Дзень шосты ( 23 жніўня )

Абудзіўшыся а восьмай гадзіне я хуценька папіла гарбаты, узяла пранічкі , прыгатавала ровар і адправілася ў Валахву, каб пагаварыць з бабуляй, якая , дазнаўшыся ад бабулі Жэні пра мяне, была гатова сама да мяне прыйсці. Ад Скварчыц да Валахвы кіламетра тры. Я не магла дапусціць, каб амаль дзевяноста гадовая бабуля шла спецыяльна да мяне, ды яшчэ і пехам . Я пастанавіла паехаць да яе сама, тым больш , што на ровары я даеду за дзесяць хвілін.

Прыехаўшы , мяне ўжо на ганку сустракала маленькая бабулечка, якая, нягледзячы на свой узрост выглядала вельмі “жвавенька” . Бельмач Валянціна Якімаўна (1923, бел, сяр, в.Валахва, Брэсцская вобласць,Баранавіцкі раён).

- Лерка, прывецік! Я ўжо нам бліночкаў напякла. Ну, стаў свой спосаб перадвіжэння і хадзем гарбату піць.

Падчас снедання бабуля пачала свае расказы.

34) - Я ж, унучанка, узніца лагера. Я тры гады ў Германіі была. Помню, нейкі чалавек у міліцэйскай форме хадзіў па дамах ды жанчын сабіраў у клубе, пры сабе трэба было мець паспарт ды дзве цёплыя коўты. А, і буты зімовыя. Мы, канешне, нават не думала, што да хаты больш не вернемся. Гэта было ў верасні сорак другога года. Большасці мужчын ужо ў вёсцы не было. Ну…дык мы пайшлі, значыцца ў клуб…  Мы з дзяўчаткамі думалі, што гэтыя рэчы ў нас проста забіруць, але гэта было б лепш. Ну… мы рэчы ўзялі самыя драныя, якія не жалка было б аддаць. Ой , дзіцятка, як зараз помню… Тады я ў сарафанчыку лёкгім прыйшла, бо цёпла было… Хто ў чым папрыходзіў…  Ну… сядзім мы … прыехалі тры бальшыя грузавікі. Нам сказалі, што дамой мы ўжо не вярнёмся… ну… адразу ва ўсіх слёзы. Усе пыталіся дамой схадзіць і развітацца з роднымі. Але пусцілі толькі Марусю, бо яна ў гэтым клубе і працавала…бо гэта яна дапамагала ўсіх зваць. І нікому ж не сказала, ні адной сяброўцы. .. да сіх пор ненавіжу яе. Ну вось… нас прывязлі на вакзал у Баранавічы і адтуль паяздамі ўсіх паадпраўлялі ў Германію. Там нас паразбіралі хазяевы да сябе.

Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)

На вачах у Валянціны Якімаўны былі слёзы. Цяжка было ўспамінаць такое… Мы выпілі гарбату, пагаварылі пра яе ўнукаў і  бабуля трохі супакоілася.

- Валянціна Якімаўна, а скажыце калі ласка, а хто забраў вас да сябе і як вам там жылося?

