Ліцьвінка В.Д.

Дадатковая інфармацыя

Дадатковая інфармацыя:

Ліцьвінка Васіль Дзмітрыевіч (1941–2007)

Кандыдат філалагічных навук (1984), загадчык навукова-даследчай лабараторыі БДУ (1985–1992, 1996–2005), старшыня Беларускага саюза фалькларыстаў (1991–2001), вядучы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ (2005–2006)

********************************************************************

Нарадзіўся 7 снежня 1941 г. у в. Верхні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Да паступлення ў БДУ настаўнічаў у в. Лука Столінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру (1958–1967). У 1970 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ, якому прысвяціў з 1976 г. усё сваё працоўнае жыццё. Адзін з арганізатараў сектара беларускага фальклору і дыялекталогіі (утвораны ў 1981 г.) у складзе Праблемнай НДЛ сацыялагічных даследаванняў філалагічнага факультэта БДУ, а пасля – навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі БДУ (утворана у 1985 г.), загадчыкам якой быў амаль 20 гадоў. У 1987–2003 гг. – аўтар і вядучы тэлепраграмы “Запрашаем на вячоркі”. Кандыдацкую дысертацыю на тэму “Рыгор Шырма-фалькларыст” абараніў у 1983 г. Абраў гэту тэму таму, што асабіста быў знаёмы з гэтым выдатным дзеячам беларускай культуры і быў ўдзячны яму за тое, што Шырма сваім уласным прыкладам натхніў Васіля Ліцьвінку на пачэсную справу захавання і адраджэння беларускага фальклору.

З1964 года займаўся збіраннем, даследаваннем, выданнем і папулярызацыяй фальклору і этнічнай культуры беларускага народа, у першую чаргу Беларускага Палесся як ураджэнец рэгіёна. Удзельнічаў у 20 навуковых комплексных палескіх экспедыцыях на тэрыторыі ад Лоева да Маларыты як кіраўнік студэнцкіх фальклорных экспедыцый на Палессе (1969–1989) іяк кіраўнік комплексных экспедыцый часовага навуковага калектыву па падрыхтоўцы Дзяржаўнай праграмы “Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся. Канцэптуальныя асновы і праграмныя накірункі” (1990–1994). Асабіста запісаў каля 200 000 тэкставых і 50 000 аўдыёзапісаў фальклорных матэрыялаў.

У розныя гады чытаў лекцыі па фальклоры ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім універсітэце культуры, Інстытуце ўдасканалення кваліфікацыі, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы. Пастаянны член рэгіянальнай камісіі Міжнароднай арганізацыі па фальклору (IOF) ЮНЕСКА, падтрымліваў навуковыя сувязі па збіранні і даследаванні беларускага фальклору з кафедрамі беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (Польшча), Гродзенскага, Віцебскага, Магілёўскага дзяржуніверсітэтаў і Беларускага дзяржпедуніверсітэта; па вывучэнні фальклору іэтнічнай культуры Палесся – з Інстытутам славістыкі РАН, ІМЭФ НАНБ і ВНУ г. Роўна (Украіна),Беларускім фондам культуры, Таварыствам беларускай школы, абласнымі і раённымі цэнтрамі народнай творчасці.

Аўтар 20 кніг і зборнікаў фальклору, больш 370 навуковых, вучэбна-метадычных і навукова-папулярных друкаваных работ.

Любіў і ўмеў спяваць і танчыць, усё жыццё збіраў бібліятэку па фальклору розных народаў свету. Да ліку хобі адносіў знаёмства з новай гуказапісваючай і камп’ютарнай тэхнікай, якая напрыканцы 90-х–напачатку 2000-х гадоў зрабіла пераварот у справе фіксацыі аўтэнтычнага фальклору. Імкнуйся сам авалодаць справай апрацоўкі бабінных фоназапісаў і відэаматэрыялаў.

Жанаты, мае двух дарослых сыноў.

Асноўныя публікацыі

1. Сімволіка пояса ў беларускім фальклоры / В. Ліцьвінка // Народныя паясы – мастацтва і рамяство: матэрыялы навук.-практ. канф., 10–11 снеж. 1992 г.; уклад. В. А. Лабачэўская. – Мінск, 1994. – С. 15–19.

2. Веснавыя святы і абрады / В. Ліцьвінка; Цэнтр адраджэння і развіцця беларускай культуры Упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Беларускі саюз фалькларыстаў. – Мінск, 1995. – 52 с.

