклрыстыцы: зб. арт. / пад рэд. Р. М. Кавалёвай.– Мінск:Бестпрынт, 2002. – С. 74–78.

3. Праблема аўтара ў фальклоры / Т. В. Лук’янава // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: навук. зб; вып. 2 / пад рэд. В. П. Рагойшы; уклад. Т. І. Шамякіна. – Мінск, РІВШ БДУ, 2003. – С. 113–117.

4. Гендэрная вызначанасць фальклорнага аўтара ў беларускіх легендах / Т. В. Лук’янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. / пад рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2004. – С. 208–214.

5. Праблема жанру ў фальклорнай няказкавай прозе / Т. В. Лук’янава // Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору: Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры БДУ / пад рэд. В. П. Рагойшы; уклад. Т. А. Марозава. – Мінск: Бестпрынт, 2004. – С. 201–220.

6. Лук’янава, Т. В. Жанр і карціна свету ў фальклорнай прозе / Т. В. Лук’янава // Веснік БДУ. – Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2005. – № 1. – С. 17–21.

7. Небыліцы: фенаменалогія жанру / Т. В. Лук’янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт.; вып. 2 / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2005. – С. 113–117.

8. Фенаменалагічны аспект жанраў беларускай фальклорнай прозы / Т. В. Лук’янава // Весці БДПУ. – Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2005. – № 2. – С. 79–83.

9. Казка і няказкавая проза/ Т. В. Лук’янава // Роднае слова. – 2005. – № 12. – С. 56–61.

10. Камунікатыўныя стратэгіі і стыль выказвання жанраў фальклорнай няказкавай прозы / Т. В. Лук’янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт.; вып. 3 / пад навук. рэд. Т. А. Марозавай, В. В. Прыемка. – Мінск: Бестпрынт, 2006.– С. 180–187.

11. Мадэліраванне мастацкага свету няказкавых жанраў беларускага фальклору / Т. В. Лук’янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт.;вып. / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка.– Мінск: Бестпрынт, 2007.– С. 139–148.

12. Фенаменалогія жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы / Т. В. Лук’янава. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.09 – фалькларыстыка. – Мінск, 2008. – 22 с.

13. Фальклорная свядомасць як феномен культурнага / Т. В. Лук’янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт.;вып. 5 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка.– Мінск: Бестпрынт, 2008.– С. 28–33.

14. Методыка фенаменалагічнага аналізу няказкавых жанраў беларускай фальклорнай прозы / Т. В. Лук’янава  // Фальклор і сучасная культура: Матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., 22–23 крас. 2008 г., г. Мінск; у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2008.– С. 45–47.

15. Фенаменалогія жанру прымхліц / Т. В. Лук’янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт.;вып. 6/ пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай.– Мінск: Бестпрынт, 2008.– С. 53–59.

16. Карагодныя песні (карагоды)6 метадыяныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта / Р. М. Кавалёва, Т. В. Лук’янава. – Мінск: БДУ, 2009.

17. Фенаменалагічная тыпалогія жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы / Т. В. Лук’янава // Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору: працы членаў кафедры тэорыі літаратуры / уклад. М. П. Кенька; пад рэд. В. П. Рагойшы. Вып. 2. – Мінск: Бестпрынт, 2009. – С. 122–130.