35) – Ну… як жылося… спачатку я працавала на ферме з кароўкамі. Даяркай я была. Кармілі мяне плоха…Калі раз, калі два разы на дзень. А працавала я старанна. Бо адну жанчыну, якая захварэла так, што не магла не тое што гаварыць, яна нават устаць не магла. Бо хвароба аслажненне на ногі дала… Я проста з ёй у пакойчыку жыла, таму я і ведала, што ёй зусім дрэнна. Ну… яе праз некалькі дзён адвялі ў лес. І яна не вярнулася. Яна ўкраінкай была. Да яе пісьма маці і брат пісалі. Ну… прышлося мне напісаць, каб сюды больш не пісалі… А потым мяне забраў да сябе працаваць нейкі афіцэр. Я ў хаце прыбіралася, есці гатавала, курэй развяла нават. Ой, памятаю , што яны ўсім мяне хвалілі. Кармілі мяне пяць раз не дзень. Нават раз у месяць нейкія дробныя грошы давалі, каб я магла ў кіно схадзіць . Але ж якое там кіно! Тады не да гэтага было. Я грошы сабірала. Э…. а калі мне дазволілі ў суседнюю вёску с’ездіць у краму за спадніцай на народзіны…Ну…. я канешне ўжо да іх і не вярнулася. Я амаль што без рэчаў была…да і лета тады было, цёпла. Я толькі грошы ўзяла, якія заработала. Не тое, што мне там плоха жылося…Не… яны людзі вельмі добрыя былі… І гэта проста шчасце, што я да іх трапіла, але гэта не дом… Ты там як раб… Паспарт яны мне праз паўгода аддалі, бо давяралі мне. Тады паспарты нікому амаль не давалі, бо ты можаш уехаць з Германіі тады. А мне вось пашанцавала… Я два тыдні ехала да дому. Дзе на поездзе, дзе пяшком, бо…э…грошаў – та не было амаль.

Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)

- Валянціна Якімаўна, а гэта праўда, што прадукты забіралі не толькі нямецкія салдаты, а і нашы, беларускія?

36) – О… У нас тады ўсё забіралі. Я тады, памятаю, усіх курэй забіла. Каб нікому гэтых яек не дасталося. Не мне, і не гэтым нахлебнікам! Нашыя салдацікі куды спакайней былі. Яны рэдка прыходзілі ў вёску. І прасілі!!! А не грабілі. А гэтыя немцы прыдуць, сілай залезуць то ў погрыб, то ў сарай, у хаце ўсё аблазяць ды і забяруць усё да крошачкі. І прыходзілі яны амаль праз дзень – два. Забіралі тады ўсё : і малако, і яйкі, і нават бульбу застаўлялі выкапваць ім. Аднойчы сказалі мне, што заўтра прыйдуць за маім парсюком. А я яго столькі гадавала. Ой, людзічкі! Ды я папрасіла суседа і мы гэтага парсюка ноччу забілі ды і схавалі. А раніцай прыходзяць немцы, а парсюка ўжо і няма! О… яны мяне тады чуць не забілі. А я прыкінулась, што яго і не было,  што яны нешта паблыталі. Ну… і ўжо да мяне яны рэдка заходзілі, бо ў мяне ўжо нечага было браць. Ні курэй, ні свіней.

Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)

37) – А хочаш я табе пра адзін выпадак раскажу? Гэта не пра вайну, канешне, але таксама цікавы.

- Канешне хачу, раскажыце калі ласка.

- Ну дык слушай… Гэта ўжо пасля вайны было. Я тады на заводзе працавала, а Міхайлавіч на ферме каля нашай вёскі. Ну…. ён баптістам быў. Э… мы добрыя знаёмыя былі. Ну дык вось… У мяне тады зубы балелі. Ой, вельмі балелі… Я ўжо і паласкала … І нічога не дапамагала. І… ён сказаў, што дапаможа мне. Ён даў мне спецыяльную траўку. Сказаў, што яна загаворана. Ён сказаў, каб я заварыла яе і выпіла , калі будзе поўня. І ведаеш што? У мяне зубы па сёняшні дзень не балелі. Ні адзін зубік! І здарыцца ж такое… Людзі гаварылі, што ён сабірае сваю траву ўначы ў ляску. Але ж што можна знайсці ў лесе ноччу? Ён гэтую траву не ўсім даваў, а толькі некаторым. Вось мне і пашанцавала…

Заўвага: Рытуальна-магічная проза (замова супраць хваробы)

- Валянціна Якімаўна, адкажыце калі ласка, а як вы раней вялі гаспадарку? Вы ж гаварылі, што без мужа жылі, да?