3. Зімовыя святкі / В. Ліцьвінка; Цэнтр адраджэння і развіцця беларускай культуры Упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Беларускі саюз фалькларыстаў. – Мінск, 1995. – 20 с.

4. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць / укл. В. Ліцьвінка. – Мінск, 1995. – 450 с.

5. Непаўторная песня / В. Ліцьвінка // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Валожынскага р-на / В. Ліцьвінка; уклад. Я. Я. Янушкевіч. – Мінск: Маст. Літ., 1996. – С. 86–90.

6. Беларускі фальклор. Праграма для навучальных устаноў культуры і адукацыі / В. Ліцьвінка // Роднае слова. – №7. – 1998. – С. 205–216.

7. Беларускі фальклор. Праграма для навучальных устаноў культуры і адукацыі (працяг) / В. Ліцьвінка // Роднае слова. – №8. – 1998. – С. 204–215.

8. Нацыянальная спецыфіка беларускага фальклору / В. Ліцьвінка // Летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры. Лекцыі: зб. арт. – Мінск, 1999.

9. Бацька Генадзь. Да 90-годдзя Г. Цітовіча. Постаці XX ст. / В. Ліцьвінка  // Народная газета. – 2000. – 26 ліп.

10. Вобраз і функцыі ручніка на беларускім вяселлі / В. Ліцьвінка // Ручнік у прасторы і часе: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 19–20 лістапада 1998 г.; уклад. А. М. Смірніцкі. – Мінск, 2000. – С. 18–25.

11. Святы і абрады беларусаў / В. Ліцьвінка; выд. III. – Мінск, 2001. – 120 с.

12. Дзяржава і фальклор / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 2001. – 11 крас.

13. Дзяржава і фальклор (працяг) / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 2001. – 18 крас.

14. Фальклор як крыніца аптымізму, маральнай чысціні, здароўя і цвярозасці народа / В. Ліцьвінка // Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Міжнар. Купалаўскія чытанні – навук. канф, Мінск, 7–8 снеж. 2000 г.; уклад. А. Бурбоўская; рэдкал.: Ж. Дапкюнас, В. Рагойша, І. Багдановіч. – Мінск, Бел. кнігазбор, 2002. – С. 204–207.

15. Традыцыйны светапогляд беларусаў на мяжы тысячагоддзяў / В. Ліцьвінка // Славянское Вече: материалы Междунар. науч.-практ. конф., 13–19 дек. 2000 г.; редкол.: Д. Н. Карамзин (председ.) идр. – Мінск, 2002. – С. 26–28.

16. Вялічка – чырвона яечка / В. Ліцьвінка // Народная асвета. – 2002. – № 4. – С. 64–68.

17. Зарыян Даленга-Хадакоўскі і Мікіта Талстой / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 2003. – 3 снеж.

18. Вялікі беларус з-пад Белавежы / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 2003. – 7 жніўня.

19. Вялікі беларус з-пад Белавежы (працяг) /В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 2003. – 14 жніўня.

20. Вялікі беларус з-пад Белавежы (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 2003. – 21 жніўня.

21. Дзяды – спрадвечнае свята беларусаў / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 2003. – 22 кастр.

22. “Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную...” / В. Ліцьвінка // Краязнаўчая газета. – 2003. – кастрычнік, № 13.

23. Фалькларыст-энцыклапедыст. Да 65-годдзя Янкі Саламевіча / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 29 кастр.

24. Фалькларыст-энцыклапедыст. Да 65-годдзя Янкі Саламевіча / В. Ліцьвінка // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 31 кастр.

25. “Прыслухоўваўся да гукаў гарманічнай беларускай мовы”. Да 180-годдзя Паўла Шпілеўскага / В. Ліцьвінка // Краязнаўчая газета. – 2003. – 18 снеж.

26. Паганская ці этнічная культура? / В. Ліцьвінка // Славянское Вече-2: материалы Междунар. научно-практ. конф., 29 ноября–3 декабря 2001 г. / под ред. Э. М. Сороко. – Мінск, 2003. – С. 25–29.

27. Ахоўная грамата нашай культуры / В. Ліцьвінка // Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі: матэрыялы Міжнар. сімпозіума, 9–10 ліп. 2002 г.; у 2 кн. / рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. Рэд.) і інш. – Мінск, БелСаЭС “Чарнобыль”, 2003. – Кн. 2. – С. 32–38.

28. Невычэрная крыніца фальклору / В. Ліцьвінка // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Столінскага раёна / уклад.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, БЕЛТА, 2003. – С. 571–587.

