Атрошчанка Ю.Ю.

Дадатковая інфармацыя

Дадатковая інфармацыя:

Атрошчанка (у дзявоцтве Вашкова) Юлія Юр’еўна

аспірант Інстытута мастацтвазнаўства (з 2008), этнаграфіі і фальклору ім. К.Крапівы НАН Беларусі, лабарант 1-ай кваліфікацыйнай катэгорыі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ (з 2009)

******************************************************************

Нарадзілася ў 1985 г. у в. Верасніца Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 2003 г. з залатым медалём скончыла Верасніцкую сярэднюю школу, у 2008 г. – філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці “беларуская філалогія”. Абараніла дыпломную работу па тэме “Усходнеславянскія казкі змеяборчага тыпу” (кіраўнік – дацэнт Р. М. Кавалёва). Працавала па накіраванні ў ДУА “Запясоцкая базавая агульнаадукацыйная школа” Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці з 15.08.2008 па 16.11.2008. Зараз працуе над тэмай кандыдацкай дысертацыі “Гендэрная аснова функцыянавання празаічных жанраў беларускага фальклору” (кіраўнік прафесар А. У. Марозаў).

Замужам.

Жыццёвае крэда: “З любой сітуацыі заўсёды ёсць выйсце – яго не можа не быць”.

Галіны навуковых інтарэсаў: фалькларыстыка, культуралогія.

Публікацыі:

1. Стыль чарадзейна-фантастычных казак у святле гендэрнай псіхалогіі “Аўтара” і персанажаў / Ю. Ю. Вашкова // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія Сувязі / пад нав. рэд. Т. А. Марозавай, В. В. Прыемка. Мн.: Бестпрынт, 2004. – С. 260 – 267.

2. Змей і змеяборца: вытокі вобразаў / Ю. Ю. Вашкова // Фальклор і сучасная культура: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., 22-23 крас. 2008 г., г. Мінск: у 2ч. / рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2008. – Ч.2. – С. 62–65.

3. Канцэпцыя гендэра ў кантэксце развіцця сучаснай фалькларыстыкі / Ю. Ю. Вашкова // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія Сувязі / пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай. Мн.: Бестпрынт, 2009. – С. 70 – 74.