38) – Ой, мая дарагая. Ну як жыла? Дрэнна канешне. Мой мужык з вайны не прыйшоў. Пасля вайна я вырашыла развадзіць гаспадарку. Але гэта не доўга цягнулася. Цяжка адной. Ну… напрыклад зімой, калі жывёлкам было холадна , ведаешь, што я рабіла? Уся жывёлы жылі ў хаце. Так рабіла не толькі я. Кароўка жыла ў доме амаль два тыдні, бо тады марозы былі моцныя…ну…Аднойчы кароўка цялілася ў доме. Курэй дзяржала ў хаце. Праўда чатыры штучкі. Толькі ж…гэта… ты не падумай. Яны ўсе жылі не ў пакоях, а ў “прыхожай”, як зараз называюць.  Падлога была то саломкай засцеліта, то пясочкам. Вось так і жылі… Толькі ж гэта калі ўжо сільныя маразы былі. У нас паўвёскі так рабілі. У мяне гаспадарка невялікая была. Што мне для адной асобы нада? Таму мне прасцей было. А ў каго чатыры каровы , курэй цэлы надворак ды парсюкі? Вось што ім рабіць. Яны ж усех не маглі ў хаце памясціць…

Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)

- Валянціна Якімаўна, адкажыце калі ласка, а як вы святкавалі Каляду, напрыклад?  Як вы называлі гэтае свята? Якія абрады былі ў вашай хаце?

39) – Ну, называлі тады мы гэтае свята Каляда… Э…Маці заўсёды рабіла куццю з пшанічных зярнят… Абавязкова хадзілі або зранку ў царкву, або на ўсю ноч. Вячэраць садзіліся ўвечары. Абавязкова быў белы абрус. Пад абрус лажылі сена. Куцця стаяла перад іконкай. Ну… гэта такія асноўныя рэчы, які былі ў нашай сям’е. Не ўсе запісвалі Каляду тады. Заўсёды была параная фасоля. Куццю пакідалі на стале, каб памерлыя баба з дзедам маглі паесці. Ну… так. Я ўжо і не памятаю, як там было…

Заўвага: Каляндарна-святочная проза ( проза каляднага комплексу)

40) –Калісьці, унучанка, большасць людзей неграматныя былі. Я нават распісацца не ўмела. Чытаць я навучылася толькі на вайне. Дык а навошта нам было быць граматнымі? Газет вельмі мала было, іх амаль ніхто і не чытаў. Да і врэмені не было. То на агародзе, то гаспадарка. А пакуль есці наварыш на ўсіх. Сем’і вялікія тады былі. Зараз тры дзіця – дык ужо і мнагадзетная сям’я. А тады і па пяць, і па восем дзяцей было. Во… у мяне суседкі да сіх пор чытаюць еле-еле. О як было!

Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)

- Валянціна Якімаўна, а як раней вяселле спраўлялі?

41) – Ну…як… Весела! Памятаю, як жаніўся мой сын. С пачатку мы ездзілі да будучай нявесты ў хату. Гэта ў нас называлася сваты. Мы прыяжджалі, там нам стол прыгатаўлівалі, ну і мы не з пустым рукамі ездізіл. Абавязкова падарункі для нявесты, бацькі і маці. На сватах мы знаёміліся, гаварылі пра дзетак. Праз некалькі дзён прыяждалі яны ўжо да нас. Мы тады таксама абед святочны рыхтавалі, гаварылі пра тое, як і дзе будзе вяселле. Перад вяселлем да нас прыходзілі сябры сынка. Ну… зараз гэта “мальчышнік” называецца.  Ну… каравай пяклі суседкі мае. О…. яны смачныя караваі пяклі. Ды і вялікікія! Каней увенчвалі вянкамі, кветкамі, званамі. Тады мы парсюкоў закалолі. Ой… народу было многа. Да нас з суседніх вёсак папрыяжджалі, бо муж мой быў адтуль. Сын мой езддзіў на выкуп нявесты. Там нейкія выпрабаванні былі. Я так ужо і не памятаю дакладна… Мы іх ужо каля царквы былі. Яны пасля выкупу вянчацца ехалі. А потым ужо за вясельны стол. Каравай першы сын павінен быў адрэзать. Ён дае кусочак свайму бацьке і бацьке нявесты. Ну ўжо а нявеста адразала кусочак мне ды сваёй маці. Гулялі мы амаль тыдзень. Гэта, канешне, усе так святкавалі. Гэта сёння- адзін дзень, а на другі хто хоча, той і прыходзе. А тады тыдзень гулялі! У майго сына вяселле летам было, там нам прасцей. На вуліцы сталы стаялі. А калі зімой- тады ўжо трохі цяжэй. Ну хаты вялікія, таму ўзімку ў хаце спраўлялі….

