Дзень другі (19 жніўня)

Я абудзілася ад сонечнага праменчыка. Надвор’е  было вельмі прыемным , босонца свяціла вельмі моцна . Было яшчэ сем гадзін, а пякло вельмі моцна.Сёння я пастанавіла пайсці ў лес па грыбы. Лес знаходзіўся недалёка ад хаты, таму сабралася я і дайшла за трыццаць хвілін. Маёй мэтай было не толькі сабраць грыбочкаў на абед, але і праназіраць за прыродай , бо я ведала, што ў  фальклорны дзённік прыдзецца пісаць нейкія апісанні прыроды. Калі я ўвечары пачала апісваць свае вандраванні па лесе – у мяне словы пісаліся неяк самі, мне нават не прыйшлося нешта дадаваць, бо я пісала тое, што ўспамінала.

Наш беларускі лес – гэта скарбонка.  Калі я толькі зайшла туды, то мне падалося, што ён неяк раскрываецца для майго дапытлівага позірку.  Перад уваходам мне падалося, што ён стаяў загадкавы, але ўнутры ён падаецца знаёмым, блізкім да сэрца.  Сцежка, па якой я накіроўвалася ў глыб, таіла пазнанні і свежыя адрыцці. Уваходзячы крок за крокам здаецца , што пападаеш у поўны таемнага жыцця вялікі храм, які прагрэты гарачым сонцам, напоены пахам кветак і траў. Падчас вандровак я зразумела, што насамрэч лес у кожную пару года розны.  Я адразу ўспомніла нашыя выязды з бацькамі ў лес у розныя поры года. Зімой мы любілі прыяжджаць у вёску і катацца на санках, лыжах. Мама сядзела ў хаце і заварвала нам гарачую гарбату, пякла булачкі і чакала, пакуль мы накатаемся. Вясной, дзесьці ў сакавіку мы хадзілі ў лес па пралескі,назіралі за тым, як ідзе спаборніцтва паміж зімой і вясной. Зіма яшчэ ў сіле, але ўжо адчуваецца набліжэнне вясны. Лес з кожнай хвілінай напаўняўся святлом, шчабятаннем веснавых птушак. Паступова вясновае сонца растапляла снег і на беларускай зямлі паяўляецца вясна… Менавіта гэта я ўспамінала, калі шла ў цудоўны і незведаны край. Мне хацелася прайсці па знаёмым і глухім лясным сцяжынкам. Канешне, вельмі далёка ў глыб я не пайшла - лес я ведаю, але не на столькі. Лес, ён як сябар. Да яго трэба прыходзіць з чыстымі намерамі і адркытай душой. Бо, калі ты пашкодзіш лесу, тады і ён наступны раз цябе не прыме да сябе. Трэба з вялікім натхненнем дакранацца да тайны жывой прыроды. Лес, як крыніца многіх багаццяў,  вякамі корміць і сагравае беларускі народ , у цяжкія часы ён служыць родным домам і надзейным абаронцам. Ён адыгрывае выключную, вельмі важную ролю ў жыцці нашага народа. Лес, як бы часта я там не была, ён заўсёды іншы. Ён кожны раз здзіўляе навізной уражанняў. Ён неяк па-свойму вабіць да сябе. Ёсць у ім нейкая таемная , асаблівая радасць для душы. Прыгажосць лесу валодае асобай прыцягальнай сілай, якая здольна глыбока крануць душу.

Я амаль цэлы дзень была ў лесе, а здавалася, што прайшла толькі гадзіна. Знайсці вядро грыбоў мне не ўдалося, але трохі на вячэру я  знайшла. Зранку я вырашыла, што прыпомню гісторыі , якія калісьці мне апавядала бабуля. Але пасля вандроўкі мне ўжо нічога не хацелася, бо я была вельмі стомлена, каб аб чымсьці думаць.  

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.