29. Рэінкарнацыя – аснова жыццёвага аптымізму фальклору і традыцыйнай культуры беларусаў / В. Ліцьвінка // Роднае слова. – № 3. – 2003. – С. 102–104.

30. Парэміялогія ў духоўнай культуры беларусаў / В. Ліцьвінка // Славянская фразеологяя в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы III Междунар. науч. конф., 7–8 окт. 2003 г., Гомель, ГГУимениФ. Скорины; отв. ред. В. И. Коваль– Гомель, УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2003. – С. 90–93.

31. Мікіта Талстой як даследчык фальклору Чарнобыльскага рэгіёна / В. Ліцьвінка // Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі: матэрыялы Першай міжнар. этналінгв. канф., 25–26 крас. 2003 г., Мінск; уклад. В. Ліцьвінка. – Мінск, 2003. – С. 35–40.

32. Тэатралізаваныя святы / В. Дз. Ліцьвінка, Я. К. Адамовіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапед.: у 2 т. Т. 2. Лабанок – Яшчур / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск, БелЭН, 2003. – С. 438–439.

33. Чарнобыль як рэгіён усходнеславянскай цывілізацыі / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 2004. – 24 сак.

34. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 18 сак.

35. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 19 сак.

36. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70. (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 20 сак.

37. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 21 сак.

38. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 22 сак.

39. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 23 сак.

40. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 24 сак.

41. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 (працяг) / В. Ліцьвінка // Голас Радзімы. – 25 сак.

42. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 2004. – 24 сак.;

43. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку – 70 / В. Ліцьвінка // Краязнаўчая газета. – 2004. – сакавік, № 12

44. Фальклор Чарнобыльскага рэгіёна / В. Ліцьвінка // Краязнаўчая газета. – 2004. – красавік, № 13.

45. Народны талент. Да 140-годдзя спявачкі Просі Гарэцкай / В. Ліцьвінка // Наша слова. – 2004. – 14 ліп.

46. Спеўны голас Докшыцкай зямлі / В. Ліцьвінка // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Докшыцкі раён. – Мінск, 2004.

47. “Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года” Яна Чачота 1842–1844 гадоў – гістарычны эпас беларусаў / В. Ліцьвінка. – Мінск, 2004. – 110 с.

48. Фальклор Чарнобыльскага рэгіёна ва ўмовах глабалізацыі / В. Ліцьвінка // Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця: тэзісы дакладаў Міжнар. навук. канф., Брэст, 16–18 чэрв. 2004 г.; у 2 ч. / рэдкал.: М. П. Ярчак (адк. Рэд.) і інш. – Брэст, ПУП “Выд-ва Акадэмія”, 2004. Ч. 2. – С. 47.

49. Адамовіч Тарэза / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 37.

50. Адынец Антон / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 41.

51. Баброўскі Павел / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 113–114.

52. Беларускі дзяржаўны універсітэт / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 161–162.

53. Беларускі летапіс / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 165.

54. Беларускі саюз фалькларыстаў / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 166.

55. Бельскпадляскі гурт народнай песні “Маланка” / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 171.

56. Валаўскі народны гурт “Валошкі” / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 222.

57. Воранаўскі народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны” / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 273–274.

58. Давыдгарадоцкі народны фальклорны гурт “Конікі” / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 396.

59. Гуд Пятро / В. Ліцьвінка// Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 373–374.

60. Драздова Аўгіння / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 435.

61. Ельскі народны ансамбль народнай песні “Ялінка” / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 466.

62. “Запрашаем на вячоркі” / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 523–524.

63. Захарава Вера / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 528.

64. Іванаўскі заслужаны аматарскі ансамбль народнай музыкі і песні “Палешукі” / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 561–562.

65. Казак Анатоль / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 601.

66. Казакова Ірына / В. Дз. Ліцьвінка, А. С. Фядосік // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 601.

67. Каляндарныя святы, абрады, звычаі / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 629–630.

68. Котаў Мікола / В. Ліцьвінка // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. – С. 710.

69. З. Даленга-Хадакоўскі і праблемы комплекснага даследавання фальклору Палесся / В. Ліцьвінка // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся (з нагоды 220-годдзя З.Даленгі-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага, 1784-1825): матэрыялы ІІ Міжнар. навук. фальклорна-этналінгв. канф., 14–15 крас. 2005 г., Мінск; уклад. В. Ліцьвінка. – Мінск, 2005. – С. 22–27.

70. Фальклор і этнакультура Чарнобыля: з нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы / В. Ліцьвінка. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2006. – 256 с.: іл.