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза ( вясельная проза)

- Валянціна Якімаўна, а можа вы ведаеце якія-небудзь варожбы вясельныя?

42) – Ой, памятаю канешне. Ёсць у нас у вёсцы такі звычай. Перад вяселлем будучая нявеста павінна пайсці да ракі з люстрам. Трэба, каб яна завязала вочы хусткай сваёй маці. Ну… або якой-небудзь замужняй кабеты. Ну лепш, канешне, маткінай. Трэба сесць на беражку з завязанымі вачамі, узяць люстра і вярцець яго, каб спаймаць у люстры месяц. Калі дзяўчына  выраша, што яна яго спаймала, ёй развязваюць вочы і яна глядзіць у люстра. Калі там бачыцца месяц, тады трэба выходзіць замуж. А калі няма нічога, тады і мужа добрага яшчэ няма для яе. Канешне, не ўсе дзяўчаты варажылі так, бо баяліся, што замуж не выйдуць.

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза ( вясельная проза)

43) – Яшчэ ведаю… Гэта варажба на другі дзень пасля шлюбу. У кола становяцца незамужнія дзяўчыны. Унутры кола стаіць жаніх, які толькі што ажаніўся. Дзяўчаты пачынаюць круціцца ў адну сторану, а хлопец у другую. Раптам ён астанаўліваецца і кола таксама замірае. Так… на каго ён пакажа, тая дзяўчына і выйдзе першая замуж.

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза ( вясельная проза)

44) – А вось… Калі нявеста хоча паглядзець, які яе муж будзе пасля вяселля, ёй трэба падысці да плота каля яго хаты. Адлічыць дванаццаць і на трынаццатым спыніцца. Якой будзе дошачка, такі і будзе муж. Напрыклад, худы ці тоўсты, можа крывы ці маленькі. Ну гэта хутчэй проста забава, чым варажба.

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза ( вясельная проза)

45) – Так… Памятаю, што нявеста перад шлюбам пад падушку павінна пакласці ядлавец. Гэта расліна зялёная. Таму і жыццё нявесты будзе заўсёды шчаслівае…

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза ( вясельная проза)

46) – Ёсць яшчэ прыкмета такая. Калі падчас вяселля жаніх убачыць вавёрку, тады жонка доўга з ім не будзе. Бо вавёрка заўсёды скоча з аднаго месца да другога. Так і жонка будзе прыгаць то да аднаго, то да другога…

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза ( вясельная проза)

47) – Так варажылі дзяўчыны, калі збіраліся перад шлюбам у нявесты на дзявочы вечар. Трэба ў сярэдзіну пакоя паставіць свечку. Не павінна быць ніякага свету, акрамя агю ад свечкі.Трэба пазавешваць усе вокны… Дык вось… Калі агонь гарыць прама – значыць шлюб будзе добры, будуць разам. Калі агонь іскрыцца – жаніх пойдзе да другой, калі агонь вагаецца са стараны ў сторану – будзе шлюб такі ж: неспакойны.

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза ( вясельная проза)

- Валянціна Якімаўна, я вось хацела ў вас запытаць. Мне падалося, што ў вас у вёсцы было шмат абрадаў і звычаяў. А ці памятаеце вы, як пачыналіся дажынкі?

48) – А чаго ж, Лерка не памятаць? Такое не забудзеш. Ну, па-першае, перад першым выйсцем у поле трэба было перад выхадам перакрысціцца і прачытаць спецыяльную малітвачку. Убранне было белае. Першым у нас шоў на поле мужык. А сноп першы павінны былі мужык і жонка зграбсці. Ежу бралі з сабой  , а калі яна заставалася, тады да дому яе не няслі. Канешне, многа ніхто не браў, каб потым не пакідаць. Першы раз бралі трохі гарэлкі мужыкі. Мы бралі бульбу, хлеб, сала,цыбуліну… Ну, што дома было, тое і бралі з сабой. Спецыяльна нічога святочнага не гатавалі. Пасля заканчэння ў хату трэба было прынесці першыя каласкі. Маладыя дзеўчыны рабілі вянкі.. Упрыгожвалі іх кветкамі… А ўжо якія па старшэ былі, проста каласкі прыносілі… Ну….вось так.

Заўвага: Каляндарна-святочная проза (жніўная проза)

- Валянціна Якімаўна, адкажыце калі ласка, а ці памятаеце вы штосьці пра свята з шостага на сёмае ліпеня?

49) – Ой, канешне памятаю. Гэта ж Купаллле. У нас заўсёды кастры жглі. У нас хлопцы хадзілі па вёсцы і сабіралі з кожнага двара калёсы.  У нас, напрыклад, ніколі не шукалі папараць-кветку. А вось у в.Кунцавічы ўсё вёскай хадзілі кветку шукаць. Але ніхто і не знаходзіў яе ніколі. У іх легенда такая, што хто знойдзе гэтую кветку, той нікому аб гэтым не павінен быў гаварыць. Трэба было гэты цветочак прынесці да дому, пасушыць, ды пакласці кожнаму з сям’і пад падушку. Тады ў гэтым доме панавала шчасце…

Заўвага: Каляндарна-святочная проза (купальская проза)

- А вось вы гаварылі пра кастры. А ці былі ў вас якія-небудзь святочныя дзействы? Дзе яны распачываліся? Хто запальваў агонь?

50) – Ну….  Агонь запальвалі ўсе разам. То есць усе бралі спічкі, зажыгалкі і ў адзін момант паджыгалі яго. У нас абавязкова дзяўчыны, якія выйшлі ў тым годзе замуж перадавалі вянкі незамужнім дзяўчынам. Ну што там… цераз касцёр прыгалі. Звычайна гэта былі нежанатыя. Калі яны перапрыгнулі цераз касцёр, а ім ўслед паляцелі іскры, тады яны і пажэняцца… Ну вось…А! Успомніла. На касцёр абавязкова парамі шлі. Муж ды жонка. Бо калі ты без пары прыйшоў, тады і жыць так будзеш. У самоце.

Заўвага: Каляндарна-святочная проза (купальская проза)

- Валянціна Якімаўна, а вось калі агонь ужо распалілі, што тады рабілі? Неяк побач стаялі, а можа песні спявалі?

51) – Ой , ну канешне спявалі! А я ж ужо і не помню. Ну… спачатку ўсе стаялі каля агню, а потым прыгалі цераз яго. А хто не прыгаў, тыя песні спявалі. Моладзь стаяла неяк паасобку. Ну а чагоо ж са старыкамі ім стаяць? А во яшчэ… Тыя, хто быў у соры, павінны былі абавязкова памірыцца на Купалу. А яшчэ на Купалу абавязкова ўсе мусілі іскупацца. Ну хаця б хоць трошкі ў ваду зайсці, бо вада ў гэтую ноч была ад нячыстай сілы аддзелена.

Заўвага: Каляндарна-святочная проза (купальская проза)

Было бачна, што бабуля ўжо стамілася. Я нават і не заўважыла, а ў гасцях я праседзела амаль чатыры гадзіны. Мы разам паабедалі, пагаварылі пра маю практыку, пра ўнукаў Валянціны Якімаўны. І я паехала да дому. Вырашыўшы, што сёння буду адпачываць, я паехала купацца. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.